Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке)
- Название:Драбы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Владимир Случанский - Драбы (на белорусском языке) краткое содержание
Драбы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Паверыць цяжка, але вельмi лёкка пераканацца! Не пазьней як заўтра, Вы самi, дарагi Олiвер, будзеце сьведкай таго, чаму ня хочаце верыць сёньня! Граф крыху памаўчаў i потым дадаў. - Я нiколi на Вас ня крыўдзiўся, дарагi Олiвер, за Вашы недавер. Ня крыўджуся й зараз. Некалькi гадоў таму, я таксама мусiў прывыкаць i дзiвiцца гэтаму надзвычайнаму Краю й яго звычаям. Пройдзе час, прызвычаiцеся й Вы, i палюбiце Лiтву, цi Белую Русь, называйце як хочаце, так, як палюбiў яе я. Я пачынаю адчуваць, што мяне ўжо не цягне ў Францыю...
- Пабачым... Пабачым...
Суразмоўнiкi змоўклi й, лёкка пакачваючыся ў сёдлах, прынялiся разглядаць маляўнiчыя, i ў той-жа час суровыя ваколiцы.
Няроўная мясцовасьць, па якой пралягала дарога, адчыняла iх паглядам папераменна, то неабдымныя абшары дрымучай пушчы, зьнiкаючай у блакiтнай далечынi гарызонту, цi, зьехаўшы ў нiзiну, непрыступныя й глухiя сьцены лясное гушчы, захапляючыя сваiм дзiкiм недаторкнутым хараством, упрыгожаныя сьляпячай бялiзной сьнегу.
За лучнiкамi разьцягнулiся санныя абозы, перасыпаныя коннымi прыслугамi паляўнiчых. Адтуль у марозным паветры, далёка разносiлiся песьнi й рогат, аддаючыся гучным тысячагалосым рэхам у пушчы.
Лясная дарога, выгiнаючыся мiж узгоркаў i зарасьнiкаў, час ад часу перасякае прасторныя, зiхацячыя срэбрам, паляны. Парослыя шыпшынай i лазой балотцы, пахваляваныя сьнежнымi гурамi, i глыбокiя яры з адхоннымi абсыпаўшымiся берагамi, густа зарослыя дзiкiм малiньнiкам, ажынай i цёрнам.
Замак вынырнуў зь лясное пушчы зусiм неспадзявана. Ён шырока раскiнуўся на паляне, абкружаны зямляным валам, драўляным мурам i абведзены шырокiм ровам са стромкiмi берагамi, уторканымi вострым жалезьзем. З-за муру вiднелася невысокая каменная вежа з зубчастым верхам. Побач яе зiхацеў пазалотай крыж прысадзiстай, але ўмястоўнай Царквы з каменнай званьнiцай. Вежа й Царква былi калiсь цэнтрам невялiкага абароннага Замку, каменны мур якога творыць зараз як-бы другi нутраны пярсьцень абароны, у разросшайся ўдоўж i ўшыр цытадэлi.
Як толькi зь лесу паказалiся першыя шэрагi Белавескiх Капейшчыкаў, у Замку ўдарылi ў звон. Зарыпела вонкавая брама, i адтуль, у поўным узбраеньнi, выехаў сiвы Гараднiчы[21] Варкула Бялецкi.
Адсалютаваўшы мячом Гаспадару, ён лёкка саскочыў зь сядла й, зь непакрытай галавой, падышоў да Вiтаўта.
- Хлебам i сольлю прымаем Гаспадара Вялiкага Князя нашага, Вiтаўта Кейстутавiча! - пакланiўся ён, непрыкметна скрывiўшыся ад невытрыманага болю ў плячы. Выпрастаўся з самым спакойным выглядам, але прыкметна збляднеўшы. Гэта не схавалася ад вачэй Вiтаўта, якi сваiм хуткiм розумам адразу здагадаўся, у чым рэч i ад чаго Гараднiчы зьбялеў.
Варкула, не даючы Гаспадару часу на запытаньнi, коратка й выразна паведамiў, што загоны разведзены, заставы вызначаны, сецi напагатове, i ўсё падрыхтавана.
- Добра, Варкула! Вельмi добра! - пахвалiў Вiтаўт. - Пазнаю ў гэтым тваю руку! Але дзе-ж нашы адважны Падгараднiчы Праклош? Чаму яго ня бачна?
- Ваша Высокасьць ня прыйме мне гэта за злое, але я адпусьцiў яго перад двума днямi на паляваньне... - пахмура адказаў Варкула, скрыпнуўшы пры гэтым зубамi.
- Цiкава! - усьмiхнуўся Вiтаўт. - Адпусьцiў з паляваньня на паляваньне! Мусiць, дзiчына паважней зубра?
Але Варкула ня стаў болей аб гэтым гутарыць, ведаючы, што Вiтаўт здагадваецца й не злуецца.
- Дзе, Ваша Высокасьць, пажадаеце спынiцца? Цi ў новых пакоях, цi ў Старой Вежы? - пацiкавiўся ён, ведаючы, што Гаспадар вельмi любiць гэтую вежу, навяваючую ўспамiны былых сутычак з Крыжакамi. Гэтая-ж вежа, у свой час, паслужыла першым прытулкам Вiтаўту, пасьля яго ўцёкаў з Крэўскага Замку.
- Не пытайся, Варкула! Вядзi ў вежу, а ў новых пакоях разьмясьцi гасьцей, хай адпачнуць...
Прызвычаены да паслухмянасьцi Варкула, моўчкi выйшаў уперад i правёў Гаспадара ў яго памяшканьне. Тады заняўся гасьцямi й iх службамi, ды разьмясьцiў iх хутка, старанна й дабрасумленна. Гэты чалавек адзначаўся надзвыйчайнай выканаўчасьцю. Бязь лiшняй пасьпешлiвасьцi й клапатлiвасьцi, ён выконваў свае абавязкi спакойна й абдумана. Быў маўклiвы й замкнуты ў сабе, а калi гутарыў, то коратка й адрывiста. Толькi зь Вiтаўтам быў больш гаварлiвы, ды й то не заўсёды. Вайну й паляваньне любiў над усё на сьвеце. Жанчын ня мог цярпець i блiзка каля сябе, уважаючы iх за слугаў i саўдзельнiкаў Д'ябла. Дзеля гэтага, Княжна Рынгайла й некалькi яе спадарожнiцаў нарабiлi яму шмат клопатаў. Бо ня мог-жа ён памясьцiць родную сястру Гаспадара ў звычайным цытадэльным пакоi, а ў Дзядзiнец[22] кабет пускаць не хацеў.
Стары ваяка, мармычачы праклёны сабе пад нос, нарэшце ўправiўся й з гэтай задачай, адпусьцiўшы для жанчын Царкоўную Трапезу[23].
Вечарэла. Замкавыя будынкi пашарэлi й страцiлi выразнасьць рысаў. Пачулiся галасы вартавых. У пушчы завыў воўк, наганяючы смутак i непакой,...
16. ПАЛЯВАНЬНЕ
Зь першымi блiкамi дня, Замак напоўнiўся рухам. Дзень паляваньня настаў.
Зьменьваючы варту на вежах, Варкула ўвесь час пазiраў на паўночны ўсход, дзе ледзь прыкметна цямнее сьцежка, паглыбляючыся ў пахмурую й маўклiвую пушчу. Гараднiчы з трывогай чакае брата Праклоша, якi абяцаў вярнуцца з выправы ў гэтую ноч...
Шараватыя хмаркi, пазалочаныя з краёў узыходзячым сонцам, чарадой прабягаюць па празрыстаму марознаму небу. Дым з вогнiшчаў i комiнаў роўнымi слупамi цягнецца проста ўвысь, прадвяшчаючы ясны марозны дзень. Груганьнё, спалоханае нештодзённым рухам, зграяй узьнялося над Замкам, аглушаюча каркаючы.
Не дачакаўшыся брата, Варкула вывеў паляўнiчых з Замка, i цеснымi зьвярынымi сьцежкамi павёў на аблюбаванае Вялiкiм Лоўчым мейсца паляваньня. Санныя абозы пацягнулiся iншай, кружной дарогай.
Мейсца было абранае вельмi ўдала. Яно было прадаўгаватай палянай, каля тысячы крокаў даўжынёю, i дзьвесьце крокаў шырынёй на самым шырокiм мейсцы, паступова звужаючыся к канцам. З таго боку, дзе разьмясьцiлiся паляўнiчыя, ускраiна паляны густа зарасла кустамi й маладняком. Трохi глыбей у лес кусты расьсейвалiся, творачы невялiкiя купы бязладна раскiданых зарасьнiкаў, каля якiх разьмясьцiлiся конюхi й конi, прыслугi й санi.
Супрацьлежны бок паляны, вольны ад кустоў, адкрываў далёка ўперад лясную глыбiню, зь якой павiнен быў выйсьцi гнаны загоншчыкамi зьвер.
Ад канцавых ускраiн мейсца паляваньня, далёка ў лес, нацягнутыя моцныя сецi, а за iмi разстаўленыя заставы з аддзелаў капейшчыкаў i лучнiкаў, каб ня даць дзiчыне завярнуць з вызначанага кiрунку й вывесьцi яе на паляну, проста на паляўнiчых.
Вялiкi Лоўчы, старанна разьмясьцiў на мейсцах нецярплiвых паляўнiчых. Вялiкага Князя паставiў супраць сярэдзiны паляны, бо ведаў напэўна, што сюды выйдзе найбольшы й вартаўнейшы зьвер. Збраяносцы прынесьлi сюды-ж некалькi заладаваных самастрэлаў, калчан са стрэламi й сякеру. Тут-жа, побач зь Вiтаўтам, Гараднiчы выставiў некалькi выбранецкiх лучнiкаў i капейшчыкаў, абавязкам якiх было ўважаць за бясьпекай Гаспадара й, у разе патрэбы, прыйсьцi яму на дапамогу.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: