LibKing » Книги » Детская литература » Детская фантастика » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Гары Потэр і Вязень Азкабана
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гары добра памятаў, як была зламана старая палачка Рона. Гэта адбылося падчас аварыі, якую пацярпеў аўтамабіль, на якім яны прыляцелі ў Хогвартс, калі той урэзаўся ў дрэва на тэрыторыі школы.

Мы вернемся дамоў прыблізна за тыдзень да пачатку заняткаў і паедзем ў Лондан за маёй новай палачкай і новымі падручнікамі. Можа выпадзе шанец на сустрэчу?

Не дазваляй маглам задзюбваць цябе!

Спадзяюся на сустрэчу ў Лондане,

Рон.

PS: Пэрсі абралі на старасту школы. Ён атрымаў ліст тыдзень таму.

Гары другараз глянуў на фота. Пэрсі, які вучыўся ў сёмым, выпускным класе выглядаў больш чым задаволеным. Свой значок старасты, ён начапіў на феску – нацыянальны егіпецкі капялюшык, што зухавата сядзеў на яго акуратна прычэсанай фрэзуры, а шкельцы яго акуляраў у рагавой аправе блішчэлі ў промнях егіпецкага сонца.

Пасля, Гары абярнуўся ў бок свайго падарунка. У пакунку было нешта накшталт невялічкага шклянога туркá, да якога была дададзена занатоўка Рона.

Гары – гэта Партатыўны Брыдаскоп. Калі паблізу ад цябе апынецца які злыдзень, ён пачне свяціцца і круціцца вакол сябе. Біл сцвярджаў, што гэта халусце, якое прадаецца чараўнікам-турыстам, бо той свяціўся ўсю таганочную вячэру. Але ж ён ня ведаў, што Фрэд з Джорджам накідалі жукоў у яго суп.

Бывай – Рон.

Гары паклаў Брыдаскоп на столік ля ложку, дзе той ўстаў балансуючы на сваім кончыку і на яго паверхні адлюстроўваліся светлавыя стрэлкі яго будзільніка. Хлопец захопленна паглядзеў на гэта відовішча колькі секунд, а потым звярнуўся да пакунку прынесенага Хэдвіг.

У ім месціліся загорнуты ў паперу падарунак, віншавальная картка і ліст, на гэты раз ад Герміёны.

Любы Гары,

Рон напісаў мне і паведаміў аб тэлефоннай размове з тваім дзядзькам Вернанам. Спадзяюся з табой ўсё добра.

Зараз я знаходжуся ў адпачынку ва Францыі і не ведала, як даслаць табе свой падарунак і што адбылося б на мытні, калі б яго раскрылі? Добра, што паблізу аб’явілася Хэдвіг! Пэўна ёй вельмі хацелася, каб дзеля разнастайнасці хаця б у гэтым годзе ты не зазтался без падарунка. Я набыла яго праз сэрвіс “Тавары Совамі”, рэкламу якога пабачыла ў “Штодзённы вяшчуне” (Я атрымліваю яго з дастаўкай, бо так добра заўжды ведаць аб тым што дзеецца ў чараўніцкім свеце). Бачыў фатаздымак Рона з сям’ёй тыдзень таму? Магу паспрачацца, ён там столькі ўсяго панавывучае, я нават пачынаю зайздросціць, бо старажытнаегіпецкія чараўнікі – такія выдатныя.

Тут таксама шмат чаго цікавага. Мне нават прыйшлося перапісваць сваё сачыненне па Гісторыі Магіі, бо вельмі хацелася напісаць аб тым, што я тут даведалася. Спадзяюся, яно атрымалася ня вельмі доўгім, я напісала на два скруткі пергаменту больш, чым прасіў прафесар Бінс

Рон прапануе сустрэцца ў Лондане на апошнім тыдні перад заканчэннем вакацыяў. А ў цябе ці атрымаецца? Дзядзька з цёткай дазволяць? Спадзяюся што так. Калі не, сстрэнемся першага верасня ля Хогвартс-Экспрэса!

З любоўю

Герміёна

P.S. Рон напісаў, што Персі абралі на Старасту Школы.Трымаю заклад, што той надта задаволены. А вось Рону здаецца, гэта не надта да спадобы.

Гары зноў усміхнуўся, адклаў у бок паштоўку Герміёны і ўзяўся за яе падарунак. Там было нешта даволі цяжкое і ведаючы Герміёну, хлопец спачатку вырашыў, што гэта таўсценная кніга замудрагелістых замоваў, але ён памыліўся. Яго сэрца пачало шалёна грукатаць, калі ён разгарнуў пакунак і ўбачыў чорны скураны куфэрак на якім срэбнымі літарамі было выціснута “Набор дзеля абслуговання мятлы”

- Анішто сабе, Герміёна!- прашапатаў Гары, адчыняючы куфэрачак, каб зазірнуць ў яго.

У ім месцілася вялізная бляшанка высокаякаснай флітвудцкай паліролі для аздаблення тронка, бліскучыя срэбныя абцужкі для даглядання хваста, маленечкі латунны компас з зашчэпкай, які можна ўжываць падчас працяглых вандровак і дапаможнік “Даглядай сваю мятлу самастойна”

Акрамя сяброў, Гары страшэнна не хапала яшчэ аднаго, Квідытча, гульні з якой ён пазнаёміўся ў Хогвартсе і якая да таго ж была вельмі папулярнай у чараўніцкім свеце – надта небясьпечная, але такая захапляльная, бо гуляюць ў яе на мётлах. Высветлілася, што Гары даволі добра гуляе ў гэтую гульню, больш таго, ён апынуўся самым маладым гульцом за цэлае стагоддзе, якога абралі ў каманду аднаго з Дамоў Хогвартса. Адной з самых каштоўных для Гары рэчаў была гоначная мятла Німбус 2000.

Хлопец адклаў скураны куфэрак ў бок і прыняўся за апошні пакунак. Па нязграбных крамзолях на абготцы Гары адразу пазнаў віншавальніка. Гэта быў Хагрыд, хагрытскі ляснічы. Хлопец сарваў верхні слой паперы і пабачыў нешта зялёнае і скурападобнае, але не паспеў ён разгарнуць ўсё належным чынам, як падарунак пачаў дзівосным чынам дрыжэць, а тое што было ўсярэдзіне гучна пстрыкнула, як тыя сківіцы.

Гары змярцвеў. Канечне ён ведаў, што Хагрыд ніколі не дашле яму штось небяспечнае, але ж хлопчык таксама ведаў, што разуменне аб небяспечнасці ў Хагрыда адрозніваецца ад звычайнага чалавека. Агульнавядома што той мог найпроста сябраваць з гіганцкімі павукамі, набыць у выпадковага знаёмага злоснага трохгаловага сабаку ці таямніча пранесці ў сваю хацінку забароненнае законам яйка дракона.

Гары нярвуючыся штурхнуў пакунак. Той зноўку пстрыкнуў. Хлопчык пацягнуўся да лямпы на століку, моцна схапіў яе адной рукою і падняў панад галавою, гатовы у любы момант стукнуць змесціва пакунку. Другой рукой ён схапіў астатнюю абгортку і сцягнуў яе.

Гэта была кніга. Гары хапіла часу толькі, каб заўважыць прыгожую зялёную вокладку і назву “Пачварная кніга аб пачварах” зробленную залатымі літарамі, перш чым кніга самастойна паднялася на рабро і заварушылася ўздоўж ложка, як нейкі дзівосны краб.

- Аёйку, - прамармытаў Гары.

З цяжкім грукатам кніга звалілася на падлогу і панеслася уздоўж пакою.Гары на пальчыках пацягнуўся ўслед. Кніга схавалася ў самы цёмны куток пад пісьмовым сталом. Молячыся, каб Дурслі працягвалі моцна спаць, Гары лёг на падлогу і пацягнуўся за кнігай.

- Вой!

Кніга цапнула яго за руку і няспешна паварушылася міма яго, рухаючыся з дапамогай ўласнай вокладкі. Гары рыўком развярнуўся, кінуўся наперад і схапіў яе. Дзядзька Вернан гучна замармытаў у сне ў суседнім пакоі.

Хэдвіг і Эрал з зацікаўленнасцю назіралі, як Гары працягваючы змагацца з кнігай, прыціснуўшы яе да грудзей, паспяшаўся да камоды і выцягнуўшы з яе дзягу, моцна зацягнуў яе вакол кнігі. “Пачварная кніга” вар’яцкі хісталася, але ўжо не магла ані пстрыкаць, ані цапаць, таму хлопчык кінуў яе на ложак і пачаў чытаць віншаванне ад Хагрыда.

Даражэнькі Гары,

Віншую з днём нараджэння!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img