Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю

Тут можно читать онлайн Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Мажылоўскі - Па другі бок ценю краткое содержание

Па другі бок ценю - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Мажылоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Па другі бок ценю - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Па другі бок ценю - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Мажылоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сказаўшы гэта, Якуб з Залесся падхапіўся на ногі і накіраваўся да сваёй цярплівай кабылкі.

— Мяне Фрыдрых чакае, — замест развітання прагучалі яго словы.

4

У канцы месяца ўрэшце выглянула сонца і амаль у той жа дзень ліцвіны падпалілі сцяну крэпасці. «Прасіце літасці ў нашага караля», — крычалі яны праз вялізны пралом у сцяне маскавітам, аднак тыя не спяшаліся гэтага рабіць, чакалі падмогі ад свайго цара.

Баторый злаваўся. «Не хочаце па-добраму, будзе па-дрэннаму!» — вырашыў ён і загадаў безупынку, днём і ноччу, абстрэльваць замак. Ад распаленых ядраў загараліся вежы, і хутка высокія языкі полымя палыхалі ў розных кут­ках замка. Чужынцы ўжо не супраціўляліся, а іх ваяводы са сваім уладыкам епіскапам Кіпрыянам зачыніліся ў Сафійскім саборы, бо ведалі, што ліцвіны не адважацца апаганіць сцены храма смертазабойствам.

І ўсё ж раніцай трыццатага жніўня маскавіты не вытрымалі, выкінулі белую анучу ў знак капітуляцыі і паддаліся на каралеўскую ласку. Толькі ўладыку Кіпрыяна і некалькіх, найбольш палахлівых ваяводаў давялося сілай выцягваць з Сафіі, мабыць, так яны баяліся не Божай, а чалавечай кары за свае злачынствы перад палачанамі, таму і не выходзілі самі.

А вечарам кароль склікаў сваіх ваяводаў, каб пачуць ад іх пра страты і набытыя трафеі. Ён уважліва слухаў сваіх памочнікаў і дарадцаў, некаторыя лічбы ўдакладняў, задаволена чмокаў губамі. І яму было чаго радавацца — больш за трыццаць гармат, трыста гакаўніц, шэсцьсот ручніц-мушкетаў папоўнілі арсенал каралеўскага войска. Выслухаўшы звесткі аб людскіх стра­тах, Баторый спахмурнеў і загадаў адслужыць памінальныя службы ва ўсіх полацкіх цэрквах.

— А што будзем рабіць з палонам? — у канцы нарады пацікавіўся Радзівіл. — Ці, можа, даруем ім іх злачынствы?

— За злачынствы іх судзіць будзе пан Езус, а сапраўдны ваяр — літасцівы ваяр! — загадкава адказаў кароль і закончыў нараду.

Раніцай наступнага дня Баторый аб’явіў сваё рашэнне наконт палонных. Кароль быў занадта літасцівы да чужынцаў, дараваў усім ім волю і дазволіў кожнаму з іх, хто не жадае застацца ў Літве, узяць з сабой столькі асабістых рэчаў, колькі той зможа панесці на сабе. Што тут пачалося: захопнікі абдзіралі аклады старажытных абразоў, ламалі крыжы на алтарах і цэрквах, адрывалі пазалочаныя вокладкі кніг бібліятэкі Сафійскага сабора. Усё гэта яны чаплялі на сябе, а зверху, не зважаючы на спёку, яшчэ накідвалі нарабаваныя раней футры. А каб на чужынцаў не напалі па дарозе азлобленыя немцы ці ўгорцы, Баторый загадаў Радзівілу Рудому выдзеліць для іх аховы эскадрон казакоў Барыса Жабы.

Радзівіл не зразумеў свайго валадара, аднак скарыўся каралеўскай волі.

Наступным днём палонных пасадзілі на калёсы і адправілі з Полацка ў Масковію.

Адышоўшы ад горада на даволі значную адлегласць, тыя канчаткова паверылі, што выратаваліся з Божай ласкі. Але чамусьці пачалі лаяць ліцвінаў, абражаць іх годнасць, мову і веру.

— Усё, хопіць, — першым не вытрымаў Барыс Жаба і падняў руку, патрабуючы ад падначаленых увагі. — Далей няхай едуць самі, — сказаў ён і рашуча павярнуў каня, паехаў назад да Полацка. За ім павярнулі ратнікі.

Узняўшыся на пагорак, Якуб дакрануўся да пляча свайго ротмістра і кіўнуў назад у бок чужынцаў:

— Ля лесу іх усіх чакае смерць.

— Смерць?.. — здзівіўся той. — І хто іх усмерціць?

— Валенрод.

— Адкуль ты ведаеш? — спытаў Жаба. Ён не мог паверыць у гэта, спалохана глядзеў на сябра: жартуе? Аднак твар Якуба быў цвёрды, ніводная жылка не пульсавала на ім, ніводная рыса не мянялася. Значыць, не жартуе.

— Прыслухайся і ўсё зразумееш.

Казацкі ротмістр з пагорка ўважліва агледзеў узлесак, да якога набліжаліся адпушчаныя палонныя, прыслухаўся, але акрамя тупату конскіх капытоў нічога не пачуў.

— Нічога падазронага я не пачуў і не ўбачыў.

— Лес маўчыць, — сказаў Якуб.

Восеньскі лес, які зусім нядаўна поўніўся птушынымі галасамі, і сапраўды падазрона маўчаў. Нават не было чутно варання, якое звычайна цэлымі зграямі суправаджала вялікія абозы, чакаючы спажывы.

— Так, маўчыць, — пагадзіўся ён. — Ну і што з гэтага?

— Птушкі адчулі смерць.

«А птушкі тут пры чым? Яны што, як і ты, памагатыя Валенрода?» — хацеў спытаць Жаба. Ён ужо раскрыў рот, аднак у гэты момант з лесу ўзнялася велізарная чорная птушка. Цяжка размахваючы крыламі, яна паляцела да калоны былых палонных. Птушка ляцела над самай зямлёй бязгучна, і тыя не адразу ўбачылі яе. А калі заўважылі, нема закрычалі. Іх жахлівы крык скалыхнуў цішыню і вусцішнае рэха, адбіўшыся ад неба, якое, здаецца, раптам стала цвёрдым, бы шкло, з неймавернай сілай абрынулася на зямлю, туды, дзе знаходзіўся абоз. І раптам перад ім птушка пераўтварылася ў ваяра, велізарны меч якога бліскавіцай мільгануў у паветры і са страшэннай сілай апусціўся на першую ахвяру.

Хутка ля лесу, дзе быў абоз, не засталося ніводнай жывой душы. Невялікая купка казакоў на чале з ротмістрам ашаломлена глядзела на ўсё гэта... Ваяр нібы праплыў у паветры над месцам пабоішча, укінуў меч у похвы і нетаропка накіраваўся ў бок лесу.

— Ну вось, здаецца, і ўсё! — сказаў Жаба. — Час і нам у лагер.

— Я застаюся, Барыс, — прагучаў побач голас Якуба.

Ротмістр чакаў гэтага ад сябра, таму і не адгаворваў яго. Ён зразумеў, што пасля смяротнага ранення ля Друі Якуб стаў іншым чалавекам і ўжо не чалавечыя абавязкі ўскладзены на яго плечы, і хто ўсклаў на яго гэтыя абавязкі, Барыс мог толькі здагадвацца.

— Ці ўбачымся мы з табой яшчэ калі, дружа? — вочы ротмістра сталі вільготнымі.

— Думаю, не, — абыякава прагаварыў Якуб і працягнуў руку: — Бывай!

Якуб спусціўся з пагорка і паімчаў да лесу. Барыс Жаба перахрысціў яго

ў спіну. Той гэта адчуў, спыніўся, павярнуўся — шчаслівая ўсмешка раптам з’явілася на яго скалечаным твары і, як падалося Барысу, Якубавы вочы ўспыхнулі радасным, жывым святлом. «Бывай, дружа!» — данёс вецер яго апошнія развітальныя словы.

Больш пра Крывавага Фрыдрыха ў Літве не чулі.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Мажылоўскі читать все книги автора по порядку

Уладзімір Мажылоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Па другі бок ценю отзывы


Отзывы читателей о книге Па другі бок ценю, автор: Уладзімір Мажылоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x