Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер правяраюць навуковую вартасьць выкананай Шпілеўскім чужымі рукамі “гаспадарча-дагаварной” тэматыкі. Можна ня надта дзівіцца, калі пасьля такой праверкі будзе пастаўленая самая папулярная ў народзе адзнака за патрыятычныя намаганьні палітыканствуючых ленінцаў – нуль.

Цяпер мы пераканаліся, што маштаб “беларускай” карупцыі адпавядае маштабу ўсесаюзнай карупцыі. Гэта і вядома: аўтары іх – усё тыя самыя выхаванцы і пасьлядоўнікі, як яны сябе ўсюды велічаюць, ленінскай партыі.

Нядаўна мы ўжо згадвалі пра забойствы і суды несправядлівыя, што чыняцца тымі ж ленінцамі на Беларусі. А цяпер прасачыліся зьвесткі пра серыю новых забойстваў. Ужо на Магілёўшчыне (тыя, ранейшыя, былі на Гомельшчыне і Віцебшчыне).

25 лістапада 1986 году. Нарэшце адазваўся Генрык. Вось перада мною яго сьля­ды – заадрасаваны ім на маё імя паштовы канверт. У канверце – доўгачаканая мною вестачка. Нават вестка-запрашэньне. Ксёндз-прыміцыянт Генрык Акалатовіч з адчувальнай радасьцю запрашае на свае прыміцыйныя ўрачыстасьці. Падзея гэтая адбудзецца праз чатыры дні, 29 лістапада, у горадзе Браславе.

Во аж куды занесла хлопца! У Менску, куды ён быў накіраваны рэлігійнай уладаю, прадстаўнікі савецкай улады не дапусьцілі яго. А перад Менскам быў жа яшчэ і Нясьвіж! Паезьдзіў Генрык па Гродзенскай вобласьці, згодна з самавольствам залескіх, і там нідзе не прыткнуўся. Карацей кажучы, палётаў малады сьвятар па сваёй бацькаўшчыне – Беларусі, як тая райская мухалоўка Muscicapidae, што выдрукавана на гэтым ягоным канверце. Цяпер во Віцебшчына. Пакуль гісторыя больш падрабязная мне не вядома. А яна ж, вядома, была. І магчыма, багатая на прыклады рэлігійнай “свабоды” ў СССР.

Апроч запрашэньня, Генрык даслаў таксама і вельмі сімпатычную Памятку сваёй ужо абвешчанай Першай Імшы: на верхнім баку шматкаляровая выява вялікага папы Яна Паўла ІІ з надпісам унізе: “Anno Santo della Redenzione 1893”; на другім, ніжнім, баку – тэкст, які Прыміцыянт палічыў неабходным даць тут у якасьці свайго першага пастырскага бласлаўленьня.

Ох, як яскрава сьведчыць гэтая Памятка пра цяжкія ўмовы функцыянаваньня рэлігіі ў СССР!

1. Тэкст надрукаваны на канцылярскай пішучай машынцы. Ва ўсім сьвеце гэта спрадвеку робіцца друкарскім спосабам. Але ж тут, у гэтай дэмагагічнай краіне, нават Патрыярхія агромістай царквы – Рускай праваслаўнай – ня мае ніводнай сваёй друкарні!

2. Дастаць больш-менш значную колькасьць патрэбных абразкоў прыміцыянту недаступна. Генрык раздае свае Памяткі, якія падрыхтаваў яшчэ ў 1984 годзе для Нясьвіжа. Так браслаўчане і атрымаюць ад яго абразкі з выдрукаванымі на іх 1984 годам і парафіяй Нясьвіж. А дзе ж і як дастанеш новыя абразкі, каб прывесьці ўсё ў адпаведнасьць?!

3. Неадпаведнасьць надрукаванага на абразку з сапраўдным станам рэчаў сьвед­чыць не пра што іншае, як пра зацятую барацьбу савецкай улады з рэлігіяй: Генрыка не дапусьцілі туды, куды яго рыхтавалі.

4. Замежнае выданьне абразка, прыстасаванага Генрыкам пад сваю Памятку, зьяўляецца тэрміновым, сезонным. Аб гэтым сьведчыць і надпіс пад ім. Аднак у СССР нават духоўным асобам ён трапіў у рукі з вялікім спазьненьнем, а да зацікаўленых веручых ён, як мы бачым, трапляе праз тры-чатыры гады.

У такіх вось умовах будзе несьці сваю ганаровую, архіпатрэбную народу службу сьвятар Генрык Акалатовіч. Дай Бог яму моцы трываць і вытрымліваць!

А я між іншым вельмі хачу быць сьведкам і ўдзельнікам гэтай яго ўрачыстасьці…

26 лістапада 1986 году. 16 гадзінаў 40 хвілінаў. Адзін з герояў Цэнтральнага тэлебачаньня заяўляе: “Каб ад працоўнага чалавека была большая аддача, ён заўсёды павінен думаць толькі пра сваю працу” (!)

1 сьнежня 1986 году. Нечакана для ўсіх Алег Бембель стаў хрысьціянінам. Пішу “стаў”, бо такім ён ня быў ад нараджэньня. Продкі яго – іудзеі, бацькі, “вядома”, – “атэісты”, прынамсі, бацька. І вось Алег “явачным” парадкам сам ператварыў сябе ў хрысьціяніна, прытым актыўнага. Цяпер ужо хрысьціянская тэматыка нярэдка выходзіць на першае месца ў яго літаратурнай творчасьці.

Алег па сваёй ініцыятыве пазнаёміўся з мітрапалітам Менскім і Беларускім Філарэтам, перадае яму свае вершы. Часам некаторыя творы сьпецыяльна прысьвячаюцца ім гэтаму іерарху.

Неяк Алег завітаў да мяне, паказаў тое, што нясе да мітрапаліта. Паводле маёй парады сёе-тое перарабіў, перадрукаваў, паклаў у мой канверт.

Цяпер вось Алег зноў наведаў мяне, ідучы ў кансісторыю. І зноў мне давялося наводзіць марафет у яго карэспандэнцыі, забясьпечыць яе адпаведным канвертам.

Я пераканаўся, што малады Бембель не зьвяртае ніякай увагі на форму.

13 сьнежня 1986 году. Да Генрыка на прыміцыю ня трапіў, хоць і вельмі хацеў быць там. Дзеці таксама гатовыя былі ехаць, асабліва Ірынка прасілася. Аднак мама-доктар пераканала ўсіх, што мне гэта была б занадта вялікая нагрузка. Перш за ўсё эмацыйная, якая і выклікае найбольш прыступаў стэнакардыі.

Затое падрыхтаваў Генрыку прыгожы прывітальны адрас. Заадно асобнай паштоўкай-візіткаю павіншаваў з Калядамі і з Новым 1987 годам. Да ўсяго гэтага далучыў свой варыянт “Вернае ракі” С. Жаромскага.

Адрас склаў па-беларуску, уключна прыведзеныя ў якасьці эпіграфу Псальмы 26,8 і 71,18. Беларускую мову ўжыў сьпецыяльна, бо, упэўнены, што яе там на прыміцыйных урачыстасьцях ня будзе. Хіба што кс. Чарняўскі будзе самім сабою і тут…

Зайшоў Алег. Зноў жа па дарозе да мітрапаліта. І зноў давялося надаваць высокароднасьць ягонай карэспандэнцыі. На гэты раз ён маецца даслаць два вершы – “Малітва” і “Давай сумовіцца”.

Вось “Малітва”:

…шукаем мы тут пуцявіны…

адны… ці – адну! – на ўсіх…

памілуй, Хрысьце, памілуй,

нябожчыкаў і жывых…

і дай нам усім

сьцяжыны

у бясконцых

Шляхох

Тваіх!

Звычайная, як бачым, малітва, бяз нейкага там надзвычайнага ўзьлёту. Але ж сама тэма гэтая незвычайная для беларускай падсавецкай паэзіі. У Алега (ды й ва ўсіх іншых!) такая тэма нават падсавецкай лічыцца ня можа, бо прасейваецца цэнзарамі, не публікуецца. Значыць гэта вольная паэзія! Вольная ў няволі! “Крамольныя” думкі пішуцца не для друку, а для некалькіх блізкіх людзей і дасылаюцца ім прыватным чынам з надзеяй на іх водгук і… захаваньне. Водгук – на выпадак, калі будзе страчаны і гвалтам адабраны аўтарскі экземпляр.

Вось так, напрыклад, здарылася з Алегавым рукапісам той кнігі, што “незаконна” надрукаваная сёлета ў Англіі. Адзін экземпляр рукапісу трапіў за мяжу і там, дзякаваць Богу, убачыў сьвет. Другі забралі ў парткам Акадэміі навук, калі судзілі там Алега за яго “злачынства”. Трэці экземпляр трапіў у ЦК КПБ – “на папярэдняе вывучэньне”. Адзін з гэтых двух ужо не існуе, другі цяпер аж у КПК КПСС (Камітэце партыйнага кантролю КПСС!)!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x