Уладзімір Мажылоўскі - Апошні дзень восені
- Название:Апошні дзень восені
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Мажылоўскі - Апошні дзень восені краткое содержание
Апошні дзень восені - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
І адразу падзеі апошніх гадоў абрынуліся на яе вадаспадам, яна не магла нават выбраць галоўнае з успамінаў што нахлынулі. Раней перад сном яна часта марыла аб сумесным з Васілём жыцці, уяўляла, як разам з ім будзе весці гаспадарку, выхоўваць дзяцей, ездзіць у царкву, госці. Потым, калі прайшла чутка, што яе Васілёк загінуў пры абароне Полацка і яе, беспрытомную і абязволеную, аддалі за пана Фёдара з Чарніцы, яна марыла аб хутчэйшай смерці, каб там, на небе, сустрэць свайго любага. Аднак і з Фёдарам у яе жыцця не атрымалася, бо загінуў ён недзе пад Улаю ў студзені шэсцьдзесят чацвёртага, і ў свае няпоўныя сямнаццаць гадоў яна стала былой нявестай аднаго і ўдавой другога. Незайздросны пачатак жыцця. Але, як вядома, кожны пачатак канцом шчаслівы, і ўсё было за тое, каб жыццё яе ўсё ж такі ўдалося, наладзілася.
У адна тысяча пяцьсот шэсцьдзесят сёмым годзе вярнуўся ў Літву з маскоўскага палону былы ваявода полацкі Давойна. Разам з ім вярнулася некалькі дзясяткаў ліцвінскай шляхты, у тым ліку і Васіль з Храпавічаў. Колькі было радасці! А шчасця! А надзей! Здавалася, што жыццё адновіцца, што ўрэшце спраўдзяцца яе спадзяванні, летуценні і мары. Аднак не затрымаўся шляхціц надоўга ў радавым гняздзе. Толькі і пацешыў яе адным наведваннем, і то — развітальным.
— Чакай, любая, — як зараз чуе яна яго апошнія словы. — У палон ворагу я ўжо больш не дамся.
Палічыў, пэўна, што сказаў дзяўчыне самае важнае, самае галоўнае. Сказаў і з’ехаў з дзясяткам такіх жа, як сам, у войска Радзівіла. Але і ад гэтых слоў яна ажыла. Зноў расквітнела, пачала сніць тое, што перарвала недарэчная чутка аб яго смерці.
«Божа ж мой! Пятнаццаць гадоў мінула з тых падзей, а яны стаяць перад вачыма, бы адбыліся толькі заўчора. Пэўна і ў труну лягу разам з імі!»
Пані Арына прыўзнялася, каб ямчэй сесці, уладкавала падушкі, пашукала позіркам кут, дзе віселі абразы і дзе ледзь прыкметна міргала полымя каганца. Яна перажагналася раз, другі, трэці, закрыла твар рукамі, заплакала. На гэты раз заплакала з палёгкай, быццам там, у цёмным куце, убачыла душу таго, пра каго марыла і за каго перажывала ўсё сваё жыццё. Выплакаўшы чарговую порцыю гора, яна адкінулася на падушкі, і адразу на яе наплыла светлая, шчымлівая хмара ўспамінаў. Бы праз лёгкі вэлюм яна ўбачыла мінулае. Аказваецца, яно ніколі не знікала ў небыццё, яно жыло недзе побач, а магчыма, і ў ёй самой. Яно было напоўнена тымі ж гукамі, пахла тымі ж пахамі, гучала тымі ж словамі, і чым далей прасцірала памяць свае крылы, тым яскравей яно бачылася, тым было паўней і праўдзівей.
3
Лета 1562 года было шчодрым на цяпло і дажджы. Усё квітнела і зелянела, бы на добрай заквасцы. Ураджай абяцаў быць добрым і гэта ўсіх радавала.
Неяк у канцы жніўня на двор пана Андрэя Мішневіча заехала двое конных шляхціцаў па знешнім выглядзе — бацька і сын. Маладзейшы першым саскочыў з сядла і дапамог старэйшаму спусціцца на зямлю. Перадаўшы коней слугам, прыезджыя нейкі час абдымаліся з гаспадаром, потым, па яго запрашэнні, накіраваліся ў хату.
І ўжо ў хаце, прадстаўляючы нечаканых гасцей жонцы, пан Мішневіч паведаміў, што са старэйшым госцем, панам Міхалам з Храпавічаў, ён даўно знаёмы і ў маладосці яны неаднаразова з харугвай Корсака хадзілі і на татар, і на маскавітаў.
— Слаўныя то былі часы, — пры гэтым гаспадар хітра ўсміхаўся і, непрыкметна ківаючы сябру на сваю жонку, запытаўся: — А памятаеш, Міхал, колькі віна мы захапілі ў асаджаным намі Іслам-Кермені?
— О-о-о! — закаціў вочы пан Міхал. — І якога віна!
Але гаспадыня адразу зразумела гульню мужчын.
— Ну, татарскім віном я вас не пачастую, — бесклапотна ўсміхнулася яна ў адказ мужу, — а вось гарэлкі, настоенай на нашых суніцах, збанок выстаўлю.
— Насценька, — узмаліўся той, — што такое збаночак жаночага напітку для трох слаўных шляхціцаў!
— Добра, аддаючы належнае вашаму геройскаму мінуламу, выстаўлю збан акавіты.
Гаспадар у знак падзякі задаволена хітнуў галавой і праз імгненне пацікавіўся:
— А дзе Арына? Трэба і яе пазнаёміць з маім баявым сябрам і яго сынам.
Вось тады яна ўпершыню і ўбачыла малодшага сына пана Храповіча, Васіля.
Яна ўжо чула, што яму споўнілася дваццаць гадоў, аднак яго хударлявасць і хва-
равітая бледнасць настолькі яго маладзілі, што ён падаваўся намнога маладзейшым. Маладзіла яго і адсутнасць шчаціны на твары, а ледзь прыкметны пушок на шчоках і барадзе толькі падкрэсліваў выразнасць і глыбіню яго праўдзівых вачэй. Росту ён быў невысокага. Светлыя валасы, пэўна, пасля хваробы, былі коратка абстрыжаны, і таму вушы госця дзяўчынцы падаліся вялікімі і адтапыранымі. Усё гэта разам з вясёлымі вачыма і шэльмаватым выразам на твары рабілі яго падобным да вясковага хлапчука-гарэзы, якому толькі і карціць зрабіць нейкае свавольства.
Таму першае ўражанне ад малодшага Храповіча ў дзяўчыны было абыякавым — не ўразіў ён яе ні сваім ростам, ні сваёй постаццю, ні сваёй прыгажосцю. Не такімі яна ўяўляла сапраўдных рыцараў, пра геройскія подзвігі якіх ведала з кніг, што знаходзіліся ў бібліятэцы бацькі. Не такім сніла свайго будучага мужа.
Пакуль служкі накрывалі на стол, а гаспадыня з дачкой пераапраналіся, мужчыны завялі гутарку пра мясцовыя навіны. Гэтых навін было небагата, таму размова хутка перакінулася на палітыку і вайну Маскоўскага княства з Інфлянтамі. Дзівіліся незразумелай жорсткасці маскавітаў, іх састарэлай тактыцы баявых дзеянняў. Васіль жа сядзеў задумлівы і маўклівы. Ён нават не прыслухоўваўся да размовы старых шляхціцаў. А тыя, не саромячыся прысутнасці служак, бэсцілі ўсходніх суседзяў і ў хвост, і ў грыву.
— Сустрэў я неяк у Полацку свайго знаёмага з Браслаўскага павета пана Ігнатовіча, — як вялікі сакрэт, паўшэптам паведаміў гаспадар. — Ён апавядаў, што маскоўцы проста звар’яцелі ад безабароннасці і пакорлівасці латгалаў, ад подласці і срэбралюбства нямецкіх рыцараў. Ён мне такіх жахаў панарасказваў, што я многаму з расказанага ім не паверыў, а пра тое, у што паверыў, не хачу расказваць пры жанчынах.
— Мы і так ведаем, што там, дзе маскавіт праходзіць, зямля падымаецца ад могілак. Зямлі становіцца больш, а аратых менш.
— А цар іх, Івашка...
— Ды які ён цар! — груба перапыніў на паўслове сябра пан Міхал. — Няварты ён царства. Няварты! Ды ён і сам ведае пра гэта! Цудоўна ведае і ад гэтага, сволач, яшчэ больш мітусіцца, злараднічае, ліхадзейнічае! Ведае сабака, чыё мяса з’еў! Баіцца ён не толькі сваіх дзіцячых успамінаў. Страшна яму, што вакол яго ёсць князі, па сваім нараджэнні больш годныя на вялікакняскі трон, таму і нішчыць ён гэтых высакародных, высякае тых, каго апаіў словам сваім хлуслівым, аблудным. Ён абрынуў мараль хрысціянскую, растаптаў яе, падмяніў распустай... Не цар ён, братка, не цар! Ён вырадак семя жлукты Аўчыны-Абаленскага, якое выспеліла ў сваёй вантробе распусная дзеўка Алена Глінская... Ён служка д’ябла!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: