Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Тут можно читать онлайн Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца краткое содержание

Да ўсходу сонца - описание и краткое содержание, автор Аляксей Кулакоўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Да ўсходу сонца - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Да ўсходу сонца - читать книгу онлайн бесплатно, автор Аляксей Кулакоўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зразумейце мяне, — паспешліва зашаптала Зіна. — Зразумейце, як жанчына з добрым сэрцам, як маці вось гэтых дзяцей. Я не магу сказаць яму нічога, ніводнага слова. Няхай нават загіну, а не скажу.

Зіна крыху падняла галаву, каб быць яшчэ бліжэй да гэтай жанчыны, лепш бачыць яе твар, яе слёзы. Дзяўчына рада была-б абняць яе за шыю, нрытуліць да сябе, ды звязаны былі рукі, цяжка было паварушыцца...

Гаспадар ирыбег амаль што праз поўгадзіны.

Усунуў раскудлачаную галаву ў выбітае акно, чыхнуў, як кот, з’еўшы чужое мяса, потым уепёрся рукамі на падаконнік i палез у хату. Улезшы, адразу пабег адмыкаць дзверы. Следам за ім у хату ўвайшлі два плячыстыя мужчыны з дубальтоўкамі. У хаце было зусім ціха, не чутно было ні стогну, ні плачу дзяцей. Гаспадар паклікаў жонку, але яна не азвалася. Тады ён запаліў запалку і ўбачыў ля сваіх ног зблытаныя лейцы...

Калі праз некаторы час разам са Святланай прибегла на хутар уся група байцоў, у хаде ўжо не было ні гаспадара, ні тых плячыстых мужчын з дубальтоўкамі. На падлозе валяліся лейды, толькі яны ўжо былі мокрыя і месцамі ў крыві. Побач з лейцамі ляжала і діха, зняможана стагнала гаспадыня. Каля яе сядзелі заплаканыя і да смерці напалоханыя дзеці.

***

3 першага дня вайны не было ў хлопцаў нетурботнай ночы, а гэтая выдалася самая трывожная, самая небяепечная. Усе разумелі, што хутаранец са сваімі дубальтоўшчыкамі збег з хаты не так сабе, што ён можа навесці сюды немцаў ці якую іншую ўзброеную погань. Можа нават i цяпер ён прытаіўся недзе тут у засадзе i чакае зручнага выпадку, каб нашкодзіць. Але трэба шукаць Зіну. Хіба можа нават мільгнуць у каго думка, каб яе пакінуць? Што вядома хлопцам пра Зіну? Толькі тое, што на бягу расказала ім Святлана. Пра далейшае амаль нічога. Удалося выціснуць два словы ў знявечанай гаспадыні. Яна сказала, што развяза­ла Зіне рукі і ногі, што памагла ёй вылезці праз акно, а больш нічога жанчына не ведае i шмат чаго не памятае. Можа гаспадар са сваімі падручнымі злавіў дзяўчыну каля хутара і пацягнуў у вёску, можа дзяўчына не мела еілы далёка ісці і звалілася недзе тут у кустах? Усё гэта магло быць, але што-б ні было, што-б ні здарылася, байцы павінны выратаваць свайго шчырага таварыша.

Не надта далёка было ўжо да летняга світання. На траве i на густых альховых кустах ляжала самая буйная раса, у далёкім беразаку ўжо разоў два цінькнула самая ранняя птушка. Машкін даў каманду агледзець усё ўсюды каля хутара, а потым сабрацца на паляначцы за кустамі. Святла­ну ён пакінуў пры сабе. Яна так стамілася, так перахвалявалася, бедная, што ледзь трымалася на нагах. Праз некалькі хвілін хлопцы былі на ўказаным месцы і кожны з іх далажыў, што нідзе нічога не знойдзена. Параіліся ўсе разам i потым быў аддадзены загад асноўнай групе ісці фронтам паабапал дарогі аж да таго месца, дзе быў часовы лагер. Ісці i аглядваць кожны куст, кожную імшаліну. Грыцку-ж і Міхалу трэба было прабрацца ў вёску i выведаць, што чутко там.

Ішлі да лагера марудна, старанна прыглядаліся, прыслухоўваліся. Святлане спачатку здавалася, што яна пад кожным кустом бачыць Зіну ў чорнай хустцы, у Міхалавай кофтачцы, з абрыўкамі вяроўкі на руках i нагах. Сэрца падказвала дзяўчынцы, што Зіна абавязкова павінна быць недзе тут, што яна не падалася ў рукі ворагу. Калі хоць трохі ў яе заставалася сілы, то яна ўцякла ад хутаранца, і калі потым нават падкасіліся ногі, то недзе хоць паўзком, а ўсё-ж дабіраецца да месца.

Аднак прайшлі байцы і агледзелі ля дарогі ўсё кустаўё, мінулі беразак, пачалі ўжо набліжацца да свае стаянкі, а Зіны нідзе не было. Заставалася яшчэ надзея на лагер. Можа дзяўчына апярэдзіла іх і прыйшла на месца раней?

На світанні прыйшлі на сваю часовую стаянку. Грудок, зарослы маладымі дубкамі, грушынай і алешнікам, кішэў ужо жвавымі, клапатлівымі птушкамі; іх свіст і ціліканне разносіліся адсюль на ўсё балота. Прасохлыя шкілеты мінулагодніх будак касцоў жаўцелі сярод свежай зелені. Вярхі іх былі наспех накрыты пачарнелым сенам, якое сабралі байцы на пракосах. Не шмат было тут пракосаў, ды i тыя ўжо зараслі атавай. Відадь, не давялося людзям размахнуцца тут з касой, перашкодзіла вайна. У будках таксама ляжала сена, сухое, яшчэ нават пахучае. Так-бы хацелася прылегчы на гэтым сене ды хоць трошкі паспаць, хоць да таго часу, пакуль узыдзе сонца ды зліжа расу, якая радуе вока, аднак вельмі мочыць і ацяжарвае абутак. Але-ж ці можна думаць пра сон, пра адпачынак? Машкін з шафёрам агледзелі будку, узбек i яшчэ тры байцы аббеглі навакольны зараонік і вярнуліся мокрыя, нібы з ракі. Машкін пайшоў на рызыку і нягучна, аднак выразна паклікаў Зіну. Нідзе ніхто не азваўся.

Цень разгубленасці мільгануў на твары камандзіра. Ён адчуваў, што трэба прымаць неадкладна рашэнне, і не ведаў, што сказаць. Заставацца тут і чакаць хлопдаў з вёскі вельмі рызыкоўна, — немцы, напэўна, ужо ведаюць пра іх стаянку. Адыходзіць-жа адсюль таксама нельга. Байцы заўважылі гэтую разгубленасць Машкіна і апусцілі вочы, ніхто з іх не мог нічога падказаць. Аднак выйсце ўсё-такі павінна быць. Як заўсёды у надзвычай цяжкіх выпадках, падступілі байцы адзін к аднаму і адразу стала крыху лягчэй. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймамі, гранаты. Нібы следуючы яго прыкладу, нібы інстынктыўна адчуваючы такую неабходнасць, і астатнія байцы пачалі аглядаць сваю зброю. У гэтую-ж хвіліну Машкін аддаў загад: заняць абарону на ўскраіне грудка, наспех акапацца i ча­каць звароту Грыцка і Міхала. У Святланы задрыжалі павекі ад гэтага загаду, але яна нічога не сказала, ні аб чым не спытала, толькіі цясней за­вязала вузялок сваёй шэрай хусткі пад барадою ды на ўсе гузікі зашпіліла паношаную, хлапчуковую світачку — падарунак адной добрай бабулі. Машкін ціха сказаў ёй:

— Не бойся, Света, ты будзеш са мною.

Бегчы на ўскраіну, выбіраць зручнае месца, акопвацца, — усё гэта было не цяжка. А вось ляжаць нерухома пасля зморанасці, ды яшчэ перад усходам сонца, ды яшчэ ў цяпле, гэта сапраўдныя пакуты. Тут можа задрамаць нават сам генерал, а не толькі радавы баец. I усё-ж трэба вытрымаць. Машкін можа i не ведаць пра гэта, але сумленне загрызе, калі спусціш вочы.

На шчасце, ляжаць моўчкі доўга не давялося. Не паспелі хлопцы яшчэ добра ўгледзецца ў процілеглы лясок, што сінеў за балотам, як з-за недалёкіх кустоў вынырнулі і падскокам пусціліся па балоце два ўзброеныя чалавекі. Па кароткіх нагах і шырокіх плячах байцы адразу пазналі Грыцка, a Міхал ужо сам сабою разумеўся. Машкін даў сігнал збору. Грыцко і Міхал паведамілі, што на світанні ў вёску найшло многа немцаў з танкамі і бронемашынамі, усюды ў ваколіцы выстаўлены пасты, таму прабрацца ў вёску не ўдалося. Гаварылі яны толькі з адным пастушком-падлеткам, які ішоў некуды з торбай і пугай, а ніякага статку пры ім не было. Пастушок сказаў, што бачыў хутараніна ў вёсцы, але чужой жанчыны пры ім не бачыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Аляксей Кулакоўскі читать все книги автора по порядку

Аляксей Кулакоўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Да ўсходу сонца отзывы


Отзывы читателей о книге Да ўсходу сонца, автор: Аляксей Кулакоўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x