Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Научная Фантастика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Джордж Оруэлл - 1984 (на белорусском языке) краткое содержание

1984 (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джордж Оруэлл, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

1984 (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

1984 (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Джордж Оруэлл
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За ўсiм гэтым хаваецца факт, нiколi не выказаны ўголас, але зразумелы ўсiм, якi абумоўлiвае паводзiны кожнага, - умовы жыцця ва ўсiх трох звышдзяржавах прыблiзна аднолькавыя. У Акiянii пануючая фiласофiя называецца Ангсоц, у Эўразii - неабальшавiзм, ва Ўсходазii яна азначаецца кiтайскiм словам, якое звычайна перакладаецца як Культ смерцi, але дакладней было б перадаць яго як "забыццё самога сябе". Грамадзянiну Акiянii не дазваляецца ведаць што б там нi было пра два iншыя фiласофскiя вучэннi, але яго вучаць ненавiдзець iх i лiчыць iх дзiкунскай абразаю маралi i здаровага сэнсу. Папраўдзе, усе тры фiласофii мала адрознiваюцца адна ад адной, а грамадскiя сiстэмы, на iх пабудаваныя, не адрознiваюцца ўвогуле. Паўсюль - тая самая пiрамiдальная структура, той самы культ кiраўнiка-паўбога, тая самая эканамiчная сiстэма, што iснуе праз пастаянную вайну i дзеля яе. З гэтага вынiкае, што ўсе тры звышдзяржавы не толькi не могуць заваяваць адна адну, але i не мелi б з гэтае заваёвы нiякае карысцi. Наадварот, варагуючы памiж сабою, яны падтрымлiваюць адна адну, як тры пшанiчныя снапы. Звычайна кiраўнiчыя групоўкi трох дзяржаў усведамляюць i адначасова не ўсведамляюць тое, што яны робяць. Яны прысвячаюць свае жыццi заваёве свету, але разам з тым яны ведаюць, што неабходна, каб вайна працягвалася без канца i без перамогi. Тым часам адсутнасць небяспекi заваявання робiць магчымым адмаўленне рэальнасцi адмысловую рысу Ангсоцу i дзвюх астатнiх фiласофскiх сiстэм. Тут неабходна паўтарыць сказанае вышэй - з-за таго, што вайна стала перманентнаю, iстотна змянiўся сам яе характар.

Ранейшымi часамi вайна, амаль паводле самой дэфiнiцыi, была нечым, што рана цi позна канчалася, звычайна бясспрэчнаю перамогай або паражэннем. Ранейшымi часамi вайна была таксама адным з асноўных сродкаў, праз якi чалавечае грамадства трымалася ў кантакце з матэрыяльнай рэчаiснасцю. Усе кiраўнiкi ва ўсе часы спрабавалi навязаць сваiм падначаленым фальшывы светапогляд, але не маглi сабе дазволiць заахвочваць iлюзii, якiя маглi б знiзiць баяздольнасць. Калi паражэнне значыла страту незалежнасцi цi нейкi iншы непажаданы вынiк, трэба было сур'ёзна супрацьставiцца паражэнню. Тут ужо нельга было абысцi матэрыяльныя факты. Двойчы два можа значыць пяць у фiласофii, рэлiгii, этыцы або палiтыцы, але калi справа iдзе пра гармату або самалёт, двойчы два мусiць раўняцца чатыром. Недзеяздольныя нацыi рана цi позна асуджаны на заваяванне, i барацьба за дзеяздольнасць заўсёды была ворагам усiх iлюзiй. Да таго ж, каб быць дзеяздольным, трэба ўмець вучыцца з мiнуўшчыны, гэта значыць дакладна ўяўляць сабе тое, што адбывалася раней. У газетах i гiстарычных кнiгах усё заўсёды прыхарошвалася i падганялася, але фальшаваннi накшталт цяперашнiх былi немагчымыя. Вайна была гарантам здаровага розуму, а што датычыла кiраўнiчых колаў, дык нават самым надзейным гарантам. Пакуль войны можна было выйграваць або прайграваць, нiводзiн кiраўнiчы клас не мог быць абсалютна безадказны.

Але калi вайна робiцца працяглай, яна перастае быць небяспечнай. Калi вайна перманентная, нiчога накшталт ваеннай неабходнасцi болей не iснуе. Тэхнiчны прагрэс можа спынiцца, а самыя вiдавочныя факты могуць адмаўляцца або iгнаравацца. Як мы ўжо бачылi, даследаваннi, якiя можна было б назваць навуковымi, усё яшчэ вядуцца ў ваенных мэтах, але па сутнасцi ўсё гэта пустыя фантазii, i тое, што яны не даюць нiякiх вынiкаў, нiкога не хвалюе. Дзеяздольнасць, нават ваенная, болей нiкому не патрэбная. У Акiянii болей не засталося нiчога дзеяздольнага, апроч Палiцыi Думак. З таго часу, як усе тры звышдзяржавы сталiся неадольнымi, кожная з iх iснуе як асобны сусвет, унутры якога могуць спакойна адбывацца любыя дэфармацыi думкi. Уплыў рэальнасцi выяўляецца толькi ў вымогах штодзённага жыцця - неабходна есцi i пiць, мець жытло i адзенне, старацца не глытаць атруты i не выходзiць праз акно з апошняга паверха i гэтак далей. Памiж жыццём i смерцю, памiж асалодаю i пакутай яшчэ ёсць адрозненне, але не надта вялiкае. Iзаляваны ад знешняга свету i ад мiнуўшчыны, грамадзянiн Акiянii падобны да чалавека ў мiжзорнай прасторы, якi не мае нiякiх пунктаў адлiку i не ведае, дзе верх, дзе нiз. Кiраўнiкi такой дзяржавы маюць абсалютную ўладу, якой не мелi нi фараоны, нi iмператары. Яны мусяць дбаць пра тое, каб не надта шмат iх падуладных памiрала з голаду, бо гэта можа быць нязручным, яны мусяць падтрымлiваць гэткi самы нiзкi ваенна-тэхнiчны ўзровень, што i iх супернiкi, але як толькi гэты мiнiмум дасягнуты, яны могуць дэфармаваць рэчаiснасць i надаваць ёй любую форму.

Такiм чынам, вайна, калi падыходзiць да яе з меркамi, стасаванымi да мiнулых войнаў, - гэта проста падман. Яна нагадвае баi памiж прадстаўнiкамi некаторых вiдаў жвачнай жывёлы, у якiх рогi растуць пад такiм вуглом, што яны не могуць пашкодзiць адно аднаму. Але нават будучы нерэальнай, яна ўсё ж мае пэўнае значэнне. Яна знiшчае лiшкi прадуктаў спажывання i дапамагае захаваць адмысловую духоўную атмасферу, неабходную для iснавання iерархiчнага грамадства. Такiм чынам, як бачым, вайна ёсць справа чыста ўнутрыпалiтычная. Раней кiраўнiчыя групы ўсiх краiн, хоць i яны маглi прызнаць наяўнасць некаторых супольных iнтарэсаў i, такiм чынам, абмежаваць знiшчальныя вынiкi вайны, сапраўды ваявалi адна супраць адных, i той, хто перамагаў, заўсёды рабаваў пераможанага. Цяпер яны ўжо не ваююць адны супраць адных. Кожная кiраўнiчая група ваюе супраць сваiх падуладных, а мэта вайны - не заваяваць або перашкодзiць заваяванню тэрыторыi, а захаваць некранутай структуру грамадства. Само слова "вайна" перастала адпавядаць свайму зместу. Вiдаць, дакладней было б сказаць, што, зрабiўшыся перманентнай, вайна перастала iснаваць. Тое асаблiвае прыгнечанне чалавечых iстот, якое было характэрнае ўсiм войнам ад неалiту да пачатку дваццатага стагоддзя, замянiлася на нешта зусiм iншае. Вынiк быў бы той самы, калi б усе тры звышдзяржавы замест таго, каб бiцца адна з адной, пагадзiлiся i жылi ў вечным мiры, застаючыся кожная недатыкальнай у сваiх межах. Сапраўды, i ў гэтым выпадку кожная з iх заставалася б замкнёным сусветам, навекi вызваленым ад аблудных уплываў знешняе пагрозы. Сапраўдны перманентны мiр быў бы тым самым, што i перманентная вайна. I хоць большасць сябраў Партыi разумее гэта толькi ў павярхоўным сэнсе, у гэтым i хаваецца глыбокае значэнне партыйнага лозунга: ВАЙНА - ГЭТА МIР.

Ўiнстан на хвiлiнку перапынiў чытанне. Недзе далёка выбухнула ракетная бомба. Шчаслiвае адчуванне таго, што ён сядзiць сам-насам з забароненай кнiгай у пакоi, дзе няма тэлегляда, яшчэ не прайшло. Самотнасць i бяспека былi фiзiчнымi пачуццямi, якiя мяшалiся са стомаю яго цела, з утульнасцю фатэля, з пяшчотным дотыкам ветрыку, якi далятаў з акна i лашчыў яму твар. Кнiга яго захапляла цi, дакладней кажучы, абнадзейвала. З другога боку, яна не паведамляла нiчога новага, але ад гэтага яна была яшчэ больш прывабная. У ёй гаварылася тое, што б сказаў i Ўiнстан, калi б здолеў упарадкаваць свае раскiданыя думкi. Кнiга была плёнам розуму, падобнага да ягонага, але магутнейшага, больш сiстэматычнага, менш апанаванага страхам. "Найлепшыя кнiгi, - сказаў ён сам сабе, - гэта тыя, якiя гавораць табе пра тое, што ты ўжо сам ведаеш". Ён вярнуўся да раздзела першага, калi пачуў крокi Джулii па сходах. Ён устаў з фатэля, каб сустрэць яе. Яна паставiла сваю торбу на падлогу i кiнулася ў абдымкi Ўiнстану. Яны не бачылiся больш за тыдзень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джордж Оруэлл читать все книги автора по порядку

Джордж Оруэлл - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




1984 (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге 1984 (на белорусском языке), автор: Джордж Оруэлл. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x