Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание

Да ўсходу сонца - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Да ўсходу сонца - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I вось прычакаўся той дзень, калі Зіна ўпершыню пасля хваробы пайшла на разведку. Радасны гэта быў дзень. Байцы сядзелі ў густым зарасніку і з хвіліны на хвіліну чакалі яе. Кожны бачыў на сабе або на сваім сябры такія з'явы, што толькі ўздыхаць-бы ды пакутаваць ад іх. У каго ногі пабітыя i абадраныя так, што глядзець на ix страшна, у каго плячук голы і спаласаваны сухім веццем. Аднак цяпер усё гэта амаль ,не заўважалася. Усё наладзіцца, калі Зіна ўзялася за справу, усё пойдзе на самы лепшы лад.

Не відно было ніякай бадзёрасці толькі на твары Міхала. Ён сядзеў трошкі ў баку ад групы і моўчкі плёў з ядлоўцавай кары лапціі. Hje надта трывалыя былі лапці з гэтай кары, іх ледзь хапала на адзін добры пераход, але-ж затое многа ўсюды было такога матэрыялу і здабывань яго было няцяжка: ядловец лупіцца ўсё лета. Чаго быў невясёлы Міхал, ніхто пэўна не ведаў, аднак заўважылі хлопцы, што ўжо з учарашняга дня яго даўгаваты сухі нос паглядваў усе больш пад ногі, вочы рабіліся хмурымі і невыразнымі.

Калі вярнулася Зіна, хлопец на нейкі час павесялеў, стаў прыслухоўвацца, пра што яна дакладвае Машкіну. Але хутка зноў задумаўся, і яго падплётка пачала хадзіць у руках марудна і няўпэўнена.

— Хочаце, я і вам спляту вось такія лапцікі, — прапанаваў ён Зіне, калі група збіралася ўжо ісці далей.

Ен наўмысля не глянуў на зінін абутак: здавалася яму, што дзяўчына можа засароміцца, пачырванець.

— Дзякую, — адказала Зіна і сапраўды пачырванела, калі зірнула на свае ногі. — У мяне яшчэ моцныя чаравікі, дарма што трохі падвязаныя знізу. Я-ж колькі дзён не хадзіла.

— Спляту ў запас, — паабяцаў Міхал. — Вось няхай толькі яшчэ спынімся.

У дарозе ён увесь час трымаўся каля Зіны, усё нібы памыкаўся нешта сказаць, нечым падзяліцца з ёю, нарэшце няёмка закхекаў, быццам нешта засела ў яго горле, і нерашуча спытаў:

— ЦІ каля той вёскі, што вы нядаўна назвалі, каля Забалоцця, мы недалёка будзем ісці?

Зіна прыпыніла крок, з цікаўнасцю глянула на хлопца.

— Зусім блізка, — адказала яна. — А што?

— Ды так,— сумеўшыся, прамовіў Міхал.

Хвілін колькі Зіна не задавала больш пытанняў, не спрабавала што-небудзь угадаць, толькі неўпрыкметку паглядвала на хлапца. Калі Miхал заўважаў гэтыя позіркі, то, напэўна, вельмі хваляваўся, бо ў іх былі і жаль, і загадкавасць, і здзіўленне, і нават падазронасць. Хто яго ведае, можа і заўважаў ён усё гэта.

Нарэшце, калі яны крыху адсталі ад групы, Зіна сказала:

— Ваша вёска будзе, прыблізна, у кілометры ад нас.

— Адкуль вы ведаеце, што мая? — уражаны нечаканасцю, спытаў Міхал.

— Адчуваю,— сказала Зіна,— ды i помню нашу размову ў першыя дні знаёмства.

— Так, гэта мая вёска,— шчыра загаварыў Міхал.— Маё Забалоцце! Двое сутак ужо аб гэтым думаю, чую пах сваіх лясоў, свайго балота, а не гавару хлопцам, баюся, каб не падумалі чаго дрэннага, каб не сталі кідаць на мяне падазроныя позіркі.

— Немцаў у Забалоцці няма, — яшчэ сама не ведаючы, для чаго гэта трэба, паведаміла Зіна.

Міхал насцярожыўся, яго жывыя чорныя вочы ўсхвалявана заблішчалі.

— Ну дык што, калі няма? — узбуджана запытаў ён. — Ну дык што? Няўжо вы думаеце?...

Зіна ўзяла яго за руку і супакойліва паціснула.

— Я нічога кепскага не думаю,— ціха сказала яна і міжвольна прыслухалася да свае душы: ёсць там гэтакае перакананне ці няма.

— У мяне толькі маці ўвесь час перад вачыма,— працягваў Міхал.— Каб, здаецца, можна было хоць на адзін момант убачыць яе ці хоць даведацца, жывая яна ці не... Але я ўжо цвёрда рашыў, што не звярну з дарогі, не пайду. Няхай сэрца баліць, а не пайду, не затрымаю хлопцаў.

— Праведаць то трэба было-б,— разважліва сказала Зіна.— Хочаце, я сама скажу Машкіну. Ён дазволіць.

— Не трэба,—адмовіўся Міхал.— Пойдзем наперад калоны, вам-жа трэба дарогу паказваць.

Доўга баец ішоў моўчкі, утупіўшы вочы сабе пад ногі. На вузкай лясной дарожцы ўжо сцямнела і цішыня запанавала такая, што, здавалася, самы асцярожны крок чуцён быў далёка. У такія часы і ўся група больш намагала на слых, чым на зрок. Міхалу ўяўлялася, што вось ужо зусім хутка, калі яны параўняюцца з яго вёскай, ён пачуе хоць якія-небудзь гукі, з маленства знаёмыя, незабыўныя. Магчыма, хто-небудзь з суседзяў захоча ў гэты час набраць у калодзежы вядро вады нанач. Заскрыпіць журавель, і Міхал адразу скажа, чый гэта жу­равель. А можа якраз матуля выйдзе па ваду, тады Міхал пазнае скрып свайго жураўля...

Чым бліжэй падыходзілі да вёскі, тым усё больш Міхал хваляваўся, усё больш насцярожваў слых. Аднак ад вёскі не даносілася нічога, быццам яе тут i не было. Змрочная цішыня навакол і маўчанне Міхала пачалі наганяць сум і на Зіну. Пранікнёна глянуўшы на байца, яна зноў прапанавала:

— Давайце я ўсё-такі скажу Машкіну. Хоць прыпынімся тут на які час.

— Не трэба, я вас прашу,— запярэчыў Міхал.— Не хачу я, каб хоць адну хвііліну хлопцы трывожыліся за мяне. Хапае трывогі i без гэтага. Галоўнае-ж, не хачу, каб вы трывожыліся.

— Я не буду трывожыцца,— ледзь чутна сказала Зіна, але у голасе яе прагучала цяпер поўная шчырасць, i гэта Міхал адчуў.

— Я вельмі жадаю, каб вы ва ўсім верылі мне,— з удзячнасцю сказаў ён.— Мне тады будзе лягчэй.

Зіна спытала нібы толькі для таго, каб схіліць размову трохі ў другі бок:

— У вас толькі адна маці i засталася дома?

— Яшчэ сястра была,— адказаў Міхал.— Меншая за мяне.

— А больш нікога? — Тут у Зіны вырваўся чыста дзявочы смяшок, але ён не пакрыўдзіў Міхала. Наадварот, яму нават радасна стала, што за ўвесь час знаёмства яна ўпершыню так загаварыла з ім.

— Больш нікога,— шчыра прызнаўся Міхал.— Зусім нікога.

Зіна зноў усміхнулася:

— А вось гэтая кофтачка, што цяпер на мне, усё-ж такі не для мацеры куплялася. Праўда? Вельмі-ж яна вясёлая для старой жанчыны.

— Дальбог для мацеры,— запэўніў баец.— Гэта ў мяне такі густ неважнецкі.

— Ну, нічога,— прыпыніла Зіна няёмкую спрэчку. Гэта я проста так, каб разагнаць ваш смутак. Скончыцца вайна, тады ўсё будзе проста i ясна. Знойдзем і мацярок сваіх, і знаёмых, і каханых. Усіх пазнаходзім.

— А ў вайну?

Міхал доўга чакаў адказу, але дзяўчына маўчала. Ён таксама ішоў моўчкі і глыбокі роздум зноў пачынаў авалодваць ім. Забрахаў за ле­сам са-бака, і баец спыніўся, пачаў старанна прыслухоўвацца. Яму здалося, што гэта іхні «Шарык» падаў голас, і сэрца радасна, усхвалявана затрапяталася.

— Чаго ты? — спытаў Грыцко, ледзь не наступіўшы хлопцу на пяты.

— Нічога,— адказаў Міхал і цвёрдым крокам пайшоў далей.

***

Яшчэ тыдняў праз два напружанай, амаль бесперапыннай хады байцы сталі заўважаць, што чым далей, тым усё больш i больш траплялася на дарозе немцаў, самалёты раўліі над лесам і ўдзень і ноччу. Часта проста над галовамі байцоў адбываліся паветраныя баі. Ісці ўжо нельга было так, як раней: разведку трэба было рабіць вельмі асцярожна і дасканала, падавацца ў глыбокія абходы, кожную ноч прабірацца праз густыя лясы, мясідь непралазныя балоты, пераплываць рэкі. Часта здаралася так, што тут ужо недаетаткова было разведчыцкага вопыту Зіны i Святланы, трэба было браць праваднікоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Да ўсходу сонца отзывы


Отзывы читателей о книге Да ўсходу сонца, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x