Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы
- Название:Расследаванні інспектара Сарвы
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание
Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Выцягнуўшы з чамаданчыка з інструментамі, без якіх не абыходзілася ніводнае расследаванне, газавы храматограф, Сарва апусціўся на калені і пачаў вадзіць па падлозе сілікагелевым алоўкам з надзеяй выявіць доказы.
Інспектар ніколі не забываў пра тое, што д'ябал хаваецца ў дробязях.
— Нічога... — гадзіна прайшла марна: бокс быў нібыта стэрыльна ачышчаны. Сарва праверыў і вентыляцыйную шахту, хоць яе шырыня не дазваляла пралезці па рукаве нават дзіцяці, не кажучы ўжо пра дарослага.
Ніякіх слядоў не ўдалося знайсці і ў боксах Таўса і Бабрука. Дакладваць камісару не было чаго.
— Прылады забойства знайшлі? — спытаў інспектар, вярнуўшыся ў модуль службы бяспекі. Можа, хоць тут атрымаецца выявіць зачэпку.
— Забойца панёс іх з сабой.
— І ніводзін з вашых прыбораў гэтага не зафіксаваў? — Сарву прымусілі здаць зброю яшчэ на ўваходзе.
— Не! — працадзіў Цінгулс, выдатна разумеючы, што гэта пракол яго як начальніка аховы. Інспектар не стаў завастраць на гэтым увагу — не выключана, што забойца мог выкарыстаць пакрыты цэлюлознай біялагічнай плёнкай грыбны міцэлій. Бакаў з вадой, дастатковай для растварэння вегетатыўнага цела, у «Элізіуме» хапала з лішкам.
— У вас ёсць здагадкі, хто стане наступнай ахвярай?
Начальнік аховы скрывіўся, як ад зубнога болю, і сказаў:
— Вобласці інтарэсаў акадэміка і члена-карэспандэнта ніяк не перасякаліся. Мы гэтак і не здолелі знайсці нічога, што звязвала б Жаўнова, Таўса і Бабрука.
— Вельмі кепска! — Сарву прыгнятала бяздзейнасць. Але што заставалася рабіць? Любы з дзвюх тысяч чатырохсот васьмідзесяці дзевяці чалавек мог стаць наступнай ахвярай. — Я хачу азнаёміцца з асабістымі справамі забітых, а вы, спадар Цінгулс, узмацніце меры бяспекі!
Інспектар вярнуўся ў выдзелены яму жылы блок і цяжка апусціўся на ложак. Ніць Арыядны ніяк не хацела ісці ў рукі. Вядома, можна было б зрабіць паўторнае апытанне патэнцыйных сведак, але наўрад ці падначаленыя Цінгулса нешта прапусцілі. Выраз «Чаканне смерці падобна» набываў злавесны сэнс.
За гадзіну да апошняга тэрміну Сарва пакінуў жылы блок з надзеяй апынуцца ў патрэбны момант у патрэбным месцы.
Не атрымалася.
— Спадар Сарва, новае забойства! — неўзабаве выйшаў на сувязь Гамалій.
— Хто? — інспектара раздзірала бяссільная лютасць. Ізноў аларм-сістэма не падала сігнал трывогі.
— Прафесар Нік Хеймніц. Сектар дэ-шэсць. Індывідуальны рабочы бокс нумар адзін-адзінтры.
Сарва вылаяўся і сарваўся з месца. Каля бокса сабраўся натоўп, у паветры вісеў незадаволены гул. Да прамога абвінавачвання службы бяспекі ў некампетэнтнасці яшчэ не дайшло, але гэта было толькі пытаннем часу.
— Прапусціце!.. Спадар Цінгулс, прашу вас забяспечыць мне ўмовы для працы! — па кіўку начальніка аховы супрацоўнікі службы бяспекі прыступілі да навядзення парадку. У боксе застаўся толькі інспектар.
Сарва апусціўся на калені і адкрыў чамаданчык з інструментамі. Чатыры гадзіны карпатлівага абследавання нічога не далі, што не магло не адбіцца на настроі Сарвы.
— Кажуць, забойствы — справа рук неалудзітаў, — сказаў начальнік медыцынскай службы пасля таго, як санітары забралі ўпакаванае ў патолагаанатамічны мяшок на маланцы цела Хеймніца.
— Што, прабачце?
— Па навуковым гарадку цыркулююць чуткі, што ў «Элізіум» атрымалася пракрасціся аднаму ці нават некалькім сапернікам навукова-тэхнічнага прагрэсу. І цяпер яны ад слоў перайшлі да прамога дзеяння.
У словах Гамалія мелася пэўная рацыя, але... Ці не занадта прафесійна для дылетантаў?
— Кожны з забітых з'яўляўся кіраўніком навуковай школы. Ці не праз гэта іх забілі?
— У такім выпадку даводзіцца казаць пра дыверсанта, спадар Гамалій!.. Калі ласка, звяжыцеся са мной, калі будзе гатовае заключэнне!
— Абавязкова, спадар Сарва!
Застаўшыся сам-насам, інспектар апусціўся ў крэсла і задумаўся. Нешта не давала яму спакою. Але што?.. Страціўшы надзею адшукаць адказ, Сарва набраў крыві забітага ў пластыкавую прабірку для ўзораў і адправіўся да сябе для чарговага даклада камісару Айнбунду. Яшчэ ніколі расследаванне не было такім цяжкім.
— Што ж тут адбываецца? — фактаў катастрафічна не хапала.
— Спадар Сарва, можаце зайсці! — па сканчэнні дзвюх гадзін патэлефанаваў начальнік медыцынскай службы.
— Дзякую! — азнаёміўшыся з заключэннем, інспектар сунуў аркушы ў папку. — Ці магу я скарыстацца вашым электронным мікраскопам?
— Так!
Растравы электронны мікраскоп дазваляў атрымліваць карціну паверхні аб'екта да адной дзясятай нанаметра. Сарва размазаў па прадметным століку фібрынавы згустак і ўключыў электронную гармату, сумешчаную з электроннымі лінзамі. Вынік збянтэжыў:
— Нанаробаты!
Гамалій наблізіўся да манітора, але словы скепсісу з яго вуснаў не зляцелі — Сарва не памыліўся.
— Экзэмпляр відавочна нежыццяздольны!.. Спадар Гамалій, ці не выкарыстоўвалі вы нанаробаты для лячэння прафесара Хеймніца?
— У гэтым не было неабходнасці — хапала і традыцыйных метадаў. Як і ў выпадку з Жаўновым, Таўсам і Бабрукам.
— Я хацеў бы зрабіць аналіз крыві забітых!
— Ваша права!
— І падрыхтуйце медыцынскія карты ўсіх чацвярых.
У крыві Жаўнова і Бабрука нанаробатаў не аказалася, а вось у Таўса інспектар выявіў прысутнасць іншародных цел. Версія начальніка медыцынскай службы не знайшла пацвярджэння. Забойствы былі падобнымі на прамысловы шпіянаж, што пацвярджалі і медыцынскія карты — ніводзін з чацвярых навукоўцаў лячэння з дапамогай нанаробатаў не праходзіў.
— Хто мае допуск да рэплікатараў? — інспектар ажывіўся быццам ганчак, які ўзяў след.
— Я і ўсе загадчыкі аддзяленнямі.
Не прамовіўшы больш ні слова, інспектар накіраваўся да начальніка аховы і запатрабаваў выдаць яму асабістыя справы медыкаў. Раздражненне Цінгулса абмежавалася толькі незадаволеным позіркам.
Сарва вярнуўся да сябе і паглыбіўся ў вывучэнне аркушаў сінтэтычнай паперы.
— У яго ж маецца доступ да архіва ДНК-дактыласкапіі! — бліжэй да поўначы рэбус быў разгаданы. Не хапала толькі аднаго, самага важнага элемента: адказу на пытанне аб матывацыі злачынцы.
У думках накідаўшы справаздачу камісару Айнбунду, інспектар выцягнуў камунікатар з намерам звязацца з начальнікам Дэпартамента. Гэта яго і выратавала: адлюстраваны ў сэнсарным экране водбліск прымусіў Сарву зваліцца на падлогу і перакаціцца пад прыкрыццё стала. Рука пацягнулася да пісталета, але схапіла толькі паветра.
Інспектар утаропіў позірк і абмёр: голем цалкам складаўся з нанаробатаў.
У наступнае імгненне на стол абрынуўся магутны ўдар, які разваліў яго напалам. Правая рука голема ўяўляла сабой бродакс — сякеру з шырокім трапецападобным палатном, прастакутнай бародкай і байком.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: