Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца
- Название:Да ўсходу сонца
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание
Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Брысь на печ! — зыкнуў на іх бацька, падышоўшы да стала.
Дзеці спалохана пакідалі на стол кубкі, а дно за адным шмыганулі з-за стала і ў той-жа момант апынуліся каля запечку. Дзяўчынка, як большая, трохі лягчэй узабралася на даволі высокую, з роўнымі кантамі, ;печ, а хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок з пашнёю, што стаяў на лаўцы ля печы, і павіс жывоцікам на гэтым мяшку. Нейкі час ён узбіраўся далей, старанна махаў пульхнымі ножкамі, а потым выбіўся з сілы і пачаў плакаць. Дзяўчынка падпаўзла на край печы і падала яму рукі.
Гаспадар выйшаў у сенцы, чутно было, як ён там заляскаў цяжкай завалай, потым шчыльна прычыніў за сабою хатнія дзверы і замкнуў іх на ўнутраны замок. Паклаўшы доўгі, як шворан, ключ у кішэню, сеў ля стала.
— Сядайце! — кінуў ён дзяўчатам і, зірнуўшы на дзверы, дадаў: — Гэта я для большай нэўнасці. Ходзяць тут усякія...
Зіна, не падаючы выгляду, што ў яе з’яўляецца падазронасць, села на лаўку каля мыцельніка i прыцягнула за руку да сябе Святлану. Дзяўчынка ўстрывожана глянула Зіне ў вочы, але, убачыўшы там спакой, падсела на лаўку ўпэўнена i вольна, нібы дома. Клуначак з рук Зіны яна паклала сабе на калені.
— Дык паглядзім, што там у вас, — пачаў гаспадар i на твары яго ўжо не з’яўлялася ніякай усмешкі, а кіслагубасць набывала прыкметы варожасці.
— Паглядзім ды пагаворым заадно. Тут нам ніхто не перашкодзіць. Калі праўду сказаць, то ніякія вашы анучы мне не трэба, сваіх жонка натчэ. Мне трэба ведаць, адкуль вы прыйшлі i хто вас сюды паслаў. Скажаце праўду, пойдзеце з богам сваёй дарогай, а не скажаце, то прыдзецца пагаварыць з вамі іначай, а потым здаць абедзвюх нямецкім уладам.
— Мы здалёк ідзем,— стрымліваючы хваляванне, сказала Зіяа.— 3-пад самай польскай граніды.
— Няпраўда, — ледзяным голасам, але быццам-бы яшчэ без злосці сказаў чалавек. — Учора цэлы дзень сачыў за вамі. Не здалёку вы прыходзілі i не далёка назад пайшлі. Сёння зноў тут. Думаеце, усе дурныя, а толькі вы ўдзвюх разумныя. Або кажыце ўсё, або...— Чалавек па-зверску зыркнуў на гаспадыню, i тая паспешна адышлася да печы, к дзецям.
— Нам няма чаго больш гаварыць,— спакойна сказала Зіна i устала. — Вы вось будзьце чалавекам, адамкніце нам дзверы i мы пойдзем.
— Не-э, галубка,— мякка засмяяўся гаспадар і зайшоў ад дзвярэй. — Гэтага не будзе, не на такога ты натрапіла. Калі-б я нават i выпусціў цябе з хаты ці каб сама вырвалася, то ўоё роўна далёка не зайшла-б. Пад кожным вуглом i пад вокнамі ў мяне пастаўлены свае людзі. Паглядзім-ткале, што ў гэтым клуначку.
Ён ступіў да Святланы, але раптам выгнуўся і схапіў Зіну за рукі.
— Лейцы, — крыкнуў ён гаспадыні.
Зіна моцным штуршком вырвала рукі, кінулася да акна і, мабыць, больш галавой, чым рукамі, выціснула раму.
— Святланка! — ледзь толькі паспела прамовіць яна, як нешта жорсткае і, здавалася, пякучае здавіла ёй шыю.
— Я некалі шалёных коней лавіў, — цадзіў гаспадар скрозь зубы, заціскаючы вяроўку на зінінай шыі, — на дзікіх звяроў хадзіў...
Зіна павалілася на падлогу. Дзеці на печы заплакалі, гаспадыня адскочыла ўбок.
— Вяжы ёй ногі! — крыкнуў чалавек жонцы і адкінуў ад сябе доўгі канец лейцаў.
— Міканор, — жаласліва прамовіла жанчына, аднак падышла і пачала скручваць ляйчынай пасінелыя зініны ногі. Другім канцом лейцаў чалавек звязваў дзяўчыне рукі і смяротнымі штуршкамі пад дыхавіцу паварочваў яе так, каб яна ляжала бокам. У гэты момант Святлана схапіла ў мыцельніку дайніцу, з усёй сілы выцяла ёю чалавека па галаве, а сама шмыганула ў акно.
— Дзяржы гэтую! — закрычаў чалавек жонцы, а сам, ухапіўшыся за галаву, кінуўся за Святланай. На двары было ўжо змрочна. Чалавек нешта згледзеў перад сабою, схапіў на бягу палена, папусціў у кусты i здаецца пацэліў. Падбег да таго месца,— нідзе нікога няма. Пачаў шарыць па кустах, каля платоў: «Не павінна-ж шчанё далёка забегчы». Але ўсюды было ціха, нішто нідзе не варушылася, не падавала ніякага голасу. Чалавек рашыў не траціць на гэтыя пошукі часу, а хутчэй бегчы ў вёску. Калі на яго шчасце там сапраўды спыніліся немцы, то далажыць ім, што злавіў большэвіцкую разведчыцу, а калі няма немцаў, то прывесці ў хату хоць свайго браценіка, якога немцы нядаўна паставілі старастам, ды яшчэ каго-небудзь.
Пакуль гаспадар бегаў, жонка яго сцерагла ў хаце Зіну. Дзеці палахліва ўсхліпвалі, зашыўшыся ў куток печы, хлопчык раз-по-раз зваў: «Мама, хадзі сюды». Але мама не рашалася адысціся ад мужавай ахвяры i стаяла каля выбітага акна, трымаючы ў руках канец вяроўкі. 3 акна патыхала свежым начным паветрам, i гэта памагло Зіне аддыхацца, прыйсці да поўнай свядомасці, калі гаспадыня зусім расслабіла вяроўку на яе ішыі. У змроку, бо гаспадыня не запальвала ашю, Зіна заўважыла, што кіслагубага блізка няма, сэрцам адчула, што нешта здарылася са Святланай, і ціха паклікала яе.
— Гэта бы сваю дзяўчынку завеце?—ласкава спытала гаспадыня.
— А дзе яна? — Зіна паепрабавала паварушыцца, устаць з падлогі, але адчула востры боль у галаве, у баку, страшэнна нылі таксама рукі і ногі.
— Дзяўчынка ўцякла з хаты, — нібы нават з уцехай сказала гаспадыня. — Выскачыла вось сюды. Можа вам вады пададь?
Жанчына стала на падлогу каленямі і нахілілася над Зінай. Зусім блізка над сабою Зіна ўбачыла яе ўстрывожаны, але добры твар, чорныя, блішчастыя ў демнаде вочы.
— Развяжыде мяне, — папрасіла дзяўчына. Яна сказала гэта і сама не верыла, што так сказалася, што яе пачулі, што зноў не пачнуць бідь і давіць.
— Не магу я так, мілая, — азіірнуўшыся на акно, ціха загаварыла жанчына. — Вернецца ён, то прыб’е i мяне i вас. Гэта-ж ён за вашай дзяўчынкай пабег. Вы яшчэ i паднядда не паспееце, як ён можа вярнуцца. Я хіба вас сама папрашу: скажыце вы яму што-небудзь, каб адчапіцца. Можа якіх палонных дзе тут паблізу бачылі, можа якіх комуністых? Гэта-ж прыйшлі пазаўчора, сказалі, вунь і напіска на брамцы вісіць, што калі хто падкажа, дзе хаваюцца палонныя або комуністыя, таму немцы дадуць дзялянку добрай зямлі ды яшчэ і грашыма прыплацяць. За гэтым мой так і стараецца i злуецца. Каму-ж гэта не хочацца мець лішні загончык зямлі. А вы яму скажаце, ён вас і пусціць. I дзяўчынку вашу пусціць, калі толькі ён яе дагнаў. .
Зіна насцярожліва глядзела на жанчыну і ў першую хвіліну не магла зразумедь, як прымаць гэтыя словы. Няўжо гэта такая лісіная хітрасць? I гаспадар пачынаў з гэтакіх-жа слоў.
Аднак вочы жанчыны быццам-бы не хітравалі, у іх свяцілася жаллівасць, спачуванне, хоць спалох і разгубленасць засланялі ўсё гэта. Хлопчык усё мацней і настойлівей клікаў маму. Ён, відаць, падпоўз на самы край печы, бо плач яго чуўся бліжэй i яшчэ больш жалобіў душу.
— Іду, сыночак, іду-у, — прамовіла жанчына, і нават у цемры Зіна убачыла, што па смуглых шчоках гаспадыні пацяклі буйныя кроплі слёз, гэтакія-ж блішчастыя, як i яе вочы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: