Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха
- Название:Незабыўнае рэха
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Незабыўнае рэха краткое содержание
Незабыўнае рэха - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Ну, як? Па карчах ездзіць падабаецца?
— Абы толькі ён выцяг, — запэўнялі хлопцы, абмацваючы запыленыя дэталі машыны, — хоць-бы нават i па канавах.
I Надзі падумалася, што каб, не тут кажучы, зноў трэба было каго ратаваць, то яна цяпер хутчэй-бы за Ванесава апынулася на рэчцы. Не было-б цяпер вагання, разгубленасці І не пакутавала-б потым душа пры ўспамінах аб цяжкім выпадку. Мільгнуў у памяці нядаўні пажар у адной вёсцы якраз у той час, калі яна з грулай школьнікаў ішла з палявых работ. Яшчэ i цяпер сляды агню на руках...
— Ну, што-ж, нам, мабыць, пара, — сказала Маша, жвава ўскакваючы на ногі. — Як ты думаеш, Ванесаў?
— Бадай, што трэба ўжо ехаць, — згадзіўся Нікалай.
— Пабудзьце яшчэ, — сказала Надзя i таксама ўстала. — А можа, сёння і зусім не ехаць. Праўда?
Яна пытала пра гэта ў Машы, а сама ледзь прыкметна паглядвала на Нікалая i старалася ўгадаць, што ён скажа на гэтыя словы.
— Гаворыш ты абы што, — сказала Маша. — Заўтра-ж у нас там спартакіяда.
— Поўгадзіны язды, — не адступала Надзя.— Ранічкаю заўтра выедзеце.
— А сапраўды можна так, — сказаў Нікалай, i Надзя кінулася да Машы у абдымкі, пацалавала яе ў шчаку.
— Давай яшчэ што-небудзь заспяваем, Машанька!
I яна завяла песню, якая заўсёды гучыць у яе памяці, калі на душы весела i радасна. Гэта арыя з адной вядомай оперы. Мелодыя тут імклівая з захапляючымі ўзлётамі і словы, поўныя шчасця i кахання. Маша падхапіла гэтую песню і ўжо больш не спрачалася наконт ад’езду. Прыбеглі з рэчкі дзяўчаты. Песня нібы звінела, нібы лілася свежай, маладой хваляй. Ад яе ішло па рэчцы гулкае рэха. Гэтае рэха надоўга застанецца ў памяці тых, хто спяваў песню. Магчыма, што на ўсё жыццё.
Интервал:
Закладка: