Уладзімір Мажылоўскі - Апошні дзень восені
- Название:Апошні дзень восені
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Мажылоўскі - Апошні дзень восені краткое содержание
Апошні дзень восені - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— У хаце і паглядзім, што з імі рабіць. А ты, дачушка, пераапраніся пакуль. Нягожа шляхцянцы сустракаць гасцей у адной кашулі.
Арына не стала спрачацца і выйшла ў другі пакой. Яна чула, як бацька гучна запытаўся ў незнаёмцаў, хто яны такія і як заблудзілі да іх у вёску. Тыя пачалі расказваць пра нейкую цялушку, пра куніцу, якая ўцякла ад іх і якую яны хочуць пашукаць на іх двары ды просяць у бацькі дазволу. «Нейкія нягеглыя купцы, — падумала Арына пра шумных незнаёмцаў. — Гэта ж трэба ноччу пагубляць цялят, а потым шукаць іх па чужых дварах!» Хутка гамонка з панадворка перамясцілася ў хату, і толькі калі Арына па просьбе маці выйшла са свайго пакоя, яна сціхла. Нейкі час панавала цішыня, якую парушыў мажны незнаёмец. Ён з вясёлым ззяннем у вачах: «Пэўна п’яны!» — падумала дзяўчына, — агледзеў Арыну і запытаўся:
— Ці можам мы ў вашай хаце пагасціць, вашу нявесту пабачыць, а вам нашага маладога паказаць?
«Што адбываецца? — не на жарт занепакоілася Арына. — Якую нявесту? Якога маладога?»
Згадаўшы свой спалох, жанчына стрымана ўсміхнулася. Светлыя ўспаміны яе кароткага шчасця! Як хораша прыгадваць, але шкада, што іх было так мала!
Першым сярод незнаёмцаў яна пазнала ўзрушанага і расчырванелага пана Міхала, а Васіля ўбачыла ледзь ці не апошнім. Быў ён нейкі ціхі, збянтэжаны, стараўся схавацца за чыю-небудзь спіну, бы саромеўся гэтага шуму і гвалту. «Як баіцца, што бацька ім выставіць гарбуза, — адразу зразумела страх Васіля Арына. — Не бойся, не выставіць!»
За сталом сядзелі доўга: спачатку выпілі збан гарэлкі, што прывезлі сваты, потым пан Андрэй выставіў яшчэ большы гляк сваёй аераўкі, потым, зразумеўшы, што бацькі нявесты не супраць такога жаніха, усе частаваліся і гаманілі. Паехалі госці пад раніцу. «Вось ты, дачушка, і нявеста, — пасля іх ад’езду пані Анастасія абняла дачку, — хутка ў цябе будзе іншае жыццё!»
Аднак іншага жыцця не атрымалася, бо амаль адразу пасля заручын Васіля і ўсю навакольную шляхту полацкі ваявода пан Станіслаў Давойна склікаў у Полацк, а праз тыдзень на тэрыторыю Полаччыны ўварваліся першыя атрады маскавітаў. Яны рабавалі паселішчы, маладзейшых бралі ў палон, старэйшых — бязлітасна высякалі. Яны, бы зграі ашалелых ад крыві ваўкоў, насіліся на сваіх нізкіх махнатых конях па памежжы Літвы, пакідаючы пасля сябе толькі папаленыя паселішчы. Бы чорныя вестуны смерці, яны сеялі вакол сябе толькі смерць, разбурэнні і пажарышчы. Іх адразу ахрысцілі служкамі д’ябла, памагатымі Люцыпара.
Не зважаючы на мароз, палачане пакідалі сваё жытло і разам з хатняй жывёлай шукалі паратунку ў лесе.
— Праўду казаў пан Міхал, што маскавіт пакідае пасля сябе толькі могілкі, — урэшце паверыў свайму сябру пан Андрэй. Ён, як і многія старэйшыя шлях ціцы, збіраўся ў апалчэнне. — А вы, мае даражэнькія, перачакайце пакуль навалу ў лесе — хутка мы навядзём тут ранейшы парадак.
Сказаць лёгка — зрабіць аказалася цяжка, а калі Полацк аблажыла велізарнае войска маскавітаў на чале з царом, то вера ў праўдзівасць слоў старога воіна наогул аказалася мізэрнай. Праўда, надзея на перамогу трымалася амаль да сярэдзіны лютага. «Нашы не здаюцца! Нашы трымаюцца! Нашы б’юць маскавіта!» — такія чуткі невядомымі шляхамі даходзілі да лясных жыхароў, і яны радаваліся, верылі чакалі перамогі і вяртання сваіх родных.
А потым наваколле абляцела страшэнная вестка аб падзенні Полацка і жудаснай смерці яго абаронцаў. Вестка, якая пазбавіла Арыну розуму і тады, спалохаўшыся яе вар’яцкай адлучанасці, маці прыняла прапанову суседа Фёдара з Чарніцы і пагадзілася на яго шлюб з дачкой.
Нават цяпер успамін пра той час адгукаўся пад сэрцам тупым, шчымлівым болем, і чым даўжэй яна думала пра гэта, тым бліжэй падступаў боль, тым трывожней білася сэрца. Аднак усё гэта было на самай справе, даўно, але ж было! Хаця і ўспаміналася неяк сарамліва, цьмяна, невыразна, быццам адбывалася не з ёй, а з нейкім яе знаёмым. Што рабіць з гэтымі ўспамінамі, Арына не ведала. Яны, бы скалечаныя дзеці, нічога, акрамя пакут і бяссонных начэй, прынесці не маглі і не прыносілі. Яны не жадалі жыць мірна са светлай памяццю пра Васіля, бунтавалі, адмаўляліся разумець яе да яго каханне. Яны займалі зусім іншае месца ў яе галаве і ўвесь час нагадвалі: «Тваім законным мужам быў Фёдар, а не Васіль!», і мелі на тое поўнае права.
5
Свечка некалькі разоў міргнула і канчаткова згасла. У пакоі на нядоўгі час усталявалася поўная цемра, пасля якой ён паступова пачаў запаўняцца начным святлом. Ярчэй забялела на чорнай сцяне акно і праз яго разам з мутным, мёртвым ззяннем месяца ў памяшканне паплылі няясныя, размытыя цені. Яны то памяншаліся ў памерах, то павялічваліся, то наогул бясследна раствараліся ў крохкім нежывым святле. «Пэўна, душы маіх дзядоў збіраюцца на нейкую нараду!» Ёй нават падалося, што яна не толькі бачыць, але і чуе іх няясны шэпт, разумее яго. Жанчыне стала жудасна. Г эты жах вырваўся стогнам і, як ні дзіўна, ад яго ёй адразу ж палягчэла. Цені зніклі.
Ачуняўшы, Арына яшчэ раз паспрабавала легчы і заснуць. Аднак, заплюшчыўшы вочы, яна адчула нясцерпнае галавакружэнне, якое прымусіла яе зноў прыўзняцца ў ложку і адкінуцца на падушкі. Яна глядзела на светлую пляму акна, імкнучыся ні пра што не думаць, спрабуючы забыцца сном. Але з гэтага нічога не атрымлівалася: адны думкі адступіліся, другія, яшчэ больш паскудныя, уюнамі вярцеліся ў галаве. Для чаго я тут? Каму патрэбна? Хто можа адказаць на гэтыя пытанні? Хто зможа супакоіць мой розум? Чалавек нараджаецца, жыве і, стаміўшыся ад жыцця, пераходзіць у іншы свет. Адны сыходзяць самі, другім дапамагаюць гэта зрабіць іншыя, аднак для кожнага працэс гэты нязменны і незваротны. Колькі людзей жыло да мяне! І колькі яшчэ будзе жыць пасля маёй смерці! Хто пра мяне ўспомніць і каму будуць цікавымі маё каханне, вернасць, гора і перажыванні? Дзеля чаго мы жывём? Ці адказаў хаця б адзін з тых, хто пакінуў гэты свет, на гэтыя пытанні? Жыць для сябе і свайго роду! Жыць дзеля самога жыцця! Дзеля дзяцей, каб дзеці нарадзілі сваіх дзяцей, а тыя — сваіх! Навошта такі кругаварот і ці вечным ён будзе? «Вось вы для нечага сабраліся тут у маім пакоі, а скажыце: ці ведаеце вы праўду аб жыцці, ці спасціглі вы яе, ці зразумелі яе там, за мяжой?» — жанчына яшчэ нейкі час чакала адказу ад сваіх дзядоў, імкнулася позіркам, слыхам злавіць яго. Аднак у пакоі было ціха, і ёй з цяжкасцю верылася, што яна сама яшчэ жывая, што не ператварылася ў лёгкае воблачка.
Раптам перад яе вачыма паўстаў вобраз бацькі. Яго строгі і ў той жа час ласкавы твар то выразна выдзяляўся ў цемры, то ў ёй расплываўся. «Пасля смерці мы пераходзім у вас, жывых, — адчула яго словы Арына. — Так мы дапамагаем вам, жывым, аберагаем вас, ратуем. Вы называеце гэта памяццю...» Вобраз бацькі, не паспеўшы дагаварыць, нечакана знік, растварыўся. Значыць, праўда ў памяці? Хто не ведае свайго мінулага, той не жыве? І хаця Арына разумела, што калі гэта сцверджанне і праўдзівае, то яно няпоўнае, ёсць яшчэ і другія складнікі праўды. Аднак яна ўсё ж крыху супакоілася, выцерла са шчок слёзы, ямчэй уладкавалася на падушках.Успаміны выцягвалі з далёкіх куточкаў памяці самае патаемнае, такое, пра што яна саромелася думаць і пра што ніколі не расказвала нават на споведзі бацюшку. Тут жа яна не саромелася, бо спавядалася перад душой свайго любага, свайго адзінага. Яна спавядалася свайму Васілю, верыла, што душа яго недзе побач, што ён чуе яе думкі, і няхай пасля смерці, аднак зразумее яе і... прабачыць. Як гэта добра, калі верыш! Верыш сабе, верыш сябру, верыш у Бога. Вера ратуе чалавека лепей за любую браню, і толькі той, хто шчыра верыць, можа дасягнуць самага неверагоднага. А таму, пэўна, праўда і ў веры! Чаму пра гэта прамаўчаў бацька?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: