Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі яны выйшлі на поле раздаўся гуд з галасоў і апладысментаў. Тры чвэрці вучняў мелі на сваёй вопрадцы пунсовыя ружачкі і размахвалі пунсовымі сцягамі з залатым грыфіндорскім ільвом, альбо плакатамі з надпісамі “ДАВАЙ, ГРЫФІНДОР!” ці “КУБАК ТОЛЬКІ ЛЬВАМ!” Толькі за слізэрынскімі варотамі можна было ўбачыць навучэнцаў у зялёных мантыях і размахваючых зялёнымі сцягамі са срэбнай змяёй. У першам шэрагу сядзеў прафесар Снэйп, апрануты, як і вучні яго Дому ў зялёнае, а на яго твары лунала бязлітасная ўсмешка.

- А вось і грыфіндорцы!- загаласіў Лі Джордан, што як заўсёды каментаваў гульню.- Гэта Потэр, Бэл, Джонсан, Спінэт, Візлі, Візлі і Вуд. Шырока прызнаная лепшай камандай Хогвартса за шмат папярэдніх год...

Каментар Лі быў заглушаны абуранымі воклічамі з боку слізэрынцаў.

- А вось на поле выходзіць каманда Слізэрына на чале з іх капітанам Флінтам. Ён зрабіў сякія-такія змены ў складзе каманды і здаецца зрабіў стаўку не на майстэрства гульцоў, а на іх памер...

Зноў раздаліся абураныя воклічы слізэрынцаў. Але Гары зірнуўшы ўбачыў, што Лі меў рацыю – акрамя маленькага Малфоя, астатнія гульцы слізэрынскай каманды нагадвалі волатаў.

- Капітаны, пацісніце адно аднаму рукі!- загадала мадам Хуч.

Флінт і Вуд наблізіліся і паціснулі адно аднаму рукі настолькі шчыльна, як быццам збіраліся паламаць суперніку пальцы.

- Сядайце на мётлы!- усклікнула мадам Хуч.- Тры... два... адзін...

Гук яе свістка патануў у рове трыбунаў, калі чатырнаццаць гульцоў узвіліся ў паветра. Гары адчуў, як вецер прыгінае яго валоссе назад і што ўсё яго нерваванне знікла, калі ён адчуў узбуджэнне палёта. Ён азірнуўся назад і ўбачыўшы, як за ім следам ляціць Малфой, рынуўся ўздоўж поля ў пошуках Сніча.

- Грыфіндор адразу ж рынуўся ў гульню. Алісія Спінэт з гэтай каманды завалодала Квафлам і цяпер нясецца ў бок слізэрынскіх кольцаў, добра выглядаеш Алісія! Ай, не... Квафл перахапіў Ворынгтан і нарэшце ў бой кінуўся Слізэрын... БАМ... добры Бладжэр пушчаны Джорджам Візлі і Ворынгтан губляе Квафл, які імгненна падхоплівае Джонсан. Грыфіндорцы зноў на гульне, давай Анджэліна... яна прыгожа аблятае вакол Мантэгю... нырай, Анджэліна, гэта Бладжэр! ... КІДОК ПА КОЛЬЦАХ! ГОЛ! ДЗЕСЯЦЬ – НУЛЬ НА КАРЫСЦЬ ГРЫФІНДОРА!

Анджэліна ўскінуўшы кулак ў паветра праляцела вакол поля, а ў нізе ўражана роў пунсовы натоўп...

- УУУУУУ!

Анджэліна ледзь не звалілася з мятлы, калі ў яе на поўнай куткасці ўрэзаўся Флінт.

- Прабачце!- крыкнуў Флінт, калі ўнізе абурана засвісталі.- Я нажаль не ўбачыў яе!

У наступны момант, Бітак з грыфіндорскай каманды Фрэд Візлі стукнуў Флінта сваёй бітаю па патыліцы. Той дзюбнуўся носам ў ручку сваёй мятлы і ў яго адразу пацякла юшка.

- Парушэнне!- віскнула мадам Хуч, наблізіўшыся да іх.- За несправакаваны напад на слізэрынскага Пераследніка, Грыфіндору прызначаецца пенальці. Пенальці таксама прызначаецца Слізэрыну за пашкоджанне Пераследніка з грыфіндорскай каманды!

- Кінце, міс!- прастагнаў Фрэд, але мадам Хуч ужо дала сігнал сваім свістком і Алісія паляцела наперад, дзеля выканання пенальці.

- Давай, Алісія!- загаласіў Лі ў запанавалай сярод натоўпа цішыні.- ТАК! ЯНА АБХОДЗІЦЬ НАГЛЯДЧЫКА! ДВАЦЦАЦЬ – НУЛЬ НА КАРЫСЦЬ ГРЫФІНДОРА!

Гары развярнуў сваю Вогненную Стралу, каб паглядзець, як Маркус Флінт, які ўсё шчэ сцякаў крывёю, паляцеў наперад, каб прабіць пенальці на карысць Слізэрына. Перад грыфіндорскімі кольцамі, сціснуўшы сківіцы, насіўся Вуд.

- Зразумела ж, Вуд найдвыдатнейшы Наглядчык!- паведаміў Лі прысутным, пакуль Флінт, чакаў сігналу ад мадам Хуч.- Найраскошнейшы! Яго будзе вельмі цяжка абыйсці... вельмі цяжка... ТАК! Я НЕ ВЕРУ! ЁН ЗЛАВІЎ КВАФЛ!

Гары з палёгкаю адвярнуўся і зноўку прыняўся шукаць вачыма Сніч, адначасова ловячы кожнае слова Лі.Трэба было не толькі самому знайсці Сніч, але не даць тое ж самае зрабіць Малфою, пакуль Грыфіндор не павядзе ў ліку больш за пяцьдзесят ачкоў...

- Квафлам завалодаў Грыфіндор, не, Слізэрын... не! Квафл зноў вярнуўся да грыфіндорцаў, ён ў руках Кэці Бэл, яна маланкаю нясецца праз поле трымаючы квафл у руках... НАЎМЫСНЫ НАПАД!

Мантэгю – адзін са слізэрынскіх Пераследнікаў перарэзаў шлях Кэці, але замест таго, каб выхапіць ў яе квафл, ён папытаўся схапіць дзяўчыну за галаву. Кэці закруціла ў паветры, яна цудам ўсядзела на мятле, але згубіла квафл.

Мадам Хуч зноў засвісцела і з крыкам падляцела да Мантэгю. Хвіліну пазней Кэці прабіла пенальці міма слізэрынскага Наглядчыка.

- ТРЫЦЦАЦЬ – НУЛЬ! ВОСЬ ВАМ, ВЫ БРЫДКІЯ ШЭЛЬМЫ...

- Джорджан, калі ласка, каментуй неперадузята..!

- Я гэдак і раблю, мадам прафесар!

Гары адчуў моцны штуршок хвалявання. Ён убачыў Сніч... ён мігацеў ля падножжа адной са стоек грыфіндорскіх калец... але яму пакуль нельга было яго лавіць. А калі яго заўважыць Малфой...

Нацягнуўшы на твар выраз фальшывай сканцэнтраванасці, Гары развярнукў мятлу і памчаўся да слізэрынскіх кольцаў. Гэта спрацавала. Малфой кінуўся следам, вырашыўшы, што Гары ўбачыў там Сніч...

ШШШШШ.

Раптам міма правага вуха Гары прасвісцеў Бладжэр, пушчаны слізэрынскім Бітаком Дэрыкам. Праз дзелю секунды...

ШШШШШ.

Яшчэ адзін Бладжэр, пушчаны другім Бітаком слізэрынцаў Боўлам, праляцеў міма яго локця.

Гары крайком вока ўвачыў, як Боўл з Дэрыкам набліжаюцца да яго падняўшы біты...

У адошнюю секунду ён рэзкка накіраваў Вогненную Стралу ўгору і слізэрынскія бітакі з гідкім хрустам сутыкнуліся адно з адным.

- Бугагаааа!- залямантаваў Лі Джордан, калі слізэрынскія Бітакі хіляючыся адляцелі адно ад аднаго схапіўшыя за галовы.- Нажаль, хлопчыкі! Вам трэба было спачатку добра падумаць, перш чым спрабаваць падбіць гульца на Вогненнай Страле! А квафлам ізноў валодае Грыфіндор, ён у руках у Джонсан... да яе набліжаецца Флінт... торкні яму ў вока, Анджэліна!.. Гэта быў жарт, мадам Прафесар, толькі жарт... вой не... квафлам завалодал Флінт, ён ляціць да грыфіндорскіх колаў. Давай, Вуд, абараняй..!

Але Флінт забіў. На слізэрынскім баку адчуўся выбух радасці, а Лі настолькі смачна вылаяўся, што прафесарка МакГонагал зноўку паспрабавала адабраць ў яго чароўны мікрафон.

- Прабачце, мадам прафесар, прабачце! Больш не паўтарыцца! Вось, Грыфіндор лідыруе з лікам трыццаць на дзесяць і зноў атакуе...

Гэта была самая брудная гульня у якой толькі ўдзельнічаў Гары. Раз’юшчаныя тым, што грыфіндорцы з самога пачатку захапілі перавагу, слізэрынцы ўжо ня грэбалі аніякімі сродкамі, каб захапіць квафл. Боўл атакаваў Алісію сваёй бітай, потым апраўдываючыся, бы прыняў яе за Бладжэр. Джордж Візлі стукнуў яму ў адказ локцем у твар. Мадам Хуч зноўку прызначыла пенальці абедзвюм камандам, але Вуд ў чарговы раз уратаваў свае кольцы і разрыў у ліку павялічыўся да сарака на дзесяць на карысць Грыфіндору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x