Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Тут можно читать онлайн Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце краткое содержание

На ўсякім свеце - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Някляеў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

На ўсякім свеце - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

На ўсякім свеце - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Някляеў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зразумелага было па-ранейшаму мала, таму Стась спытаў не наўпрост, каб час пацягнуць:

- Калі гэта Крывую гару трэсла?

- А калі ў Румыніі землятрус быў, які ўсіх пісьменнікаў румынскіх у адным доме накрыў! Забыўся?

Ну, дапусцім, пра землятрус у Румыніі Стась помніў. Але пры чым тут Румынія? І пісьменнікі румынскія?

- Пры чым тут Румынія з румынскімі пісьменнікамі?

- Як пры чым? - хацеў вылезці з труны, але перадумаў вылазіць, бо паглядзеў на падворак і нідзе лепшага месца не знайшоў, Мацей. - Ідэю падалі! Я падумаў: калі тыя ўсе разам, дык і гэтыя ўсе разам. А пасля ўзяў шырэй: не толькі беларускія пісьменнікі - усе беларусы! І што аказалася? Аказалася, што няма такіх!

Стась пачаў цяміць паціху, да чаго Мацей верне, толькі ў гэта цяжка было паверыць, і ён спытаў:

- Пісьменнікаў няма?

- Я ж кажу, што ўзяў шырэй. Няма такіх беларусаў.

- Якіх такіх?

- Сапраўдных. Скончыліся сапраўдныя. Адны падробныя засталіся. Яны й жывуць... Слухай, падай мне люльку, вунь на падваконніку ляжыць, я памёр, не дапаліўшы. І зэдлік вазьмі, сядзь, чаго стаяць жывому?

Стась схадзіў па люльку і зэдлік, сеў каля труны.

- З чаго ты ўзяў, што беларусы скончыліся, дзядзька Мацей? Вось я з Менску еду, там поўна беларусаў. Еду ў Карані - і там... Не столькі, колькі ў Менску, але ёсць... - даў ён прыпаліць Мацею, і той соладка зацягнуўся горкім самасадам:

- Не беларусы яны.

- А хто?

- Скуль мне ведаць? Можа, рускія. Можа, палякі. Ці румыны. Вось румыны ёсць, хоць у іх землятрус быў, а беларусаў няма, хоць землятрусу не было. Каб беларусы былі, дык памерлі б, калі я свіснуў. А хто памёр?..

Ніхто, апроч старых эмігрантаў. Нават ты жывы. Значыць... - паклаў люль­ку на вечка, якое бокам пры труне стаяла, і нахіліўся да Стася Мацей...

- Што значыць?

- А тое, што не надта падобны ты да бацькі. І да дзеда не надта.

- Як гэта не падобны?.. - азірнуўся Стась, шукаючы бацьку з маці, дзеда з бабай, але не ўбачыў іх паблізу. І дзядзькі Петруся з дзядзькам Лявонам на падворку не было. Мусіць, ускрыўдавалі, што столькі часу не бачыліся, а ён не з імі, а з Мацеем размову завёў, нібы Мацей яму даражэй. Не даражэй яму Мацей, проста Мацей нібыта жывы, а калі размаўляць у гэтым жыцці не жывому з жывым, тады каму з кім? Можа, бяда наша якраз у тым, што болей з мёртвымі размаўляем, чым з жывымі?

Вось учора Ганя патэлефанавала: “Ты ў Карані на Дзяды збіраешся? Давай я з табой паеду, пагаворым пра нас. Не лішне будзе...”

Яно-то не лішне. Але ён уявіў, як яна ў машыне ўсю дарогу сакатаць будзе, замінаць на могілках... Хоць чаму замінаць? Вечнаму маўчанню?..

- Можа, свісток ты не той знайшоў? - не стаў разбірацца з Мацеем, хто да каго падобны, Стась. - Не чароўны. Ці ён той, але ўжо не спраўны, столькі гадоў прайшло... Пакажы.

- Спраўны, - паляпаў Мацей па правай калашыне. - Я праверыў. Хацеў апошнюю жонку, Палуту ажывіць, каб спытаць, куды падзелася, а свіснуў - ажылі ўсе тры... Вунь... - напружыўся ён, залезшы ў кішэнь. - І Палута, і Аўрэля, і Вяргіня. Як цяпер жыць? Дык я ў труну...

- А Ма-цей-чык ты мой! А мой ты род-нень-кі!.. - загаласіла, пачуўшы ягоныя словы, Аўрэля, першая жонка, якая ўжо гадоў трыццаць як памерла, і Мацей пасля з другой жонкай, Вяргіняй, якая таксама памерла, гадоў дваццаць пражыў, ды яшчэ гадоў дзесяць з трэцяй, Палутай, пра якую ніхто не ведаў, жывая яна ці не, бо ўжо гады чатыры прамінула, як пайшла яна ў лес і прапала, толькі хустку яе знайшлі на ўзлеску з боку Каранёў, - а на каго ж ты на мяне пакінуў?..

Дзіўна было слухаць, як жонка, якая памерла раней, галосіць па мужы, які памёр пазней, а тут яшчэ Вяргіня, другая жонка, падбегла, ухапілася за плечы Мацея: “А хто ж цяпер мяне абдыме?.. А хто прылашчыць?..” - і толькі Палута, якая была маладая і трохі малахольная, таму й пайшла за яго, амаль стогадовага, у свае дваццаць пяць, не плакала, не галасіла, а стаяла пасярод падворка і ўсміхалася.

Вось чаму ў нас усміхаюцца толькі тыя, якія малахольныя? Ды яшчэ нябожчыкі... Вунь стары Страх які ўсмешлівы! І Стапуль, і Былінскі, і Стрыга з Валюком... А пры жыцці такія панылыя соўгаліся... Чаму жывыя мы ўсе такія, нібы ўчора некага пахавалі?

- Бачыш? - шнарыў па кішэнях Мацей. - А ты кажаш: свісток не спраўны. Яшчэ які спраўны... Толькі дзе ён?.. Га, Вяргіня?

Вяргіня, якая забілася, зваліўшыся з драбіны, калі на гарышча лезла, і Мацея падазравалі, што ён цвікі на верхняй папярэчыне аслабіў, каб Вяргіню на Палуту памяняць, узялася рукі ў бокі:

- Ледзь што - адразу Вяргіня! То тое прапала, то гэтага не стала! Што прападае, да нас не пападае!

- А куды пападае, што прападае? - вывернуў Мацей правую кішэнь.

- Ты ўсё жыццё па маіх штанах і пінжаках... Тры рублі, што я ў Страха пазычыў, і тыя... Цяпер сама яму на тым свеце вяртай, - вывернуў ён кішэнь левую... - Во!.. Дзірка! Згубіў!.. - і выскачыў з труны, кінуўся ў хату, з хаты на падворак, з падворку ў лес, але дзе ты ў тым лесе, у , з лета ўсыпаным арэхамі, з якіх вавёркі сваіх свісткоў панараблялі, той чароўны свісток знойдзеш?..

- Можа, ты яго на Крывой гары пасеяў? - спытала Аўрэля. - Хадзіў жа з раніцы... І чаго хадзіў?

- Чаго хацеў, таго хадзіў, - залез у труну Мацей. - Сваіх шукаў. Бацьку, братоў... Сястру, я любіў яе...

Вяргіня зноў рукі ў бокі ўзялася:

- А мы табе не свае? Нават ажывіць не хацеў, самі ажывіліся!

- Усе ў гэтым свеце мусяць самі ажыўляцца, - узяў з вечка люльку, якая надзіва доўга не гасла, Мацей. - А паміраць і не самому можна.

- Як так?.. - не ўцяміў, бо гэта немагчыма было ўцяміць, Стась, і Ма­цей сказаў, пыхнуўшы дымам, які, аблачынкай таячы, паплыў да Палуты.

- Як дым... Ён нібы сам, але ж не сам. Я выдыхнуў...

- Як душу?

- Не. Душа - іншае. Дым - імгненнае, душа - вечнае. Але неяк так яно ўсё зроблена, што адно ў адно перацякае. Усё імгненна і вечна, усё вяртаецца, нішто не знікае... Вечнае вяртанне... Бачыш, над ёй плыве...

“Капец, загаворваецца, не анашу ж ён курыць...” - падумаў Стась, паглядзеўшы на Палуту, над якой плыла і таяла сіняя аблачынка, і якая сказала:

- Вяртаюцца тыя, каго клічуць. Ты каго паклікаў?

- Ды ўсіх! І яны - з глыбінь гары!.. Па адным, кагортамі! Процьма беларусаў! Хто ў кальчугах, хто яшчэ ў скурах ваўчыных. А нехта будзе казаць, што раней нас не было! Мы з ваўкамі разам з’явіліся, толькі пра гэта забыліся. І калі тройчы свіснуць... Ды ў што свіснеш! - раптам закрычаў Мацей, прыпадняўшыся і павярнуўшыся да ўсіх сваіх жонак. - Калі свістка няма? У люльку? У дзірку ў кішэні? Хто мне порткі апошні раз праў?..

Вяргіня ніякавата панурылася, а Палута як усміхалася, так і стаяла, усміхаючыся.

- Я... - уздыхнула Аўрэля і, нахіліўшыся, засунула ў штаны свайму ўдоваму мужу вывернутыя кішэні. - Я прала. За дзень да смерці.

Выходзіла: трыццаць гадоў таму. Без аднаго дня.

- Госпадзі! - закаціўшы вочы, ускінуў рукі да Стася Мацей. - Паглядзі: мазалі такія, што напільнікам не возьмеш, а ўсё жыццё ў адных засцаных портках, ды яшчэ тры рублі вінны застаўся! Вось пра што скажы, каб заплакалі!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Някляеў читать все книги автора по порядку

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




На ўсякім свеце отзывы


Отзывы читателей о книге На ўсякім свеце, автор: Уладзімір Някляеў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x