Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Тут можно читать онлайн Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы краткое содержание

Расследаванні інспектара Сарвы - описание и краткое содержание, автор Сяргей Белаяр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Расследаванні інспектара Сарвы - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Расследаванні інспектара Сарвы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Белаяр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ці я памыліўся ў пабудове прычынна-выніковай мадэлі, ці ж хімічны агент валодае здольнасцю поўнага растварэння ў вадзе... — для таго, каб цалкам выключыць памылку, Сарва праверыў вынікі двойчы. — Нічога... Спадар Юдзін, атрымалася што-небудзь выявіць?

— Нічым не магу вас парадаваць, спадар Сарва.

— Сумна.

— А што ў вас?

— Мне не ўдалося выявіць ні хімічнага, ні біялагічнага агента, які б выклікаў інгібіцыю сінтэзу сератаніну, спадар Юдзін... Чакаю вас у цэнтральным адсеку — неабходна прагледзець запісы з камер відэаназірання.

— Я не заўважыў ні адной.

— Запэўніваю вас — падобныя аб'екты ў абавязковым парадку абсталёўваюцца сістэмай відэаназірання. І нярэдка персанал ніхто не ставіць у вядомасць.

Як і меркаваў інспектар, здымка на «Джавані Скіяпарэлі» вялася. Праўда, не ва ўсіх памяшканнях. У рэзервуарным модулі камера відэаназірання мелася.

— Выдатна!

Тэчка з запісамі аказалася абаронена паролем, і Сарву прыйшлося прымяніць усе свае хакерскія ўменні. Вельмі дарэчы прыйшоўся партатыўны дэшыфратар падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.

— Мяркуючы па стане трупаў, смерць наступіла каля дваццаці трох — дваццаці пяці гадзін таму, — інспектар уключыў рэжым зваротнага прайгравання запісу і паскорыў яго ў два, чатыры, а затым восем разоў. Праз чвэрць гадзіны Сарва ляпнуў па клавішы прабелу. На позірк Юдзіна ён адказаў: — Малюнак не мяняецца працяглы час.

— Я нічога не заўважыў.

Інспектар некалькі разоў прагнаў запіс наперад-назад і сказаў:

— Зроблена прафесійна, але недастаткова добра для таго, каб не заўважыць злепліванне... Цяпер паглядзім, хто меў доступ да базы даных «Джавані Скіяпарэлі»... — на дысплэі з'явіліся чатыры каляровых фатаграфіі. На адным са здымкаў быў Барыс Майнц. Сарва вярнуўся да трупа і абшукаў яго. Не знайшоўшы нічога цікавага, інспектар накіраваўся ў жылую ячэйку інжынера-геадэзіста. — Магчыма, я памыляюся...

Ячэйка развеяла ўсе сумневы — на падлозе чарнела пачварная клякса, што засталася ад вогнішча, а ўсе гарызантальныя паверхні пакрываў белаваты парашок, у якім Сарва прызнаў вогнетушыльны састаў. Абкуродымленым кавалкам металу мог быць толькі назапашвальнік на жорсткіх магнітных дысках.

— Дастатковай колькасці часу для таго, каб пазбавіцца ад доказаў, у Майнца не было, таму ён выдраў запамінальную прыладу і плюхнуў на яе этылавы спірт, — увагу Сарвы нечакана прыцягнула невялікая прабірка, што завалілася пад ложак. Ад полымя пластык дэфармаваўся, аднак герметычнасць захаваў. — Мяркуючы па ўсім, адкінула выбуховай хваляй... У лабараторыю!

Інспектар падвергнуў самотную кроплю вадкасці, якая цудам захавалася ўнутры прабіркі, хімічнаму аналізу.

— Quod erat demonstrandum!.. Засталося толькі высветліць, хто мог быць зацікаўлены ў гібелі «Джавані Скіяпарэлі».

Аднавіць даныя з пашкоджанага назапашвальніка аказалася справай нялёгкай — Сарва скарыстаўся USB-кішэняй і спецыялізаванай паліцэйскай праграмай-рэаніматарам.

— Майнца выкарыстала транснацыянальная карпарацыя «Тэраформ».

— Канкурэнтка «Міжнародных зялёных тэхналогій», якая выйграла тэндар на тэрафармаванне Марса і якой належаў «Джавані Скіяпарэлі»?

— Цалкам дакладна, спадар Юдзін! Майнца выкарыстоўвалі ўсляпую — інжынер-геадэзіст усвядоміў маштабы катастрофы, калі стала занадта позна. Іначай, пэўна, пастараўся б пакінуць станцыю да таго, як агент ператварыў персанал у прагных да крыві істот.

— Але навошта «Тэраформу» забіваць?

— Банальная помста, спадар Юдзін. Праект тэрафармавання Марса — прынадны кавалак, а канкурэнцыі ніхто не адмяняў.

— Божа, сорак два чалавекі! — жахнуўся механік.

— Калі гаворка заходзіць пра вялікія грошы, аб этычных нормах забываюць! — Сарва дастаў камунікатар і набраў паведамленне для інспектара Айнбунда.

— Чаму ж Майнц паспрабаваў знішчыць «жорсткі дыск»?

— Інжынер-геадэзіст баяўся адказнасці за зробленае і спадзяваўся на тое, што яму ўдасца выратавацца.

— Але не паспеў, паколькі яго нагнала адплата ў выглядзе ашалелых калег...

— Цалкам дакладна, спадар Юдзін! — Паведамленне было адпраўлена. — Майнц відавочна не чакаў, што ўсё так павернецца... Прапаную адпачыць — працы ў нас будзе яшчэ шмат.

— Не маю нічога супраць.

Аднак планам не наканавана было спраўдзіцца: інспектар атрымаў новае прадпісанне ад начальніка Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў.

— Вас зменіць дэтэктыў Ладо. Адпраўляйцеся на навукова-даследчую станцыю «Ціха Бра­ге» і вызначце прычыну самагубстваў андроідаў. Механік Юдзін перадаецца ў ваша распараджэнне да заканчэння расследавання...

— Неабходна змяніць балоны з дыхальнай сумессю, падзарадзіць акумулятары ў скафан­драх і адпачыць перад выездам. Да «Ціха Браге» — больш за семсот кіламетраў. Я праверу ўсюдыход.

Сарва падключыўся да Старнэту з аднаго са стацыянарных камп'ютараў станцыі і ўвёў у акно пошукавай сістэмы «Ціха Браге». Вынікаў было атрымана так шмат, што інспектару прыйшлося ўдакладніць запыт.

Навукова-даследчая станцыя ўяўляла сабой трэніровачны лагер на базе закінутай шэсць гадоў таму кітайскай шахты, у якой праводзіліся даследаванні з мэтай вывучэння руху літасферных пліт. Цяпер на «Ціха Браге» рыхтавалі робатаў для працы на Тытане. Спадарожнік Сатурна выклікаў жывую цікавасць з прычыны таго, што запасы вуглевадародаў у яго морах, азёрах, лакунах і каналах у некалькі разоў перавышалі агульныя запасы нафты і газу на Зямлі.

— Прапаную павячэраць і адысці да сну, спадар Сарва.

— Не маю нічога супраць.

Каб эканоміць запас кіслароду, мужчыны знялі шлемы. Паветра на станцыі было іянізаваным, з лёгкім прысмакам медзі. Кранаць прадукты на камбузе не сталі — не хапа­ла толькі падчапіць заразу Ні Сарва, ні Юдзін не мелі ўяўлення аб тым, як доўга агент можа захоўваць свае ўласцівасці.

Інспектар абышоўся адным цюбікам сублімаванай ежы, а механік выціснуў у сябе цэлых тры: па фізічных параметрах былы армейскі лётчык пераўзыходзіў Сарву ледзь ці ні ўдвая. Спаць вырашылі ва ўсюдыходзе: крэслы былі нашмат камфортнейшыя за паходныя карэматы з поліэстру і аэрагелевага напаўняльніка. Машына да таго ж замыкалася знутры. Перад тым, як заснуць, інспектар пакінуў калегу паведамленне.

Ноч прайшла спакойна, і ў сем трыццаць па зямным часе ўсюдыход узяў курс на «Ціха Бра­ге». На пяцідзясятым кіламетры знешнія відэакамеры зафіксавалі яркую іскру — узлётна-пасадачны модуль. Прыбыў дэтэктыў Ладо.

Палову шляху пераадолелі без праблем, а потым здарылася паломка: машына раптам па­чала хутка губляць хуткасць, пакуль не ўстала канчаткова. Камп'ютарная дыягностыка непаладак адказу не дала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Белаяр читать все книги автора по порядку

Сяргей Белаяр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Расследаванні інспектара Сарвы отзывы


Отзывы читателей о книге Расследаванні інспектара Сарвы, автор: Сяргей Белаяр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x