Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Тут можно читать онлайн Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце краткое содержание

На ўсякім свеце - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Някляеў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

На ўсякім свеце - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

На ўсякім свеце - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Някляеў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так, былі ў Каранях Магеры, якія шылі магеркі. Круглыя, лямцавыя шапкі, падобныя да капелюшоў без палёў. Але ў іх сям’і ніхто магеркі не шыў. І Стась думаў, што бацька сам хацеў быць пачынальнікам новага каранёўскага роду, таму і чуць не хацеў нічога пра Маргера.

Стась мацней прытуліўся да дзеда, які дасюль пах саламяным пылам, што курыўся ў пуні, калі яны наразалі сечку. Паглядзеўшы на іх, прыселі ўсе - хто да стала, хто пад грушай, хто пад дубкамі. На небе ўжо высыпалі зоркі: злева, над Былінскімі, нахіліўся Вялікі Воз, справа, над Стапулямі, зіхцелі Касцы. Пад велічным небам паміж белымі, фасфарычнымі ў зоркавым святле царквой і касцёлам дыміліся комінамі, мігцелі агеньчыкамі ў вокнах Карані...

Пасядзелі моўчкі, гледзячы на тое, што было іх жыццём.

- До, - уздыхнуў дзед. - Пабылі. - І ўжо ўсе падымацца пачалі, калі дзядзька Лявон спытаў:

- А пра што Мацей піша? Што просіць у Бога?..

Прызнацца, што чужы ліст чытаў, было няёмка, і Стась хацеў зманіць, нібы не ведае, што там напісана, але зманіць не паспеў, бо дзед сказаў:

- Нічога не просіць. У грахах каецца. З Багушоўскага лесу дзве сасны ўкраў на бёрны.

- Дык з нашага боку ўкраў, - тут жа ўставіў дзядзька Пятрусь. - З каранёўскага. Каб са свайго, дык...

- Дык, дык! Што ты раздыкаўся, як індык?.. - абрэзаў жарты дзед. - Ён чаму ўкраў? Бо хата ў яго згарэла. І ён раскідаў свіран, каб хату скласці. Свіран малы быў, бёрнаў не хапіла. Папрасіў у калгасе. А калгас даў? Не даў. Калгас сказаў: купі. А за што купіць? За што яму купіць было, калі ён працаваў у калгасе, які яму не плаціў. Нічога, ні капейчыны. Толькі працадні маляваў. Во на такой, - паклаў дзед Мацееў трохкутнік перад бацькам, - паперы ў клетачку. Ты думаеш, Пракоп, ён дарма на такой паперы пісьмо Богу напісаў?..

Стасеў бацька, які ў той час, калі Мацеева хата згарэла, у Каранях старшынём сельсавета быў, паглядзеў спачатку на дзеда, потым на ўсіх: ну, вы бачыце, што стары вырабляе?

- Ты чаго мне гэта падсоўваеш? - адкінуў ён пісьмо Мацея. - Мацей не ў Каранёўскім калгасе працаваў.

Дзед узяў ліст, паклаў перад сабой.

- Я працаваў у Каранёўскім. Гарбеў. З відна да цямна. Мне плацілі? Петрусю?.. Лявону?..

Бацька на гэта нічога не сказаў, бо сказаць не было чаго, а дзядзька Лявон яго абараніў:

- Дзякуй Богу, што яму, як старшыні, хоць нешта плацілі. Каб не, дык мы й не выжылі б.

Стасевага бацьку прыслалі пасля вайны ў Карані, каб сабраць каранёўцаў у калгас. А калгас, аказалася, гэта аддай сваё, а табе ўзамен - нічога. І стала ў вёсцы галадней, чым у вайну. Праз тое па бацьку й стралялі ў Багушоўскім лесе. І яшчэ, мусібыць, праз тое, што рускі. Але стралялі да таго, як ён са

Стасевай маці пабраўся. Калі пабраўся, калі сын нарадзіўся, якога бацька запісаў не рускім, а беларусам, не стралялі. Сваім не назвалі, але й чужым не лічылі. Ён не выслужваўся, не лютаваў: больш, чым ад яго патрабавалі, не патрабаваў. Нават бараніў, выкруціцца дапамагаў, калі ўсялякія інспектары, падаткоўцы надта ціснулі. І ўрэшце каранёўцы прызналі яго справядлівым. А калі ты справядлівы - гэта больш, чым калі ты хоць беларус, хоць рускі, хоць паляк, хоць немец... Хоць жывы, хоць нябожчык.

- Яшчэ адзін грэх, - нахіліўся над Мацеевым лістом дзед. - Не вярнуў Казіміру Страху тры рублі. Яно як было? Мацей адклаў тры рублі, каб вярнуць, а Вяргіня іх у яго выцягнула. Дзе ўзяць? Зарабіць ён мог толькі на мёдзе. І пакуль выгнаў, на кірмаш завёз і прадаў той мёд, Казіміра не стала. Дык чый гэта грэх?

- Казіміраў, - рагатнуў дзядзька Пятрусь. - Бо памёр.

Дзед Ясь, не вытрываўшы, даў яму шчаўбана:

- Парагачы! А то ты жывы.

- Як усе... - пакрыўджана ўстаў з-за стала дзядзька Пятрусь. - Пара мне. Чым мог памог - і за парог. Пакуль да Смаргоняў дайду...

Дзед спыніў яго:

- Паспееш!.. Трэці грэх і апошні... Пажадаў Мацей, каб Вяргіні, старой жонкі ягонай не стала. Каб з маладой, з Палутай жыць... Хацеў аслабіць цвікі на верхняй папярэчыне драбіны. Не аслабіў, але хацеў... Пажадаў смерці... І Вяргіня зрынулася і забілася.

Над сталом, над грушай, над Вялікім Возам з боку поля Былінскіх навісла маўчанне.

“Вось пра што яны маўчаць? - думаў Стась. - Яны ж не вар’яты, як Палута, каб не разумець, што пажадаць нечага - не тое самае, што гэта зрабіць. Калі тое самае, дык для чаго Богу рай? Даглядаць там сад, змея карміць. Мог з’эканоміць, абысціся пеклам. Бо няма ў свеце чалавека, які не пажадаў бы чагосьці такога, што грэх. І праведны не той, хто, як дзіця, пра грэх не ведае, ці не здольны саграшыць. Еўнух хіба праведнік?.. Праведны той, хто мог саграшыць, хто зведаў спакусу, але не паддаўся ёй, пераступіў цераз яе... ”

- Што пастанаўляем? - парушыў маўчанне дзед. - Грэх? Не грэх? Ці на разгляд Бога?

Дзядзька Лявон на лаве пакруціўся, як нешта яму муліла.

- Лепш на разгляд. Бо калі грэх, дык Палута крык усчыне. Не грэх, дык Вяргіня. Мне і так, і гэтак як сакратару нявыкрутка.

Жанчын дзядзька Лявон заўсёды пабойваўся, але ніколі на гэтым свеце ніякім сакратаром ён не быў. А на тым свеце стаў?

- Стаў ён сакратаром. У нацаддзеле. І яшчэ цэнзарам, - падміргнуўшы Стасю, кіўнуў у бок брата дзядзька Пятрусь. - Без ягонай візы - да Бога нічога.

Пра цэнзуру Стась зразумеў, а вось пра нацаддзел - не.

- У якім нацаддзеле?

- Беларускім. Якім яшчэ? Там у нас ведаеш як у беларусы ўсе шчэ- мяцца! І рускія, і палякі... Прывілея ў Бога для беларусаў. Таму кантроль такі, што абы-хто не праскоча. Мала, каб ты дакумент беларускі меў. Трэба, каб душу.

- А як распазнаць? - не мог не спытаць, бо яно само па сабе спыталася, Стась, і дзядзька Пятрусь уздыхнуў:

- Вось гэта самае цяжкае. Што там, што тут...

Ён пры жыцці жартаўнік быў, дзядзька Пятрусь, і Стась глянуў на дзеда, на маці, на бацьку, ці не ўсміхаюцца, але яны выглядалі сур’ёзнымі.

- Добра, - пасунуўся ён да дзядзькі Лявона, які не быў такім бала­болам, як ягоны брат. - Неяк распазналі. Але чаму прывілея? За што?

Сакратар нацаддзелу плячыма пацепнуў:

- Не ведаю. Пра гэта Бог не кажа. Калі на зямлі ты беларусам быў, дык на небе ты чалавек. І прывілея табе.

- Рай?

- Не. Прывілея.

- Якая?

- Такая... - пакруціў рукамі, нібы гарбуз у іх трымаў, дзядзька Лявон.

- Беларусы ж ніколі не ведаюць, чаго яны хочуць... Дык Бог прыдумаў для іх не рай і не пекла, а... Ну, прывілею такую...

- Круглую?

- Можна сказаць, што круглую. А можна, што квадратную. Сам некалі ўбачыш, калі заслужыш.

Што гэта за прывілея, пра якую нават сказаць нельга, якая яна?

- А калі не ўбачу? Не заслужу?

Дзядзька Пятрусь на яго вылупіўся.

- Як гэта?.. - І павярнуўся да ўсіх. - Вы чулі? У яго дзядзька ў Боскай канцылярыі, а ён прывілеі не заслужыць!

Усе зрабілі такі выгляд: ну, маўляў, што з яго ўзяць?

Жартаўнікі...

“Усе беларусы абраныя”, - успомніў Стась Палуту каля труны Мацея, а дзядзька Лявон, так і не растлумачыўшы, якая там прывілея ў Бога для беларусаў кругла-квадратная, падняўся: “Дык што вырашаем з Мацеем? На разгляд?..” - і тут з бліндажа за Магеравым полем, збудаваным немцамі яшчэ ў Першую сусветную, затахкаў кулямёт. Адна чарга, другая, а пасля: ба-бах, бух, бах, ба-бу-бух...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




На ўсякім свеце отзывы


Отзывы читателей о книге На ўсякім свеце, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x