Неизвестно - Дубянецкі
- Название:Дубянецкі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание
Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Не называючы прама выдатны фільм Абуладзе “Покаяние”, Н. Андрэева тым не менш даволі празрыста хімічыць пра яго:
“Часам, праўда, падобныя спробы ўзвесці на п’едэстал гістарычны нігілізм не спрацоўваюць. Так некаторы, зацалаваны крытыкай фільм насуперак нябачнаму дагэтуль рэкламнаму прэсінгу бывае ўсім халодна прыняты большасцю гледачоў”. Ну што ж, паглядзім, што яна скажа праз некалькі дзён, калі гэты фільм, дасць Бог, будзе адзначаны Ленінская прэміяй?!
Н. Андрэева заклікае “адстаяць гонар і годнасць першапраходцаў сацыялізму”, у тым ліку і Сталіна! Спасылаецца на характарыстыку Сталіна, дадзеную У. Чэрчылем, на мемуары Ш. дэ Голя, успаміны і перапіску іншых палітычных дзеячаў Еўропы і Амерыкі, на “айчынныя дакументы, якія да таго ж даступныя для ўсіх жадаючых”.
Адвакатка ката-Сталіна намякае на яго “асабістую сціпласць, што даходзіла да аскетызму ў той суровы час”. Але ж тады, шматзначна кажа яна, “патэнцыяльныя савецкія міліянеры яшчэ баяліся праклёўвацца ў цішыні заштатных кантор гандлёвых баз”, а “выдуманыя сваякі яшчэ не спяшаліся зазываць сваіх аднапляменнікаў у “зямлю запаветную”, ператвараючы іх ў “адказнікаў” ад сацыялізму”.
А вось толькі пэўная тэрміналогія гэтай сталіністкі: “атакі на дзяржаву дыктатуры пралетарыяту і тагачасных лідэраў нашай краіны”; “прафесійныя антыкамуністы на захадзе, што даўно выбралі быццам бы дэмакратычны лозунг “антысталінізму”; “нашчадкі звергнутых Кастрычніцкай рэвалюцыяй класаў, што далёка не ўсе змаглі забыць пра матэрыяльныя і сацыяльныя страты сваіх продкаў”; “духоўныя нашчадкі Дала і Мартава і іншых па ведамству расійскага сацыял-дэмакратызму”; “духоўныя нашчадкі Троцкага альбо Ягоды”; “пакрыўджаных сацыялізмам нашчадкаў нэпманаў, басмачоў і кулакоў”…
Н. Андрэева вось якой хоча развязкі ў дачыненні да свайго крывавага куміра Сталіна: “Сёння мала каго бянтэжаць асабістыя якасці Пятра Вялікага, але ўсе памятаюць, што ў перыяд яго праўлення краіна выйшла на ўзровень вялікай еўрапейскай дзяржавы. Час кандэнсаваў вынік, які ляжыць цяпер у ацэнцы гістарычнай асобы імператара Пятра. І нязменныя кветкі на яго саркафагу ў саборы Петрапаўлаўскай цытадэлі ўвасабляюць павагу і ўдзячнасць нашых далёкіх ад самадзяржаўя сучаснікаў”.
Неа-Салтычыха кліча на дапамогу Маркса і Энгельса, што “называлі цэлыя нацыі на пэўным этапе іх гісторыі “контррэвалюцыйнымі””, “не саромеліся даваць даволі рэзкія характарыстыкі шэрагу нацый, у т.л. рускім, немцам, а таксама і тым нацыянальнасцям, да якіх належалі самі. Яе высновы: “у брацкай садружнасці савецкіх народаў кожнай нацыі і народнасці трэба “беречь честь смолоду”, не дазваляць правакаваць сябе на нацыяналістычныя і шавіністычныя настроі…”
За дапамогай яна звяртаецца таксама да Праханава з яго дзвюма ідэалагічнымі альтэрнатыўнымі вежамі:
1-ая “вежа”- “неалібералы”, арыентаваныя на захад;
2-ая – “ахоўнікі” (“охранители”) імкнуцца перамагчы сацыялізм, рухаючыся назад, да царскай Расіі (Н. А.). Гэтыя другія, “традыцыяналісты”, альбо “неаславянафілы”, маюць бясспрэчныя заслугі ў выкрыцці карупцыі, у ахове экалогіі, у барацьбе супраць алкагалізму, у ахове помнікаў, у барацьбе з “маскультураю”, як псіхозам спажывецтва. Але ж гэтыя ідэолагі сялянскага, абшчыннага сацыялізму не разумеюць гісторыі, яе значнай часткі. Рэвалюцыю для лёсу Радзімы яны калектыўна лічаць толькі як “страшэннае самавольства ў адносінах да сялянства”. Яны крычаць пра “вясковых камісараў”, якія стралялі ў спіну сераднякоў.
Н. Андрэева пытае: “Што ўсё гэта значыць?”, як: “леваліберальны інтэлігенцкі сацыялізм”; “самакаштоўнасць асобы”; “пропаведзь “дэмакратычных” даброт сучаснага капіталізму”; “падлашчванне перад яго рэальнымі і ўяўнымі дасягненнямі”; “мы пабудавалі не той сацыялізм”; “толькі ўпершыню ў гісторыі склаўся саюз палітычнага кіраўніцтва і прагрэсіўнай інтэлігенцыі”; патрабаванне “юрыдычнага кодэксу аховы правоў жывёл”; надзяленне незвычайным, звышнатуральным розумам прыроды; сцвярджэнне, што інтэлігентнасць – не сацыяльная, а біялагічная якасць і генетычна перадаецца ад бацькоў дзецям; касмапалітычная тэндэнцыя (да Троцкага ў Петрасавет прыйшла дэлегацыя купцоў і фабрыкантаў са скаргай на чырвонагвардзейскі прыціск. Ён: “Я не яўрэй, а інтэрнацыяналіст”. Гэтым вельмі азадачыў тых; “паняцце “нацыянальнага” ў Троцкага азначае нейкую непаўнацэннасць і абмежаванасць у параўнанні з “інтэрнацыянальным”. Таму ён падкрэсліваў “нацыянальную традыцыю” Кастрычніка, пісаў пра “нацыянальнае ў Леніне”, сцвярджаў, што “рускі народ ніякай культурнай спадчыны не атрымаў” і г. д. “З ваяўнічым касмапалітызмам звязана цяпер практыка “адказніцтва”; “бясчынствы неафітаў перад Смольным і пад сценамі Крамля”; “нас прывучаюць бачыць у гэтым нейкую бяскрыўдную “змену месцажыхарства””…
Пра “нефармальныя” аб’яднанні. Відавочна бачна палітызацыя гэтых самадзейных арганізацый на базе далёкага ад сацыялізму плюралізму. Нярэдка лідэры іх кажуць пра “раздзяленне ўлады” на аснове “парламенцкага рэжыму”, “свабодных прафсаюзаў”, “аўтаномных выдавецтваў” і г.д. Значыць, галоўным пытаннем цяперашніх дыскусій у краіне з’яўляецца пытанне – ці прызнаваць кіруючую ролю партыі, рабочага класу ў сацыялістычным будаўніцтве, а значыць, і ў перабудове.
Вытворным ад гэтай ключавой праблемы сацыяльна-гістарычнага светапогляду з’яўляецца пытанне пра ролю сацыялістычнай ідэалогіі ў духоўным развіцці савецкага грамадства.
Ленін і яго саратнікі паслядоўна абаранялі “камандныя вышыні” навукова-пралетарскай ідэалогіі.
Прыгадаем. Ленін наконт пісаніны папулярнага тады сацыёлага Піцірыма Сарокіна і прафесара Вінера (яны, кажа Н.А., у параўнанні з тымі, што цяпер друкуюцца ў нас, выглядалі зусім “нявінна”): іх публікацыі з’явіліся толькі дзякуючы нявопытнасці работнікаў сродкаў масавай інфармацыі; “Рабочы клас хоць і змог заваяваць уладу, але карыстацца ёю яшчэ не навучыўся. Інакш, казаў Ленін, гэтых прафесараў і пісьменнікаў рэвалюцыйны пралетарыят “ветліва выправадзіў бы” з краіны. Дарэчы, хваліць Леніна і ленінцаў Н. А., “са 164 высланых у 1922 годзе згодна са спісамі УЦВК многія пасля вярнуліся назад і сумленна служылі свайму народу, у т.л. і прафесар Вінер”. Сёння пытанне пра ролю і месца сацыялістычнай ідэалогіі прыняла вельмі вострую форму.
Аўтары кан’юктурных вырабаў (“поделок”) пад эгідаю маральнага і духоўнага “ачышчэння” (двукоссе Н. А. (!)) размываюць грані і крытэрыі навуковай ідэалогіі, насаджаюць несацыялістычны плюралізм. Гэта аб’ектыўна накіравана супраць перабудовы ў грамадскай свядомасці. Хітрая Н. А. (ці ёй падказалі) завяршае свой антыгарбачоўскі маніфест словамі Гарбачова: мы павінны і ў духоўнай сферы кіравацца нашымі марксісцка-ленінскімі прынцыпамі. “Прынцыпамі, таварышы, мы не павінны паступацца ні з якіх прычын. На гэтым стаім і будзем стаяць, – закругляе Н. А. – Прынцыпы не падораны нам, а выпакутаваны намі на крутых паваротах гісторыі Айчыны.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: