Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Што там?- спытаўся Гары.

- Яшчэ адзін богарт,- адказаў прафесар Люпін, здымаючы плашч.- я пачаў прачэсваць замак яшчэ з моманту той нашай размовы ў аўторак і па шчасці знайшоў яго ў адной з шаф у каморы містэра Філча. Гэта самая падобная да дэментара істота, дакладней стане такой, калі ўбачыць цябе і мы зможам папрактыкавацца. А яго можна ў мяне ў кабінэце, думаю адна з шуфлядак майго стала яму вельмі спадабаецца.

- Выдатна, адказаў Гары, робячы выгляд, што наогул не баіцца, а толькі рады, што прафесар знайшоў гэткую добрую замену сапраўднаму дэментару.

- Добра...- прафесар Люпін выцягнуў з кішэні сваю палачку і знакам паказаў Гары зрабіць тое ж самае.- Замова, якой я паспрабую цябе зараз навучыць належыць да галіны прасунутай магіі, Гары і далёка выходзіць па-за межы ўзроўню звычайнага чарадзейства. Гата замаўленне Патронуса.

- А як яна працуе?- знервавана спытаўся Гары.

- Ну, калі ты зробіш ўсё правільна, гэта прывядзе да з’яўлення Патронуса,- адказаў Люпін,- які з’яўляецца сваеасаблівым... ахоўнікам супраць дэментара і дзейнічае бы шчыт паміж ім і табой.

Гары раптоўна ўявіў сабе седзячым па-за спіною ў істоты памерам з Хагрыда, якая трымала ў руках вялізную доўбню.

- Патронус,- працягваў прафесар,- з’яўляецца чымсь накшталт светлай сілы, сваеасабовай праекцыяй таго, чым сілкуюцца дэментары - шчасця, надзеі, жадання выжыць і ў адрозненні ад жывых людзей, яна не ў стане пакутаваць, таму дэментары і не могуць пашкодзіць ёй. Але адразу павінен папярэдзіць табе, што гэтая замова можа быць заскладанай для цябе. З ёй мае праблемы шмат хто з высокакваліфікаваных чараўнікоў.

- А як выглядае Патронус?- зацікаўлена спытаўся хлопчык.

- Кожны з іх ўнікален і залежыць ад чараўніка, які яго выклікаў.

- А як яго выклікаць?

- Замова спрацуе толькі ў тым выпадку, калі ты з усяе моцы засяродзішся на якімсь найшчаслівейшым моманце ў тваім жыцці.

Гары пачаў прыпамінаць свае самыя шчаслівыя ўраджанні. Вядома ж гэта не было чымсьці звязаным з Дурслі. Нарэшце, ён вырашыў засяродзіцца на сваім першым палёце на мятле.

- Гатовы,- прамовіў ён, пытаючыся, як мага дакладней прыпомніць прыемнае адчуванне ў жываце ад рэзкага пад’ёму.

- А цяпер паўтарай...- Люпін прачысціў горла.- Экспекта Патронум!

- Экспекта Патронум,- прамармытаў Гары сабе пад нос.- Экспекта Патронум.

- Ты моцна сканцэнтраваўся на сваім шчаслівым успаміне?

- А... так...- адказаў Гары, хутка прымусіўшы свае думкі вярнуцца да свайго першага палёту.- Экспекта патрона... аёйку, Патронум... прабачце... экспекта патронум, экспекта патронум...

Нешта падобнае на пучок срэбнага газу выслізнула з кончыку яго палачкі.

- Ці вы бачылі гэта?- усхвалявана прамовіў Гары.- У мяне нешта атрымалася!

- Выдатна,- усміхаючыся адказаў Люпін.- А цяпер... ці ты гатовы паспрабаваць з дэментарам?

- Так,- прамовіў Гары і шчыльна сціснуўшы палачку рушыў на сярэдзіну пакою. Ён з ўсёй сілы стараўся трымаць у сваім розуме думку аб палёце, але нейкі іншы ўспамін пранікаў ў яго розум... у любое імгненне ён мог пачуць лямант сваёй маці... але ён не павінен думаць аб гэтым... ён не жадае гэтага... ці жадае?

Люпін схапіў скрыню за вечка і рэзка адчыніў.

Дэментар павольна падняўся са скрыні і павярнуў да Гары свой схаваны пад каптуром твар, схаваўшы ў рукаве склізкую шалудзівую руку. Лампы, што асвячалі пакой пачалі мігацець, а потым увогуле згаслі. Істота выйшла са скрыні і паслізгацела ў гарыным напрамку, робячы глыбокі бразгочучы подых. Над хлопцам пралунала хваля холаду...

- Экспекта Патронум!- загаласіў Гары.- Экспекта патронум! Экспекта...

Але нечакана клас і дэментар растварыліся... Гары зноўку падаў у густую белую смугу, а ў галаве гучней чым колісь пачуўся лямант яго маці...

“Не яго! Не Гары! Калі ласка... я ўсё зраблю...”

“Адсунься... адсунься, дзеўка...”

- Гары!

Гары штуршком павярнуўся да жыцця. Ён ляжаў спіной на падлоге. Лямпы зноўку яскрава гарэлі. Гары ня трэба было пытацца, што здарылася.

- Прабачце,- замармытаў ён сядаючы, па яго твары цяклі струменчыкі халоднага поту.

- З табою ўсё добра?- спытаўся Люпін.

- Так...- Гары ўзняўся на ногі і прытуліўся да аднаго са сталоў.

- Трымай...- Люпін працягнуў яму шакаладную жабку.- з’еш перш чым мы паспрабуем зноў. Я і не чакаў, што ў цябе з першага разу штось атрымаецца. Я б моцна здзівіўся, калі б гэтак сталася.

- З кожнам разам ўсё яшчэ больш згоршваецца,- прамармытаў Гары, адкусваючы галаву жабке.- Я чуў яе голас гучней чым ў мінулы раз... і яго... Вальдэморта таксама...

Люпін выглядаў блядней, чым звычайна.

- Гары, калі ты не жадаеш працягваць, я цябе больш чым разумею...

- Не, я буду працягваць!- люта прамовіў Гары, кідаючы ў рот рэшткі шакаладнай жабкі.- Я павінен гэта зрабіць! Што калі дэментары зноўку аб’явяцца падчас нашай гульні супраць Рэйвенкло? Я не магу дазволіць сябе шчэ раз зваліцца з мятлы. Калі мы прайграем гэту гульню, мы прайграем Кубак Квідытча!

- Балазе...- сказаў прафесар.- магчыма ты пажадаеш засяродзіца на якімсь іншым моманце, я маю на ўвазе шчаслівы момант... папярэдні, здаецца, быў не настолькі моцным...

Гары задумаўся. Ён вырашыў, што ўяўленне канчатковага выйгрыша Грыфіндорскага Дому напрыканцы года, будзе самымай найшчаслівейшай з яго думак. Ён зноў шчыльна схапіў сваю палачку і заняў сваё месца пасярэдзіне пакою.

- Гатовы?- спытаўся Люпін трымаючы за вечка скрыні.

- Гатовы,- адказаў Гары, з усёй моцы імкнучыся засяродзецца на мрое аб перамозе Грыфіндору, а не цёмных думках аб тым, што здарыцца, калі адкрыецца вечка.

- Пайшоў!- крыкнуў прафесар, выпускаючы богарта. Пакой зноўку напоўніўся холадам і цемрай. Дэментар зноў слізгануў наперад з бразгатаннем ўцягваючы ў сабе паветра і накіраваўшы на Гары сваю гнілую руку...

- Экспекта Патронум!- крыкнуў хлопец.- Экспекта Патронум! Экспекта пат...

Белая смуга зноўку ахутала яго свядомасць... вялізныя, размытыя абрысы рухаліся вакол Гары... потым адчуўся новы голас, мужчынскі, ён панікуючы крычаў...

“Лілі, вазьмі Гары і бяжы! Ён тут! Спяшайся! Я паспрабую стрымаць яго...

Нехта спатыкаючыся выбег з пакою... потым з грукатам адчыніліся дзверы... і нехта пранізліва зарагатаў...

- Гары! Гары... ачуняй...

Люпін моцна пляскаў яго па твары. У гэты раз мінула хвіліна пакуль хлопчык зразумеў, што ляжыць на пыльнай падлозе класнага пакою.

- Я чуў тату,- прамармытаў Гары.- Гэта быў першы раз, калі я яго пачуў... ён спрабаваў засяродзіць Вальдэморта на сабе, каб даць маці час на ўцёкі...

Гары раптам зразумеў, што пот на яго твары змяшаны са слязмі. Ён на колькі гэта было магчыма схіліўся і выцер іх аб сваю мантыю, пры гэтым робячы выгляд, што завязвае матузок, каб не заўважыў Люпін.

- Ты чуў Джэймса?- дзіўным голасам спытаўся настаўнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x