Неизвестно - Дубянецкі
- Название:Дубянецкі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Неизвестно - Дубянецкі краткое содержание
Дубянецкі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
У савецкай дзяржавы няма магчымасьці наладзіць сваю гаспадарку, затое хапае і магчымасьці, і кемлівасьці перашкаджаць “прыватніку”. Арсенал гэтых “магчымасьцяў” агромністы. У ім ня толькі такія сродкі, як падаткі, але і такія, як турмы і ссылкі. А ў прамежку паміж імі – ленінска-сталінскія законы, якія нікому не дазваляюць мець зямлю, уласную цяглавую сілу, машыны.
І ўсё-такі гэты “прыватнік” жыве! Жыве сам і памагае жыць іншым. Ён пасьпяхова канкурыруе з “магутнай” дзяржаўнай гаспадаркаю. Нярэдка свае тавары, вырабленыя ў жахліва неспрыяльных умовах, ён прадае па такой самай, альбо ніжэйшай, цане, чым у дзяржавы. Часьцей за ўсё, вядома, гэтыя цэны перавышаюць дзяржаўныя ў некалькі разоў. Спажывец пакутуе, але купляе, таму што іншага выйсьця ня бачыць і ня ведае. Нейкае грамадства пакутнікаў! Дзяржава пакутуе ад свайго няўменьня, няздольнасьці наладзіць справу. А яшчэ больш яна “пакутуе” маральна, бо гэтая яе няздольнасьць нараджае “капіталістычны” элемент прыватніка. “Прыватнік” пакутуе ад пастаяннага прыгнёту з боку дзяржавы. Пакутуе ён і маральна, што варункі вымушаюць яго абдзіраць свайго гаротнага бліжняга. А гэты “бліжні” толькі і ведае ў сваім жыцьці, што пакутаваць. Пакута – яго пастаянны жыцьцёвы стан. Усё астатняе – эпізоды на агульным манатонным бязрадасным фоне.
Значыць, мы на рынку, на яго адкрытай частцы. Адразу купілі кілаграм цудоўных агуркоў сапраўды за рубель дваццаць. Пасьля, не сьпяшаючыся, проста хадзілі і глядзелі. Глядзелі, што прадаецца, цікавіліся цэнамі. Прадаецца ўсё, што толькі родзіць нашая зямля. А цэны? Дыяпазон іх шырокі. На адзін і такі самы тавар ня толькі можа быць розная цана ў розных прадаўцоў. У аднаго прадаўца яна можа мяняцца, скажам, кожную гадзіну. Але ж ўсё-так і выразна ўлаўліваеш аптымальную цану, ад якой могуць рабіцца адхіленьні ў той ці іншы бок...
Назад мы паехалі тралейбусам. Праз хвіліну-другую да нас падышла нашая дачная суседка Валя Коўтун. Пацікавіўшыся маім здароўем, паведаміла, што хутка паедзе ў Італію! На цэлы тыдзень! Ад Саюзу пісьменьнікаў СССР едуць усяго толькі тры чалавекі – Расул Гамзатаў, нехта Воранаў і яна.
– Ой, уздыхнула Валя, – гэта ня так лёгка паехаць у такую дарогу. Трэба ж і адпаведна апрануцца і нешта ўзяць з сабою. А вы ж ведаеце, як гэта ў нас цяжка.
– Усё ўжо купілі? – пытае Марыя.
– Што вы, што вы? Нідзе нічога няма ж. “Нашага” поўна, але каму яно трэба? Імпарту няма. Вымушаная была схадзіць да намесьніка Старшыні Савету Міністраў Ніны Мазай. “Я вам веру, што нічога не знайшлі”, – сказала яна.
Валя не закончыла сваё апавяданьне – не сказала пра вынікі паходу ў Савет Міністраў. Мы не паглыбілі сваю цікаўнасьць аж туды. Упэўнены, што тая “вялікая” Ніна памагла – навучаныя горкім вопытам, яны трымаюць недзе пэўны фонд імпартных тавараў, непрыстойна апранутага “савецкага пісьменьніка” ня выпусьцяць за мяжу…
Вось такі быў у мяне гэты дзень. На “табло” майго крокамера – усе адзінкі. Апрача апошняга “акенца”, дзе заўсёды стаіць нуль. Значыць, нахадзіў 11110 крокаў.
4 ліпеня 1985 году. Гэтымі днямі зноў займаўся помнікам маці. Па некалькі разоў на дзень езьдзіў у пахавальнае бюро, як называюць мінчане сьпецыялізаваны камбінат камунальна-бытавога абслугоўваньня.
Мае турботы аплаціліся нечаканым пабочным вынікам, вынікам маёй назіральнасьці. Мяне аж дрыжыкі ахапілі, калі я зьвёў у адно тое, што так часта мільгала перад маімі вачамі ўсе гэтыя дні.
Я езьдзіў толькі 72-м аўтобусам, бо толькі ім можна даехаць туды без перасадкі. Ад Дому мадэляў, адкуль я пачынаў свой маршрут, аўтобус некалькі сотняў метраў бяжыць, як мне здавалася, прама на гарадскую турму. Але ж да турмы яшчэ далёка, а аўтобус раптам зварочвае ўправа і даволі далёка едзе прама. І о дзіва! Справа ад аўтобуса зноў турма! Ня тая, іншая. Тая засталася зьлева ўперадзе, падобная на замак, дыхтоўная, пабудаваная рускім царызмам для беларускага народу. А гэтая, відаць, будавалася ўжо для таго самага народу савецкай уладай, бо вельмі брыдкае даўжэзнае ў некалькі паверхаў памяшканьне.
Вось так, паміж турмамі, і пралягае мой маршрут… А зрэшты і маршрут усяго майго народу! Чаго-чаго, а турмаў яму ўдосталь. Хоць і поўна іх на Беларусі, але ж уся надзея якраз не на беларускія – гэтых было б малавата. Дапамагаюць іншыя братнія народы. Турэмная ж справа ў СССР – інтэрнацыяналізаваная адмыслова. У маскоўскую ці саранскую турму куды прасьцей патрапіць нам, чым у маскоўскі ці саранскі універсітэт. А што б рабіў беларускі народ без сібірскіх, мардоўскіх, казанскіх, якуцкіх, калмыцкіх канцлагераў? Не было б дзе сеяць хлеб, каб “мы” вымушаныя былі трымаць “сваіх” зьняволеных у “сваёй” рэспубліцы! Гэта ж колькі зямлі марнавалася б?
А яшчэ нехта кажа, што савецкі інтэрнацыяналізм – блеф! А ён жа вось тут, на практыцы, у турэмна-лагернай палітыцы. Я сапраўды ня ведаю нікога, хто б сядзеў “дома”. Усе, каго я ведаю, адбывалі, ці адбываюць свой тэрмін у іншых братніх рэспубліках…
У тым пахавальным бюро я ўбачыў, што яно таксама можа паспрыяць трапіць ня толькі на могілкі, але і ў турму. На сьценах “бюро” ўсюды вывешаныя строгія папярэджаньні, выпіскі з абавязковых да выкананьня пастановаў, загадаў і распараджэньняў. Усе гэтыя дакументы катэгарычна забараняюць рабіць на могілкі помнікі прыватным чынам. Устанавіць на магілу можна толькі помнік, зроблены на дзяржаўным прадпрыемстве.
Гэта між іншым таксама від савецкай цэнзуры. На дзяржаўным прадпрыемстве ня выканаюць непажаданую партыі форму, скажам, у выглядзе адвечнага нашага крыжа. Тут і ня возьмуцца высякаць на камені, ці адліваць у метале словы рэлігійнай малітвы ці іншыя непажаданыя партыі тэксты. Мне гэта пацьвердзілі і ў акне заказаў, і ў цэху.
У выпадку, калі б нехта вёз самастойна помнік на могілкі, яго туды проста ня пусьцяць: вароты адчыніць вартаўнік, толькі памацаўшы дакумент-дазвол.
Бунт на могілках!.. Арыгінальная зьява! Але да яе тут ніколі ня дойдзе таму, што за доўгія кашмарныя дзесяцігоддзі народ ужо прывык бясспрэчна выконваць усе казённыя патрабаваньні. Забаранілі ставіць на магіле крыж – абыдземся без крыжа. Забаранілі зьмяшчаць рэлігійную эпітафію на помнік – абыдземся без яе. Забаранілі хаваць нябожчыка паводле рэлігійных прадпісаньняў – абыдземся бяз іх.
І аднак Дубянецкія ўсё яшчэ бунтуюць. Ня так даўно мы, напрыклад, пахавалі майго брата Рыгора – паводле самых высокіх патрабаваньняў нашай рэлігіі. Рэлігіі, свабоднай ад камуністычнага прыгнёту. Усе рэлігіі даўно ўжо прыстасаваліся да савецкіх законаў, выконваючы якія, яны ўжо не суправаджаюць сваіх “пачыўшых у Бозе чад” аж да магілы. Мы ж правялі працэсію з харугвамі, са сьвечкамі і з рэлігійнымі сьпевамі аж да могілак. Нябожчыка несьлі на плячах з дому ў царкву і з царквы на могілкі!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: