Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха
- Название:Незабыўнае рэха
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха краткое содержание
Незабыўнае рэха - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Доўга мяне мучыла гэтае пытанне, i цяпер я часта ўспамінаю i пра гэты выпадак, i пра многія дэталі сваёй работы ў райкоме.
— А даўно ты ў райкоме? — спытала Маша.
— Вось ужо больш за два гады. А прышла сюды з педвучылішча, комсамольскую работу мала ведала. Была некалі піонерважатай у школе, толькі і ўсяго. Трэба было вучыцца працаваць, а ў каго вучыцца? Зайшла, помню, першы раз у кабінет сакратара райкома, да гэтага-ж самага Лупіновіча.
— Косця, — гавару, — калі нам лепш правесці нараду піонерважатых?
А ён мне:
— Я вам не Косця, а Канстанцін Елізаравіч.
Я выйшла з кабінета. Спачатку мне зрабілася смешна, а потым нейкая крыўда апанавала, проста да слёз. Не так даўно мы разам вучыліся ў школе, ён толькі гады на два ішоў уперадзе. Потьгм колькі разоў сустраналіся тут у нас, у горадзе. I заўсёды гэта быў Косця, звычайны, крыху, праўда, занослівы, але ўсё-ж просты хлопец. А стаў сакратаром райкома—і ўжо адразу Канстанцін Елізаравіч!
Гляджу аднаго разу праз акно маёй піонерскай бакоўкі—ідзе Лупіновіч па вуліцы, трымае курс у райком. Ідзе спаважна, уразвалачку і толькі злёгку памахвае адной рукой. Мне кінулася ў вочы нешта вельмі знаёмае ў гэтай паходцы. Стала ўспамінаць і ўспомніла, што гэта наш сакратар райкома партыі так ходзіць. Потым глядзім мы ўсе, — гэта ўжо другім разам было: заходзіць Лупіновіч у райком, здымае шапку і, браткі мае, — уся галава паголена, так і блішчыць, як гарбуз на сонцы. Твар стаў круглы, як у груднога дзіцяці. А такія былі валасы ў хлопца: каштанавыя, густыя. Аказалася, што гэта сакратар райкома партыі пагаліў галаву, дык і Лупіновічу-ж трэба. Не ўлічылася толькі тое, што сакратар райкома партыі пачаў лысець i яму неабходна было пагаліць сваю галаву.
I вось пайшло ў нас такое жыццё ў райкоме. Прыдзе хто-небудзь з комсамольцаў, сядзе ў агульным пакоі каля дзвярэй сакратара i чакае, чакае... Загадчык вучотам павінна далажыць сакратару, хто прышоў. А дакладваць ёй дазвалялася толькі тады, калі сакратар зусім вольны i нават па тэлефону не размаўляе. А калі ён не размаўляе? Праз перагародку заўсёды чуцён яго голас, то камандны, то абыякавы, з пазяханнем.
Мне спачатку вельмі не падабалася ўсё гэта, я мучылася на рабоце. А потым, паверыш, Маша, прайшоў час ii я сама стала пакрысе камандаваць, пакрыкваць на людзей. ^амусьці мне стала здавацца, што без гэтага нельга і абыйсціся. Хто ні прыдзе да нас з абкома комсамола, усе хваляць Лупіновіча: дзелавы чалавек, умее працаваць. I вось зайшла аднаго разу да мяне піонерважатая без стуку ў мае фанерныя дзверцы. I мне крыўдна стала, што яна не пастукалася. Размаўляю з ёй, а сама адчуваю, што не магу схаваць крыўды. Дзяўчына, вядома, заўважыла гэта i больш да мяне не пайшла.
Іншы раз бяру тэлефонную трубку i сама не заўважаю, як адразу мяняецца мой голас.
I не люблю я гэты голас, але і змяніць не магу. Чую нешта сухое, казённае, падчас абураюся, а таго, з кім размаўляю, не слухаю.
— Шкада, што я ў гэты час не прыехала, — сказала Маша, — а то я пагаварыла-б з табой па тэлефону.
— Дык гаварылг. Слухай. Прыехалі аднаго разу з вобласці. Вельмі паважаны чалавек прыехаў. Звоніць у райком. Нікога якраз не было, я бяру трубку. «Хто?» пытаю. Ён адказвае. Я зноў: «Хто, хто?» Чую, што прозвішча знаёмае, быццам-бы i разумею, што ведаю гэтага чалавека, а ўсёроўна пытаю. Паверыш, пяць разоў я перапытала ў яго прозвішча, а ён усё цярпліва адказваў.
«Сакратара няма», — сказала я нарэшце i павесіла трубку.
Цяпер мне проста аж цяжка ўспамінаць пра гэта. Прышоў гэты чалавек у райком, ты, пэўна, таксама ведаеш яго, але я не буду называць прозвішча. Вітаецца са мною, а потым такім, зусім ветлівым тонам пытае:
— Гэта мы з вамі сёння размаўлялі па тэлефону?
— Мусіць так, — адказваю я.
— Вы гэтак І з піонерамі размаўляеце?
Я пачырванела, стаю перад гэтым чалавекам, як некалі перад настаўнікам у школе, i нічога не магу сказаць.
— Учора я наведваўся да вашых суседзяў, — сказаў перад адыходам чалавек,— i там падобных з’яў не заўважаў.
Я дзён тры перажывала пасля гэтага i старалася зусім не падыходзіць да тэлефона. Калі з-за перагародкі чуўся голас Лупіновіча, мне хацелася заткнуць вушы, або нават уцячы з райкома. Потым мне самой давялося пабываць у нашых суседзяў. У той год наш піонерскі лагер быў на іхняй тэрыторыі, i ўжо не помню, па якой справе я зайшла ў райком. Зайшла, стаю у агульным пакоі, чакаю, пакуль хто прыдзе, каб спытаць, ці можна зайсці да сакратара. Дзверы ў кабінет прыадчынены. Чую, як нехта весела смяецца, а потым той-жа голас гаворыць:
— Ты, Валодзя, не давай там вельмі гультаяваць піонерам, прывучай іх не баяцца працы. Няхай яны самі і дровы колюць i ваду носяць. Чаго там! Не беларучкі!
I мяне адразу нібы выцялі гэтыя словы. Я ўспомніла, што робіцца ў нашым лагеры. Сапраўды беларучак выхоўваем. Афіцыянткі абед падаюць, прыбіральшчыцы нават ложак запраўляюць. Прыехала аднаго разу ў лагер жонка нашага старшыні райспажыўсаюза, убачыла, што яе дачка паласкала ў рэчцы свой сарафанчык, ды як закрычыць, затупаціць нагамі: «Што гэта, лагер ці не лагер? Прыбіральшчыцы не могуць гэта зрабіць? Мы заплаціім, калі ўжо наша дзяржава такая бедная!»
Паскардзілася Лупіновічу, а той потым цэлую гадзіну даваў мне настаўленні.
Стаю так, думаю, I ў гэты момант выходзіць сакратар, вось гэты самы Нікалай. Я тады першы раз яго ўбачыла.
— Вы да мяне?—пытае.
— Да вас, — кажу. — Я з лагера.
— Дык чаго-ж вы не заходзіце? Заходзьце, калі ласка!
3 таго дня я часта бывала ў суседнім райкоме i больш раілася з Ванесавым, як з Лупіновічам. I што далей, то ўсё цяжэй мне станавілася працаваць з Лупіновічам. А цяпер дык і зусім цяжка, не магу проста цярпець гэтага чалавека. Усюды і ва ўсім ён бачыць толькі сябе. А што робіцца ў арганізацыях? Вунь сілікатны завод пад бокам, а там ужо шэсць месяцаў не было комсамольскага сходу. Нядаўна я выступала на пленуме. Як ты думаеш, Маша, можа мне папрасіцца ў другі райком? Хоць на любую работу!
— у той? — Маша хітра ўсміхнулася i глянула туды, адкуль усё мацней i мацней даносіўся стукат матацыкла: Нікалай, відаць, пад’язджаў бліжэй. — Застанешся ты, Надзюша, тут !, мабыць, надоўга. Такую гаворку я чула ў абкоме.
— Ой, што ты! — Надзя прыўзнялася, здзіўлена замаргала, —Я не згаджуся, ды мяне не выберуць. Мне яшчэ многа трэба вучыцца, каб стаць сапраўдным комсамольскім работникам.
Пад’ехаў Ванесаў, i Надзя больш ужо не гаварыла пра гэта. Каля рэчкі дзяўчаты бегалі, напэўна, босыя, каб не замачыць у расе абутак, спявалі, аб нечым спрачаліся. Іх постаці ўжо ледзь заўважаліся з таго месца, дзе дагараў касцёр: туман над рэчкай яшчэ больш пагусцеў і ахутаў бераг. Надзі здалося, што сярод гэтага вясёлага томану і смеху яна зноў пачула на рэчцы крык. Насцярожана глянула на Ванесава. Той выціраў з ілба пот і весела паглядваў на хлопцаў, якія акружылі матацыкл.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: