Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ты... ты сапраўды баялася, што Бінкі будзе забіты лісой?

- Ну не абавязкова лісой,- адказала Лавендра, гледзячы на Герміёну заплаканымі вачыма.- Я ўвогуле безумоўна баялася, што ён памрэ. Разумееш?

- Вох,- прамовіла Герміёна і зноў доўга маўчала. Потым, яна нарэшце працягнула.- А хіба, Бінкі быў старым трусам?

- Не!- загаласіла Лавендра.- Ё-ён быў шчэ зусім маленечкім!

Парваці мацней сціснула руку вакол пляча Лавендры.

- Але чаму тады ты баялася яго смерці?- спыталася Герміёна.

Парваці зыркнула на яе вачыма.

- Але ж паглядзім на гэта лагічна,- звярнулася Герміёна да астатніх вучняў.- Я вось аб чым. Бінкі ж ня сёння памёр, сёння Лаведра атрымала звестку аб гэтым... Лавендра гучна лямантавала...- і яна не магла настолькі баяцца гэтага, бо здарыўшаеся было для яе сапраўдным шокам...

- Не звяртай увагі на Герміёну, Лавендра,- гучна прамовіў Рон,- з яе пункту гледжання хатнія ўлюбёнцы іншых людзей нічога не значаць.

У гэты момант на агульнае шчасце, бо Рон з Герміёнай пачалі ваўкавата глядзець адно на аднаго, прафесарка МакГонагал адчыніла дзверы свайго пакою. І калі яны ўвайшлі ў кабінет Рон з Герміёнай селі паабапал ад Гары і не размаўлялі да канца заняткаў.

Гары ня вырашыў пакуль, што будзе казаць прафесарке, калі адчуўся званок, але добра ведаў, што менавіта яна ёсць тым, з кім трэба пагаманіць наконт Хогсміда ў першую чаргу.

- Калі ласка, яшчэ хвілінку!- паклікала яна, калі вучні ўжо збіраліся сыходзіць.- Пакуль вы не сышлі, нагадваю, вы патрэбны аддаць мне бланкі дазволу да Хэлаўіна. Няма дазволу, няма наведвання вёскі!

Нэвіл падняў руку.

- Прабачце, калі ласка... але я здаецца яго згубіў...

- Ваша бабуля, містэр Лонгботам,- сказала прафесарка,- даслала дазвол асабіста мне. Мабыць вырашыла, што гэдак будзе больш надзейна. А цяпер можаце ісці.

- Давай спытайся ў яе,- прашыпеў Рон.

- Але...- пачала Герміёна.

- Давай,- упарта мовіў Рон.

Гары пачакаў, калі астатнія вучні пакінуць пакой, а потым рушыў да стала прафесаркі.

- Вам штось патрэбна, Потэр?

Гары глыбока ўздыхнуў.

- Прабачце,- пачаў ён,- ну... мае дзядзька з цёткай... яны не падпісалі дазвол.

МакГонагал зірнула на яго скрозь свае квадратныя акуляры, але нічога не сказала.

- Так... ммм... вы лічыце, што ўсё добра... я маю на ўвазе, што мне дазволена... наведваць Хогсмід з астатнімі?

Прафесарка зірнула ўніз і пачала перасоўваць паперы на сваім стале.

- Баюся што не, містэр Потэр,- адказала яна,- вы чулі, што я казала: “Няма дазволу, няма Хогсміду”. Гэта правіла.

- Але... мадам прафесар, вы ж ведаеце, мае дзядзька з цёткай... яны маглы, яны сапраўды анічога ня ведаюць аб Хогвартскіх парадках і правілах,- працягваў Гары, падбухторваемы ківаннем ронавай галавы,- Калі б вы дазволілі мне пайсці...

- Але дазваляю не я,- адказала прафесарка, паднялася на ногі і акуратна склаўшы свае паперы, кінула іх ў шуфляду стала.- На бланке было дакладна напісана, што дазвол можа даць толькі бацькі ці апекуны.- яна зірнула на яго з нейкім дзіўным выразам на твары. Магчыма гэта было спачуванне.- Мне вельмі шкада, Потэр, але гэта маё апошняе слова. І вам лепей спяшацца, ці вы спазніцеся на наступны ўрок.

***

Нічога не паробіш. Рон са злоснасці называў МакГонагал шэрагам мянушак, акія вельмі раздражнялі Герміёну; сама яна пыталася пераканаць Гары, што можа ўсё да лепшага, чым яшчэ больш раззлавала Рона. А самому Гары прайшлось перажыць громкія і радасныя размовы іншых вучняў, аб тым, што яны зробяць ў першую чаргу трапіўшы да Хогсміду.

- Там заўсёды свята,- прамовіў Рон, спрабуючы развесяліць сябра.- Ці ты памятаеш, аб банкеце ў хэлоўінскі вечар?

- Так,- маркотна алказаў Гары.-

Банкет на Хэлоўін праходзіў заўжды добра, але здавалася, што стравы на ім былі б смачней, калі б ён спажываў іх пасля сумеснага наведвання Хогсміду. І ніякія словы суцяшэння не дазвалялі яму забыцца на гэта. Дын Томас, які добра валодаў пяром, прапанаваў падрабіць яго подпіс, на што Гары заўважыў яму, што прафесарка МакГонагал ужо ведае, што дзядзька не падпісаў дазволу і ад падробкі ня будзе карысці. Рон нерашуча прапанаваў скарыстацца мантыяй-невядзімкай, але Герміёна супыніла яго нагадаўшы словы прафесара Дамблдора, аб тым што дэментары здольны бачыць скрозь яе. Але найменьш прыязныя словы суцяшэння ён пачуў ад Персі.

- Яны тут ўсе падымаюць шум пра гэты Хогсмід, а было б з чаго,- сур’ёзным тонам прамовіў ён.- Ну добра, кандытарская – неблага, але напрыклад Жартоўная Крама Зонкі, нешта сапраўды небяспечнае, ну можа яшчэ Лямантуючую Халупу заўсёды добра паглядзець. А так, запэўніваю цябе ты анічога карыснага не прапусціш.

***

Раніцай на Хэлоўін ён прачнуўся пазней астатніх і спускаўся ўніз да сняданку ў звышмаркотным настроі, хаця рабіў усё магчымае, каб выглядаць звычайна.

- Мы абавязкова прывязем цябе груду прысмакаў ад Мядовага Герцага, сказала Герміёна, гледзячы на яго шалёна выбачаючыміся вачыма.

- Так зразумела,- адказаў Рон. Агульна спачуваючы гарынай бядзе, ён і Герміёна нарэшце забыліся аб сваёй сварцы з-за Крукшанса.

- Не турбуйцеся пра мяне,- адказаў Гары, спадзяючыся, што яго голас выглядае абыякавым.- Я пабачу вас на банкеце. Жадаю добра правесці час.

Ён праводзіў іх да Вестыбюля, дзе ля дзвярэй стаяў Філч, наглядчык Хогвартса і ставіў галачкі насупраць прозвішчаў у спісе. Ён доўга і старанна ўзіраўся ў кожны падазроны твар, гледзячы, каб ніхто не праслізнуў ля яго ўпотай.

- Што застаешся тут, Потэр?- крыкнуў Малфой, стоячы ў чарзе разам з Крэйбам і Гойлам.- Баісся ісці міма дэментараў?

Гары праігнараваў яго, развярнуўся і пусціўся ў свой самотны шлях ўверх па мармуровых сходах і пустым калідоры назад у Грыфіндорскую Вежу.

- Пароль,- прамовіла Тлустая Пані, усхамянуўшыся ад сну.

- Фартуна Маёр,- апатычна адказаў хлопчык.

Партрэт адсунуўся і Гары пралез праз адтуліну ў агульны пакой. Ён быў забіты гамонячымі навучэнцамі першага і другога году, а таксама колькімі старэйшымі вучнямі, якія пэўна столькі раз наведвалі Хогсмід, што не адчувалі ад гэтага аніякага ўраджэння.

- Гары! Гары! Прывітанне, Гары!

Гэта быў вучань другагодка Колін Крыві, які быў у моцным захапленні ад хлопца і аніколі не выпускаў магчымасці пагаманіць з ім.

- Хіба ты не ідзеш у Хогсмід, Гары? Чаму? Гэй...- Колін нецярпліва азірнуўся на сваіх сяброў.- Калі жадаеш, можаш прысесці з намі, Гары!

- Эммм... не, дзякуй, Колін,- адказаў Гары. Яму не карцела сядзець сярод купы навучэнцаў, што прагна б азіралі яго шнар.- Мне... мне трэба завітаць ў бібліятэку, дарабіць сюю-тую працу.

Пасля гэтага, яму нічога не заставалася, каб развярнуцца і зноў рушыць скрозь адтуліну за партрэтам.

- Што за манэра ўвесь час мяне будзіць?- прабурчала Тлустая Пані, калі ён сыйшоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x