Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Название:Гары Потэр і Вязень Азкабана
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание
Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Яны выйшлі на поле пад гул апладысментаў. Іх супернікі з Рэйвенкло, у сініх мантыях ўжо стаялі у сярэдзіне поля. Паляўнічая Цёў Чан, была адзінай дзяўчынкай ў іх камандзе. Яна была ніжэй за Гары прыкладна на галаву і ён не мог не заўважыць, што Цёў нэрвавалася як і ён, а да таго ж была вельмі прыгожанькай. Яна ўсміхнулася Гары, калі каманды развярнуліся адна да адной разам са сваімі капітанамі. Хлопец адчуў лёгкае дрыжанне ў нізе жывата, але яно аніяк не было павязана з яго нэрвовай напругай.
- Вуд, Дэвіс, пацісніце рукі адно аднаму,- загадала мадам Хуч і капітаны наблізіўшыся абмяняліся поціскамі.
- Падрыхтавалі мётлы... па маім свістку... тры, два, адзін...
Гары адштурхнуўся ад зямлі і Вогненная Страла ўзляцела вышэй панад ўсімі астатнімі мётламі. Ён пачаў жмурачыся лятаць вакол стадыёну ў пошуках Сніча, ўвесь час слухаючы каментары, якія забяспечваў Лі Джордан сябра блізнятаў Візлі.
- Яны ўзляцелі і ўсе прысутныя з моцным захапленнем утаропілі свае вочы на грыфіндорца Гары Потэра які карыстаецца Вогненнай Стралой. Лепшай мятлой, якую абіраюць гульцы ўсіх нацыянальных каманд на Чэмпіянаце Сувету, як нам паведамляе часопіс “Усё аб Мётлах”...
- Джордан, а ці не маглі бы вы лепш паведамляць аб тым, што адбываецца на полі?- перапыніў яго голас прафесаркі МакГонагал.
- Маеце рацыю, мадам Прафесар... толькі ячшэ крыху дадатковай інфармацыі. Вогненная Страла дарэчы мае ўбудаваны аўтаматычны тормаз і...
- Джордан!
- Добра, добра! Сітуацыяй завалодаў Грыфіндор, гулец гэтай каманды Кэці Бэл нясецца ў напрамку варот...
Гары прамінуў Кэці ў супрацлеглым кірунку, назіраючы навокал, ці не блісне там штось залатое, а на яго хвост ўжо села Цёў Чан. Яна несумненна лятала найвыдатнейшым чынам... бо ўвесь час апынялася перад ім, прымушаючы змяніць кірунак.
- Пакажы ёй сваю хуткасць, Гары!- крыкнуў яму Фрэд, кружлянуўшы, каб адбіць Бладжэр, што нёсся ў напрамку Алісіі.
Гары паскорыў Стралу ў напрамку рэйвенклоскіх колаў у супрацлеглым канцы стадыёну і Цёў адстала. У гэты ж момант Кэці забіла першы гол у матчы і грыфіндорская трыбуна пачала шалець. Тут... Гары заўважыў Сніч, які пырхаў вельмі блізка ад зямлі ля адной з загародж.
Гары зрабіў нырок. Цёў заўважыла яго манэўр і накіравалася насустрач. Гары паскорыўся, яго захапіла ўзбуджэнне, ныркі былі яго ўлюбёным манэўрам. Ён ужо быў на адлегласці дзесяці футаў ад Сніча...
Але тут на яго шляху апынуўся Бладжэр кінуты адным з супернікаў, Гары збочыў на колькі цаляў, аднак гэтага часу хапіла, каб Сніч адляцеў прэчкі.
Адчуўся гуд расчаравання ад прыхільнікаў Грыфіндору і разам з ім апладыяванне рэйвенклоскай трыбуны свайму Бітаку. Джордж Візлі даўшы волю эмоцыям накіраваў другі Бладжэр у крыўдзіцеля і той быў вымушаны зрабіць неверагоднае ўхіленне ў бок, каб пазбегнуць удару.
- Грыфіндор перамагае з лікам восемьдзесят на нуль, але ж вы паглядзіце на Вогненную Стралу, як яна ляціць! І якую хуткасць развівае на ёй Гары. Камеце, якой карыстаецца Чан папросту не атрымаецца анічога падобнага. Сапраўды дакладны баланс Вогненнай Стралы ажыцяўляецца з-за гэтых доўгіх...
- ДЖОРДАН! ЦІ ТАБЕ ЗАПЛАЦІЛІ ЗА РЭКЛАМАВАННЕ ВОГНЕННАЙ СТРАЛЫ?! КАМЕНТУЙ МАТЧ!
Рэйвенкло пакрысе даганялі іх. Яны забілі тры галы запар і цяпер розніца ў ліку была толькі пяцьдзесят балаў... калі б зараз Цёў злавіла Сніч, яны б перамаглі. Гары імгненна знізіўся, ледзь пазбегнуўшы сутыкненне з рэйвенклоскім Пераследнікам... які шалёна зыркаў вачыма на хлопца. Раптам Гары заўважыў залаты бляск і трапяценне маленькіх крылак... Сніч кружляў ля грыфіндорскіх варот...
Хлопчык паскорыўся, не адводзячы вачэй ад залатой плямкі наперадзе... але ў наступную секунду, невядома адкуль аб’явілася Цёў, якая неслася блакуючы яго...
- ГАРЫ, ЦЯПЕР НЯ ЧАС ДЛЯ ДЖЭНТЛЬМЕНСТВА,- заравеў Вуд, калі той адхіліўся, каб пазбегнуць сутыкнення.- КАЛІ ПРЫЙДЗЕЦЦА МОЖАШ НАТ СПІХНУЦЬ ЯЕ З МЯТЛЫ!
Гары развярнуўся і ўбачыў пасміхаючуюся Цёў. Сніч зноўку адляцеў. Гары развярнуў Вогненную Стралу ўгору і неўзабаве апынуўся ў дваццаці футах панад полем. Крайком вока ён ўбачыў, як Цёў рушыла за ім. Напэўна, яна вырашыла шпіёніць за ім, замест таго, каб шукаць Сніч самастойна. Балазе... калі яна вырашыла сесці яму на хвост... хай сама адказвае за наступствы...
Ён зноўку нырнуў, Цёў вырашыўшы, што ён зноўку заўважыў Сніча, кінулася следам за ім. Гары пад вельмі вострым вуглом паляцеў уніз, суперніца паспяшала за ім. І тут Гары зноўку рэзка ўзляцеў угору і ўжо трэці раз пабачыў Сніч – той блішчэў ледзь вышэй рэйвенклоскай трыбуны.
Гары паскорыўся, тое ж зрабіла знахадзіўшаяся значна ніжэй Цёў. Гары перамагаў, з кожнай секундай набліжаючыся да Сніча... ну...
- Ай!- раптоўна закрычала Цёў кажучы кудысь.
Занепакоены Гары зірнуў уніз..
Тры дэментара, тры вялізных дэментара ў плашчах з каптурамі глядзелі на яго.
Хлопчык не разважаў ані секунды. Ён імгненна палез па-за тэніску, выцягнуў адтуль палачку і заравеў: “Экспекта Патронум!”
Нешта срэбнае і агромістае выляцела з яго палачкі. Гары ведаў, што трапіў у дэментараў, але не супыніўся паглядзець, што будзе, яго розум працягваў быць дзіўна ясным, Гары глядзеў наперад... ён быў амаль што там. Хлопчык выцягнуў руку, якая ўсё яшчэ сціскала палачку і ледзь паспеў самкнуць пальцы на маленькім трапяткім Снічы.
Прагучаў свісток мадам Хуч, Гары разгарнуўся ў паветры і ўбачыў шэсць пунсовых фігур якія несліся ў яго бок. Праз імгненне каманда абдымала яго настолькі моцна, што ледзь не скінулі з мятлы. А ўнізе сярод натоўпу чуліся крыкі грыфіндорцаў.
- А мой жа ты хлопча!- не супыняючыся енчыў Вуд. Алісія, Анджэліна і Кэці цалавалі Гары, а Фрэд абняў яго настолькі моцна, што Гары здавалася, быццам у яго зараз адарвецца галава. У поўным бязладдзі каманда нарэшце апынулася на зямлі. Гары злез з мятлы і падняўшы вочы ўбачыў, як да яго несся статак грыфіндорскіх фанатаў на чале з Ронам, але перш чым ён гэта зразумеў, яго акружыў натоўп.
- Так!- лямантаваў Рон, торгаючы гарыну руку ў паветра.- Так! Так!
- Малайчына, Гары!- выглядаючы надта захопленым прамовіў Персі.- Дзесяць галеёнаў мае! Прабач, але мне трэ знайці Пенелопу...
- Ай, малайца, Гары!- равеў Шымас Фініган.
- Найневера’одна!- прагудзеў Хагрыд панад галавамі грыфіндорцаў.
- Гэта быў выдатны Патронус,- прамовіў нехта ў самае вуха Гары.
Гары развярнуўся і ўбачыў прафесара Люпіна, які выглядаў узрушаным і задаволеным.
- Дэментары аніяк не паўплылі на мяне!- усхвалявана мовіў Гары.- Я нават не адчуў іх!
- Гэта адбылося, таму што... эээ... гэта былі не дэментары,- адказаў Люпін.- Хадзем...
Ён рушыў разам з Гары, пакуль яны не дасягнулі ўскрайку поля.
- Ты моцна напалохаў містэра Малфоя,- прамовіў прафесар.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: