Сяргей Балахонаў - Сьмерць лютністы

Тут можно читать онлайн Сяргей Балахонаў - Сьмерць лютністы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Балахонаў - Сьмерць лютністы краткое содержание

Сьмерць лютністы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Балахонаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сьмерць лютністы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сьмерць лютністы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Балахонаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Камароўцы зь Міхасём, ён раскрыў яму галоўныя драбнічкі будучага дывэрсійна-патрыятычнага спэктаклю: „Марат мусіць чакаць на сувязнога ў кавярні. Адрас на паперцы. Прачытаўшы, спалі. Заміж сувязнога ідзеш ты. Ён усё адно ня знае таго на твар. Аднак жа і ў нас пра Марата няшмат гушчы. Вонкавая прыкмета: у рукох тр ымацьме „ Volkischer Beoba chtef“ . На пар оль: „ Извините, у вас нет родственников на Шкловщине?“ — ён павінен адказаць: , „Родственников нет, но знакомых хватает^. Страляеш. Не забудзь кантрольны ў мазгаўню. Бяжыш вонкі. Там цябе чакацьме наша машына. Усё будзе добра“. Лапіцкі й сам быў перакананы, што справа пакоціцца па аптымістычнай каляіне, нягледзячы на блізкую камісарскую кроў. Ён усьміхаўся, і змагару рабілася трохі ніякавата, хаця ён ніколі ня траціў упэўненасьці ў сваіх задумах, і ўпэўненасьць гэтая ніколі яшчэ не падводзіла. Яўмен працягнуў Міхасю пару сотняў райхсмарак на „бягучыя расходы“ ды, ціснучы руку, шапнуў: „З Богам!“ Апэрацыя пачалася.

Міхась, наколькі дазволілі магчымасьці, апрануўся згодна з апошнімі павевамі моды акупаванага Менску. Форма ў справе не пасавала, але й не было ніякае ахвоты ўбірацца ў якія-любыя лахманы. Месца апэрацыі за саветамі было сярэдняй паршывасьці рэстарацыяй, каторая за немцамі зрабілася кавярняю ня менш сярэдняе прыстойнасьці. Лагуцёнак прыйшоў першым. Узяў сабе пляшку ліквору ды ўсеўся за вольны столік, адсунуўшы ў бок нешта з прэсы. Пацёгваючы з зусім малюпасенькага кілішка салодкі вішнёвы трунак, ён аглядаў пярэстую грамаду наведнікаў. Кабет ён аглядаў аж занадта пільна. І тыя, прымячаючы гэта, зьлёгку чырванелі, ружавелі й апускалі ўва ўройлівым стыданьні вочкі. Анатолева душа проста зіхацела ад замілаванасьці. Раптам ён заўважыў, што ў залю ўвайшла Ганна Сьметанчук. Забыўшыся пра асьцярожнасьці апэрацыі, ды, мабыць, пра яе самую, лютніста паклікаў знаёміцу за свой столік. Яна ўсьміхнулася, пагадзіўшыся на запросіны даўняга свайго ўдыгача. Лагуцёнак хацеў быў замовіць для паненкі кавы зь пячэньнем, але тлумачка запярэчыла, узяўшы сто грамаў гарэлкі ды пару канапак. Гамонка ня клеілася. Ганна чыста не рэагавала на жарты, выхілясы й выхваляньні суразмоўніка. І калі той чарговым разочкам згадаў пра любоў, яна нястрымана засьмяялася й сказала: „Які ты ўсё-ткі дурненькі, Анатоль. Я кахаю іншага чалавека. Кахаю, хаця й баюся кахаць. Разумееш?“. Лютніста мала што кеміў і быў зьбянтэжаны, як НКВДыст, якога арыштавалі ўласныя калегі.

Часам тым у тлум кавярні ступіў Міхась Лапіцкі, гатовы на дакладнае й спакойнае выкананьне справы. Сярод прысутнае публікі, здавалася, ніхто не адпавядаў вонкавай прыкмеце. Сэрца Міхасёва здрыганулася й зазьнібела, калі ён прыкмеціў Ганну й Анатоля разам. Збоку іхны бязладны дыялёг выдаваў на даволі мілую размову дваіх вельмі блізкіх сяброў. Падышоўшы да іх, жаўнер ціха павітаўся, і позірк ягоны прабег па стале, дзе між бутэлькі, кілішка й талеркі зь недаедзеным лусьцікам палёжвала „ Volkischer Beobachtef“ . Міхась прыклаў руку да вачэй, спрабуючы спраўдзіць, ці не насланьнё гэта, якое папсавала яму зрок. Але зрок быў у парадку. Засунуўшы руку ў кішэнь сваёй марынаркі, ён спытаў у Лагуцёнка:

— Ізьвініце, у вас нет родственікаў на Шклоўшчыне?

Агаломшаны нечаканым цыркам, лютніста ляпнуў першае, што яму лучыла ў голаў:

— Родственікаў нет, но знакомых хватаець.

— На, курва бальшавіцкая, — Лапіцкі выцяг рэвольвэр і стрэліў тры разы ў грудзі Анатоля, які ня здолеў вымавіць ні слова, а толькі да немагчымасьці вырачыў вочы, што марна пыталіся: „Чаму?“ Жаўнер не прыглядаўся да гэтага, а, пацэліўшы ў пераносьсе, стрэліў яшчэ адзін раз. Дзея доўжылася пяць-сем сэкундаў. Наведнікі кавярні страпянуліся. Дзеўкі заверашчалі. Ганна сядзела моўчкі зь іспалатнелым тварам і халодна-крышталёвымі вачыма дарагое швайцарскае лялькі. З-за суседняга стала падхапіўся жгучий брюнет і, адскачыўшы ўбок, засьвяціў гэткаю ж пістуляю. „Предатель, фашистский холуй“, — прашыпеў ён ды ціскануў на цынгель. Стрэл, аднак, ня грымнуў. Міхасю не ставала часу мазгаваць, ці там была асечка, ці ёлупень забыўся зьняць з засьцерагальніка. Ён бліскавічна разьвярнуўся ды абрынуў рэшту агню сваёй зброі ў неспакойнага бальшавіка, каторы мог зусім унікнуць сьмерці, каб не высунаўся так неабачліва. Брунэт гэпнуўся долу. Для праверачнага стрэлу не было патрона. Разьбірацца з рэвольвэрам Марата зноў жа не хапала часу. Лапіцкі дастаў з- пад марынаркі вялікі паляўнічы нож, схіліўся над ворагам і прафэсійна, бязь лішніх ваганьняў ды разважаньняў, разрэзаў таму гсрла. Здумлена-пераляканая публіка маўкліва лыпала вачыма, робячы мінімальную колькасьць удыханьняў, а выдыханьняў яшчэ меншую. Узяўшы пад руку Г анну, Міхась памкнуўся да выйсьця. На дварэ стаяў абяцаны чорны „Мэрсэдэс“, каторы хутка паімчаў іх прэч ад месца дзівотных і трагічных супадзеньняў ды падзеяў.

Апэрацыя была выкананая. Ня так, як меркаваў Яўмен Кудзенік. Але вораг усё-такі быў зьніштожаны. Сьмерць добрага сябра ўразіла змагара, але румзаць не выпадала.

Праўда, жонку Анатолеву ён падтрымаў добра. Міхась з Ганнаю неўзабаве пабраліся. Яна чакала дзіця. Але аднойчы ў траўні, калі маладыя былі ўдваіх дома, нехта кінуў у вакно гранату. Прывыклых да ўсяго менчукоў не зьдзівіў ні выбух, ні смурод гарэлага чалавечага мяса, што доўга лунаў у прасякнутым водарам квеценя паветры, ні нават расстрэл немцамі пятнаццацёх падлеткаў-сірот у адпомсту за забітага жаўнера СС. Чужыя беды ў генэральнай акрузе практычна нікога не краналі. І толькі Яўмен Кудзенік набліжаўся да раскрыцьця й ліквідацыі арганізатараў ды выканаўцаў нагвалт подлага ўчынку. Ставала сілаў і сумленьня.

Сьнежань 2000студзень 2001

Ваўкавыск —Баранавіч ы —Гомель

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Балахонаў читать все книги автора по порядку

Сяргей Балахонаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сьмерць лютністы отзывы


Отзывы читателей о книге Сьмерць лютністы, автор: Сяргей Балахонаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x