Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калядным ранкам, Гары быў разбуджаны падушкай, якую кінуў у яго Рон.

- Прачынайся, час глядзець падарункі!

Гары надзеў акуляры і сеў на ложку жмурачыся праз паўзмрок і памацаў невялічкую купку падарункаў, што стаяла побач. А Рон ўжо шпарка разгортваў паперу на сваіх.

- Чарговы швэдар ад маці... зноў бардовы... пабачыш яшчэ адзін будзе ў цябе.

Гэдак і было. Гары атрымаў у падарунак ад місіс Візлі швэдар пунцовага колеру з грыфіндорскім ільвом на грудзях і тузін слодычаў хатняга вырабу, а таксама калядны пірог і скрыначку гарэхавых ляндрынак. Але калі ён адсунуў усё гэта ў бок ён пабачыў доўгі і тонкі пакунак, які ляжаў за імі.

- Што гэта?- спытаўся Рон трымаючы ў руках толькі што выцягнутыя з пакунку бардовыя шкарпэткі.

- А я ведаю...

Гары разарваў пакунак і на яго ложак павалілася найпрыгажэйшая і найбліскучая мятла ў свеце. Рон кінуў свае шкарпэткі і падбег да гарынага ложку, каб лепей разглядзець.

- Я не веру ў гэта?- хрыплым голасам вымавіў ён.

Гэта была Вогненная Страла, такая ж самая, як і тая мятла на якую Гары зачаравана глядзеў шпацыруючы па Дыягон Алее. Тронак мятлы зіхацеў, калі Гары падняў яе. Ён адчуў як мятла завібравала і адпусціў руку, Вогненная Страла завісла ў паветры без аніякай падтрымцы на належнай вышыні, каб на яе было зручней сесці. Вочы хлопцаў перамясціліся на залаты рэгістрацыйны нумар, а адтуль на абцякальны хвост, зроблены з падагнаных адзін да аднаго бярозавых пруткоў.

- А хто табе яе даслаў?- ціхім голасам спытаўся Рон.

- Паглядзі, ці есць картка,- прамовіў Гары.

Рон разарваў пакунак Вогненнай Стралы.

- Няма! Але ж хто мог змарнаваць гэткія грошы?

- Ну,- ашаломлена прамовіў Гары,- магу спрачацца, што гэта дакладна не Дурслі.

- Закладаюся, што гэта Дамблдор,- сказаў Рон, ходзячы вакол мятлы, усхалявана вывучаючы кожную яе цалю.- Ён жа даслаў табе Мантыю-Невядзімку ананымна...

- Але ж яна была маёмасцю майго бацькі,- адказаў Гары,- Дамблдор толькі перадаў яе мне. Аднак ён бы не стаў марнаваць дзеля мяне колькі сотняў галеёнаў. Дамблдор ня пойдзе на тое каб падараваць навучэнцу штось падобнае...

- Таму і не сказаў, што гэта ад яго!- прапанаваў Рон.- Брыдотнікі, накшталт Малфоя, называюць гэта фаварытызмам. А мамка ж мая, Гары...- ён пачаў шалёна смяяцца.- Малфой! Ён ашалее, як той дзік! Гэта ж мятла міжнароднага ўзроўню!

- Не магу ў гэта паверыць,- мармытаў Гары праводзячы рукою па Страле, пакуль Рона круціла ад смеха.- Але ж хто..?

- Я ведаю,- узяўшы сабе ў рукі сказаў Рон.- Мяркую, што гэта мог зрабіць Люпін!

- Хто?- спытаўся Гары, сам пачаўшы смяяцца.- Люпін? Слухай, калі б у яго было столькі золата, ён перш за ўсё набыў бы сабе новую вопрадку.

- Так, але ён моцна любіць цябе,- адказаў Рон.- І калі адбылося здарэнне з тваім Німбусам, ён быў ў ад’ездзе. Можа калі ён даведаўся аб гэтым, ён зазірнуў на Дыягон Алею і набыў Стралу дзеля цябе...

- Што ты маеш на ўвазе пад ад’ездам?- спытаўся Гары.- Калі адбываўся матч ён хварэў.

- Але ў шпітальным крыле яго не было,- заўважыў Рон.- Ці памятаеш, я там быў, калі чысціў начныя гаршкі ў якасці пакарання ад Снэйпа?

Гары пахмурліва зірнуў на Рона.

- Не чакаў ад Люпіна анічога падобнага.

- Над чым вы тут смеяцёся?

У пакой зазірнула Герміёна, яна была апранута ў хатні халат, а ў руках трымала надта разлютаванага Крукшанса, які быў абвіты вакол шыі мішурой.

- Не пушчай яго сюды!- прамовіў Рон, выхапіў Скаберса з глыбіні свайго ложку і схаваў у кішэню піжамы. Але Герміёна не слухала яго. Яна пусціла Крукшанса на пусты ложак Шымаса і раззявіўшы рота паглядзела на Вогненную Стралу.

- Аёечку, Гары! Хто ж табе гэта падараваў?

- Не ведаю,- адказаў той,- у пакунку не было карткі.

Да яго вялікага здзіўлення Герміёна не была ўзбуджана ці заінтрыгавана гэтай навіной. Наадварот яна зблажэла і закусіла губу.

- Што з табой?- спытаўся Рон.

- Ня ведаю,- павольна адказала дзяўчынка,- але ўсё гэта вельмі дзіўна, ці не так? То бок, гэта ж наколькі мне вядома самая новая мятла?

Рон раздражнённа ўздыхнуў.

- Так, гэта самая лепшая мятла, Герміёна,- адказаў ён.

- І яна павінна каштаваць сапраўды задорага...

- Напэўна значна больш, чым ўсі слізэрынскія мётла разам,- шчасліва прамовіў Рон.

- Так... і нехта даслаў настолькі дарагі падаругак Гары і нават не назваўся?- працягвала яна.

- А каго гэта хвалюе?- нецярпліва прамовіў Рон.- Гары, ты ж даш мне на ёй пакатацца?

- Мяркую, пакуль на гэтай мятлой не трэба лятаць,- пранізліва сказала Герміёна.

Гары і Рон зірнулі на яе.

- А што Гары з ёй рабіць? Падлогу падмятаць?- спытаў Рон.

Але перш чым дзяўчынка паспела адказаць, Крукшанс саскочыў з ложку Шымаса і кінуўся Рону на грудзі.

- ЗАРАЗ... ЖА... ЗАБЯРЫ... ЯГО... АДСЮЛЬ!- заравеў Рон, якому Крукшанс разарваў піжаму сваімі кіпцюрамі, а Скаберс выскачыў з кішэні і паспрабаваў уцячы праз ронава плячо. Рон схапіў пацука за хвост і паспрабаваў стукнуць Крукшанса, але няўдала. Хлопчык трапіў нагою ў валізу, што стаяла ля гарынага ложку і пачаў скакаць на адной назе лямантуючы ад болю.

Каціная поўсць раптам ўздыбілася. Пакой напоўніўся пранізлівым бляшаным свістам. Кішэнны брыдаскоп выскочыў са старой шкарпэткі дзядзькі Вернана і пачаў шалёна круціцца і яскрава свяціцца.

- Я зусім забыўся аб іх!- прамовіў Гары і нахіліўся, каб падабраць брыдаскоп з падлогі.- Я не карыстаюся гэтымі шкарпэткамі, калі ёсць магчымасць...

Брыдаскоп працягваў круціцца на яго далоні, Крукшанс шыпеў і фыркаў на прыладу.

- Занясі ты ўжо яго адсюль, Герміёна,- разлютавана прамовіў Рон, седзячы на ложку і паціраючы сваю нагу.- Ці ты ня мог бы суцішыць яго?- дадаў ён Гары, калі Герміёна выходзіла з пакою трымаючы Крукшанса, які працягваў злосна таропіць свае жоўтыя вочы на Рона.

Гары запхнуў брыдаскоп назад ў шкарпэтку і кінуў у валізу. Усё што было зараз чутна, прыглушаныя ронавы стогны ад болю і злосці. Скаберс пытаўся схавацца ў яго руках. Ён у першыню за доўгі час пабачыў пацука па-за межамі кішэні Рона і быў непрыемна здзіўлены, пабачыўшы, што некалі тлусты Скаберс, зараз выглядаў вельмі схуднелым, а яго поўсць здавалася была месцамі пакрыта праплешынамі.

- Ён выглядае не надта здаровым,- прамовіў Гары.

- Гэта ад стрэсу!- сказаў Рон.- Калі б гэты дурны кавалак поўсці пакінуў яго ў супакоі, Скаберс выглядаў значна лепш!

Але Гары памятаў словы прадаўшчыццы з Чарадзейскага звярынца аб тым што пацукі жывуць ня больш за тры гады. Ён лічыў, што нават, калі ў пацука і ёсць нейкія звышнатуральныя сілы, яго жыццё падыходзіць да свайго завяршэння. Таксама Гары ведаў, што ня гледзячы на вечныя скаргі Рона аб надакучлівасці і някчэмнасці Скаберса, ён будзе вельмі сумаваць, калі той памрэ.

Гэтай раніцай калядны дух слаба адчуваўся ў Грыфіндорскай вежы. Герміёна закрыла Крукшанса ў дзявочай спальне, але надта была раззлавана на Рона за тое, што той паспрабаваў стукнуць яе ўлюбёнца. Рон працягваў кіпець з-за новай спробы Крукшанса з’есці яго пацука. Гары адмовіўся ад спробы памірыць іх і зараз займаўся вывучэннем Вогненнай Стралы, якую выцягнуў у гасцёўню. Герміёну гэта здавалася моцна раздражняла, але яна не казала аніслова і толькі змрочна пазірала на мятлу, быццам тая таксама пагражала яе кату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x