Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Тут можно читать онлайн Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў краткое содержание

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Караткевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Караткевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У пакоі водар яблыкаў, што ляжаць на акне (сам сёння зняў апошнія з галін і еў іх, марозныя, і падбіраў з зямлі), побач з лямпай – ласіны рог, што зрабіў мне дзядзька. Атрымаў паштоўку ад Адама і яшчэ раз пашкадаваў, што яго няма тут.

6 лістапада. Субота

Учора кепска працавалася. Сам не ведаю чаму. Дождж перашкодзіў паляванню, а я, дурань, замест працы сядзеў і чытаў, прыціснуўшыся ў кут канапы. Чытаў “Запіскі мелкатраўчатага” Дрыянскага і адчуваў ціхае замілаванне ад мовы, ад побыту, ад жаргону, які ў беларускіх паляўнічых, вядома, шмат у чым другі, але таксама не дужа змяніўся за стагоддзе.

Пачаў эсэ. Вырашыў назваць “5966-ты год”. Напісаў трохі і адчуў: не магу больш. Пайшоў у горад, купіў пару кніжак, вярнуўся, да позняй ночы чытаў Сэлінджэра.

Сёння дзядзька разбудзіў раніцай. Лёгка, але цёпла апрануліся, ногі ў анучы, у чобаты, стрэльбы на плечы. Пайшлі. Дзядзька з Сяргеем ішлі наводдаль, і Альма з імі. Ворыва ў садзе, забытыя яблыкі на дрэвах, шэра, вісяць над Пераровам жоўтыя дубкі, сталее Дняпро.

Пералескі такія чыстыя, ружова-рудыя ад бяроз, зялёныя ад ялін. Плыве, вырываецца з-за абсад дым цягніка. І ехаў бы кудысьці, і навекі застаўся тут. Цягнецца, выбухае, кладзецца на дрэвы дым.

Шукалі ў астравах, на ворыве, на руні. Бачыў некалькі лежак. Здаравенныя звярыны. Вылежалі чорт ведае колькі зямлі. На ворыве сляды зайцоў, ліса прайшла, дзік, трохі далей у лес сляды вастраватых ласіных капытоў.

Адзін з зайцоў лёг метрах у дзесяцёх ад дарогі з Шчыбрына берагам на пераезд. Спалохаў яго, відаць, матацыкліст, якога мы здалёк бачылі. Ён скочыў і пабег пад адхон – па слядах было відаць – у сасоннічак. Пайшлі туды. Дарогаю зайшлі краем у лясок і набралі Сяргею ў сетку сцюдзёных зялёнак. Востры асенні зямны пах. У сасонніку травы выбіты восенню і асабліва вылучаюцца без іх шызыя падушкі лішайніку і ружовая подпуш ля каранёў нейкіх сухіх сцяблінак, невядома нават якіх.

На наша няшчасце, там два хлопцы секлі лапнік для саду. Былыя дзядзькавы вучні, і мяне памятаюць па выступленні. Сказалі, што зайца таго яны стукам сякер спудзілі, і ён пайшоў цераз дарогу на Старое Сяло. Цьху!

Зноў пайшлі па слядах, і сляды тыя загубіліся ў руні. Нічога не забілі. І дзякуй богу, што не забілі. З кожным годам гэта цяжэй. Але такога шчасця, як ад гэтай хады – ніколі не было.

Асабліва як на хвіліну прабілася сонца, і на руні паасобныя расінкі зазіхацелі аранжава-блакітным, быццам калолі вочы.

Ішлі назад. Знайшлі ля слупа зусім свежую гусцёрку. Відаць, варона занесла, ды й кінула, успуджаная. Ясна, глушаць. Кожны дзень гучаць выбухі. Усё начальнічкі. Скудзее, нямее рака.

Прыйшоў дадому. Пасля абеду скончыў эсэ, панёс і адправіў яго з паштамта. Да вячэры прыйшоў Сяргей Мікітавіч Гансоўскі. Гаварылі аб паляванні, аб тым, як тыдзень перад паляўнічым сезонам жылі ў лугах, як лавілі браканьераў і як была гісторыя з Русецкім, стрыечным братам нашага і поўнай ягонай процілегласцю, і Тарасевічам з ЦК.

Цяпер вось ён пайшоў. Галя і мама цэлы дзень важдаліся на кухні: фарш для піражкоў з грыбамі, заліўная сяўруга, трусік з буракамі па-беларуску, смажаная па-рагачоўску гусь і г.д. Нават я круціў хрэн. Вось яны скончылі. Галя яшчэ дамывае падлогу. А я дапісваю гэта. Ноч. Палова адзінаццатай. Буду класціся, заўтра пастараюся да абеду папрацаваць.

12 лістапада. Пятніца

Вось зноў амаль тыдзень не пісаў. Спачатку з-за гулянак, пасля – праца прыціснула.

7-га з раніцы чытаў. Пасля прыйшлі Гансоўскія, Клятэцкія, Машчанкі, і пачаўся “абед сілен”. Акрамя вышэйпамянёнага яшчэ марынаваная рыба, марынаваныя ігрушы, агуркі, сыр, вэнджаная каўбаса. Танцавалі. Выпілі моцна.

Ад колькасці з’едзенага ахапіў нас нейкі вясёлы адчай, азарт ці чорт яго ведае што. Пайшлі яшчэ да Клятэцкага і там напалі на вэнджанага ляшча, ікру і іншае.

8-га былі ў Гансоўскіх, у доме, які памятаю з чатырох, а можа, і з двох год. Прыбудова, дзе жыў на кватэры дзед, калі выкінулі з уласнай хаты, вядома, згарэла ў вайну ў печцы, на яе месцы сад. А галоўны пакой так і застаўся, аброс яшчэ пакойчыкамі.

Самай старой частцы будынка сто год. Калі дзед дзеда паставіў яго – тут яшчэ ніхто не сяліўся. Толькі могілкі былі побач. І ўжо куды пазней узнік на пустэчы, на “Новых Планах Грынкевіча”, дом, дзе зараз сяджу я. І зноў вакол не было нікога.

Выпілі і ў тых. Я аж здзівіўся, якое мора я магу выпіць. І нічога, ніякіх амаль вынікаў. Спявалі. Галін голас – дзіва. Каб не пасляваенныя абставіны – мелі б спявачку вышэйшага класа. Не магу нават вызначыць, які ён. Дыскант-сапрана, ці што. Моцны неверагодна, але гнуткі і мяккі, душэўны. Спявае – “преображается”, і з ёю ўсе, хто слухаюць і падпяваюць. <���…>

Дзявятага чытаў, трохі пісаў, але нешта не лезла праца ў рукі. Паліў кацёл, Рома [25] чытаў. Стакрот згодзен з ім, што не цікава ў кіно тое, што адбываецца, усе гэтыя пагоні, стрэлы, увесь гэты “жалезны” сюжэтны каркас, за [якім] нічога не стаіць. Сапраўды, проста гледачу трэба паўтары гадзіны пабыць з разумнымі цікавымі людзьмі, пазнаёміцца з імі, і каб яны “гаварылі са мной аб вось гэтым і вось гэтым”.

Нецікава ўжо, што здарылася. А ад мяне патрабуюць менавіта гэтага. І таму не трэба больш нічога рабіць для кіно.

Даўно не бачыў старога. Трэба будзе напісаць. Гадзіны, што з ім правёў, адны з добрых гадзін майго жыцця. А “Звычайны фашызм” [26] толькі падмацаваў мяне ў думках аб фільме-роздуме. Вось гэта тое, што трэба. Праблемы, якія мучаюць нас, іронія, сарказм і гнеў, дабрыня, сотні паралеляў. Нездарма на праглядзе ў студыі сям-там аўдыторыя выбухала амаль гнеўным рогатам і апладысментамі.

Дзясятага працаваў, зрабіўшы перарыў толькі для цырульні, і адзінаццатага працаваў. Пад вечар узяў страшэнна цяжкі сак і пайшоў пад Рыжковіцу. Празрыстасць і апошні сум. Пароша выпала, і сцежкі так і засталіся ў белых крупах.

Грыфельная або лепей абсідыянавая рака, рыжыя хмызы на тым баку, жоўтыя паплавы, а далей, пад Шчыбрынам, дзе апошнія прамяні сонца – і паплавы, і ўся зямля пяшчотна аранжавыя.

Лавіў ваўсю (сёння аж баляць рукі, плечы і бакі), але не спаймаў нічога, акрамя глею і кавалкаў дубу. Значыць, рыба пайшла ўжо ў віры, значыць, да будучай вясны, рыба.

Сутанела. Патыхала холадам. Разняў сак, скруціў і доўга стаяў. Толькі тут заўважыў, што агні яшчэ запальваюць на берагавых знаках. Слабыя, вельмі сірочыя і самотныя ў гэтым змроку, не такія, як улетку.

Вечарам напісаў верш аб каравелах. Успомнілася чамусьці Навелка Мацвеева [27] з вечнай марай аб Дэльфініі, вымушаная жыць у студнях-дварах. Паважаў і любіў яе вельмі, хаця яна і бзікаватая трохі. Ды гэта ўжо ўсе так.

Калі я здолею кінуць усю спешку, працу, халтуру, заперціся недзе ў Каралішчавічах, ці ў Белавежы, ці тут ды пісаць вершы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Караткевіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Караткевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў отзывы


Отзывы читателей о книге ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў, автор: Уладзімір Караткевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x