Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-другое, я запэўніў, што мая мэта - захаваць усё лепшае ў гуманітарнай спадчыне кожнага народу і перш за ўсё асноўную гуманітарную каштоўнасць, родную мову - цалкам супадае з духам перабудовы, што адбываецца цяпер у краіне пасля XXVII з’езду партыі.

Па-трэцяе, я выказаў гатоўнасць панесці любое партыйнае спагнанне, але ж заставацца ў шэрагах КПСС.

- Справа не ў канфліктнай сітуацыі з выдаўцамі, - сказаў член КПК нехта Іван Косаў. - Вы ўступілі ў канфлікт з ісцінай, з праўдаю, у якой жыве беларускі народ, беларуская мова. Мы ўчора размаўлялі з вамі: колькі было на Беларусі перад рэвалюцыяй Акадэміяў, Універсітэтаў, школаў і іншых установаў культуры? Калі б ён прааналізаваў усё гэта сумненна і аб’ектыўна, ён не збіраў бы падобную паклёпніцкую ману.

Ён уступіў у канфлікт з праўдай, са сваім родным беларускім народам і моваю. Ходзіць і збірае ўсякія пошласці і хлусню, што ходзяць пра беларускі народ і мову. І - без абагульнення і аналізу - пачаў раздаваць свой рукапіс. Гэта - самая сапраўдная антысавецкая, антынародная, антыбеларуская дзейнасць. Не месца яму ў партыі!

- Падтрымаць! - закрычала салідная дама з перапоўненымі лютай нянавісцю стальнымі вачыма.

- Іншых думак няма! - загулі астатнія ўдзельнікі “дыскусіі”.

- Вы сталі на шлях прамога паклёпніцтва. Вы паклёпнічаеце на Беларусь, - падаў голас старшыня.

- Падтрымаць! Іншых думак няма! - зноў усклікнула “дама”.

- Мы падтрымліваем рашэнне ЦК КП Беларусі, - закругліў старшыня. - Усё, вы свабодны.

- Бывайце здаровы! - развітаўся Алег.

- Ледзьве я паспеў зачыніць за сабою дзверы той залы, - кажа Алег, - як мяне дагнаў Аляксанр Дадонаў і запрасіў у свой кабінет.

- Усё гэта, Алег Андрэевіч, канечне, не значыць, - пачаў ён яшчэ ў калідоры гаворку, - што вас назаўсёды выкрэсліваюць з партыі. Вы яшчэ малады... Пака- жыце, што вы ўсвядомілі свае памылкі, тады праз пэўны час можна будзе раз- гледзець пытанне аб вашым прыёме ў партыю на агульных падставах. А потым... Калі вашыя паводзіны, праца, жыццё будуць бездакорныя ва ўсіх адносінах, - вам можа і будзе адноўлены партыйны стаж з таго часу, калі вы першы раз уступілі ў партыю. А ў нас. таксама ёсць нервы... Вось вы бачылі, як плакала жанчына, калі ёй адмовілі ў апеляцыі. Нам усё гэта таксама нялёгка, мы таксама жывыя людзі... Усяго вам добрага... Ага, праз пяць хвілінаў адчыняць буфет. Перакусіце там, адзначце пропуск, толькі не пратэрмінуйце яго, як учора, каб і вам і нам не рабілі больш заўвагаў. Гэта памяшканне рэжымнае, і парадкі тут строгія...

Паведаміўшы М. Гарбачову пра абмеркаванне яго “асабовай справы” у КПК, што складае цяпер ужо чатыры тамы (320 стар. рукапіс кнігі разам з пасляслоўем Уладзіміра Караткевіча на 22 стар., апроч таго, станоўчыя водгукі вучоных М. Ганчарыка і Ул. Конана, шматлікія разносныя “рэцэнзіі”), Алег кажа ў сваім “Адкрытым лісце”:

- Кнігу “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс” мяне прымусіў напісаць глыбокі непакой за стан беларускай мовы ў цяперашняй Беларусі... У меру маіх сілаў імкнуўся не адступаць ад прынцыпаў поўнай праўды і галоснасці, якая, паводле “Правды”, з’яўляецца “мячом, што гоіць раны”.

- Уявіце, што чалавек, які прыехаў у сталіцу Расіі, амаль нідзе не чуе рускай гаворкі... Як у такой сітуацыі адчуваў бы сябе рускі чалавек?.. Любы з вас?.. Альбо, скажам, Лермантаў?.. Герцэн?.. Маршал Жукаў?..

“Кожны чалавек адчувае сябе асабіста прыніжаным і абражаным, калі прыніжаны і абражаны яго народ”. Гэтыя словы Шэварднадзе на юбілейнай сесіі ААН дакладна адлюстроўваюць аб’ектыўную сітуацыю і мой унутраны стан, якія штурхнулі мяне напісаць “Роднае слова.”

Алег прапапануе Маскве “даць санкцыю” мясцовым уладам на выданне ў Беларусі яго кнігі. Гэта, кажа ён, будзе не толькі высокамаральна, але і палітычна мэтазгодна. Гэта азначала б, што:

1) Масква на справе падтрымлівае нармальнае развіццё нацыянальных культу- раў, у т. л. і беларускай - самай уразлівай у плане яе русіфікацыі;

2) Масква рашуча выкарчоўвае памылкі і перакосы мясцовай бюракратыі даперабудовачных часоў;

3) гэта азначала б санкцыю кіраўнікам рэспублікі на кардынальную перабудо- ву гуманітарнай сферы з тым, каб ёю кіравалі людзі, якія сапраўды з’яўляюцца стваральнікамі і носьбітамі гуманітарных каштоўнасцяў беларускага народу.

- Факт публікацыі нашых кніг за мяжою (у тым ліку і прысвечаных балю- чым пытанням) - з’ява вельмі станоўчая. Гэта дае іншым народам аб’ектыўную інфармацыю пра нашае жыццё... А інфармацыя пра нашыя крытычныя, балю- чыя кропкі... калі яна зробіцца аб’ектам пільнай увагі не толькі сяброў, але і недобразычліўцаў, заахвоціць і нас саміх паскораным тэмпам выпраўляць сітуацыю там, дзе гэта неабходна.

- Вядома, ажыццяўляць міжнародныя публікацыі пажадана паводле правілаў, што дзейнічаюць у цывілізаваным свеце, г. зн., перш за ўсё са згоды аўтара. У выпадку з маёй кнігаю, - кажа Алег, - гэтае правіла было парушана. Аднак дра- матызаваць сітуацыю няма ніякай неабходнасці: сакрэтнай інфармацыі ў маім рукапісе не было, яна ў цэлым дае даволі поўную і аб’ектыўную карціну найбольш запушчаных праблемаў развіцця беларускай культуры.

Вельмі наіўны Алег марыць:

- І, як кажуць, “нет худа без добра”: факт парушэння маіх аўтарскіх правоў, магчыма, паскорыць выпраўленне гуманітарнай сітуацыі ў Беларусі і вакол яе (у сістэме ЮНЕСКА, у сістэме міжнароднай інфармацыі і г. д.) на лепшае. Гэта дасць магутны зарад энергіі “чалавечаму фактару” нашай рэспублікі, а на міжнароднай арэне будзе садзейнічаць умацаванню гуманітарнага аўтарытэту СССР і КПСС.

Вось ужо сапраўды страціў Алег усякую рэальную меру. Так і хочацца ска- заць: “Veni, vidi, vici”, каб не горкі для яго вынік у Белакаменай. Вядома, такога “дабра” ад таго “худа” не будзе, як марыць Алег. Але ж дзякуй яму і за тое, што ён зрабіў. Кожны змагаецца даступнымі яму сродкамі.

Апроч гэтай манілаўшчыны, Алег яшчэ і ўнёс прапанову: пры усіх творчых саюзах, таварыствах, аб’яднаннях, фондах “пры ўдзеле Аддзелу культуры ЦК КПСС (ха-ха-ха! - М. Д.) і Міністэрства культуры (!?) стварыць Камітэт гуманітарнага кантролю (??) у якасці вярхоўнага арбітра ў вырашэнні “гуманітарных канфліктаў”...

7 студзеня 1987 году. Яшчэ некалькі словаў пра ўчарашні Алегаў візіт. Як звычайна, ён пакінуў некалькі сваіх новых твораў:

1. “Перастройка душы і розуму. Слугам народаў - да праблемы новага палітычнага і гуманітарнага мысленьня”.

2. “Жыцьцё (Рэха Саламона і Дастаеўскага)”. Нешта накшталт навагодняга віншавання.

3. “Малітва аб адраджэнні Бацькаўшчыны.

У бязьверснасьці амярцьвелай,

Хрысьце, доля наша сплыла

дай нам немачы - Русі Белай - сьвечкай быць Твайго Сьвятла.”

4. “Грэх.

Хай зафыркаюць фарысеі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x