Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)
- Название:1984 (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) краткое содержание
1984 (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
- Што гэта? - запытаўся Ўiнстан у захапленнi.
- Гэта карал, - сказаў стары. - Ён, напэўна, паходзiць з Iндыйскага акiяна. Iх звычайна ўстаўлялi гэтак у шкло. Гэтая рэч была зроблена гадоў сто таму. Можа, нават i болей, мяркуючы з выгляду.
- Прыгожая рэч, - адзначыў Ўiнстан.
- Прыгожая, - сказаў з гордасцю стары. - Мала хто сёння гэтак скажа, - ён закашляўся. - Цяпер, калi вы выпадкам захочаце гэта купiць, дык я вам саступлю за чатыры даляры. Я памятаю часы, калi за гэткую рэч можна было атрымаць восем фунтаў, а тады восем фунтаў былi - цяпер я не змагу падлiчыць, карацей кажучы, куча грошай. Але каму цяпер патрэбны сапраўдны антыкварыят - тыя рэшткi, што яшчэ засталiся.
Ўiнстан адразу адлiчыў чатыры даляры i засунуў пажаданы прадмет у кiшэню. Яго захапляла не так прыгажосць, як нешта патаемнае, уласцiвае гэтаму прадмету, што, здавалася, нагадвала пра тое, што ён належаў да нейкай iншай, iнакшай эпохi. Мяккае, нiбы налiтае дажджавой вадой шкло было непадобнае да звычайнага шкла, гэткага Ўiнстан яшчэ нiколi не бачыў. Прадмет быў больш прыцягальны сваёй вiдавочнай непатрэбнасцю, хоць i можна было здагадацца, што калiсьцi, напэўна, ён быў задуманы як прэс-пап'е. Ён моцна адцягваў кiшэню, але, на шчасце, не надта выпiнаўся. Сябру Партыi было дзiўна i нават небяспечна мець такую рэч. Усё старое, а значыць, - усё прыгожае было заўсёды трошкi падазронае. Атрымаўшы чатыры даляры, стары прыкметна павесялеў. Ўiнстан зразумеў, што той згадзiўся б i на тры цi нават на два.
- Наверсе ёсць яшчэ адзiн пакой. Можа, вам было б цiкава паглядзець, сказаў ён. - У iм няшмат рэчаў. Толькi сёе-тое з мэблi. Калi пойдзем наверх, трэба захапiць святло.
Ён запалiў яшчэ адну лямпу i пайшоў, сагнуўшы спiну, наперад, наверх па стромых стаптаных сходах, пасля праз маленькi калiдорчык. Яны ўвайшлi ў пакой, праз вокны якога можна было ўбачыць брукаваны дворык i цэлы лес комiнаў. Ўiнстан заўважыў, што мэбля стаяла так, быццам у пакоi нехта жыў. На падлозе ляжаў дыван, на сценах вiсела колькi карцiн, каля камiна стаяў глыбокi, неахайны фатэль. На камiннай палiцы цiкаў старамодны гадзiннiк са шкляным вечкам i дванаццацiгадзiнным цыферблатам. Пад акном стаяў, займаючы амаль чвэрць пакоя, вялiзны ложак, на якiм яшчэ ляжаў матрас.
- Мы жылi тут, пакуль не памерла мая жонка, - сказаў стары, быццам просячы прабачэння. - А цяпер я патроху прадаю мэблю. Гэта вось - шыкоўны ложак з чырвонага дрэва, цi, хутчэй, ён быў бы шыкоўны, калi б з яго выгналi клапоў. Але вам, напэўна, здаецца, што ён займае шмат месца.
Ён трымаў лямпу высока, каб асвятлiць усё памяшканне, i ў мяккiм прыглушаным святле пакой выглядаў надзiва прываблiва. У галаве ў Ўiнстана прамiльгнула думка, што, напэўна, было б даволi лёгка наняць гэты пакой за пару даляраў у тыдзень, калi б толькi наважыцца на такую рызыку. Гэта была немагчымая, вар'яцкая iдэя, якую адразу трэба было выкiнуць з галавы; але пакой будзiў у iм нейкую настальгiю, нейкую памяць продкаў. Яму здалося, што ён дакладна ведае, што адчуваеш, калi сядзiш у такiм пакоi ў фатэлi каля агню, абапершы ногi на камiнную кратку, а на камiне грэецца iмбрык: поўная адзiнота, поўны спакой, нiхто за табой не сочыць, нiчый голас табе не назаляе - не чуваць нiчога, акрамя спеву iмбрыка i прыязнага цiкання гадзiннiка.
- Тут няма тэлегляда! - мiмаволi прашаптаў ён.
- О, - сказаў стары. - У мяне нiколi не было такiх рэчаў. Занадта дорага. Ды я, напэўна, i не адчуваў нiколi такой патрэбы. Унь там у куце цудоўны складны столiк. Трэба толькi паставiць новыя завесы, тады ён будзе добра раскладацца.
У другiм куце стаяла маленькая кнiжная палiчка, i Ўiнстана мiжволi пацягнула да яе. Але на ёй не было нiчога, апроч рознай нявартай драбязы. Вышукванне i знiшчэнне кнiг у пролаўскiх кварталах праводзiлася гэтак жа грунтоўна, як i ў iншых месцах. Наўрад цi дзе ў Акiянii захаваўся хоць адзiн асобнiк кнiгi, выдрукаванай да 1960 года. Усё яшчэ трымаючы ў руцэ лямпу, стары стаяў перад карцiнай у палiсандравай раме, што вiсела па другi бок ад камiна, насупраць ложка.
- Можа, вас выпадкам цiкавяць старыя гравюры... - асцярожна пачаў ён.
Ўiнстан падышоў блiжэй, каб лепш разгледзець карцiны. Гэта была гравюра на сталi, на якой была авальная пабудова з прастакутнымi вокнамi i маленькай вежачкай пасярэдзiне. Вакол будынка iшла сталёвая агароджа, а на заднiм плане стаяла нешта падобнае да статуi. Ўiнстан на некалькi iмгненняў затрымаў позiрк на карцiне. Яна чамусьцi здалася яму знаёмай, хоць статую ён пазнаць не мог.
- Рама прымацаваная да сцяны, - сказаў стары. - Але я магу яе адкруцiць для вас, калi дазволiце.
- Я ведаю гэты будынак, - сказаў урэшце Ўiнстан. - Цяпер там руiны. Пасярод вулiцы, уздоўж Палаца Справядлiвасцi.
- Менавiта так. Каля Вялiкага судовага двара. Будынак быў разбураны бомбай у... - а, шмат гадоў таму. Калiсьцi гэта была царква. Яна звалася царквой Святога Клемана, - ён вiнавата ўсмiхнуўся, быццам адчуваў, што кажа нешта смешнае, i дадаў: "Апельсiны, лiмоны, бананы - б'юць званы ў Святога Клемана..."
- Што гэта? - спытаўся Ўiнстан.
- Ат... "Апельсiны, лiмоны, бананы - б'юць званы ў Святога Клемана". У нас быў такi вершык, як я быў маленькiм хлопчыкам. Як там далей - я ўжо не памятаю. Ведаю толькi, што канчаецца яна так:
Вось i свечка, - каб спаткi давесцi,
Вось сякера - галованьку знесцi.
Гэта было нешта накшталт таночка. Дзецi трымалi рукi, паднятыя ўгару, каб можна было прайсцi пад iмi, а калi даходзiла да:
Вось сякера - галованьку знесцi,
рукi апускалiся i некага хапалi. У вершыку былi назвы цэркваў. Там былi ўсе лонданскiя цэрквы - усе самыя вядомыя.
Ўiнстан падумаў, у якiм стагоддзi магла быць пабудавана гэтая царква. Было заўсёды вельмi цяжка вызначыць век якога-небудзь лонданскага будынка. Усё вялiкае i значнае, калi хоць трохi выглядала новым, аўтаматычна залiчвалася да новабудоваў Рэвалюцыi, тым часам як усё, што вiдавочна адносiлася да ранейшых часоў, прыпiсвалася цёмнай i няяснай эпосе, што звычайна вызначалася як Сярэднявечча. Усё выстаўлялася так, быццам стагоддзi капiталiзму не прынеслi нiчога, што б мела хоць найменшую вартасць. Архiтэктура магла паведамiць пра гiсторыю гэтак жа мала, як i кнiгi. Статуi, надпiсы, помнiкi, назвы вулiц усё, што магло пралiць святло на мiнуўшчыну, сiстэматычна зменьвалася.
- Я i не ведаў, што гэта была царква, - сказаў Ўiнстан.
- Дык жа iх яшчэ багата засталося, - сказаў стары, - праўда, яны цяпер выкарыстоўваюцца з iншымi мэтамi. Як жа ж там было далей у тым вершыку? А, вось:
Апельсiны, лiмоны, бананы - б'юць званы ў Святога Клемана,
Ты тры фартынгi даць мне павiнны - б'юць званы ў Святога Марцiна.
Вось усё, што памятаю. Фартынг - гэта была такая маленькая медная манетка, падобная да цэнта.
- А дзе была царква Святога Марцiна? - спытаўся Ўiнстан.
- Святога Марцiна? Яна яшчэ стаiць. На плошчы Перамогi, насупраць карцiннай галерэi. Будынак з гэткiм трохкутным порцiкам, спераду - калоны i вялiкiя шырокiя сходы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: