Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нічога няма! — праз некалькі хвілін паведаміў тэхнік, і мужчыны рушылі далей. Перагародачныя дзверы ў сумежны адсек былі задраеныя, але не заблакіраваныя. Гэта магло служыць яшчэ адным доказам таго, што нічога надзвычайнага на борце не здарылася.

Ні ў жылых памяшканнях, ні ў складах, ні на камбузе, ні ў кают-кампаніі нікога не аказалася. Як і раней, ніякіх слядоў узгарання, уцечкі таксічных рэчываў або разгерметызацыі корпуса. Тэрмометр паніжэння тэмпературы не паказваў.

— Усё гэта вельмі дзіўна, спадар Сарва! Я дапускаю, што стыкоўку «Уюна» яны маглі і не заўважыць, але ж мы б'ём малаткамі па пераборцы праз кожныя дзесяць метраў! Мёртвага падняць можна!.. Дзе водгук?

— Я пакуль не гатовы даць адказ на ваша пытанне! — у адрозненне ад тэхніка, інспектар не меў права на сумнеў. Рабіць высновы можна будзе толькі пасля праверкі апошняга — насавога адсека, у якім размяшчаліся лабараторыі. — І тут слізь!

Сарва быў цалкам упэўнены ў тым, што ўзоры студзяністага рэчыва акажуцца ідэнтычнымі, і ўзяў яшчэ дзве пробы: адну — на камбузе, другую — на складзе расходных матэрыялаў для навуковага абсталявання.

Праходзячы міма прыбіральні, інспектар машынальна націснуў на ручку.

— Замкнёна знутры!

— Думаеце, там хто-небудзь ёсць, спадар Сарва?

— Не будзем выключаць такога варыянта! — інспектар пагрукаў малатком па дзвярах, а затым мужчыны разам ударылі ў палатно плячыма. Хліпкі замок вылецеў з гнязда.

На ўнітазе сядзеў чалавек.

Размяшчэнне цела і стан скурнага покрыва адназначна паказвалі на тое, што навуковец памёр ад асфіксіі.

— Дайце больш святла! — Каўрус уключыў ручны ліхтар, і Сарва схіліўся над целам. — Абтурацыйную асфіксію выключаю... кампрэсійную таксама... падазрэнне на рэфлекторную асфіксію і анаксію...

— Не зразумеў ніводнага вашага слова, спадар Сарва!

— Гэты чалавек не патануў, яго не павесілі, не задушылі, у яго дыхальныя шляхі не траплялі іншародныя прадметы, грудную клетку і жывот не заціскалі, дыхальныя адтуліны не забітыя. А вось пазбавіць паветра маглі. Не выключаны смяротны зыход і праз спазмы галасавой шчыліны ад раздражняльных рэчываў або ўздзеяння паніжанай тэмпературы. Больш дакладна можна будзе сказаць толькі пасля аўтапсіі... Зараз я сфатаграфую цела, і мы вернемся да пошукаў!

Дапаможныя адсекі і капітанскі мосцік падзяляла сховішча балонаў з вадкім кіслародам — аварыйны запас. Рэгенерацыя паветра на «Хрысціяне Гюйгенсе» ажыццяўлялася з дапамогай выкарыстання калоній цыянабактэрый і прымянення KO 2— надпераксіду калію. Балоны былі пакрытыя тоўстым слоем студзяністага рэчыва.

— Манометры паказваюць нуль! — сказаў Каўрус, калі прайшоў уздоўж стэлажа, які сягаў да самай столі. — Ушчыльнікі на ўсіх балонах пашкоджаны!

Сарва наблізіўся да стэлажа і ўзброіўся лупай. Тэхнік меў рацыю: балоны былі дэфармаваныя: у тоўстым метале зеўралі мікраскапічныя расколіны. І ўсе яны з'явіліся ў выніку вонкавага ўздзеяння.

— Не магу зразумець — навошта?

— Мяне, спадар Каўрус, больш цікавіць адказ на пытанне «як»!.. Прабіць у балоне з графенавым напыленнем дзірку магчыма толькі з дапамогай адмысловага абсталявання!.. У выпадку экстраннай неабходнасці ў кіслародзе дастаткова ўсяго толькі павярнуць вентыль... — інспектар зноў скарыстаўся лічбавым фотаапаратам.

У цэнтральным адсеку Сарва і Каўрус наткнуліся ажно на тры целы. Менавіта такія моманты інспектар больш за ўсё ненавідзеў у сваёй працы.

— Божухна! — прамень ручнога ліхтара дробна дрыжаў. Тэхнік аказаўся ўражлівай натурай. Інспектар відавочна падаўся яму цынікам — Сарва пачаў дзяжурны прафесійны агляд цел.

Каб вынесці вердыкт, спатрэбіліся тры чвэрці гадзіны:

— Асфіксія!.. У капітана глотка, насавая і ротавая поласці забітыя сліззю, — тое, як здрыгануўся Каўрус, не мог схаваць нават скафандр. — Патрэбны біяхімічны аналіз крыві. Хоць...

— Што «хоць», спадар Сарва?

— Усе прыкметы гіперкапніі — стану, выкліканага празмернай колькасцю вуглякіслага газу ў арганізме. Дыханне спынілася праз параліч нервовай сістэмы... Я павінен убачыць бартавы журнал! — інспектар кінуўся да камп'ютараў, але аказалася, што камандзір субмарыны вёў запісы на паперы. Прычым не сінтэтычнай, а звычайнай. Гэта з'яўлялася грубым парушэннем карабельнага статута.

У той час, як Сарва гартаў бартавы журнал, Каўрус праверыў працаздольнасць усіх сістэм «Хрысціяна Гюйгенса». Ніякіх няспраўнасцяў.

У поўнай цішыні прайшло некалькі хвілін.

— За мной! — інспектар нечакана ўскочыў і, схапіўшы бартавы журнал, літаральна пацягнуў тэхніка за сабой. Пры гэтым Сарва ігнараваў усе пытанні Каўруса. Праскочыўшы тэхнічны адсек, мужчыны трапілі ў лабараторны, застаўлены разнастайнай навукова-даследчай апаратурай так, што свабодным заставаўся толькі нешырокі праход да насавой дыферэнтнай цыстэрны.

Астатнія члены экіпажа знаходзіліся на працоўных месцах.

Тэхнік ад душы вылаяўся — надзеям сустрэць каго-небудзь жывога не наканавана было спраўдзіцца. Каўрусу не патрабавалася падказка Сарвы для таго, каб зразумець, ад чаго памерлі навукоўцы.

Інспектар закруціў галавой, а затым накіраваўся да аднаго з лабараторных сталоў, на якім у спецыяльных храміраваных зацісках быў пахаваны ледзяны керн. Шкляны каўпак, якім быў на­крыты ўзор, перасякала невялікая скразная расколіна.

— Цяпер вы растлумачыце, што адбываецца? — спытаў тэхнік, калі інспектар нарэшце адпусціў яго руку.

— Адказ мы знойдзем тут!.. Лёд падобны на дрэва: слаі, што знаходзяцца ніжэй, старэйшыя за тыя, што вышэй. Па іх, як па колцах дрэва, мы можам узнавіць бесперапынную і дэталёвую карціну геалагічных змяненняў у інтэрвале фарміравання керну... Бачыце гэтыя дробныя ўкрапіны? — тэхнік кіўнуў. Лёд нібы пасыпалі макам. — Калі верыць запісам капітана «Хрысціяна Гюйгенса», знойдзеныя на глыбіні адзінаццаці метраў арганізмы — гэта форма жыцця з альтэрнатыўнай біяхіміяй. Аблігатныя аэробы.

— Як вы сказалі?

— Аэробы. Ад спалучэння грэцкіх слоў αηρ — паветра і βιοζ — жыццё. Гэта арганізмы, якія маюць патрэбу ў вольным малекулярным кіслародзе для сінтэзу энергіі. А «аблігатны» азначае, што ім для клетачнага дыхання патрабуецца кісларод. У працэсе дыхання кісларод выкарыстоўваецца аблігатнымі аэробамі як канчатковы акцэптар электронаў. Аблігатныя арганізмы добра развіваюцца выключна пры вольным доступе кіслароду.

— І прычым тут аэробы?

— Вось гэта нам і трэба высветліць! — Сарва дастаў з чамаданчыка хірургічны нож і з яго дапамогай адкалупаў кавалачак ільду з двума зернямі аэробаў унутры. Пераканаўшыся ў тым, што чыстага покрыўнага шкла не знайсці, інспектар выцер адно з іх і змясціў узор на прадметны столік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x