Варлен Бечык - Радкі і жыццё
- Название:Радкі і жыццё
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Варлен Бечык - Радкі і жыццё краткое содержание
Радкі і жыццё - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Леанід Галубовіч. «Птушыны лёс». («ЛіМ», 23.8.85):
Ледзь сок пасочыцца з бяроз —
I я чакаю птушак першых.
Нас парадніў апошні лёс,
Як лейтматыў у хоры пеўчым.
I рознасць волі, і крыла,
Што прыцягае да Радзімы...
I, як сіло, для нас сяло,
Што нас вяло ў час адзіны.
Не ўсе вяртаюцца, не ўсе...
Як вырак, губіць птушак вырай.
Ды чым іх меней на страсе,
Тым песні іх званчэй і шчырай.
У вершах Ларысы Геніюш (той ж а «ЛіМ» за 23.8.) — нямала выпадковага, неабавязковага. Знак дылетантызму пры ўсёй адоранасці, раптоўных празарэннях на нешта спеўнае, чыстае, родна-прыгожае.
Сшытак С. (прыслаў маме).
«В Москве на Красной Пресне родился мальчик. Особо ничем не отличаясь от своих сверстников. Если, конечно, не считать, что он равесник Октября. Да еще по замечанию видевших его, мальчиком он родился крепышом да еще и симпатичным».
Жывыя штрыхі ёсць, з водгаласам гісторыі. Між іншым, бачыў пахаванне Алілуевай («везли гробницу на четырех белых конях, запряженных попарно»).
Заканчвае: «Что касается старости, не знаю как кто, а я считаю это самый отвратительный период всей человеческой жизни».
28.8.
Было тыдзень вельмі цёплага, прыемнага сонца, калі неастудна ў любым кутку і так добра ў лесе, на полі, ля ракі. Было б добрае, летняе...
29.8.
Ляжанне ў палаце. Бяздумна, трывожна, сумна. Заплюшчыш вочы — зялёныя кругі.
Незастылыя ісціны жыцця — чаго жывеш? Як жывеш? 3 кім жывеш? — не знаходзяць развіцця і працягу.
За акном сонца, лірыка і нечая радасць.
Неаднойчы думаў: спытаю ў таго і таго, якое ў іх запаветнае жаданне, каб дапамагчы ажыццявіць. Не спытаеш. I недарэчны намер. Рабі не пытаючы.
Адсвечваюць на сонцы стадыённыя лямпы, ноччу чуецца вялікі гул, у дрэвах шапоча лагодны вецер.
Думкі зноў: жыць трэба іначай! Аднак так не жывецца. Як наліпаюць ракаўкі на карабель, так наліпаюць розныя дробязі.
Пашарпаныя тумбачкі, скрыпучыя койкі, зашмальцаваная бялізна, няўважлівасць персаналу (дзіўна пераслоеная з увагаю) — усё здаецца нармальным і нават лепшым за раскошу. Бо мы занадта расквельваемся...
30.8.
Адзін сон: кусае за палец чорны чалавек...
Другі» круты нахіл отрахі высокага домау иачуся. па ім да абрыву і вось-восыпалячу ўніз...
Малады хлопец, з апендыцытам, Пасля аперацыі, Усе яму спачуваем. Скардзіцца: баліць, хочацца піць і г. д. Але вось прыйшлі з уколам, і ён хныкаё, што ўкол балючы, іранічныя ўсмешкі.
Хлопец з велазавода. Траўма галавы. Паводле яго слоў, упаў, гуляючы ў футбол. Праз два дні наліваецца сізасцю вока.
Гаворкі пра ваўкоў і іх норавы. (Стары дзед палез на грушу, зваліўся і пабіў нагу.)
Мінімум літаратурных думак, але вакол разваг пра сумленне, абавязак, шчырасць і шчодрасць нешта верціцца.
Уяўляю, калі б прыйшоў Сяргей. Хто я яму? Нехта шэры, чужы, змізарнелы і непатрэбны.
Антал Гидаш (пер. Л. Мартынова):
— Тому не бывать! — возвещает мне кто-то.
А я отвечаю:
— А вот и бывать!
Лишь ради чего-нибудь.
И против чего-то.
И может поэзия существовать.
«А при невесте стыдно струсить, при дочке нельзя опускаться, от жены не скроешь правду». (Наровчатов о женщинах на войне.)
Виктор Тельпугов о Недогонове:
«Алексей Недогонов часто говорил мне, что он видит поэзию даже во сне — то в образе девушки, у которой многие просят руки, но не получают в ответ и небрежного взгляда; то в виде птицы, у которой каждое перо может стать крылом».
О. Берггольц:
Знаю, чем меня пленила
Жизнь моя, красавица,
Одарила страшной силой,
Что самой не справиться.
31.8.
Учора прыходзіў Вярцінскі. Гаворка пра Скобелева, яго вершаваную драму пра Купалу. Пра гэта, магчыма, яшчэ давядзецца пісаць. За акном — кусцяцца ў залацістым еонцы дрэвы. Мяккая пенастылая блакітнасць, чатыры лініі правадоў і роўны гул жыцця. У калідоры — бразганне, галасы, шоргат. Санітаркі, сёстры, хворыя. Субота.
У «Полымі», № 8 аповесць Т. Бондар «Жывыя жывуць». Нешта ёсць, хоць у заблытаным, выпадковым. Не, яна не няздара, гэтая Таіса. «— Каму зязюля кувала, той лета ведае...»
Скажам, простае. Прыходзіць дзяўчына да маці. «—Кахаю я яго, мама. Так кахаю, што за шчасце свае баюся». Што скажа маці? «— Не шчасця трэба баяцца, вачэй нядобрых». Не зусім матчыны словы, але ж нічога.
«У дзве солі мачаў...» «I зямля кажа...» «Не маладосцю жывём, не старасцю ўміраем...» «Крыві на крыві не відаць...» «Адна бяда — не бяда...» «Тагды маю, калі ў руках трымаю...»
«Я всею душой желал быть хорошим; но я был молод, у меня были страсти, а я был один, совершенно один, когда искал хорошего» (Толстой, «Исповедь»).
«Настоящим, задушевным рассуждением нашим было то, что мы хотим как можно больше получать денег и похвал».
«Я искал во всех знаниял и не только не нашел, но убедился, что все те, которые так же, как и я, искали в знании, точно так же ничего не нашли. И не только не нашли, но ясно признали, что то самое, что приводило меня в отчаяние — бессмыслица жизни, — единственное несомненное знание, доступное человеку».
«Суета сует, — говорит Соломон, — суета сует — все суета! Что пользы человеку от всех трудов его, которыми трудится он под солнцем. Бывает нечто, о чем говорят: «смотри, вот это новое»; но это было уже в веках, бывших прежде нас. Нет памяти о прежнем; да и о том, что будет, не останется памяти у тех, которые будут после».
«Жизнь есть то, чего не должно бы быть, — зло, и переход в ничто есть единственное благо жизни», — говорит Шопенгауэр.
«Теперь мне было ясно, что для того, чтобы человек мог жить, ему нужно или не видеть бесконечного, илииметь такое объяснение смысла жизни, при котором конечное приравнивалось бы бесконечному».
И спрашивал его народ, что же нам делать? И он сказал в ответ: у кого есть две одежды, тот отдай неимущему; и у кого есть пища, делай то же. (Луки, III, 10 ,11 ).
«Не собирайте себе сокровищ на земле, где моль и ржа истребляют и где воры подкапывают и крадут» (Мтф. VI, 19).
4.9.
Цякуць людзі праз палату. Пайшоў Цімох Гоманаў, інжынер з мотавелазавода.
Грунтоўная, петаропкая, трохі абеларушаная гаворка. Бацька быў сакратаром райкома, памёр у 37 гадоў. Адна дзяўчынка была прыціснута варотамі — мужчыны не маглі ўзняць, а маці адна ўзняла і дастала.
Пайшоў Саша Шапіцька — дваццаць адзін год, безалаберны хлопец таксама з велазавода, разбіў галаву на футболе; плыве па жыцці не шмат думаючы, але ж па натуры кампанейскі і зусім неблагі.
Былі Шэршань з Кенькам, пасля зноў Шэршань, Шарамета з Законнікавай, Слава (ужо тройчы).
Сніцца Сяргей. 3 ім і ў снах нядобра.
Сон. Воз з вугалем. Трэба везці, але вугаль раптам знікае, вывальваецца — скрозь дзіркі.
Сон. З’яўляецца нейкі чз.лавек, злавесна загадкавы, чорназвярыны, наганяе жуць і гаворыць: прыходзь паслязаўтра.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: