Уладзімір Някляеў - Бары-бэры
- Название:Бары-бэры
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Някляеў - Бары-бэры краткое содержание
Бары-бэры - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- во яго занесла. Цяпер прыйдзеш Кашына адведаць, яму горш стане ці ён памрэ, дык што?.. Скажуць: «Гэта ты яго ў труну й загнаў!» Хіба сход не ўспомняць? Яшчэ як успомняць, бо інстытут праектны - яшчэ той калектыў. Адна Люба чаго вартая...
Аднойчы Люба ў інстытуце, калі 8 Сакавіка адзначалі, зацягнула Сяўко ў прыбіральню і сказала, што кахае і ўсё жыццё кахала не Кашына, а яго, Сяўко, і за Кашына пайшла, каб да Сяўко бліжэй быць, бо Кашын і Сяўко сябравалі. Такую яна прынесла ахвяру - і за тое патрабуе хоць кроплю звычайнага жаночага шчасця. Адно спатканне, ёй больш не трэба. Гэтага хопіць ёй да труны.
Праз тое, што яна труну прыпляла, Сяўко трохі напружыўся, але не так, каб адмовіць жанчыне ў яе апошнім жаданні. Люба дамовілася з нейкай сваёй сяброўкай пра кватэру, дала яму ключ. Каб ён першы прыйшоў і яе чакаў. Так ёй будзе здавацца, што гэта, маўляў, не патаемнае палюбоўнае спатканне, а нібыта яны даўно разам - і ён штодня яе чакае.
Сяўко купіў кветкі, шампанскае, цукеркі. Ну, як звычайна. Джэнтльменскі набор. Прыйшоў у кватэру, ад якой Люба ключ дала, стаў чакаць... Адчыніў дзверы на званок і ўбачыў у дзвярах Кашына. 3 джэнтльменскім наборам.
Во што бабы ў жаночы дзень прыдумалі!.. Алёна ў той жа інстытуцкай прыбіральні напляла Кашыну тое самае, што Люба напляла Сяўко. Нібы кахала і кахае яго, Кашына, а за Сяўко пайшла, каб да Кашына бліжэй быць, бо Сяўко і Кашын сябравалі. Такую яна прынесла ахвяру - і за тое патрабуе хоць кроплю звычайнага жаночага шчасця. Адно спатканне, ёй больш не трэба. І прызначыла Алёна спатканне Кашыну ў той жа кватэры, ад якой Люба дала ключ Сяўко. Вось джэнтльмены і спаткаліся. А праз пару хвілінаў абедзве дамы з’явіліся...
О-о-о, што было!
Гэта Люба, змяюка, падстроіла. Алёна да такога б не дадумалася, адмахнулася б...
Добра ўсё ж, што ён з Алёнай ажаніўся. Кашын ажаніўся з Любай - і што? Ляжыць, канае.
Што ў яго там?.. Можа, не зараза ніякая. Але ж не ў тым праблема, зараза ці не зараза... Праблема ўвогуле... Можна сказаць: у жыцці.
Сяўко не аднойчы пытаўся ў сябе самога: вось калі б ён аднапакаёўку ў лато выйграў, а ў Кашына сын быў, хоць сын у Кашына і без таго ёсць, якому б з дзіцём і жонкай жыць не было дзе, аддаў бы ён, Сяўко, кватэру Кашыну за паўцаны? Як Кашын яму аддаў?.. І як ні пераконваў ён сябе ў тым, што, канечне, аддаў бы - ведаў, што не. Не ўступіў бы ні за паўцаны, ні за дзве траціны. Плюнуў бы на ўсё і ўсіх, сышоў бы ад Алёны, ад сына з ягоным дзіцём і ягонай жонкай - і жыў бы не тужыў адзін у аднапакаёўцы!
Дурань Кашын. Мог бы жыць адзін у сваёй кватэрцы, ляжаў бы там і паміраў. Сяўко прыйшоў бы да яго, і ці лепш Кашыну праз тое стала б, ці горш - цьфу! Няма сведкаў. А Сяўко пра тое, што прыходзіў да Кашына, нікому б і не казаў. Ну, калі б той не памёр. А калі б памёр, давялося б сказаць. Вось, маўляў, прыйшоў адведаць, а тут такое... І пачалося б...
Тады што ж выходзіць? Тады выходзіць, што аддаў Кашын аднапакаёўку, ці сабе пакінуў - без розніцы. Як і тое, адведае яго Сяўко, ці не адведае...
Усё ў гэтым свеце ўсім бары-бэры?..
Не, трэба усё ж адведаць. Памрэ, не памрэ... Чаму ён павінен памерці? Ад якой заразы? Няма заразы на Кашына! Калі б яна была, Сяўко тую заразу даўно б Кашыну падсеяў.
Ён жывучы, гэты Кашын. Неяк яны выпівалі дома ў Сяўко, і Кашыну на галаву карціна ўпала. «М. А. Някрасаў у перыяд «Апошніх песень». Мастака І. А. Крамскога. Алёна з Піцера, тады яшчэ Ленінграда, прывезла. Ёй стрыечны брат, які ў Піцеры жыве і ў Эрмітажы электрыкам працуе, за 85 рублёў карціну прадаў. Прасіў 130, бо шэдэўр, толькі для сястры, і каб яна нікому ні гу-гу: арыгінал у музеі ён копіяй падмяніў. У Алёны зарплата 90, а тут - 130... Паўтары месяцы жыцця. За якую ты карціну паўтары месяцы пражывеш - хай сабе за арыгінал? Стрыечнік згадзіўся, што за карціну столькі не пражывеш, саступіў 45 рублёў - Алёна й купіла. Надта ж ёй карціна глянулася, на якой, апроч Някрасава перыяду апошніх песень, яшчэ й Дабралюбаў з Бялінскім ды Міцкевіч невядома якога перыяду. Карацей, амаль усе, каго Алёна праходзіла ў школе, дзе любіла літаратуру.
Карціна над сталом у гасцёўні вісела. Кашын сеў пад яе, пасунуўшы стол, бо яму, смарчку, цеснавата паміж сталом і сцяной здалося. Карціна сарвалася і дубовай рамай гвазданула Кашыну па чэрапе! Рогам рамы ў самае цемечка, як туды меціла! А Кашыну бары-бэры... Толькі пачухаўся ды нож да макаўкі прыклаў, каб гузака не было. І ўсё... Гузак, праўда, быў, але больш нічога. Дык з чаго гэта Кашын раптам памрэ, калі яго дубовай рамай не заб’еш? Ён у лато яшчэ двухпакаёўку выйграе, зараза!
Сяўко ніколі ў жыцці нічога не выйграваў. Зусім нічога - нават меднага пятака ў арлянку. Загадае на рэшку - выпадае арол, загадае на арла - выпадае рэшка. Ніводнага разу не здаралася інакш, ніводнага! Ну, можа, пару разоў і шэнціла. Толькі ў такой драбязе, у якой і вераб’ю шэнціць. І калі Кашын выйграў кватэру - так Сяўко запякло! Але ўдвая гарачэй прысмажыла, проста душу запаліла кашынская шчодрасць: на табе кватэру за паўцаны! Проста як у вочы плюнуў - так сваю шчодрасць кінуў, ведаючы, што Сяўко не зможа адмовіцца. Бо як адмовішся?.. Што тады сын скажа, якому з дзіцём і жонкай няма дзе жыць? «Купляй тады сам мне кватэру, - скажа сын. - Калі гонару столькі». І Алёна яшчэ дадасць з крывенькай сваёй усмешачкай: «Гонар маеш, а грошай няма...»
Так, ён, Сяўко, мае гонар! Ён не Кашын, які ў лато гуляе! Ён ніколі да такога не апускаўся! А Кашын яшчэ і ў казіно бегаў! За якія такія, дазвольце спытаць, грошы? За свае? Адкуль у яго свае, калі Люба ў яго нават заначку выграбае?.. За тыя грошы, якія Сяўко яму за паўкватэры аддаў - вось за якія грошы Кашын разгуляўся! Паўкватэры ў казіно прасадзіў і захварэў! А то зараза ў яго...
Распаляў нутро падарункам сваім Кашын. Дапякаў. Астудзіць, заліць апёк нечым трэба было, але ж не піць... І не да скону ж муку праз шчодрасць кашынскую трываць. Разлічыцца трэба, пакуль не памёр, а чым?
Можа, карціну яму аддаць? Някрасава ў перыяд апошніх песень?.. Пасля таго, як карціна ўпала, Алёна яе й не вешала. Сказала ў падвал знесці. Гэта колькі гадоў прамінула... А карціны ў цане з часам толькі набіраюць. Тым больш - шэдэўры. Вунь за сланечнікі нейкія, Сяўко сам па тэлевізары бачыў, мільёны даюць, а тут пісьменнікі. Ды якія... Адзін Някрасаў на колькі пацягне, хоць і відаць, што хворы.
Някрасаў хворы. Кашын хворы.
Някрасаў памёр.
Сяўко схадзіў у падвал і прынёс карціну. Ачысціў яе ад павуціння і пылу. Паставіў на стол да сцяны, адышоў, глянуў - і здзівіўся. Але не з таго, што яго ўразіў схуднелы, белы пад белай прасцінай Някрасаў. Ён чамусьці запомніў, што каля Някрасава сядзяць Бялінскі, Міцкевіч і Дабралюбаў. Міцкевіч на канапе ў нагах Някрасава, а Бялінскі з Дабралюбавым - побач на зэдліках. Ці не: Дабралюбаў на зэдліку, а Бялінскі на крэсле. На гэтакім венскім, з гнутай спінкай...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: