Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Тут можно читать онлайн Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце краткое содержание

На ўсякім свеце - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Някляеў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

На ўсякім свеце - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

На ўсякім свеце - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Някляеў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выйграць у яго ў гэтую гульню было немагчыма. Ён за жыццё сваё налаўчыўся так лавіць манету і заціскаць яе між падушачкамі вялікага і сярэдняга пальцаў, што яна стаяла ў далані на гурце. І калі супернік гадаў на арла - дзядзька клаў манету на рэшку. Як ён скурай распазнаваў, дзе арол, дзе рэшка, хто яго ведае, але заўсёды выйграваў. “Арол”, - сказаў Стась, наперад ведаючы, што будзе рэшка, а дзядзька раскрыў далонь: “Бачыш, угадаў”. І падміргнуў, аддаючы злоты: “Глядзіш далёка”.

- Далей, чым Мацей, - раптам з’явіўся, бліснуўшы пагонамі пад ліхтаром, дзядзька Мікола, цягнучы на пару з дзядзькам Лявонам скрыню снарадаў. - Польшча тут яшчэ можа быць, а Саветы наўрад ці.

Яны паставілі скрыню да сцяны, дзядзька Лявон сеў на яе і спытаў, аддыхаўшыся:

- А чаму гэта?..

- Што чаму? - падсунуў яго і сеў побач дзядзька Мікола.

- Чаму Польшча - можа, а Саветы - не?

- Бо Польшча ёсць. Дык і быць можа. А Саветаў няма. Дык як яны могуць быць?

- У Бога ўсё бывае, - перахрысціўся дзед. - І дадаў, памаўчаўшы. - У вечнасці.

- Гэта тэорыя, - сказаў дзядзька Пятрусь, які ніколі не хрысціўся. - А практыка такая, што вы абодва седзіцё на скрыні рускіх снарадаў. І калі яны бабахнуць, дык будзе што заўгодна, толькі не Польшча.

Дзядзька Мікола ўстаў, пакруціў у скрыні снарад, паглядзеў насечку на гільзе.

- Нямецкія снарады. Лімонкі твае - рускія, хоць іх французы прыдумалі, а нашы снарады - нямецкія.

Дзядзька Пятрусь дастаў яшчэ адзін злоты, падкінуў яго.

- Без розніцы. Калі нямецкія бабахнуць, усё адно будзе што заўгодна, толькі не Польшча. Ну?.. Арол ці рэшка? Польшча ці Расія?

- Ты круцель, - сказаў дзядзька Мікола. - Якія з круцялём гульні?..

- І ўсё ж махнуў рукой, ведаючы, што брат не адчэпіцца. - Арол.

- Рэшка! Я ў цябе выйграў Польшчу!..

Адносіны паміж братамі былі не простыя. Калі скончылася вайна і ў Карані прыйшлі Саветы, сталі разбірацца, хто тут беларус, а хто паляк?.. Ну, як разбіраліся: выклікалі і пыталі: ты хто? Той, хто хадзіў да царквы, казаў, што беларус, хто да касцёлу - што паляк. І ўсе ў дзедавай сям’і назваліся беларусамі, апроч дзядзькі Міколы, які хоць і да царквы хадзіў, а назваўся палякам. Бацька папругай яго: “Схадзі пераназавіся!” - а ён сабраў манаткі - і прочкі з хаткі. Прыехаў «Студэбэкер», вайсковы грузавік, на які пагрузілі “палякаў” і павезлі ў Польшчу. Пры выездзе з вёскі грузавік заграз, яго цягнулі трактарам. Пятрусь з Лявонам беглі за машынай: “Мікола, ты куды? Злазь, дурань!..” - а Мікола скакаў у кузаве: “Яшчэ пабачым, хто дурны!” - і паказваў рожкі.

Дзядзька Мікола скончыў у Варшаве афіцэрскую вучэльню і памёр палкоўнікам войска польскага. І хоць быў старэйшым сынам у сям’і, але, паколькі службу меў лёгкую, перажыў і сястру, і братоў, адзін з якіх упіраўся ўсё жыццё на грузавіку, а другі - на трактары.

- Польшчу шмат хто выйграваў, - сказаў польскі палкоўнік беларускаму трактарысту. - Толькі нікому яна не дасталася. У адрозненне ад Беларусі, якая ўсім...

- Каму ўсім? Што ўсім?.. - штурхнуў яго дзядька Пятрусь. - Ты гавары, ды не загаворвайся!

Дзядзька Мікола адступіў пакрыўджана да Стася, з якім так пакуль і не павітаўся, бо, мусібыць, помніў, як аднойчы працягнуў пляменніку руку, а той яе не паціснуў.

Цяпер, вядома, усё змянілася, руку можна й паціснуць. Але памяць засталася. Усё змянілася, апроч памяці. І апроч, бадай, самога дзядзькі Міколы, які й выглядаў амаль гэтак жа, як у свой апошні прыезд з Вар­шавы ў Карані, і казаў амаль тое самае.

- Вось яны крыўдуюць на мяне, што я скочыў тады ў «Студэбэкер» і паехаў. А хто ім не даваў?

- Каму ім?

- Дзеду. Дядзькам тваім. Пасля зайздросцілі. “Прыдумай што-небудзь, каб і нам адсюль выбрацца!” А што я прыдумаю? «Студэбэкер» прыходзіць толькі аднойчы.

- Ды пайшоў ты са сваім «Студэбэкерам»! - узвіўся дзядзька Пятрусь. Пазайздросцілі мы яму! Хто каму? Калі гэтак добра там, чаму ты тут? Га?

- Мёртвым і тут добра. І сваіх болей, - сказаў дзядзька Мікола, а дзед, які рады быў убачыць старэйшага сына хоць па смерці, хвоснуў дзядзьку Петруся дубцом, зламаным, калі да бліндажа па пагорку падымаліся: “Не чапляйся да яго!”

- Сваіх яму болей. - прабурчаў, пасунуўшыся на скрыні, дзядзька Лявон. - Жывыя - чужыя, а мёртвыя - свае.

Дзядзька Мікола не стаў з ім спрачацца. Сеў побач: “Так ва ўсім свеце, Лявоне. Свае - толькі мёртвыя”.

“Можа быць...” - падумаў Стась, якому здалося, што так падумаў кожны, бо ўсе так глядзелі адзін на аднаго - і тут Стасеў бацька, які не любіў дзядзьку Міколу ўжо за тое, што той нідзе не ваяваў і стаў палкоўнікам, не стрываў.

- Дык чаму ты свайго мёртвага, бацьку свайго роднага пахаваць не прыехаў? Бо польскаму палкоўніку ў беларускай хаце смярдзіць?..

Гэта была тэма, непрыемная для ўсіх, як для жывых, гэтак і для мёртвых, таму ўзнікла няёмкая паўза, у якую дзядзька Лявон, самы мяккі з усёй сям’і па характары, сказаў ціха: “Ды кінь ты, Пракоп...” - і бацька махнуў рукой: “Кінь, кінь... Абы вам казаць... У рускі бок яны кідаць будуць...”

Стась і сам злаваў на дзядзьку Міколу, што той на пахаванне дзеда Яся не прыехаў. Моцна злаваў, помнячы, як польскі дзядзька, прыехаўшы развітацца са сваёй маці, увайшоў у хату, у якой вырас, удыхнуў паветра з пахамі параных буракоў ды бульбы, дастаў белую насоўку і прыкрыў нос. Так і каля труны стаяў... Потым выскачыў на падворак, дзе дзядзька Лявон дровы сек, каб паранка дакіпела, бо ці жывыя ў хаце, ці нябожчыкі, а скаціну ўсё адно карміць трэба: “Як можна так жыць?..”

“А так, як жывем!” - увагнаў дзядзька Лявон сякеру ў калоду, і Стасю здалося, што каб дзядзька Мікола ляжаў галавой на калодзе, застаўся б без галавы. Нібы ўсё жыццё сваё ўвагнаў дзядзька Лявон у калоду - такім яго Стась ні раней, ні пазней не бачыў... Вось тады, калі бабу Алімпу пахавалі, калі справілі хаўтуры, і дзядзька Мікола, сабраўшыся ў дарогу, падаў руку - Стась руку яму не паціснуў.

Потым ён думаў, што дзядзька другім разам праз тое і не прыехаў. Не таму, што Стась руку не паціснуў, а каб не нюхаць, нос не затыкаць... І яшчэ больш Стася злосць разбірала. Доўга. Пакуль дзядзька Мікола, ужо адчуваючы, што хутка яму з гэтага свету на той перабірацца, не запрасіў яго ў Варшаву. І распавёў, чаму не быў на пахаванні бацькі.

Калі ён вяртаўся з пахавання маці, савецкія памежнікі завялі яго ў пакой для ператрусаў і сказалі, што ведаюць пра золата, якое ён вязе з Каранёў. Дык вось золата належыць дзяржаве - і будзе лепш, калі ён сам яго дзяржаве верне. Інакш будзе горш. “Я б ім аддаў, калі б яно было, бо разумеў, што не адчэпяцца, але што аддаваць? Зняў пярсцёнак шлюбны: наце... І яны забралі пярсцёнак! Разумеет: забралі маё ў свой калгас! У якім я не запісаны! А пасля змусілі распрануцца. Дагала. Загадалі стаць на стол. Ракам. Паклікалі кабету, разумеет, наўмысна кабету паклікалі, каб яшчэ болей мяне прынізіць, і тая пытае: “Ну цо ў пана ў дупе?” - і палку мне ў дупу! Золата я там схаваў! Уяўляеш? Мяне, польскага афіцэра, ракам - і палку ў сраку!.. І пасля гэтага мне зноў сюды ехаць? Ды ні за што! Хоць бацька памры, хоць сястра, хоць браты, хоць усе вы тут сканайце і самі сябе пахавайце, калі на такое жыццё згодныя!..”

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




На ўсякім свеце отзывы


Отзывы читателей о книге На ўсякім свеце, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x