Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце
- Название:На ўсякім свеце
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце краткое содержание
На ўсякім свеце - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Мацей Богуш, апошні жыхар Багушоў, выбіў аб вечка попел з люлькі, сунуў яе пад падушачку ў труне, ціха лёг на тую падушачку сівой галавой, перахрысціўся і склаў рукі. І як толькі ён іх склаў, не стала Аўрэлі, Вяргіні, не стала Страха, Стапуля, Былінскага, нікога не стала ні ў вёсцы, ні ў полі, ні ў лесе, толькі адна Палута стаяла пасярод падворку і ўсміхалася.
- Добра, што ты прыехаў, - усміхнулася яна Стасю. - А то памёр Мацей, а пахаваць няма каму. Ён труну, якую яшчэ пры Вяргіні сабе зрабіў, з гарышча ўчора зняў, сам лёг у яе, каб я з ім не цягалася, хоць ён лёгкі стаў пад смерць, але ў труне адной мне яго не падняць. І ў зямлю не апусціць. Думала: спачатку труну да магілы дацягну, пасля Мацея, а там як-небудзь... Магілу я ўчора выкапала.
Казала яна трохі блытана, але ўцямна. Не як мёртвая.
- Ён учора памёр?
- Збіраўся ўчора. Але памёр сёння. Цябе чакаў. “Стась прыедзе, на хаўтурах так скажа, што ўсе заплачуць”.
- Скуль ён ведаў, што я прыеду?
- Ведаў аднекуль. Я не казала. Сказала толькі, што не будзе каму плакаць. Хіба ты, калі прыедзеш, ды я. Тады ён пра нейкі чароўны свісток стаў нешта плесці. Што процьма набяжыць люду - толькі свісні. Знайшоў на ўзлеску арэх вавёрчын з дзірачкай. Спарыш. Свістаў у яго, свістаў... Вось цябе высвістаў. Дзіўна, бо ты насмерць разбіўся. Хоць, можа, і не насмерць, ніхто йшчэ цябе не бачыў.
Стась не бачыўся з Палутай чатыры гады. З той восені, у якую яна прапала. Яна й тады ўжо была дзіўнай. Нешта ўсё пра нейкага першага мужа свайго пляла, хоць не была да Мацея замужам - хто такую возьме? Мацей казаў: “Зусім звар’явалася”. І ўсё ж тым разам яму не здалося, што яна вар’ятка. Проста болей, чым раней, прыпыленая. Але цяпер... “Ты насмерць разбіўся”, - ды яшчэ з гэтай усмешкай, якая да яе як прыляпілася.
- Калі гэта я насмерць разбіўся? Дзе?
- Пад Суцькавым.
- Я прамінуў Суцькава.
- Значыць, калі на Багушы паварочваў. Ты хутка ляцеў і ўжо праскочыў паваротку, калі падумаў, што трэба ў вёску заехаць, паглядзець, ці жывы Мацей. Рэзка затармазіў, а дарога там слізкая пасля дажджу, машыну занесла - і якраз з твайго боку ў слуп. Можаш схадзіць паглядзець, ці жывы. Я пачакаю. Разам з Мацеем і пахаваю, калі насмерць...
Ён вырашыў не ўдакладняць, як ён, калі мёртвы, сам на сябе паглядзіць, ці жывы? “Не, - сказаў, - давай спачатку Мацея пахаваем, а пасля ўжо мяне. Я ў Каранях хачу ляжаць, не ў Багушах”. І спытаў:
- Ты дзе была да ўчарашняга, Палута?
- У манастыры. Пайшла ў грыбы, у лесе каля Каранёў, каля самай дарогі мяне перанялі, згвалцілі. Яны з машыны выйшлі, арэхі шукалі. Якія арэхі ўвосень, іх вавёркі пабралі даўно. Забіць хацелі, каб не расказала, але адзін, яны ўтрох былі, кажа: “Яна ж вар’ятка, хто ёй паверыць?” Адпусцілі. А куды йсці, хто мне паверыць? Я й пайшла ў манастыр. Папрасіла манахаў, каб не казалі, што я ў іх, калі шукаць будуць. Яны й не казалі.
Усё гэта яна прагаварыла з тою ж, нібы прылепленай да твару, усмешкай. Нібы ёй радасна было, што яе згвалцілі.
- А хто былі тыя трое? Каранёўскія?
- Не, што ты! Калі ў каранёўскіх вадзілася такое? Чужыя.
- Якія чужыя?
- Нейкія чужыя. Не ведаю, якія. Можа, рускія. Можа, палякі. Ці румыны.
Зноў румыны. У Мацея - румыны, у яе - румыны.
- Адкуль тут румынам узяцца?
- Ну, калі няма адкуль, значыць, не румыны. Літоўцы, можа. Ці два рускія і адзін паляк.
- Ты так пра гэта кажаш, нібы радуешся, што рускія з палякам з цябе здзек учынілі.
Яна страсянула галавой, валасы паправіла - шыкоўныя ў яе былі валасы. Саламяныя, як у Стасевай маці. І як у Гані.
- Не, што ўчынілі здзек, не радуюся. А радуюся, што не забілі. Я й раней штодня радавалася, бо жывая. Пакуль муж мяне не забіў. Таму ўсе і казалі, што дурная. А манахі сказалі: “Не, ты не дурная. Ты боская”. І схавалі ад усіх.
- Які муж цябе забіў? Мацей?
- Не. Першы.
- Які першы?
- Гэта не важна. Не Мацей.
- Мацей шукаў цябе.
- Я ведаю. Я ўсё пра яго ведаю. Таму й пайшла за яго.
- А што ты пра Мацея ведаеш? Ну, такое, што за яго пайшла?
- Ён апошні беларус.
Вось яно што... Вар’ятка напляла старому, што ён апошні беларус, той і паверыў. Што старое, што дурное...
- Што значыць апошні? Больш беларусаў не будзе?
- Ён апошні сярод нас. А я з ім, каб ад яго нарадзіць дзіця. Каб потым беларусы зноў былі.
“Мадона”, - падумаў Стась. У яго знаёмы псіхіятр быў, які казаў, што жанчын, звар’яцелых на бязгрэшным зачацці, завуць у псіхушцы “мадонамі”. Але чамусьці пра Палуту сказаць такое нельга было. Нават падумаць так, як падумаў Стась, было ніякавата.
- У Мацея няма дзяцей, - кіўнуў ён у бок труны. - І наўрад ці ўжо будуць.
Палута гэтак усміхнулася, што ўся заззяла.
- Ёсць. У мяне дзіця ягонае.
Стасю здалося, што Мацей зноў заварушыўся ў труне - і зараз ускочыць, спытае: “А калі дзіця не ад мяне? Ад рускага, ад паляка, ад румына?.. Га, Палута?..” Але не, гэта вецер наляцеў, перабраў сівыя валасы.
- Сын?
- Сын. Мацей.
- І ён у манастыры?
- У манастыры. Я хацела з ім прыйсці, паказаць, каб запомніў, бацьку, але манахі не пусцілі. Хаваюць, каб не забілі.
- Ды хто яго заб’е? Навошта? Дзіця...
Усмешка на твары Палуты ўпершыню прытухла. На імгненне, але прытухла.
- А Ірад каго загадаў знішчыць, каб сына Божага не было? Вось і майго, кажуць манахі, могуць забіць, каб не стала беларусаў.
- Ірад сваіх сыноў забіў. Ірадавых.
- І ўсё адно Божых.
- Няхай так. Але каму трэба, каб беларусаў не стала?
- Гэтага я не ведаю. Але ж некаму трэба, калі знішчаюць. Толькі-толькі адродзімся - зноў... Не цела, дык дух. Бо дзеці Божыя. Праз тое і пакуты нашы... - перахрысцілася Палута і падышла да труны. - Во які спакутаваны. Праз усё жыццё. Ды ўсё ж прыгожы, бо сын Божы. Абраны. Усе беларусы абраныя.
- Габрэі кажуць, што гэта яны абраныя. І праз тое іх пакуты.
Палута нахілілася, пацалавала Мацея ў лоб.
- Мала што габрэі кажуць... Ты можаш так сказаць, каб я заплакала?
- Па Мацеі?
- Па Мацеі. Па табе, па мне.
- А па табе чаму? Цябе згвалцілі і забілі? У другі раз?
- Можа быць.
- Што можа быць? Ты жывая?..
- Жывая, - засмяялася Палута. - Мёртвыя вар’ятамі не бываюць. І не плачуць, - узялася яна за вечка. - Так што можаш не казаць, каб заплакала... Панеслі? А то вунь дождж сунецца...
Накрыўшы нябожчыка вечкам, з-пад якога, як здалося Стасю, Мацей усміхнуўся ўсмешкай Палуты, паднялі труну з козлаў. Яна аказалася на дзіва лёгкай, высахла за гады на гарышчы, дый Мацей, як Палута сказала, лёгкі стаў пад смерць. Стась адзін бы яго данёс, калі б было зручна.
Пайшлі па вёсцы. Палута ўперадзе, узяўшыся ў нагах, дзе лягчэй, і так лёгка йшла, нібы й не несла нічога. Плаўная, гнуткая... Мякка перакочваліся пад зрэбнай спадніцай яе акруглыя клубы... Раптам яна павярнулася і так на яго зірнула, як апякла, і такая спякотная хваля пракацілася па ім ад неба да зямлі і ад зямлі зноў да неба, што яго хіснула - і ён ледзьве ўстаяў...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: