Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гары вытарапіў вочу. Скамячанай горкай на зямлі валяліся Малфой, Крэйб, Гойл і капітан слізэрынскай каманды Маркус Флінт, спрабуючы вылезці з доўгіх чорных плашчоў з каптурамі. Малфой здавалася сядзеў на гойлавых плячах. А панад імі з выразам наймоцнай лютасці стаяла прафесарка МакГонагал.

- Нікчэмная мана!- лямантавала яна.- Нізкая і труслівая спроба пашкодзіць грыфіндорскаму Паляўнічаму! Усім затрыманне і пяцьдзесят балаў са Слізэрына! І я абавязкова пагаманю на ваш конт з прафесарам Дамблдорам! Між іншым, а вось і ён!

Калі было нешта ўзмацняюе перамогу Грыфіндору, дык толькі гэтая сцэна. Рон, пазіраючы праз гарына плячо курчыўся са смеху, гледзячы, як Малфой спрабуе выблытацца з плашчу ў якім ўсё яшчэ працягвала знаходзіцца галава Гойла.

- Хадзем, Гары!- крыкнуў Джордж, адцягваючы яго ад месца здарэння.- У нас вечарына! У Грыфіндорскай гасцёўне, зараз!

- Ужо!- адказаў Гары, ён адчуваў сябе шчаслівей, чым колісь за усё жыццё, узначальвая астатак каманды якая ўсё яшчэ была апранута ў пунцовыя мантыі, ён рушыў у напрамку замку.

***

Складалася ўражанне, бы Грыфіндор ўжо выйграў Кубак Квідытчу, вечарына доўжылася да позняй ночы. Блізнюкі Візлі зніклі на колькі гадзін, а потым аб’явіліся трымаючы ў акрэмках бутэлькі з вяршковым півам, гарбузовую шыпучку і колькі мяшкоў з прысмакамі ад Мядовага Герцага.

- Як у вас гэта атрымалася?- завішчала Анджэліна Джонсан, калі Фрэд з Джорджам пачалі кідаць ў натоўп Мятных жабак.

- З невялічкай дапамогаю Лунаціка, Галахвоста, Мягкалапа і Рагача,- шапатнуў Фрэд Гары на вуха.

І толькі адзін чалавек не браў удзелу ў святкаванні. Герміёна, што было нечувана, сядзела ў куточку і намагалася чытаць вялізны том “Хатняе жыццё і Сацыяльныя звычаі брытанскіх маглаў”. Калі Фрэд з Джорджам прыняліся жангляваць бутэлькамі з вершковым півам, Гары сыйшоў са стала і накіраваўся да яе.

- Ці была ты на матчы?- спытаўся ён.

- Зразумела ж,- адказала з напругаю ў голасе дзяўчынка, нават не падымаючы вачэй.- Я вельмі задаволена тым, што мы перамаглі, мяркую, што гэта сапраўды выдатна, але мне трэба дачытаць гэтую кнігу да панядзелка.

- Не кажы ерунды, Герміёна, давай далучайся да нас, пад’еш,- прамовіў Гары, ўскрайкам вока пазіраючы на Рона і разважаючы, ці ён у настолькі добрым настроі, каб зарыць сякеру вайны.

- Ані, Гары, мне яшчэ трэба прачытаць 422 старонкі!- крыху гістэрычна адказала Герміёна і, зірнуўшы на Рона, дадала.- Тым больш... там ёсць людзі, якія не жадалі б прыняць мяне ў сваю кампанію.

Быццам ў падтрымку яе слоў за сталом прагучаў голас Рона.

- А калі б тут быў яшчэ і Скаберс, ён бы са здавальненнем пакаштаваў гэтых сметанкавых мушак, а як ён іх любіў...

Герміёна заплакала. І перш чым Гары паспеў што-небудзь зрабіць ці сказаць, яна схапіла свае кнігі пад паху і не спыняючы ўсхліпваць кінулася па лесіцы ў сваю спальню.

- Ці не мог бы ты кінуць яе шпыняць?- спытаўся Гары ў Рона.

- Ані,- катэгарычна заявіў Рон.- Калі б яна хоць зрабіла выгляд, што шкадуе... але Герміёна не робіць гэтага. Яна ўсё шчэ старанна паводзіць сябе так, бы Скаберс дзесь адпачывае ці нешта накшталт гэтага.

Грыфіндорская вечарына скончылася толькі тады, калі а першай гадзіне ночы ў гасцёўню завітала прафесарка МакГонагал у халаце з шатландкі і сетачкай дзеля валос на галаве, ды загадала ўсім зараз жа класціся спаць. Гары з Ронам падняліся ў сваю спальню ўсё яшчэ працягваючы абмяркоўваць матч. Нарэшце, змучаны Гары забраўся ў свой ложак і штуршком зачыніўшы фіранкі свайго балдахіна, каб уратавацца ад месяцовага святла, лёг на спіну і адчуў, як амаль імгненна праваліўся ў сон...

Ён сніў нешта надта дзіўнае. Быццам ён рушыў праз лес, трымаючы на плячы сваю Вогненную Стралу за чымсці срабрыста-белым. Істота плазавала між дрэваў дзесці на перадзе і Гары мог бачыць толькі яе водбліскі. Хлопчык імкнуўся дагнаць яе, ён паскорыўся, але тое ж самае зрабіла і сама істота. Гары пабег яшчэ хутчэй і пачуў гук паскараючыхся капытоў, які імгненна перайшоў на галоп. Потым чарговы раз павярнуўшыся гары трапіў на паляну і...

- ХАААААААААААЛЛЛЛЛЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕРРРРРАААА! НЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕЕ!

Гары бы ад аплявухі імгненна прачнуўся. Дэзарыентаванны з-за цемры, Гары паспрабаваў намацаць фіранку. Ён чуў, як па пакоі нехта бегае, а потым голас Шымаса Фінігана ў імшым куце пакоя спытаў.

- Што здарылася?

Гары адчуў як ляпнулі дзверы пакою. Нарэшце ён знайшоў край фіранкі і расчыніў яе, у той жа момант Дын Томас запаліў лямпу.

Рон сядзеў з жахам на твары, а адна з фіранак яго ложку была разадраная.

- Блэк! Сірыюс Блэк! З нажом!

- Штоооооо?

- Вось тут! Хвіліну таму! Ён разрэзаў фіранку і пабудзіў мяне!

- Ты ўпэўнены, што не прысніў яго?- спытаўся Дын.

- Зірні на балдахін! Я кажу, ён быў тут!

Усе хлопцы пакінулі свае ложкі, Гары першым дабег да выхаду, а за ім ўсе астатнія спусціліся па сходах у гасцёўню. Са сваіх спален пачалі выглядаць астатнія вучні і пытацца соннымі галасамі.

- Хто крычаў?

- Што вы тут робіце?

Гасцёўня была асветлена толькі дагараючым вогнішчам каміна і па ранейшаму была завалена смеццем застаўшымся пасля вечарыны. Але там ужо нікога не было.

- Ты дакладна ўпэўнены, Рон, што гэта ня быў сон?

- Я кажу вам, што бачыў яго на ўласныя вочы!

- Што за шум?

- Прафесарка МакГонагал загадала ўсім спаць!

- Колькі дзяўчынак нацягваючы халаты і пазіхаючы спускаліся па сходах. Крыху пазней пачалі спускацца хлопцы.

- Выдатна, мы збіраемся працягваць?- узрушана прамовіў Фрэд.

- Зараз жа ўсе па пакоях!- ўскрыкнуў Персі на хаду прымацоўваючы значык старасты да піжамы.

- Перс... там быў Сірыюс Блэк!- ледзь чутна заявіў Рон.- Ён прабраўся ў наш пакой! З нажом! Ён пабудзіў мяне!

У гасцёўне запанавала цішыня.

- Глупства!- выглядаючы напалохана прамовіў Персі.- Ты шмат з’еў падчас вечарыны, Рон... і прысніў кашмар...

- Я бачыў яго...

- Ну ўсё, з мяне годзе!

Адчыніўшы адтуліну за партрэтам прамовіла прафесарка МакГонагал. Яна стаяла люта азіраючыся на прысутных.

- Я ня меньш за вас рада перамоге Грыфіндору, але гэта пераходзіць ўсе магчымыя межы! А ад вас, Персі, я чакала большага!

- Вядома ж я не дазваляў ім анічога падобрага, мадам прафесар!- сапя ад абурэння мовіў Персі.- Я загадаў усім адпраўляцца па ложках! Мой брат Рон ўбачыў кашмар...

- ГЭТА НЕ БЫЛО КАШМАРАМ!- залямантаваў Рон.- МАДАМ ПРАФЕСАР, Я ПРАЧНУЎСЯ, А НАДА МНОЙ, ТРЫМАЮЧЫ НОЖ СТАЯЎ СІРЫЮС БЛЭК!

Прафесарка вытарапілася на яго.

- Не кажыце ерунды, Візлі, як ён мог трапіць сюды праз партрэт?

- Спытайце ў яго!- дрыжачым пальцам кажучы на карціну адказаў Рон.- Спытайце, ці не бачыў ён кагось...

Падазрона бліснуўшы вачыма на Рона, прафесарка адштурхнула карціну і выйшла з пакою. Увесь пакой сцішыўшы дыханне ўважліва сачыў за размовай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x