Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Небяспечнейшым за чалавечы фактар можа быць толькі фактар тэхнагенны, спадар Сарва.

Інспектар кіўнуў і, выцягнуўшы планшэтны персанальны камп'ютар з паясной сумкі, завёў новую справу. Звышмоцныя падвесныя рысоры памякчалі трасяніну.

Да станцыі дабраліся на дзве з паловай гадзіны раней, чым разлічваў Сарва — Юдзін трымаў рытм і не рабіў прыпынкаў. Патэрна Амфітрыта займала ўвесь гарызонт, але ў параўнанні з зямнымі горнымі пікамі не ішла, паколькі памерамі вулкан не выйшаў — яго вышыня складала больш за кіламетр семсот метраў, а нахіл схілаў не перавышаў аднаго градуса. Ніякіх прыкмет вулканічнай актыўнасці інспектар не выявіў. Герметычнасць купалаў парушаная не была.

— Усе антэны цэлыя, — Сарва загадаў Юдзіну спыніць усюдыход за тры кіламетры ад станцыі, каб разгледзець наваколлі «Джавані Скіяпарэлі» і саму станцыю ў лічбавы стэрэабінокль з дваццаціразовым аптычным трансфакатарам. — Актыўнасці не назіраю. Сляды вакол адсутнічаюць...

Апошняе патрабавала дадатковай праверкі — снегапад не спыняўся другія суткі.

— Вы ўзброеныя, спадар Юдзін?

— Безумоўна!

Не прайшло і паўтара месяца з таго часу, як на калонію «Рэнэ Жары-Дзелож» напалі піраты. Выключаць магчымасць паўтарэння атакі было нельга. Сарва пашкадаваў аб тым, што не валодае армейскім цеплавізарам, які дазваляў «бачыць» нават праз тоўсты метал і керамічны бетон.

— Паспрабуйце звязацца з імі, спадар Юдзін!

— «Джавані Скіяпарэлі», гэта — усюдыход «Марсаход-Чатыры»! Адказвайце! — На працягу наступных трыццаці хвілін механік безвынікова перабраў усе частоты, пасля чаго пачаў падаваць сігналы азбукай Морзэ пры дапамозе галагенных пражэктараў, якія былі ўсталяваныя на даху машыны.

Нічога.

— Не падобна на засаду, — інспектар задзейнічаў трансфакатар на максімальнае набліжэнне. — Піраты пастараліся б прывабіць нас унутр...

— Я б на іх месцы скарыстаўся рэльсатронам.

— Рэйкавым паскаральнікам мас яшчэ трэба ўмець карыстацца, спадар Юдзін. На вежы батарэі нікога няма... Уперад, толькі павольна! Калі што...

— Я ведаю, што неабходна рабіць у экстранных сітуацыях, спадар Сарва.

Праз дваццаць хвілін усюдыход спыніўся перад шлюзавай брамай. Ніякіх слядоў узлому яна не мела. Інспектар адкінуў ахоўны шчыток на панэлі доступу і ўвёў лічбалітарны код. Праз некалькі імгненняў створкі павольна папаўзлі ў бакі, што паказвала на тое, што абсталяванне абясточана не было. Унутраныя створкі таксама расчыніліся без праблем.

— На ўсялякі выпадак падрыхтуйце зброю, спадар Юдзін!

Просьба запазнілася: механік ужо дастаў пісталет.

Перш за ўсё Сарва ўключыў газааналізатар. Ніякіх старонніх прымешак у паветры прыбор не выявіў, тым не менш здымаць шлемы мужчыны не сталі. Святлодыёдныя лямпы працягвалі гарэць у дзяжурным рэжыме.

— Усё як звычайна. За выключэннем таго, што нас ніхто не сустракае. — Задуменна вымавіў інспектар.

— Яны не маглі не заўважыць нас. — Механік захоўваў спакой, аднак быў гатовы ў любы момант пусціць у ход зброю. Сам Сарва таксама не апускаў пісталета.

Са шлюзавай камеры мужчыны патрапілі ў доўгі калідор, па абодва бакі якога цягнуўся шэраг аднолькавых дзвярэй з нанесенай пад трафарэт маркіроўкай з лічбаў і літар лацінскага алфавіту. Надпісы больш заблытвалі. Калі б ні план-схема станцыі, Сарве і Юдзіну прыйшлося бы доўга блукаць па «Джавані Скіяпарэлі».

— Пачнём з агляду цэнтральнага адсека, кают-кампаніі і радыёрубкі.

Механік пярэчанняў не меў, і мужчыны пакрочылі па калідоры.

Інспектар машынальна рушыў поглядам па сценах і столі ў пошуках слядоў узгарання і знакаў ад куль і аскепкаў, але нічога такога не сустрэў. Падобна на тое, што ад версіі пра напад піратаў прыйдзецца адмовіцца. Тыя ніколі не дзейнічалі настолькі акуратна.

— Больш падобна на почырк спецслужбаў. — У камп'ютары з'явіліся новыя адзнакі.

Пошукі працягваліся нядоўга: ужо ў цэнтральным адсеку мужчыны наткнуліся на трупы.

— Крыві як на бойні... — нахмурыўшыся, рэзюмаваў Юдзін. Пісталет ішоў за поглядам механіка.

Пакрытыя страшнымі ранамі, мужчынскія і жаночыя целы ляжалі покатам, пасярод разбітай офіснай мэблі і разгромленага абсталявання.

— Будзьце на варце, спадар Юдзін!.. Ні адной агнястрэльнай раны, — інспектар схаваў пісталет і, узброіўшыся лічбавым фотаапаратам, пачаў рабіць здымкі, імкнучыся нічога не прапусціць. Дзвесце пяцьдзясят гігабайт памяці дазвалялі захаваць бойню ў дэталях. — Шматлікія гематомы ад удараў тупымі прадметамі... колатыя раны... ірваныя... рубленыя... рэзаныя... Хм, маюцца нават укушаныя...

Сарва спрабаваў рухацца так, каб не наступаць на рукі і ногі. Рабіць гэта было няпроста.

— Д'ябал! — Інспектар спыніўся і з цяжкасцю праштурхнуў захраснуўшы ў горле камяк.

— Што? — Юдзін нават не павярнуўся, працягваючы сачыць за цэнтральным адсекам.

— Гэтаму чалавеку перагрызлі горла, — Сарва схіліўся над целам.

— Вы хочаце сказаць «перарэзалі»?

— Не, спадар Юдзін. Менавіта перагрызлі, і зрабіла гэта жанчына! — Сляды крыві на зубах не пакідалі месца для сумненняў. Ды й прыкус характэрны. — Парэзы на твары пацярпелага відавочна пакінутыя доўгімі пазногцямі.

Інспектар пры дапамозе пінцэта змясціў кавалачкі скуры з цягліцавымі валокнамі ў вакуум­ную прабірку і пазначыў яе чорным маркерам.

— Не валодаючы іншай зброяй і не маючы магчымасці захоўваць вертыкальнае становішча цела з-за закрытага пералому абедзвюх ног, жанчына, напэўна, загрызла калегу...

— Гэта ж да якога стану трэба дайсці? Проста як дзікія звяры!

На працягу наступных паўтара гадзін Сарва аглядаў і фатаграфаваў трупы, уносіў даныя ў планшэтны персанальны камп'ютар і спрабаваў знайсці рацыянальнае тлумачэнне таму, што адбылося. Усё паказвала на тое, што навукоўцы ўступілі адзін з адным у рукапашную схватку.

— Нават смяротна параненыя яны спрабавалі забіваць... Псіхапраграмаванне?.. Наўрад ці — занадта складана нават для спецслужбаў. Бясконцае мноства разнастайных фактараў, ігнараванне любога з якіх разбурыць увесь план... Прымус?.. Не, хто-небудзь дакладна б адмовіўся... Масавае вар'яцтва?

— Кожны вар'яцее па-свойму! — Нагадаў механік. — А тут ва ўсіх аднолькавыя сімптомы. Наркотыкі?!

— Тэарэтычна магчыма, спадар Юдзін. Але каб увесь персанал за адзін раз прыняў наркатычны прэпарат?.. Не тыя гэта людзі! Я яшчэ магу дапусціць, адзін, два, тры чалавекі... Аднак каб два тузіны рознатыповых асоб, — інспектар адмоўна паматаў галавой.

— Іх маглі атруціць.

— Такога варыянту я б не стаў выключаць, спадар Юдзін... Трэба ўзяць кроў на аналіз!

Патрэбнай колькасці аднаразовых шпрыцаў у распараджэнні Сарвы не аказалася, таму мужчынам давялося адправіцца ў медыцынскі пункт. Дарога пралягала міма кают-кампаніі і радыёрубкі. У абодвух модулях ляжалі трупы са слядамі гвалту на целе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x