Сяргей Абламейка - Гісторыя поспеху
- Название:Гісторыя поспеху
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Абламейка - Гісторыя поспеху краткое содержание
Гісторыя поспеху - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сяргей АБЛАМЕЙКА
ГІСТОРЫЯ ПОСПЕХУ
Актор галоўнага драматычнага тэатра краіны Віктар Тулупчык, невысокі таўставаты чалавек сярэдняга веку з выпуклымі вачыма і напалову сівымі вусамі, апрытомнеў на падлозе сваёй грымёркі каля крэсла, на якім толькі што сядзеў. Шок, які ён зазнаў перад тым, як самлець, яшчэ не мінуў, сэрца ў грудзях моцна калацілася і дыхаць было цяжка. Віктар спадзяваўся, што гэтае дзікае здарэнне яму толькі прымроілася - проста ён ператаміўся і занадта шмат учора выпіў. Рэальнасць аднак была іншаю.
- Ну што, Віця, апрытомнеў?
Вялізарны шэры кот сядзеў на тым самым месцы, дзе і раней - у куце за канапай. Калі хвіліну таму ён ветліва кашлянуў некалькі разоў, па-чалавечы прыкрыўшы лапай пашчу, а пасля і павітаўся з Віктарам нізкім мужчынскім голасам, актор страціў прытомнасць і зваліўся з крэсла перад сталом, за якім сядзеў, змываючы грым пасля спектакля.
- Хто вы такі? - хрыпла і спалохана спытаўся Віктар, устаючы з падлогі.
- Я кот.
- Які ж вы кот, калі гаворыце чалавечым голасам? - Віктар з сілаю сціснуў сабе мочку вуха, спадзеючыся, што насланнё мінецца.
- Ну гэта праўда, я не зусім звычайны кот, - адказала шэрая істота, самазадаволена аблізваючыся, - я, у пэўнай ступені, дух гэтага тэатра. Я апякуюся талентамі і па спадчыне перадаю эстафэту поспеху.
- Што, што? - уражана перапытаў Віктар. - Вы дух тэатра? Ахова! Хутчэй сюды! Ахова! - раптам зароў ён.
- Спакойна, Віктар. Ніхто не прыйдзе. Я часова ізаляваў тваю грымёрку ў прасторы і часе. Ты ў капсуле бясчасся. Толькі так чалавек можа кантактаваць са мной, а я з ім.
- Госпадзе памілуй! - Віктар перажагнаўся. - За што мне ўсё гэта? Што я вам зрабіў дрэннага? - звярнуўся ён да ката.
- Спакойна, Віця, спакойна. Нічога ты мне не зрабіў дрэннага. Я ж кажу табе, я - дух гэтага тэатра. Мой клопат палягае ў тым, каб тэатр быў заўсёды папулярны, а ўсе месцы ў глядацкай зале былі запоўненыя. Для гэтага я дапільноўваю, каб у складзе трупы заўсёды была патрэбная колькасць актораў розных амплуа, здольных абслугоўваць увесь рэпертуар і яго абнаўленне. Таксама я дбаю пра сталую наяўнасць у трупе пэўнай колькасці талентаў нацыянальнага маштабу. Вось і ўсё.
- Але ад мяне што вы хочаце?
Віктара па-ранейшаму калаціла. Ён пайшоў да дзвярэй, але яны былі зачыненыя і замок не паддаваўся ягоным спробам павярнуць ручку. Віктар падышоў да вакна і раптам зразумеў, што гэта не вакно, але яго муляж на сцяне. Божачкі, дзе ж ён? Куды ён трапіў і што за пачвара з ім размаўляе? Можа ў яго белая гарачка, можа ён спіць?
- Ніякай белай гарачкі ў цябе няма і ты не спіш, - сказаў кот Віктару.
- Не мітусіся. Сядай на крэсла і паслухай мяне. Я твой сябар.
Віктар з жахам зразумеў, што кот чытае ягоныя думкі, і зноў ледзь не страціў прытомнасць, усё цела нібыта працяла токам, і па скуры забегалі тысячы іголак.
- Дык, што, што вам ад мяне трэба?
- Я ж і чакаю, пакуль ты перастанеш бегаць па пакоі, сядзеш і мяне паслухаеш.
Віктар асуджана вярнуўся да стала і сеў. Ён зразумеў, што трапіў у пастку. Цяпер варта скарыцца і пачакаць развіцця сітуацыі. У рэшце рэшт яго ніхто не забівае і ніякай іншай шкоды не робіць. Кот сядзіць у тым жа куце і не спрабуе нават наблізіцца да яго.
- Добра, - сказаў Віктар, - я слухаю.
- Дык вось, Віктар, мне спатрэбілася твая дапамога.
- Чым я магу вам дапамагчы?
- Бачыш, зусім верагодна, я нават сказаў бы, вельмі верагодна, што табе праз некалькі гадоў давядзецца пераняць большасць галоўных мужчынскіх роляў цяперашняга рэпертуару нашага тэатра.
- Мне? Якім чынам?
- Бачыш, Віктар, уся праблема ў змене пакаленняў. Прычым, у гэтым праблема для мяне, а для цябе - удача і новыя творчыя магчымасці.
Кот нечакана скочыў на канапу, па-чалавечы абапёрся на спінку і закінуў нагу на нагу. Быў ён каля метра даўжынёй, і гэтая карціна ката, які сядзеў на канапе, зноў выклікала ў Віктара жах. Шэрая ў палоску каціная поўсць была яму знаёмая, ён нават пачаў прыгадваць, што пару разоў бачыў такога ката ў пашывачным цэху, але той быў звычайнага памеру, а гэты - гігант, ды яшчэ размаўляе.
- Маеш рацыю, гэта мяне ты бачыў у пашывачным цэху. Мяне там пара кабетаў падкормлівае. Але я там з’яўляюся рэдка і толькі ў абліччы звычайнага ката. Перад табой я вырашыў паказацца ў сваім сапраўдным выглядзе. Можаш паглядзець на мяне яшчэ раз уважліва, каб запомніць, як выглядае дух тэатра. Можаш нават расказваць пра мяне калегам. Усё роўна ніхто не паверыць.
Вусы ката самазадаволена ўзняліся, ад чаго на мысе з’явілася нейкае падабенства ўсмешкі.
- Прычым тут я, да гэтай змены пакаленняў? - Віктар неўразумела паціснуў плячыма.
- Дык вось, - сказаў кот, - я працягваю. Як ты чуў, у мяне дзве функцыі: эстафета талентаў і клопат пра папулярнасць тэатра. Неўзабаве можа стацца так, што ў тэатры не застанецца выканаўцаў большасці галоўных роляў. Маладыя таленты яшчэ толькі на падыходзе - нехта вучыцца, а некага якраз толькі цяпер у трупу набіраюць. Ім яшчэ трэба назапасіць жыццёвы і прафесійны вопыт, увайсці ў прафесію, набраць нейкі інтэлектуальны багаж, каб мець што сказаць гледачу. Разумеет?
- Гэта я разумею. Я толькі не разумею, пры чым тут я?
- Я ж і кажу, што ў часе гэтай лакуны, што ўзнікне неўзабаве, трэба каб нехта закрываў сабой узніклыя дзіркі. Я выбраў на гэтую ролю цябе. Ты якраз падыходзіш паводле свайго веку і здольнасцяў.
- Чакайце, чакайце. Вы кажаце, што ўзнікне лакуна, і ў тэатры не застанецца выканаўцаў большасці галоўных роляў. Куды ж яны падзенуцца?
- Так, Віця, бачу, моцна ты спалохаўся мяне. Ажно не можаш нармальна ўключыцца ў гаворку. Змена пакаленняў. Чуеш? Зме-на па-ка-лен-няў...
- Вы маеце на ўвазе, што нашы старэйшыя акторы памруць? - спалохана спытаўся Віктар.
- Малойча, - ухвальна захітаў галавой кот і пераклаў нагу на нагу.
- Нарэшце ты здагадаўся. Ваш брат шмат курыць, п’е, сябе не даглядае, людзі мастацтва, адным словам. Пятрэнка вунь ужо ляжыць з інфарктам, Ляхновіча цукроўка заядае ад празмернай вагі, Пузанаў і Грабніцкі ўжо да васьмідзесяці падыходзяць, астатнія п’юць беспрабудна і самі свой хуткі канец набліжаюць, анкалогію і судзінныя хваробы, ведаеш, і ў нашы дні яшчэ ніхто не перамог.
- Божа ты мой! - усклікнуў Віктар. - Усе нашы памруць? Дык папярэдзьце іх, захавайце іх для тэатра, калі вы... - ён з сумненнем паглядзеў убок, - дух гэтага тэатра.
- Не магу, Віктар. Не магу. Мне забаронена ўмешвацца ў натуральную хаду жыцця і смерці. Я дбаю толькі пра тэатр.
- Але ж да мяне вы дзеля нечага прыйшлі. І вось хочаце зрабіць нейкую ракіроўку, запоўніць, як вы сказалі, лакуну. Гэта што, не ўмяшанне?
- Не, не ўмяшанне, прынамсі не ў справы жыцця і смерці. Так было задумана яшчэ дзвесце гадоў таму, калі тэатр толькі ствараўся. Ты думаеш, час насамрэч ёсць? І прастора таксама? Гэта ўсё адноснае, Віктар, вельмі адноснае. Мы адначасова ўсюды і нідзе. А я толькі падштурхоўваю таленты да рэалізацыі і паказваю, як гэта зрабіць. Дзіўна што ты, як я разумею, мне не верыш. Але яшчэ больш дзіўна мне бачыць перад сабой актора, які не верыць у свой уласны талент.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: