Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Название:Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание
Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Ані, Потэр,- нават не дачакаўшыся пытання адказала прафесарка, калі яны падыйшлі да яе ў дванаццаты раз,- пакуль вы не можаце яе забраць. Мы ўжо праверылі яе на большасць звычайных праклёнаў, але прафесар Флітвік мяркуе, што на яе маглі накласці Скідавальны Сурог. Я паведамлю вам, калі мы скончым праверку. А зараз, калі ласка кінце даймацца да мяне.
Да таго ж яго антыдэментараўскія заняткі ішлі не настолькі добра, як ён таго жадаў. На працягу ўсіх заняткаў, адзінае чаго ён мог дасягнуць - невыразны срабрысты цень, які ўзнікаў штораз, калі богарт-дэментар набліжаўся да яго, але гэты Патронус, быў надта слабы, каб адагнаць пачвару. Ён папросту вісеў у паветры ў выглядзе паўпразрыстай хмаркі і неверагодна стачваў Гарыну энэргію. Да таго ж хлопчык злаваўся сам на сабе, абвінавачваючы ў тым, што ўпотай жадае зноў пачуць галасы бацькоў.
- Ты чакаеш ад сябе зашмат.- сувора прамовіў прафесар Люпін на чацвёртым занятку.- Для трынаццацігадовага чараўніка, нават недакладны Патронус – гэта вялізарнае дасягненне. Ты больш не губляеш прытомнасць?
- Я думаў што Патронус... атакуе дэментара,- маркотна сказаў Гары,- ці робіць нешта падобнае. Я хачу, каб яны зніклі...
- Сапраўдны Патронус гэдак і робіць,- адказаў Люпін.- Але ты і так дасягнуў значных поспехаў, за даволі кароткі час. Калі дэментары з’явяцца на полі ў чарговы раз, нават гэтага хопіць, каб на працяглы тэрмін напужаць іх, а ты тым часам, паспееш вярнуцца на зямлю.
- Вы казалі, што калі іх шмат гэта зрабіць значна цяжэй,- сказаў Гары.
- Я веру ў цябе,- усміхнуўся Люпін.- Вось, трымай... ты заслужыў напой, які гатуюць у Трох Мётлах і табе гэтага шчэ не даводзілася спрабаваць...
Ён выцягнуў са свайго партфеля дзве бутэлькі.
- Вяршковае піва!- не задумваючыся прамовіў Гары.- Яно мне вельмі падабаецца!
Люпін здзіўлена падняў адну броў.
- Так... Рон з Герміёнаю прыносілі мне яго,- імгненна схлусіў Гары,- калі былі ў Хогсмідзе.
- А, ну так,- прамовіў прафесар, але было бачна, што ён па ранейшаму, крыху сумняваецца.- Тады... давай вып’ем за перамогу Грыфіндора над Рэйвенкло. Хаця я, як настаўнік не павінен прымаць нечый бок...- паспешліва дадаў ён.
Яны моўчкі пілі вяршковае піва колькі часу пакуль Гары не закарцела задаць пытанне, што заўжды цікавіла яго.
- А што ў іх пад каптуром?
Прафесар Люпін задумліва апусціў бутэльку.
- Хммм... тыя людзі, якія дакладна гэта ведаюць, ня ў стане аб чымсці паведаміць. Справа ў тым, што дэментар здымае свой каптур, толькі каб скарыстацца самым найжахлівейшым з катаванняў.
- Якім?
- Яны называюць гэта Пацалункам дэментара,- з крывой усмешкай паведаміў Люпін.- Дэментары робяць так з тымі, каго жадаюць знішчыць цалкова. Мяркую, што там павінна быць нешта накшталт рота, бо яны прыціскаюць свае сківіцы да вуснаў ахвяры каб... каб высмактаць яе душу.
Гары незнарок выплюнуў крыху вяршковага піва.
- Яны... яны іх забіваюць..?
- Ані,- адказаў прафесар.- Значна горш. Ты можаў існаваць без душы, пакуль працуе твой мозг і сэрца. Але ты больш не будзеш мець ані пачуццяў, ані ўспамінаў, ані... чагось іншага. І не будзеш мець шанцу вылекавацца. Ты папросту будзеш... існаваць. Як пустая абалонка. А твая душа будзе згублена... назаўжды.
- Гэта лёс,- зрабіўшы яшчэ невялічкі глыток піва паведаміў Люпін,- які чакае Сірыюса Блэка. Сёння ранніцай у Штодзённым Вяшчуне напісалі, што міністэрства магіі дало дазвол дэментарам на скарыстанне гэтага катавання, калі яны зловяць яго.
Гары сядзеў ашаломлены адной толькі думкаю пра тое, што ў кагось могуць высмактаць душу праз рот. Але тут ён падумаў аб Блэку.
- Ён заслугоўвае гэта,- раптоўна сказаў хлопчык.
- Мяркуеш?- не задумваючыся спытаўся прафесар.- Лічыш, што хтосьці можа заслугоўваць гэтага?
- Так,- абурана адказаў Гары.- За... тыя яго дзеянні...
Ён хацеў распавесці прафесару Люпіну аб тым, што пачуў у Трох Мётлах, пра здраду Блэкам яго бацькоў, але гэта прывяло б да раскрыцця таго, што ён ўпотай наведваў Хогсмід і ведаў, што настаўнік ня будзе гэтым надта ўражаны. Таму ён дапіў сваё вяршковае піва, падзякваў Люпіну і паспяшаўся пакінуць кабінет.
Гары часткова пашкадаваў, што задаў прафесару пытанне аб тым, што знаходзіцца пад каптуром у дэментараў. Адказ быў настолькі жахлівым, што ўвесь час, што ён рушыў з класу па Гісторыі Магіі хлопчык разважаў, як будзе адчуваць сябе той у каго высмакталі душу і нават не заўважыў як натрапіў галавою на прафесарку МакГонагал, калі падымаўся па сходах.
- Ці не маглі б вы глядзець, куды ідзецё, Потэр?
- Прабачце, мадам прафесар...
- Я ўжо збіралася ісці, шукаць вас ў грыфіндорскай гасцёўне. Дык вось, мы зрабілі ўсё, што змаглі прыпомніць і мяркуем, што нічога дрэннага там няма... у вас аб’явіўся нейкі надта добры сябра, Потэр...
Гары раззявіў рота. Прафесарка трымала ў руках Вогненную Стралу і выглядала напышлівай, як ніколі.
- Я магу яе забраць?- ціха мовіў Гары.- Насамрэч?
- Насамрэч,- усміхаючыся адказала МакГонагал.- І адважуся нагадаць, што табе яшчэ трэба прызвычацца да яе, перад суботнім матчам, згодзен? І яшчэ, Потэр, зрабіце ўсё магчымае, каб перамагці. Ці мы застанемся без Кубку восьмы год запар, як мне ўчора ўвечары ласкава нагадаў прафесар Снэйп...
Знямеўшы, Гары узяў Вогненную стралу і панёс ў Грыфіндорскую Вежу. Калі ён завярнуў за вугал ён ўбачыў Рона, які кінуўся да яго, усміхаючыся ад вуха да вуха.
- Яна вярнула яе? Выдатна! Слухай, а ці можна я таксама паспрабую яе? Заўтра.
- Так... канечне ж,- адказаў Гары, на яго сэрцы запанавала палёгка, упершыню з мінулага месяца.- Ведаеш... нам трэба памірыцца з Герміёнаю. Яна жадала зрабіць, як лепей...
- Так, зразумела,- адказаў Рон,- яна зараз ў гасцёўне. Бавіць час за працай.
Яны рушылі па калідоры да Грыфіндорскай Вежы і заўважылі перад ўваходам Нэвіла Лонгботама, які ўмольваў сэра Кэдагана прапусціць яго.
- Я запісаў іх усе,- ажно плакаў Нэвіл,- але напэўна дзесь згубіў!
- Цікавая казачка!- равеў сэр Кэдаган. Тут ён пабачыў Гары і Рона.- Дабравеч, мае юныя дружакі! Дапамажыце мне запраторыць гэтага дзецюка ў кайданы, ён спрабаваў ўварвацца ўсярэдзіну!
- Вох, змоўч!- прамовіў Рон, калі яны з Гары падыйшлі да Нэвіла.
- Я згубіў усе паролі!- тужыў Нэвіл.- Я здабыў у яго ўсе паролі на тыдзень, бо ён іх штораз мяняе, а цяпер ня ведаю, куды іх падзеў!
- Шыла Божае!- сказаў Гары сэру Кэдагану, які быў злёгку расчараваны і неахвотна ад’ехаў, каб прапусціць іх у гасцёўню. Па пакоі пранесся ўсхваляваны шоргат павяртаючыхся ў іх бок галоў і ў наступнае імгненне Гары быў абступлены іншымі вучнямі, які ўсклікаючы пазіралі на яго Вогненную Стралу.
- Дзе ты яе ўзяў, Гары?
- А палётаць даш?
- Ты ўжо спрабаваў яе?
- Рэйвенкло са сваімі Перамогамі 7 ані ня маюць шанцу!
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: