Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як толькі «Уюн» пагрузіцца, сувязь знікне. Так што, калі захочаце што-небудзь сказаць нам, давядзецца ўсплываць! Радыст будзе дзяжурыць пры перадатчыку круглыя суткі!.. Поспехаў!

— Дзякую, спадар Сконец!

Лёгкае страсенне корпуса і выкліканы гэтым кароткачасовы стан бязважкасці сведчылі на карысць таго, што човен адправіўся ў адысею.

За бяспеку спуску турбавацца было не варта: корпус чоўна серыі «Ламп» абараняла нанаструктурнае металакерамічнае пакрыццё. Пяць слаёў брані без цяжкасці спраўляліся з сонечным ветрам, касмічным ды сонечным выпраменьваннем і вытрымлівалі перагрузку ў пятнаццаць g.

Альтыметра ў міні-субмарыне не было, і Сарву не заставалася нічога іншага, як арыентавацца на ўласныя адчуванні. Да вышыні ў сто дваццаць кіламетраў ад паверхні мела месца моцная турбулентнасць. На васьмідзесяці яе змяніў поўны штыль, а ніжэй за шэсцьдзясят на­гадала пра сябе дыферэнцыяльнае кручэнне, якое падала з вышынёй. Тое, што човен трапіў у зону паміж шаснаццаццю і васьмю кіламетрамі — у разрэджаны пласт аблокаў, якія складаліся з сумесі вадкага метану з азотам, — пацвярджаў фарсіраваны рэжым работы тармазных рухавікоў.

Каля самай паверхні напрамак ветру, які да таго супадаў з кірункам кручэння спадарожніка, змяніўся, што стварыла спрыяльныя ўмовы для завісання над булёнам з этану, прапану, ме­тану, цыяніду вадароду, бутэну, бутану і ацэтылену. Як і было агаворана на станцыі, перад скіданнем капсулы адзін з пілотаў пастукаў па корпусе гаечным ключом. Удар ад сутыкнення з вадкасцю атрымаўся нямоцны, аднак напалохаць быў здольны.

— Як самаадчуванне, спадар Сарва? — пацікавіўся Каўрус пасля таго, як «Уюн» захістаўся на хвалях.

Адсек афарбаваўся ў сакавіты зялёны колер.

— Бывала і горш. Пачынайце!

Для таго, каб тэхнік мог кіраваць міні-субмарынай, інспектару давялося пацясніцца, хоць, здавалася, зрабіць гэта не ўяўлялася магчымым. Сарва вырашыў, што аптымальным будзе рух па спіралі без апускання. Такі спосаб дазваляў не толькі пашырыць маштаб пошуку, але і не перагружаў трохкілаватны тэрмагенератар Стырлінга. Ва ўмовах працы амаль у крыягенным асяроддзі Тытана лішняе цяпло генератара магло выклікаць з'яўленне і закіпанне кандэнсату.

Каўрус манеўраваў, Сарва перабіраў версіі. Сувязь з «Хрысціянам Гюйгенсам» магла абарвацца ў выніку мноства прычын, пачынаючы ад простай паломкі радыёперадатчыка і заканчваючы штормам.

Час расцягнуўся да бясконцасці. Інспектар ужо было падумаў, што курсіраванне ніколі не скончыцца, аднак тут тэхнік паведаміў:

— Ёсць адлюстраваны сігнал! Зюйд-зюйд-вест, дваццаць два кабельтавы!

На экране радара субмарына мела падабенства з семем сланечніка. Рухаўся «Хрысціян Гюйгенс» прама, на мінімальна магчымай хуткасці, і гэта нараджала надзею на тое, што нічога сур'ёзнага не адбылося.

— «Хрысціян Гюйгенс», адкажыце «Уюну»! — Каўрус перабраў усе радыёчастоты, але на ніводнай з іх субмарына не адказала. — «Хрысціян Гюйгенс», калі вы чуеце мяне, але не маеце магчымасці адказаць, падайце сігнал!

Некалькі хвілін нясцерпнага чакання скончыліся нічым.

— Іду на збліжэнне! — тэхнік дакрануўся да джойсціка, і міні-субмарына накіравалася насустрач «Хрысціяну Гюйгенсу». У хуткім часе на дысплэі, злучаным са знешняй відэакамерай, з'явілася цьмяная пляма. Каўрус змяніў рабочы рэжым асвятляльнай устаноўкі. Яркі прамень ударыў па корпусе, дазволіўшы разгледзець субмарыну ў дробных дэталях. — Пашкоджанняў корпуса не адзначаю!

«Уюн» павольна апісаў круг вакол «Хрысціяна Гюйгенса». Люкі капсул, дзе захоўваліся аварыйна-сігнальныя буі, былі задраены. Як і аварыйныя люкі — насавы і кармавы. Што б ні здарылася, экіпаж субмарыны па-ранейшаму знаходзіўся ўнутры.

У памяці Сарвы адразу ўсплылі ўспаміны. «Эрнст Юліус Эпік».

«Уюн» нагнаў субмарыну, і Каўрус з першай спробы зрабіў пасадку на корпус «Хрысціяна Гюйгенса»: тэлескапічныя электрамагнітныя захваты не далі магчымасці навукова-даследчаму судну сарвацца. Работа ювелірная — патрабавалася сумясціць люкі, каб герметычныя прысоскі патрапілі дакладна ў гнёзды. Адразу па заканчэнні стыкоўкі пачала адпампоўвацца вадкасць.

— Ціск выраўнаваны, спадар Сарва! Можам заходзіць!

Сказаць аказалася лягчэй, чым зрабіць: пакідаць міні-субмарыну трэба было нагамі наперад, цераз вузкі тэхнічны лаз, у прыцемках. Інспектар мімаволі пацешыўся таму, што не пакутуе на клаўстрафобію. Унізе гарэла толькі дзяжурнае асвятленне.

Першай дзіўнай асаблівасцю, з якой давялося сутыкнуцца Сарву і Каўрусу, з'яўлялася поўная адсутнасць кіслароду.

— Хм... Працуе! — каб пераканацца ў тым, што газааналізатар спраўны, тэхнік нават некалькі разоў энергічна страсянуў прыбор.

— Што з монааксідам вугляроду? — інспектар западозрыў пажар. Погляд машынальна скіраваўся па машынным аддзяленні ў пошуках слядоў агню.

— Норма, а вось узровень вуглякіслага газу проста зашкальвае!

— На «Хрысціяне Гюйгенсе» выкарыстоўваўся сухі лёд? — цвёрды дыяксід вугляро­ду ўжываўся ў навукова-даследчых работах для атрымання нізкіх тэмператур, падчас выпрабаванняў некаторых вузлоў і агрэгатаў.

— Не, спецыфіка эксперыментаў была зусім іншай.

Сарва выцягнуў свой планшэт і пачаў уносіць даныя. Як толькі скончыў, сказаў:

— Наперад!

Каб нічога не прапусціць, тэхнік і інспектар запалілі нашлемныя ліхтары. Ісці было лёгка: субмарына аказалася абсталявана генератарам штучнай гравітацыі. Не лішняе пры шматмесячнай вахце. А вось назваць праход прасторным не паварочваўся язык.

Машыннае аддзяленне займалі механізмы, без якіх «Хрысціян Гюйгенс» быў толькі грудай металалому.

— Будзьце ўважлівыя, спадар Каўрус. Der Teufel steckt im Detail!..

— Разумею, спадар Сарва! — тэхнік раз-пораз спыняўся, каб пераканацца ў спраўнасці абсталявання «Хрысціяна Гюйгенса». Ён жа першым і выявіў другое дзівацтва. — Чорт!

— Што? — інспектар рэзка павярнуўся. У прамень ліхтара патрапіла шэрая слізь, у якой былі выпэцканыя зацягнутыя ў пальчатку пальцы Каўруса. Да алеяў і змазкі яна не мела ніякага дачынення.

— Гэта што яшчэ за дрэнь такая? — тэхнік затрос рукой, спрабуючы стрэсці слізь, але халадцападобнае рэчыва трымалася моцна.

— Спакойна, спадар Каўрус! Ніякай небяспекі няма! — чым бы ні з'яўлялася слізь, тканіну скафандра яна не прапаліла.

Тэхнік супакоіўся, а інспектар узяў пробу слізі ў вакуумную прабірку, пасля чаго дазволіў Каўрусу выцерці руку. З дапамогай лупы Сарва пачаў разглядаць рэчыва, якое лужынкамі рознага памеру і кансістэнцыі пакрывала кажух паветранага кампрэсара.

— Дакладна арганіка!.. Падобная на вараную ў муканазальным сакрэце медузу, — інспектар зусім не адчуваў агіды: спецыфіка прафесіі накладвала свой адбітак на псіхіку. — Але адкуль біялагічныя ўзоры ў машынным аддзяленні?.. Спадар Каўрус, я папрашу вас паглядзець пад машынамі — магчыма, знойдзеце якую-небудзь тару!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x