Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Так...- твар ўрэшце стаў сухім, Гары падняў вочы.- А чаму... Хіба вы ведалі майго тату?

- Я... я ведаў,- адказаў Люпін.- Мы былі сябрамі пад час вучобы ў Хогвартсе. Слухай, Гары... можа годзе на сёння. Гэтая замова неверагодна складаная... я не павінен быў праводзіць табе...

- Не!- адказаў Гары. Ён зноўку выпрастаўся.- Я хачу паспрабаваць яшчэ раз! Можа справа ў тым, што я не думаю аб шчаслівых думках... дастаткова шчаслівых...

Ён напружыў свой розум. Самая, самая шчаслівая думка... хоць адна, з якой мог бы атрымацца добры, моцны Патронус...

Момант, калі ён ўпершыню даведаўся, што з’яўляецца чараўніком і пакіне Дурслі, каб накіравацца ў Хогвартс! Калі гэты ўспамін не самая шчаслівая думка ў яго жыцці, то што ж яшчэ... Ён наймоцна засяродзіўся, успамінаючы свае пачуцці, калі ён зразумеў, што пакідае Прайвет Драйв. Гары моцна ўстаў на ногі і паглядзеў на скрыню.

- Гатовы?- спытаўся Люпін, выглядаючы ў гэты момант так, бы рабіў нешта супрацлеглае цвярозаму розуму.- Моцна сканцэнтраваўся? Добра... пайшоў!

Ён ў трэці раз зняў вечка са скрыні, у пакоі зноў стала цёмна і халодна, а са скрыні аб’явіўся дэментар...

- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!- зароў Гары.- ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ! ЭКСПЕКТА ПАТРОНУМ!

У галаве Гары зноў адчуліся крыкі... але ў гэты раз быццам даносіліся з дрэнна наладжанага радыё. Цішэй, мацней, зноўку цішэй... ён ўсё яшчэ мог бачыць дэментара... той спыніўся... потым штось накшталт срэбранай цені вырвалася з гарынай палачцы і залунала паміж хлопцам і пачварай. Гары адчуваў, быццам яго ногі сталі ватнымі, але ён ўсё ткі трымася на іх, хаця не быў упэўнены, ці доўга так будзе...

- Рыдзікулюс!- зароў Люпін, саступаючы наперад.

Адчуўся свіст бізуна і гарын хмарны Патронус знік разам з дэментарам. Хлопчык апусціўся на крэсла, адчуваючы сябе настолькі стомленным, бы толькі што прабег цэлую мілю, яго ногі дрыжалі. Краешкам вока ён бачыў, як прафесар прымушае сваёй палачкай богарта, які на гэты раз ператварыўся на срэбраны шар, залезці назад у скрыню.

- Выдатна!- прамовіў Люпін ідучы туды, дзе сядзеў Гары.- Выдатна, Гары! Гэта быў ашаламляльны пачатак!

- Ці можам мы паспрабаваць яшчэ раз? Хоць крышачку?

- Ані.- цвёрда сказаў прафесар.- На сёння табе до. Трымай...

Ён працягнуў хлопцу вялізную плітку лепшага шакаладу з Мядовага Герцага.

- З’еш ўсё, ці мадам Помфры павыпівае ўсю маю кроў. Праз тыдзень ў гэты ж час, згода?

- Угу,- сказаў Гары. Гледзячы на то, як Люпін гасіць святло, запаліўшаеся пасля знікнення фальшывага дэментара, ён адкусіў ад пліткі кавалачак. Раптоўна ў яго галаву прыйшла думка.

- Прафесар?- спытаўся ён,- калі вы ведалі майго бацьку, вы павінны былі таксама ведаць і Сірыюса Блэка.

Люпін, хутка развярнуўся ў яго бок.

- Чаму ты так вырашыў?- рэзка прамовіў ён.

- Не, нічога... то бок... яны ж былі сябрамі, калі вучыліся ў Хогвартсе...

Прафесар імгненна супакоіўся.

- Так, я ведаў яго,- хутка сказаў ён.- Дакладней казаць, думаў, што ведаў яго. Табе лепей ісці, Гары, ўжо запозна.

Гары пакінуў кабінет і рушыў ўздоўж калідору, завярнуў за вугал і прысеўшы на пастаменце на якім стаялі нейкія даспехі, прысеў, каб дакончыць свой шакалад. Калі б ён не ўзгадваў аб Блэку, Люпін адразу ж рабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая тэма. Потым думкі хлопца зноў перайшлі да бацькоў...

Ён адчуваў смагу і дзікі голад, ня гледзячы на тое, што толькі што з’еў вялікую колькасць шакаладу. Кашмар падчас якога ён чуў галасы бацькоў ў апошнія хвіліны іх жыцця, пэўна былі ўспамінам, аб перажытым у той час, калі ён быў яшчэ немаўлём. Але ён ніколі ў жыцці не вызаве добрага Патронуса, калі коць на хвіліну пажадае пачуць іх ізноў...

- Яны памерлі,- сувора прамовіў ён сам сабе,- і слухаючы рэха іх галасоў, ты не ўваскасіш іх. А калі жадаеш атрымаць квідытчны кубак, табе трэба трымаць над сабою кантроль.

Ён падняўся, запхнуў у рот апошні кавалачак шакаладу і накіраваўся ў Грыфіндорскую вежу.

***

Гульня Рэйвенкло са Слізэрынам адбылася праз тыдзень апасля пачатку сэместра і слізэрынцы, хай і з невялічкай перавагаю, але выйгралі. Паводле слоў Вуда, гэта было добрай навіною для Грыфіндора і яны абавязкова займуць другое месца, калі таксама абыграюць Рэйвенкло. Ён павялічыў колькасць трэніровак да пяці на тыдзень. А ў купе з антыдэментараўскімі заняткамі з прафесарам Люпіным, атрымоўвалася, што шэсць дзён тыдня Гары траціў на падрыхтоўку да квідытчнага матчу і толькі адзін вечар на падрыхтоўку свайго хатняга задання. Ня гледзячы на гэта, яго нагрузкі былі нашмат меньшыя чым у Герміёны, якая ледзь спраўлялася са сваімі дадатковымі заняткамі. Штовечары яе можна было заўважыць седзячай дзесь ў куточку ў грыфіндорскай гасцёўне, расклаўшай адразу на некалькіх сталах падручнікі, скруткі пергаменту, нумералагічныя карты, слоўнікі рун, схематычныя выявы спосабаў пад’ёму цяжкіх прадметаў ужываемых магламі, а таксама стосамі агульных сшыткаў. Яна ані з кім не размаўляла і гыркала, калі хтось адцягваў яе ўвагу.

- Як ў яе гэта атрымліваецца?- спытаўся Рон ў Гары, які седзячы ў гасцёўне пісаў дзеля Снэйпа сачыненне аб невыяўляемых атрутах. Гары падняў вочы. Дзяўчынку было ледзве бачна за хістаючыміся стосамі кніг.

- Атрымліваецца што?

- Быць на ўсіх гэтых занятках!- адказаў Рон.- Гэтай ранніцай я чуў, як яна размаўляе з прафесаркай Вектар, якая выкладае Нумералогію. Яны абмяркоўвалі ўчорашні ўрок, але яна не магла там быць бо ў гэты ж самы момант яна была з намі на Доглядзе за Магічнымі Істотамі! А Эрні МакМілан, кажа, што яна заўжды прысутнічае на занятках па Маглазнаўству, але ж палова з іх ідзе адначасова з Вяшчунствам, а яна не прапускала ані аднаго ўроку!

У Гары не было часу на тое, каб разважаць над таямніцамі неверагоднага графіку Герміёны, бо яму неабходна было скончыць сачыненне для Снэйпа. Але ўжо праз дзве секунды, ён быў перапынены Вудам.

- Благія навіны, Гары. Я толькі што размаўляў з прафесаркай МакГонагал пра Вогненную Стралу. Яна... эээ... размаўляла са мною крыху раздражнённым тонам. Казала, што я не правільна расстаўляю прыярытэты і, што я болей клапочуся аб выйгрышы Кубку, а не аб тваім жыцці. Усё таму, што я сказаў ёй, што мне ўсёроўна скіне цябе мятла ці не, калі ранней ты зловіш сніч.- Вуд здзіўлена пахістаў галавою.- А як, яна крычала на мяне... быццам я сказаў ёй нешта жахлівае. Тады я спытаўся ў яе, як доўга яна шчэ будзе трымаць яе на тэставанні.- Олівер зморшчыўся і капіруючы голас прафесаркі прамовіў.-“Столькі, колькі будзе патрэбна, Вуд!”... Здаецца, Гары, табе прыйдзецца замаўляць іншую мятлу. Вось тут на зваротным баку “Мёцел на Любы густ” ёсць бланк замовы. Як наконт Німбуса 2001, як у Малфоя?

- Я не буду лятаць на тым жа, што і Малфой, згода,- адрэзаў Гары.

***

Студзень незаўважна перайшоў у люты, што аніяк не паўспрыяла на жахліва халоднае надвор’е. Набліжалася гульня з Рэвенкло, а Гары так і не замовіў сабе новай мятлы. Таперча ён пытаўся ў прафесаркі МакГонагал аб навінах пра Вогненную Стралу пасля кожнага занятку па Ператварэннях, Рон з надзеяй у вачах стаяў за яго спіною, а Герміёна не падымаючы вачэй рушыла міма іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x