Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шафа зноў падскочыла, але яшчэ мацней падскочыў Нэвіл, які выглядаў так, бы ішоў на шыбеніцу.

- Добра, Нэвіл,- спытаўся прафесар,- перш-наперш: ці не падкажаш, чаго ты баісся больш за ўсё ў свеце?

Вусны хлопчыка заварушыліся, але гуку не было чуваць.

- Не разумею, што ты казаў, Нэвіл?- вясёла прамовіў Люпін.

Нэвіл з дзікімі вачыма, азірнуўся навокал, бы патрабуючы ў сувучняў дапамогі, а потым вымавіў крыху грамчэй чым шэптам:

- Прафесар Снэйп.

Амаль ўсе прысутныя засмяяліся. Нават Нэвіл і той вінавата ўсміхнуўся. Толькі Люпін выглядаў задумліва.

- Прафесар Снэйп... хммм... Нэвіл, я ведаю ты жывеш разам з бабуляй?

- Ну...так,- нервова прамовіў Нэвіл,- але мне не хачацца, каб богарт перавараціўся і на яе.

- Не, не, ты аніправільна мяне зразумеў,- усміхнуўся прафесар.- Ці не мог бы ты паведаміць нам, што звычайна носіць твая бабуля?

Нэвіл моцна здзівіўся, але адказаў:

- Ну... яна заўжды носіць капялюш. Высокі такі з пудзілам каршака на вяршыні. У доўгую сукенку... часцей зялёную... і адчасу шалік-лісу.

- А торбачка?- падказваючы, спытаўся Снэйп.

- Адна, вялізная, чырвоная.

- Добра,- прамовіў прафесар Люпін.- А ці добра ты памятаеш, як выглядае гэтая вопрадка? Ці зможаш яе ўявіць ў сваім розуме?

- Так,- няўпэўненна адказаў Нэвіл, значна зацікаўлены тым, што будзе далей.

- Калі богарт вырвецца з шафы і пабачыць табе, ён адразу ператварыцца на прафесара Снэйпа,- тлумачыў Люпін.- Ты павінен будзеш ускінуць сваю палачку... вось гэдак... і ўсклікнуць “Рыдзікулюс”... а потым цвёрда сканцэнтравацца на адзенні сваёй бабулі. Калі ўсё будзе, як трэба, прафесар Снэйп будзе вымушаны апрануцца ў капялюш з каршаком, зялёную сукню і ўзяць ў рукі чырвоную торбачку.

Адчуўся грымотападобны рогат. Шафа заварушылася мацней.

- Калі ў Нэвіла ўсё атрымаецца, богарт прымецца па чарзе за кожнага з нас,- дадаў Люпін.- Таму зараз я жадаю, каб кожны з вас хуценька прыпомніў, чаго ён баіцца больш за ўсё ў свеце і ўявіце, якім чынам, вы б прымусілі ператварыць яго на смешнае...

У пакоі запанавала цішыня. Гары пачаў разважаць... А чаго ён баіцца больш за усё?

Першы, хто прыйшоў на яго думку быў лорд Вальдэморт... Вальдэморт, які вярнуў сабе сапраўдную моц. Але не паспеў ён пачаць планаваць контратаку на богарта-Вальдэморта, як жахлівы вобраз усплыў на паверхні яго розуму...

Гніючая, бліскучая рука, слізгаючая ў рукаў чорнага плашчу... доўгі засмоктваючы ўздых нябачных вуснаў... праніклівы холад і адчуванне патанання...

Гары ўздрыгануўся і азірнуўся, спадзяючыся што аніхто не заўважыў. Большасць вучняў стаялі заплюшчыўшы вочы. Рон мармытаў сабе пад нос: “Няхай у яго адарвуцца ногі”. Гары быў ўпэўнены, што ведае аб чым зараз думае яго сябра. Той жудасна баяўся павукоў.

- Ці вы гатовы?- спытаўся прафесар.

Гары адчуў, што яго хістае ад жаху. Ён ня быў гатовы. Ён ня мог уявіць, як зрабіць дэментара меньш жудасным. Але пасаромеўся папрасіць больш часу, таму разам з усімі хістнуў галавою, падкасваючы рукавы.

- Нэвіл, мы зараз адыйдзем,- падтлумачыў прафесар Люпін.- Ты будзеш стаяць самотна, добра? Я буду клікаць кожнага па чарзе... так, ўсім адыйсці, каб было бачна толькі Нэвіла...

Усе прысутныя адступілі, прытуліўшыся да сцяны і пакінуўшы ля шафы аднаго Нэвіла. Той выглядаў бледным і напалоханым, але падкасаў свае рукавы і ўзняў палачку у стане гатовасці.

- На лік “тры”, Нэвіл,- паказваючы палачкай на ручку шафы, усклікнуў прафесар.- Раз... два... тры... давай!

Струмень іскраў стрэліў з палачкі Люпіна і націснуў на ручку. Шафа адчынілася. З яе выйшаў гарбаносы і пагрозлівы прафесар Снэйп і бліснуў вачыма на Нэвіла.

Нэвіл ўскінуў палачку, але ня змог вымавіць ані гука. Снэйп кінуўся на яго, выцягваючы нешта са свайго адзення.

- Р-р-рыдзікулюс!- прапішчаў Нэвіл.

Адчуўся нейкі шум, накшталт свісту бізуна. Снэйп спатыкнуўся. На ім была доўгая зялёная сукунка з карункамі, вялізны капялюш з пакоцаным моллю каршаком на вяршыні, а у руке хісталася вялізная барвяная торба.

Адчуўся рогат, богарт збянтэжана супыніўся.

- Парваці! Пайшла!- крыкнуў прафесар.

Парваці рушыла наперад, сціснуўшы зубы. Снэйп развярнуўся на яе. Зноў адчуўся свіст і на яго месцы апынулася загорнутая ў акраваўленыя бінты мумія; яе сляпы твар павярнуўся да Парваці і мумія рушыла да дзяўчынкі, вельмі павольна перасоўваючы свае ногі і цягнучы да яе туга забінтаваныя рукі...

- Рыдзікулюс!- усклікнула Паціл.

Бінты на нагах муміі раскруціліся, яна заблыталася ў іх і павалілася тварам на падлогу, а яе галава адляцела вонкі.

- Шымас!- прароў Люпін.

Фініган імгненна памяняўся месцамі з Парваці.

Зноўку свіснуў бізун! Там дзе імгненне таму ляжала мумія, паўстала страшэнна худая жанчына з валоссем да падлогі і тварам зялёнага адцення. Гэта была Бэншы. Яна адчыніла свае вусны і пакой напоўніўся доўгім незямным лямантам, што прымусіў уздыбіцца валасы Гары...

- Рыдзікулюс!- крыкнуў Шымас

Бэншы выдала рыпучы хрып і схапілася за горла, яе голас знік.

Свіст! Бэншы ператварылася на пацука, які ганяўся па коле за ўласным хвастом, потым... Свіст! І гэта ўжо грымучая змяя, што ізгінаючыся паўзла наперад... свіст!... і на падлозе ляжала толькі налітае крывёю вока.

- Ён заблытаўся!- крыкнуў Люпін.- Хто наступны! Дын!

Той паспяшаўся наперад.

Свіснуў бізун і вока пераварацілася на адрэзаную руку, якая развярнулася і папаўзла да Дына, рухаючыся пальцамі, бы краб нагамі.

- Рыдзікулюс!- уз’енчыў Томас

Адчуўся пстрык і рука трапіла ў пастку.

- Выдатна! Рон, ты наступны!

Той рушыў наперад.

Зноўку свіснуў бізун!

Даволі шмат людзей усклікнула ад жаху, калі на падлозе апынуўся вялізны пакрыты валасамі шасціфутавы павук, які рушыў ў бок Рона, пстрыкаючы клюшнямі. На дзелю секунды Гары вырашыў, што Рон застыў з жаху. Але...

- Рыдзікулюс!- прароў Рон і ногі павука кудысь зніклі, ён скочыў і пакаціўся да Лавендры, якая віскнула і адбегла ў бок. Павук спыніўся ля ног Гары, ён падняў сваю палачку, але...

- Я тут!- спяшаючыся наперад усклікнуў прафесар Люпін.

Свіснуў бізун!

Бязногі павук знік. Секунду-другую усе азіраліся навокал, каб пабачыць, куды той падзеўся. Потым яны заўважылі срабрыста-белы шар, што лунаў ў паветры перад Люпіным.

- Рыдзікулюс!- амаль што абыякава ўсклікнуў ён.

Ізноў адчуўся свіст!

- Давай, Нэвіл! Дабі яго!- калі богарт прусаком зваліўся на падлогу. Свіст! Зноў ў пакоі стаяў Снэйп увесь ў чорным. На гэты раз Нэвіл рушыў на перад пошны рашучасці.

- Рыдзікулюс!- крыкнуў ён і праз дзелю секунды Лонгботам і, апрануты ў карункавую сукенку, Снэйп глядзелі адно на аднаго. Потым Нэвіл пачаў гучна рагатаць і богарт выбухнуў, ператварыўшыся на тысячы маленечкіх струменьчыкаў дыму, а потым знік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x