Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Тут можно читать онлайн Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: История. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У язычніцтва Трайдзеня таксама цяжка паверыць, кал! ўлічыць, што ўсе яго браты Борза, Сірпуцій, Лесій і Свелкеній (усе імёны славянскія) былі хрысціянамі 858. У. Пашута не меў рацыі, калі лічыў, што адмоўная характарыстыка Трайдзеня як язычніка, які па сваёй жорсткасці параўноўваўся з такімі біблейскімі асобамі, як Антыох, Ірад і Нерон, узята з «Літоўскага летапісу», аўтар якога нібыта быў незадаволены ўсталяваннем у Новагародской дзяржаве ўлады язычніка Трайдзеня 859. Усё, як убачым далей, было наадварот. Асабліва незадаволенымі Трайдзенем былі галіцкавалынскія князі, якія шмат ваявалі з ім, і таму іх летапісец і даў яму такую знішчальную характарыстыку. Менавіта так і растлумачыў тэта пазнейшы летапісец, адзначаючы, што Трайдзень атрымаў такое непаважнае параўнанне з лютымі людзьмі, што быў «окрутный и валечный» (ваяўнічы) 860. Зазначым, што ў тыя часы было звычаем сваіх ворагаў называць беззаконнымі, паганымі, нехрышчонымі, язычнікамі, незалежна ад таго, былі ці не былі яны такімі. Напрыклад, Пскоўскі летапіс паганымі называў нямецкіх крыжакоў і ўсіх лацінянаў 861.

Усё сказанае дае падставу меркаваць, што з Трайдзенем у Новагародскай дзяржаве запанавала новая княская дынастыя, якая ў адрозненне ад папярэдняй Міндоўгавай была славянскага паходжання. I гэта заканамерна. Цяпер, калі Літва была заваявана і супраціўленне яе феадалаў было канчаткова зломлена Войшалкам, Новагародку не было больш патрэбы ў князях літоўскага паходжання. Цяпер можна было мець свайго князя, і ім стаў Трайдзень.

У крыніцах зусім мала звестак аб унутранай палітыцы. Трайдзеня. Але і тое, што ёсць, паказвае, што ён, як і Войшалк, клапаціўся аб далейшым унутраным умацаванні Новагародскай дзяржавы. Калі Літва змірылася са сваім падначаленым становішчам, то гэтага, відаць, не было ў іншых балцкіх землях, заваяваных Войшалкам, у прыватнасці ў Нальшчанах, дзе ўслед за Войшалкам Трайдзень працягваў руйнаваць апорныя пункты праціўнікаў адзінства дзяржавы. Калі ад Войшалка ўцёк князь Даўмонт у Пскоў, то ад Трайдзеня — буйны феадал Суксе ў Рыгу. Канчатковае падначаленне Налыпчанаў асабліва было важна для дзяржавы, бо іх тэрыторыя адгароджвала астатнія балцкалітоўскія землі ад Новагародка і Полацка. Такім чынам, паранейшаму супраціўленне дзяржаўнай уладзе адбываецца з боку феадалаў балцкіх земляў, тым часам як гэтага не заўважаецца з боку феадалаў беларускіх земляў. Усё гэта яшчэ раз пацвярджае, што і Трайдзень дзейнічаў у інтарэсах апошніх.

Зусім беспадстаўнай з’яўляецца думка У. Пашуты, што «палітыка ўрада Трайдзеня ў паўднёвазаходняй Русі была накіравана на захоп і ўтрыманне Чорнай Русі» і што «яго ўлада пашырылася на Гродна і амаль на ўсю Чорную Русь» 862. Як бачым, тут Чорная Русь выступав не цэнтральнай дамінуючай часткай дзяржавы, а залежнай ад Аўкштайціі (усходняй часткі сучаснай Літвы), выразнікам інтарэсаў феадалаў якой і паказаны Трайдзень 863. Як мы ўжо ведаем, усё было наадварот. Невядома, адкуль даследчыкам узята, што Чорная Русь была заваявана, як можна зразумець, галіцкавалынскімі князямі. Перадача Войшалкам княжання Шварну — сыну Данілы Галіцкага — ніколькі не азначала гэтага, бо, у такім выпадку, яна не выклікала б такой бурнай адмоўнай рэакцыі ў галіцкага князя Льва Данілавіча, які і забіў за гэты ўчынак Войшалка. Чорная Русь паранейшаму заставалася свабоднай ад заваявання краінай, тэрыторыя якой з’яўлялася дамінуючай у дзяржаве. Доказам асаблівых клопатаў Трайдзеня аб ёй можа быць факт пасялення ім тут беглых прусаў і борцяў, якія ўцякалі з Памор’я ад нямецкага наступления. Гэтым самым ён павялічваў насельніцтва гэтай зямлі, а разам з гэтым і ростяе прадукцыйных сіл і асабліва, як убачым далей, абараназдольнасці.

Незразумела таксама, чаму У. Пашу та лічыў што ста ліцай Трайдзеня ў 70-х гг. XIII ст. быў Кернаў. Тое, што, паводле Лівонскай Рыфмаванай хронікі Кернаў у 1273–1279 гг., упамінаецца як горад, што ляжаў у зямлі Трайдзеня 865, яшчэ не характарызуе яго як сталіцу. Сам жа У. Пашута, гаворачы аб падзеях 70-х гг. XIII ст., зазначаў, што ў іх «Новагародак выяўляецца для данай пары як асноўны цэнтр літоўскай уладьт» 866. 3 разгледжанага вышэй відаць, што і раней, і тым больш пры Трайдзені ніякай літоўскай у лады ў Новагародку не было і не магло быць.

Значна больш засталося у крыніцах сведчанняў пра знешнія абставіны дзяржаўнага жыцця Новагародка ў гэты час. Паколькі Новагародская зямля была ядром, а гэта значыць і дамінуючай часткай дзяржавы, то натуральна, што і знешняя палітыка мела перш за ўсё на мэце абарону тэрытарыяльных інтарэсаў Новагародка. Гэта тым больш зразумела, што як і пры ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага, так і цяпер галоўнымі праціўнікамі яго засталіся галіцкавалынскія князі. Таму і барацьба з імі складала галоўны змест вайсковай дзейнасці Трайдзеня.

Паколькі першае паведамленне аб пачатку яго княжання ў ГаліцкаВалынскім летапісе з’явілася пад 1270 г. і тут жа дадзена вядомая ўжо нам зласлівая характарыстыка Трайдзеня 867, то можна думаць, што ўжо раней, не будучы вялікім князем, ён вёў барацьбу з галіцкавалынскімі князямі. I сапраўды, з паведамлення гэтай самай крыніцы пад 1274 г. мы даведваемся, што ў войнах з валынскім князем Васількам (ён памёр у 1271 г.) загінулі тры браты Трайдзеня 868. Менавіта гэтым летапісец і тлумачыў, чаму Трайдзень не хацеў мірыцца з валынскім князем Уладзімірам, бацька якога забіў яго трох братоў. Зразумела, што ўказаная летапісцам прычына гэтай барацьбы — не галоўная. Большие значэнне мела тое, што Валынская зямля знаходзілася бліжэй да Новагародскай, і таму аслабленне яе шляхам частых нападаў на яе невялікімі атрадамі было найбольш важным для Трайдзеня. А каб вынікі гэтай барацьбы былі больш паспяховымі, ён жыў у вялікай згодзе з галіцкім князем Львом, перасылаючыся з ім дарамі і гэтым самым раз’ядноўваючы адзінства ГаліцкаВалынскай зямлі. Аднак гэта цягнулася нядоўга. Трайдзень, «забыўшы любоў Львову», парушыў мір з апошнім, напаўшы ў 1274 г. на вялікдзень сіламі гараднянаў на Драгічын, знішчыўшы шмат яго жыхароў «от велика до мала» 869. Летапісец тут упамінае нейкага Трада, які добра ведаў Драгічын і як лепш яго захапіць. Магчыма, што гэта быў якінебудзь галіцкі перабежчык, чымнебудзь пакрыўджаны на радзіме, за што і адпомсціў ёй. Вядома, тут ідзе гаворка пра Драгічын на Падлессі. Вось зза гэтай вобласці і разгарэлася цяпер барацьба паміж Трайдзенем і Львом Галіцкім. Відаць, апошні і ператварыў Драгічын у апорны пункт для ўмацавання ў Падлессі. Становіцца зразумелым, чаму Трайдзень менавіта гараднянаў паслаў на Драгічын. Бо гэта было найперш у інтарэсах Горадзенскага (Гродзенскага) княства, якое непасрэдна межавалася з Падлессем і ў валоданні якім яно было найперш зацікаўлена. I вось тут напрошваецца а дно меркаванне: а ці не быў Трайдзень да таго, як стаць вялікім князем, князем у Гора дне. На гэтую думку наводзіць тое, што, як адзначалася вышэй, У беларускіх летапісах XVI ст. ён паказваўся яцвяжскім князем. А ім лягчэй за ўсё было стаць з Горадна. Таму не выключана, што, калі Трайдзень стаў вялікім князем, яго месца ў Гора дне заняў брат Сірпуцій. Што Гора дзен быў прадметам асаблівых клопатаў Трайдзеня, гаворыць і тое, што ён сяліў у гэтым горадзе беглых прусаў. I ўсё гэта невыпадкова. Велікакняскае становішча не здымала з Трайдзеня клопатаў аб сваёй вотчыне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы


Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x