Неизвестно - Дубянецкі

Тут можно читать онлайн Неизвестно - Дубянецкі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание

Дубянецкі - описание и краткое содержание, автор Неизвестно, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Дубянецкі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Неизвестно
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэта аж там будуць разьбіраць “вольныя” вершы Алега Бембеля. Сам М. С. Саломенцаў ацэніць (?!) і вынясе канчатковы прысуд. Гэта павінна стацца 16 сьнежня 1986 году. Алег кажа, што хаця б пашанцавала вырваць з тых зубоў рукапіс. Інакш нельга будзе адбіваць усякія магчымыя наскокі: нехта будзе нешта цытаваць, ня выключана, што з кан’юнктурнымі скажэньнямі, а ён аўтэнтык ня здолее паказаць. Дзе б гэта дастаць той англійскі друкаваны варыянт! Хоць Алегу!

28 сьнежня 1986 году. Па тэлебачаньні ў праграме “Час” учора перадалі пра назначэньне “беларуса” Цераха міністрам гандлю СССР. Я сам гэта чуў і асаблівага значэньня не прыдаў гэтаму факту. Што ж, думаю, ён вырас у нас на гандлі, палічылі, што “пацягне” і саюзную ношку; няхай цягне. Аж сёньня кампетэнтны ў гандлі чалавек, Васіль Міхайлавіч Разанаў, што сядзіць за маім сталом, высьветліў мне гэтую справу.

Церах узначальваў Спажывецкую кааперацыю рэспублікі. Пасьля стаў намесьнікам Старшыні Савету Міністраў БССР па гандлі. Зусім нядаўна “правярнуў” вельмі гучную афёру… з каўбасою. Вось што ён зрабіў. Усе фонды мяса, што прызначаліся на каўбасныя вырабы для дзяржаўнай гандлёвай сеткі, перарабіў іх у тыя ж самыя каўбасы і пачаў прадаваць іх у сваіх магазінах. Здавалася б, што тут такое пакупніку, маўляў, бяз розьніцы. Але ж не! Розьніца была: з дазволу Дзярж. камітэту БССР па цэнах Церах вызначыў на гэтыя каўбасы трайную цану! Пакупнікі паднялі бунт. Сталі разьбірацца. Зьнялі Старшыню Дзярж. Камітэту па цэнах Р. Жданка, загадчыка аддзелу СМ БССР Зайцава, некалькі іншых чалавек пакаралі ў Савеце Міністраў, Міністэрстве гандлю рэспублікі і ў вотчыне Цераха. Атрымаў вымову нават загадчык аддзелу гандлю і бытавога абслугоўваньня ЦК Лапо. А самога Цераха праз месяц паднялі да нябёсаў. Значыць, кажу я свайму суседу, церахаўская хватка імпануе Крамлю, там убачылі спосаб лёгка папоўніць пустую казну. Аднак сусед вытлумачыў гэта прасьцей: Церах падабаецца загадчыку аддзелу гандлю ЦК КПСС Сташанкову, удвух нядаўна аб’язджалі рэспубліку. Я ж лічу свой вывад больш лагічным.

Цэкоўцы Раман (Катужанец – рэд.) і Юра Лабун таксама дзівяцца і плююцца з такога “кадравага”фартэлю.

29 сьнежня 1986 году. Чытаем пра таго самага Цераха біяграфічную даведку ў “Известиях”. Нехта пад агульны рогат заўважыў: “Пры пералічэньні яго былых пасадаў забылі тры словы ўпісаць: “усюды правальваў работу”.

Сродкі масавай савецкай інфармацыі цяпер поўныя непрыхільных для Заходніх краінаў “легенд” пра пагібель тамтэйшага грамадства. Не пасаромяцца нават біць тыя краіны, дзе найвышэйшы жыцьцёвы ўзровень. Вось у той самай праграме “Час” паказалі як гаруе народ у Нарвегіі. Увішны карэспандэнт (кадэбіст) узяў інтэрв’ю у беспрацоўнага ў яго дамку-аўтобусе. Беспрацоўны – эмігрант. Сказаў, што за апошні час толькі тры дні працаваў. “Карэспандэнт”-кадэбіст правёў аб’ектывам па вуліцах Осла і закрычаў нешта накшталт: “Быццам бы горад, але ж вы, таварышы , бачылі яго існасьць!..”

Сёньня з В. Н. Разанавым наведалі ў хірургічным аддзяленьні Паўлу Украінец. Хто яе ведае – любіць і паважае. Яна добрая, разумная. Днямі, дарэчы, атрымала дыплом доктара філасофскіх навук. Працу ў ЦК вырашыла кінуць.

Вечарам паступіў А. Шманцар з мікраінфарктам. А ў пакой 408 перавезьлі М. Танка...

1 студзеня 1987 году. Сёлета Новы год мы думалі су- стрэць толькі ў цесным сваім сямейным коле. Аднак пад- вечар мне ці Марыі прыйшла ідэя запрасіць суседку - яна адзінокая, удава.

Значыць, паводле нашай традыцыі, трэба і ёй рыхтаваць “дзедмарозаўскі” падарунак. Падрыхтавалі, аформілі. Праз якую-небудзь гадзіну патэлефанаваў Мікола Галенка, вы- кладчык філасофіі, стары, яшчэ з ганцавіцкіх часоў, наш прыяцель. Абмяняўся са мною віншаваннямі з Новым го­дам, пачаў развітвацца. Я успомніў, што ў яго таксама няма дзе і няма з кім правесці сыльвестра і запрасіў яго да сябе. “Вінавата” далажыўшы жонцы: “рыхтуйся, Матулька, каля пяцёх прытуліць і шостага нябогу”.

Матуля пашырыла сваю праграму, а мне з дочкамі трэба было падумаць наконт падарунка. Зрабілі ўсё, як належыць. Падарункі гасцям, на маю думку, не павінны адрознівацца ад нашых ні знешнім выглядам, ні зместам.

Пакункі кожнаму падпісаў Дзед Мароз (я), з адпаведнымі okolicznosciowymi словамі. Афармлялі іх Галя і Ірынка.У сярэдзіне падарункаў былі таксама тэксты, прытым, галоўныя. Іх пісала Галька.

Тое, што пісалася гасцям, мы не будзем аднаўляць па памяці. А вось нашае амаль усё перада мною:

1) “Дзед Мароз віншуе гаспадара гэтае хаты з паспяховым выздараўленнем і... з тэрміновым выхадам з бальніцы (відаць, вельмі хацеў у навагоднюю ноч быць з сям’ёю і сябрамі). ДзМ”.

Словы “гаспадара гэтае хаты” выконвалі тут ролю адрасу, таму былі выдзелены каляровым фламастэрам.

2) Міхасю

дый Мурамцу кавалеру зграбнаму - гляк жывой вадзіцы водару прывабнага!

Дзед Мароз, 1987.

3) “Ручанькам шчодрым, нястомным у працы - каб смела

з Дзядулем

Марозам

вітацца!

Дзядуля. 1987”

4) “Наймаладзенькаму

кацяняці -

лапкі ды кіпцікі даглядаці!

Дзед Мароз, 1987”

У мяне пад рукою гэтыя чатыры “пасланні”. Столькі ж і адсутнічае, не лічачы чатыроз гасцявых.

Затое вось тут побач мая “Калядка”, якою павіншавалі мяне мае дзеці ў бальніцы:

Ішла баба па ляду рассыпала каляду пакацілася каляда - калядзіца ды да пана Міхала у святліцу

будзь, пане Міхале, здароў, як рыжок-бароў, май торбу грошы, жыві ў раскошы, май усяго даволі, а бяды - ніколі!

Стары год канчаем, новы зачынаем - хай усё ліхое мінецца, а ўсё добрае застанецца!

Шчадроўшчыкі", Менск, 24. 12. 86г.

Багата, як звычайна паступіла віншавальных паштовак. Цёплыя словы іх вельмі радуюць. Міжволі (а можа, і не?) звяртаеш увагу і на мастацкую вартасць паштовак: усё-такі гэта выданні-сувеніры. Усё больш мільгаюць “штампоўкі” са шматмільённых тыражоў. Арыгінальнага вельмі мала! Нават трапляюцца па некалькі аднолькавых выданняў, часта атрыманых з розных канцоў СССР.

“Рускімі тройкамі” напрыклад, шчыра павіншавалі мяне Янка Брыль і Пімен Панчанка. А вось фотакампазіцыя “Шышкі” дасланая мне з Мурманску і Мінску, “Серпантын” - з Камсамольску-на-Амуры і Мінску. З непрыемнай русафільскай вяззю даставілі мне 14-мільённы “твор” з двух беларускіх гарадоў і з Баку. Да мяне трапіла пяць “розных” сюжэтаў толькі нейкага И. Дергилева; кожны з іх размножаны па 15-20 млн. экз.! А “узоры” А. Любезнова, В. Зеленовой? Сапраўды, маштабы халтуры - савецкія, бязмежныя.

Затое зусім унікальныя выявы даслалі: ксёндз Генрык Акалатовіч з Брасла- ва на тэму “Боскае Нараджэнне”; Адам Мальдзіс - “Беларуская ліра”; Арлен Кашкурэвіч - чарговы шэдэўрык са ствараемага ім цыклу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Неизвестно читать все книги автора по порядку

Неизвестно - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Дубянецкі отзывы


Отзывы читателей о книге Дубянецкі, автор: Неизвестно. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x