Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание

Да ўсходу сонца - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Да ўсходу сонца - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На ўсё жыццё застануцца ў памяді байдоў гэтыя простыя, сумленныя людзі — праваднікі. Колькі вытрымкі і мужнасді даводзілася праяўляць групе ў часе паходу, а ўсё гэта выглядала малазначным у параўнанні з той самаахвярнасцю, на якую здольны былі праваднікі. Ідзе сабе чалавек наперадзе і крок яго цвёрды, вочы гарадь рашучасцю. Ён ведае, што кожную хвіліну можна наткнудда на ворага, што першая куля пападзе яму, але ідзе без ніякіх хістанняў. Прапануй яму вярнуцда — не вернецца, пакуль не давядзе да належнага месца. А што гэта былі за людзі? Гэта звычайныя беларуекія калгаснікі, у пераважнай большасці дзяды або жанчыны, маткі дробных дзяцей.

Па ўсяму духу на сцежках i дарогах байцы адчувалі, што фронт ужо недалёка. Аб гэтым гаварылі і праваднікі. Прыбаўлялася хвалявання, але радасна было, што фронт прыпыніўся, што запаветная мэта, дзеля якой гэтулькі ўсяго перажыта, была ўжо не за гарамі. Цяпер трэба было выкарыстоўваць кожны, хоць крыху зручны, момант, каб як мага бліжэй падысці да франтавой лініі, выведаць самае тонкае месца ў гэтай лініі i там прарвацца. Няхай дзе ні будзе гэтая лінія: у лесе, на балоце ці хоць нават на суцэльным вадзяным плёсе. Усякую мясцовасць група гатова была пераадоледь i да ўсякай магчымасці прарыву рыхтавала сябе. Можна будзе прабрацца цішком — прабірацца, паўзці, плысці, бегчы; трэба будзе брацца за зброю — дык прабівацца кулямі і гранатамі.

Прыйшла ыарэшце тая ноч, якая павінна была вырашыць усё. Гэта была яшчэ летняя ноч, хоць раса на траве і вада ў балоце былі ўжо халаднаватымі, хоць на плёсе ляснога лужка ці азярца можна было зауважыць пры месяцы шызы асінавы лісток або жоўты бярозавы. Байцы прабіраліся забалочанымі зараснікамі. Ціха было ўсюды, хоць некалькі гадзін таму назад з левага боку адсюль ішоў, відаць, вельмі жорсткі бой: чуліся частыя выбухі онарадаў, залпы нямецкіх гармат, далятала з ветрам і залівістае сакатанне кулямётаў. Цяпер толькі ра­кеты ўспыхвалі над лесам, і чорт ведае каму патрэбна было іх гэтае халоднае, трапяткое святло.

Па ўсіх вестках, якія былі ў групе, за гэтым непралазным зараснікам павінна пачынацца так званая нейтральная паласа, калі можна ўявіць такую наогул, а там далей, за глыбокім ярам,— пазіцыі нашых войск. Калі-б зараснікі ішлі да самага яру, то болыш зручнага месца для пераходу нельга было-б і ўявіць, але там ёсць адна прагалінка i абмінуць яе нельга: з левага боку нямецкія ўмацаванні, а з правага — вялікае возера. Пашукаць чаго-небудзь лепшага цяпер ужо не было калі, ды і сэнсу ў гэтым ніякага: тут хоць на вузкім прамежку, па ўсіх вестках, няма варожай заставы, а ўзяцца правей, на другі бок возера, то там, магчыма, немец на немцу сядзіць.

Пакуль дабраліся да канца зараснікаў, стала набліжацца к світанню. Гэта i добра, бо ў такую пару акупанты любяць спаць, але гэта-ж i дрэнна: калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок i немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне.

Дрыжучы за кожную хвіліну, за кожны момант, хлопцы выпаўзлі з густога кусцістага лазняку, наскрозь мокрыя, абшарпаныя, адсапліся крыху, агледзеліся і радком, крокаў на тры адзін ад аднаго, паплылі па шчодрай перадсвітальнай расе далей. Зіна са Святланай паўзлі пасярэдзіне. Яны трымаліся бліжэй адна аднае.

Кожны локаць наперад болем і радасцю аддаваўся ў сэрцы. Набліжалася мэта, набліжалася i самая страшная небяспека можа за ўвесь час шляху. А світанне, як-бы нічога не ведаючы пра такое становішча байцоў, не марудзіла, хутка падплывала з усходу, падбельвала i рассейвала туман, надавала снежны колер расе. Што-б яму трохі пачакаць!

Палявая канюшынка, пырнік, пераспелае шчаўе i розная іншая порасль на прагаліне, якая, відаць, нядаўна засявалася, была густой, спорнай, але невысокай. Святлана, паўзучы, хапалася рукамі то за кусцік шчаўя, то за канюшыну, туліла ў зелень галаву i перажывала дзяўчынка, што ўсе расліны разам не маглі схаваць не толькі ўсю яе, а нават адну галаву. Бадай што ўпершыню паўзла яна па такім адкрытым месцы. Дзе ні даводзілася раней паўзці, усюды былі хоць якія-небудзь кусцікі, купіны, дрэўцы, хоць якое-небудзь прыкрыццё, а тут няма нічога. Здавалася Святлане, што калі вось-вось трэсне нешта збоку або ззаду, то абавязкова пацэліць ёй па галаве. 3 часу першага ранения ў дзяўчынкі кожны раз было такое адчуванне.

Узвілася непадалёку ракета, зрабіла высокую дугу над прагалінай і ўпала, ужо мала што асвяціўшы. Машкін нават пачуў стрэл ракетніцы. Стрэл гэты не толькі яшчэ больш насцярожыў яго, a i ледзяной жудасцю аддаўся ўнутры. Калі адсюль так добра чуцён слабы стрэл, значыць не­мец зусім блізка, значыць адно з двух: або іхнія весткі былі недакладнымі, або нанач падышла сюды новая застава. Шчасце, калі немец, дрэмлючы, пусціў гэтую ракету. А калі ен сочыць за прагалшаи, то ў кожны момант можа ўзняць трывогу.

— Хутчэй наперад! — падаў Машкін каманду па свайму ланцужку.

Хоць да яра было яшчэ далёка, яму здавалася, што ён ужо нават бачыць яго, мільгала нават думка, што можа i не варта доўга паўзці, а лепш падняцца, узляцець і адным рыўком апынуцца ў яры. Што-б ні зда­рылася, а група будзе ў яры! Такое рашэнне авалодала ўсёй яго істотай, і ніякая сіла не прымусіць адступіцца ад яго. Ці ад таго, што так пагрозліва навісала небяспека, ці проста ўжо так моцна закалілася сэрца, але ў гэтыя хвіліны Машкін не адчуваў якога-небудзь здранцвення, разгубленасці ад страху. Усімі сіламі ён намагаўся своечасова ўсё заўважаць, правільна ацэньваць і быў гатовы пры неабходнасці аддаваць такія загады, якія абавязкова выратуюць групу.

Яшчэ адзін ракетны стрэл даляцеў да яго вушэй. На пластунскім хаду Машкін павярнуў галаву, паглядзеў на сіняватае ўжо неба. Проста над ім, нібы злашчасная зорка, стаяла ракета. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, го ракета ўпадзе яму проста на плечы. Гэта, мабыць, ужо апошняя ракета; дрэмле немец перад золкам i пускае. А як толькі расплюшчыць бельмы, то ўбачыць, ліха яму, што ракеты цяпер ужо мала памагаюць, што, добра вылупіўшыся, ужо можна агледзець прагаліну i без ракет.

Гэтыя думкі Машкіна перабіў яшчэ адзін стрэл, але больш гучны, чым з ракетніцы. Следам за ім другі і трэці, і нават пачулаея Машкіну, што нехта дзіка закрычаў ззаду.

— За мною! — падаў Машкін каманду, ускочыў і, прыгнуўшыся, пабег у напрамку яра. Ён не бачыў, а адчуваў, што за ім пабеглі ўсе. Яшчэ момант, яшчэ. Не чутно пад сабою ног, не чутно, як шуміць рэзкаваты ветрык паўз мокрыя ад расы вушы. Першая кулямётная чарга. Яе таксама быццам-бы не чутно, толькі сам сабою паскараецца рывок, вочы шукаюць наперадзе яра. Пасля другой, вельмі доўгай чаргі Машкін глянуў ўправа ад сябе i спачатку адчуў, а потым ужо ўбачыў, што бягуць не ўсе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Да ўсходу сонца отзывы


Отзывы читателей о книге Да ўсходу сонца, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x