Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Название:Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание
Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Гары маркотна пацягнуўся ў бок бібліятэкі, але на поўдарозе перадумаў працаваць. Ён развярнуўся і носам да носу сутэкнуўся з Філчам, які напэўна ўжо праводзіў апошніх наведвальнікаў у Хогсмід.
- Што ты тут робіш?- з падазронам гыркнуў Філч.
- Нічога,- адказаў праўду Гары.
- Нічога!- пырснуў слюною Філч, яго шчокі гідка дрыжэлі.- цікавая гісторыя! Крадзешся тут употай і чаму ты не ў Хогсмідзе. Чаму не купляеш там Смуродныя Кулі, Ванітавы парашок і Свісцячых чарвей, як астатніе твае малапрыемныя сябры?
Гары паціснуў плячыма.
- Тады вяртайся ў сваю гасцёўню і сядзі там, дзе табе трэба быць!- адрэзаў Філч і стаяў люта зыркаючы, пакуль хлопчык ня знік з вачэй.
Але Гары не збіраўся вяртацца ў грыфіндорскую гасцёўню. Ён падняўся па сходах магчыма вырашыўшы наведаць савятню і пабачыцца з Хэдвіг. Ён ўжо ўвайшоў у наступны калідор, калі голас з аднаго з пакояў паклікаў яго:
- Гары?
Хлопчык развярнуўся, каб ўбачыць размаўлялага і сстрэўся вачыма з прафесарам Люпіным, вяглядаючым з дзвярэй свайго кабінэта.
- Што ты тут робіш?- задаў ён тое ж што і Філч пытанне, але з іншай інтанацыяй.- А дзе Рон з Герміёнай?
- У Хогсмідзе,- адказаў Гары, фальшыва-абыякавым голасам.
- Аа,- прамовіў Люпін. Ён уважліва паглядзел на Гары імгненне-другое.- Ці не жадаеш зазірнуць? Я толькі што атрымаў дзеля нашага наступнага занятку грындзілоў.
- Каго?- спытаўся Гары.
Ён увайшоў у кабінэт прафесара. У кутку стаяў вялізны акварыюм поўны вады ў якім сядзела , прыціснуўшы мысу да шкла і курчачы морды, хваравіта зялёнага колеру істота з маленечкімі рожкамі і гнуткімі, доўгімі, тонкімі пальцамі.
- Гэта вадзяны дэман,- прамовіў Люпін, уважліва назіраючы за грыдзілоў.- Мы не будзем мець з імі асаблівых цяжкасцяў, асабліва пасля капаў. Уся справа ў тым, што трэба ўсяго ткі разарваць яго захоп. Ці ты бачыш яго анамальна доўгія пальцы? Яны вельмі моцныя, але і вельмі далікатныя.
Грындзілоў ашчэрыў свае зялёныя зубы і схаваўся ў кутку акварыюму, сярод водарасцяў.
- Ці не жадаеш гарбаты?- спытаўся прафесар, зірнуўшы на свой імбрык,- я як раз збіраўся выпіць кубачак-другі.
- Добра,- няскладна адказаў Гары.
Прафесар пастукаў па імбрыку сваёй палачкай і з носіка раптоўна пачаў ісці пар.
- Сядай,- прамовіў Люпін, здымаючы накрыўку з запыленай банкі.- у мяне нажаль гарбата толькі ў пакеціках, але мяркую, што ліставой гарбаты з цябе пакуль што годзе.
Гары зірнуў на прафесара. Той падміргнуў яму.
- Як вы даведаліся пра гэта?- спытаўся хлопчык.
- Мне паведаміла прафесарка МакГонагал,- адказаў настаўнік, працягваючы Гары шчарбаты кубачак.- Табе нешта турбуе?
- Не,- адказаў Гары.
Хлопчык вагаўся, ці не распавесці прафесару аб сабаку, якога ён бачыў на Плошчы Магнолій, але вырашыў што ня трэба. Гары вельмі не жадаў, каб той палічыў яго баязліўцам, тым больш Люпін ужо аднойчы сумняваўся, ці зладзіць Гары з богартам.
Напэўна непакой Гары адлюстроўваўся на яго твары, таму прафесар спытаў:
- Усё-ткі тебе нешта турбуе, Гары?
- Ані.- схлусіў хлопчык. Ён зрабіў глыток і зірнуў у бок грындзілоў, які зараз казаў яму кулак.- Так,- зняназку прамовіў ён, паставіўшы кубак на стол.- Ці вы памятаеце той дзень, калі мы змагаліся з богартам?
- Так,- павольна адказаў прафесар.
- Чаму вы не дазволілі мне змагацца з ім?- раптоўна спытаўся хлопчык.
Люпін здзіўленна падняў брыві.
- Я лічыў што гэта відавочна, Гары,- здзіўлена прамовіў ён
Гары, які чакаў, што прафесар пачне адмаўляцца, што ў яго і ў думках анічога такога не было, разгубіўся.
- Ч-чаму?- ўрэшце вымавіў хлопчык.
- Ну,- з лёгку пахмурыўшы брыві адказаў прафесар,- я палічыў, што калі ты сстрэнешся з богартам, той прыме аблічча Лорда Вальдэморта.
Гары вытарапіў вочы. Акрамя таго, што гэта быў апошні адказ, які ён чакаў пачуць, Люпін уголас назваў імя Вальдэморта. Адзіным, акрамя яго самога, чалавекам, які не баяўся вымаўляць гэтае імя, быў толькі прафесар Дамблдор.
- Канечне, я зрабіў дрэнна,- працягваў Люпін, усё яшчэ хмурна пазіраючы на Гары,- але ўяві сабе, што было б, калі Вальдэморт матэрыялізаваўся ў цэнтры настаўніцкай. Адразу б пачалася моцная паніка.
- Я насамрэч і думаў з пачатку ад Вальдэморце,- шляхетна адказаў Гары,- але потым прыпомніў... гэтых дэментараў.
- Зразумела,- у задумленасці адказаў прафесар.- Ну, добра... я ўраджаны.- ён злёгку пасміхнуўся здзіўленаму твару хлопца.- Адзіная рэч, якой ты насамрэч баішся – гэта баяцца. Гэта вельмі мудра.
Гары нават ня ведаў што адказаць, таму зноў пачаў піць гарбату.
- А ты напэўна вырашыў, што я сумняваюся, ці здольны ты зладзіць з богартам?- пранікліва спытаў Люпін.
- Ну... так,- адказаў хлопчык. Ён раптоўна адчуў сябе значна шчаслівей.- Прафесар Люпін, а гэтыя дэментары...
Гары не паспеў скончыць, бо ў дзверы нехта пастукаў.
- Заходзце!- адказаў настаўнік.
Дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў Снэйп. У руках ён нёс кубак, які ледзь бачна курэў. Убачыўшы Гары, Снэйп спыніўся і сашчурыў свае чорныя вочы..
- А, Северус,- усміхнушся Люпін.- Вялікі дзякуй. Ці не мог бы ты пакінуць кубак тут, на маім стале?
Снэйп паставіў курэўшы кубак на стол, зыркаючы вачыма то на хлопца, то на Люпіна..
- А я тут дэманструю Гары, свайго грындзілоў,- прыязна прамовіў гаспадар пакою.
- Выдатна,- адказаў Северус ня гледзячы на яго.- Ты павінен выпіць гэта неадкладна, Люпін.
- Так, так, я ведаю,- адказаў той.
- Я зрабіў поўны кацёл,- працягвал Снэйп,- калі цябе яшчэ спатрэбіцца.
- Верагодна, заўтра яшчэ крыху спатрэбіцца. Вялікі дзякуй, Северус.
- Няма за што,- адказаў Снэйп, але нешта ў яго позірку Гары вельмі не спадабалася. Той выйшаў не усміхаючыся і насцярожана.
Гары з зацікаўленасцю паглядзел на кубак. Прафесар Люпін ўсміхаўся.
- Прафесар Снэйп ласкава прыгатаваў для мяне зелле,- прамовіў ён.- Я ніколі ня быў майстрам у зеллеварстве, а гэтае яшчэ і асабліва складанае.- ён падняў кубак і панюхаў.- Шкада што цукар робіць яго бескарысным.- дадаў ён, зрабіў маленькі глыток і уздрыгануўся.
- А чаму...?- пачаў Гары, але адзін погляд на прафесара прымусіў яго супыніцца.
- Я адчуваю сябе крыху нездаровым,- прамовіў той,- адзінае, што мне дапамагае, гэтае зелле. Мне вельмі пашанцавала працаваць разам з прафесарам Снэйпам; ня шмат чараўнікоў здольныя прыгатаваць яго.
Прафесар зрабіў яшчэ адзін глыток, у галаве хлопчыка аб’явілася думка тэрмінова выбіць кубак з яго рук.
- Прафесар Снэйп вельмі цікавіцца Цёмнымі Мастацтвамі,- ляпнуў Гары.
- Няўжо?- спытаўся Люпін, выглядаючы толькі крыху зацікаўленным і зрабіў чарговы глыток.
- Сёй-той лічыць...- Гары крыху павагаўся, а потым выпаліў як той кулямёт.- некаторыя лічаць, што ён зробіць, што заўгодна за месца настаўніка па Абароне ад Цёмных Мастацтваў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: