Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Тут можно читать онлайн Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детская фантастика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана краткое содержание

Гары Потэр і Вязень Азкабана - описание и краткое содержание, автор Дж. К. Роўлінг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гары Потэр і Вязень Азкабана - читать книгу онлайн бесплатно, автор Дж. К. Роўлінг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карнэліюс Фадж, які крыху ўзапрэў у сваёй паласатай мантыі, стаяў і глядзеў сабе пад ногі. Заўважыўшы Гары, ён усхамянуўся.

- Вітаю, Гары!- прамовіў ён.- Я спадзяюся ты ідзеш з іспыта? Гэты - перадапошні?

- Так,- адказаў Гары. Рон і Герміёна дагэтуль ніколі не бачыліся з міністрам па справах магіі і таму збянтэжана стаялі за гарынай спіной.

- Выдатнае надвор’е,- сказаў Фадж, зірнуўшы на возера,- Але як шкада... як шкада...

Ён цяжка ўздыхнуў і паглядзеў на Гары.

- Я тут з адной вельмі непрыемнай місіяй, Гары. Камітэту па знішчэнню небяспечных істотаў спатрабаваўся сведка катавання шалёнага гіпагрыфа. Я якраз быў у Хогсмідзе, каб праверыць, як справы з росшукамі Блэка і гэта пасада была запрапанована мне.

- Ці гэта значыць, што апеляцыю ўжо разгледзелі?- выступіўшы наперад спытаўся Рон.

- Не, не, розгляд апеляцыі запланаваны на сёння,- адказаў Фадж з зацікаўленасцю зірнуўшы на Рона.

- Тады, як вы можыце лічыць сябе сведкам катаваня,- рашуча прамовіў Рон.- Гіпагрыфа ж яшчэ могуць апраўдаць!

Перш чым Фадж паспеў штось адказаў Рону, за спіной міністра з галоўных дзвярэй выйшлі два чараўніка. Адзін з іх быў настолькі стары, што здавалася быў гатовы рассыпацца на іх вачах, а другі быў велічны і дужы, з танюткімі чорнымі вусамі. Гары адразу зразумеў, што гэта прадстаўнікі Камітэта, бо стары зірнуўшы ў напрамку хагрыдавай халупы прамовіў слабым голасам:

- Божа, мой, Божачкі, я ўжо занадта стары для падобных спраў... а другой гадзіне, ці не так Фадж?

Чарнавусы правеў сваім пальцам дзесьці ў раёне паса і Гары заўважыў, што той крануўся ляза вялізнай сякеры. Рон ужо раскрыў рота, каб нешта сказаць, але Герміёна моцна пхнула яго пад рэбры і хістнула галавою у напрамку уваходу.

- Навошта ты спыніла мяне?- раздражнённа спытаўся Рон, калі яны ўвайшлі ў Вялікую Залу на абед.- Ці ты іх бачыла? Яны ўжо і сякеру падрыхтавалі! Гэта не правасуддзе!

- Рон, твой бацька працуе ў міністэрстве. Табе нельга казаць падобнага яго босу!- адказала Герміёна, але пры гэтам сама выглядала ашаломленай.- Калі Хагрыд у гэты раз захавае равнавагу і распавядзе ўсё належным чынам, мяркую, яны не пасмеюць катаваць Бакбіка....

Аднак Гары быў больш чым упэўнены, што Герміёна і сама ня верыла таму, што казала. Вучні, сядзеўшыя ў Вялікай Зале за сталамі захоплена разважалі аб тым, што пасля абеду нарэшце адбудуцца апошнія іспыты. Але перапоўніўшыся турботаю аб Хагрыдзе і Бакбіку сябры не ўдзельнічалі ў гэтым размовах.

Апошнім іспытам у Гары і Рона было Вяшчунства, а ў Герміёны – Маглазнаўства. Яны падняліся па мармуровых сходах. Пакінуўшы Герміёну на другім паверсе, Гары з Ронам самі падняліся ажно да семага, дзе ўбачылі шэраг вучняў, якія згрудзіліся на вінтавой лесвіцы, што вяла да кабінэта прафесаркі Трэлані і пыталіся ў апошнюю хвіліну запомніць штось з напісанага ў падручніку.

- Яна выклікае паасобку,- паведаміў ім Нэвіл, калі Гары з Ронам падыйшлі да яго і прыселі побач. Нэвіл трымаў на каленях свой падручнік Развуаляванне Будучыні, ён быў адчынены на старонцы прысвечанай варажбе з дапамогаю крышталёвага шару.- Хто-небудзь з вас бачыў, хоць нешта ў гэтым шары?- няшчасным голасам спытаўся ён.

- Ані,- рашуча адказаў Рон. Ён зірнуў на свой гадзіннік, Гары ведаў, што Рон глядзіць, колькі часу засталося да пачатку апеляцыі Бакбіка.

Чарга вучняў, чакаючых іспыту скарачалася вельмі павольна. Калі хтось ўжо здаўшы іспыт спускаўся па срэбнай лесенке ўсе адразу кідаліся да яго і шэптам пыталіся.

- Што яна пыталася? Ці здаў ты?

Але рашуча ўсе адмаўляліся адказваць на пытанні.

- Яна сказала, што ўбачыць ў сваім крышталёвым шары, калі я вам падкажу і са мною здарыцца няшчасце,- прапішчаў Нэвіл, спусціўшыся ўніз да Гары і Рона, якія ўжо дасягнулі пляцоўкі пад кабінэтам Трэлані.

- Вельмі зручна,- фыркнуў Рон.- Ці ведаеш, я пачынаю думаць, што Герміёна мела рацыю, яна,- Рон паказаў пальцам на люк,- папросту старая махлярка.

- Так,- гледзячы на ўласный гадзіннік адказаў Гары, было ўжо а другой дня,- Трэ, каб яна паспяшалася...

Парваці спусцілася па лесенке ззяючы ад гонару.

- Яна сказала, што з мяне атрымаецца вельмі добрая празорка,- паведаміла яна Гары і Рону.- Я столькі ўсяго ўбачыла... жадаю поспехаў!

І яна паспяшала ўніз па сходах да сваёй сяброўкі Лавендры.

- Рональд Візлі,- фамільярна прамовіў, цмяны голас панад іх галовамі. Рон скруціўшы морду у гарыным напрамку падняўся па лесенке. Цяпер Гары быў адзіным, хто не прайшоў іспыт. Ён прысеў на падлогу спіной да сцяны і прыслухаўся да ціхага гудзення мух, а яго думкі былі недзе там, з Хагрыдам.

Нарэшце, прыкладна праз дваццаць хвілін, вялізныя ступакі Рона паказаліся з люку.

- Ну як?- падымаючыся з падлогі, спытаўся Гары.

- Трызненне,- адказаў Рон.- Я зразумела ж анічога не бачыў, таму нес першае, што прыйшло да галавы, хаця я не ўпэўненны што яна гэта заўважыла, але...

- Сустрэнемся ў гасцёўне,- прамармытаў Гары, калі голас прафесаркі паклікаў яго.

У пакоі нагары было яшчэ больш задушна чым раней. Фіранкі былі наглуха завешаны, ў каміне палаў агонь, а звычайны для кабінэта пах быў настолькі моцным, што Гары закашляўся. Праз безладна расстаўлены сталы і крэслы, Гары накіраваўся да стала, дзе ля вялізнага крышталёвага шара сядзела прафесарка Трэлані.

- Дабрыдзень, мой любы,- мягка прамовіла яна.- Калі на гэта будзе твая воля, зазірні ў шар... не спяшайся, вось... а потым скажы мне, што ты там бачыш...

Гары нахіліўся да шару і з ўсяе моцы пачаў глядзець у яго, імкнучыся ўбачыць там хоць штось акрамя віхуроў белай смугі, але ў яго анічога не атрымалася.

- Не?- далікантна спыталася прафесарка.- Што ты бачыш?

Задуха была невыноснай, а ноздры пякло ад паху духмянасцяў, якія даносіўся з каміна. Гары падумаў аб тым, што толькі што паведаміў яму Рон і таксама вырашыў прыкінуцца.

- Ну...- прамовіў ён,- я бачу цёмную постаць... ммм...

- На што яна падобна?- прашапатала прафесарка.- Не спяшайся, падумай...

Гары крыху паразважаўшы, супыніўся на Бакбіке.

- Гіпагрыфа,- рашуча адказаў ён.

- Няўжо!- прашапатала Трэлані, штось нядвайна нашкрабаўшы на скрутку пергамента, які ляжаў у яе на каленях,- Мой ты хлопчык, магчыма ты бачыш вынік сутычкі нашага беднага Хагрыда з міністэрствам магіі! Паглядзі... ці мае гіпагрыф галаву?

- Так,- рашуча прамовіў Гары.

- Ты ў гэтым упэўнены?- не супакойвалася прафесарка.- Упэўнены, мой любы? Зірні лепей, мо ён курчыцца на зямлі, ці якаясь постаць стаіць па над ім з сякераю ў руках?

- Не!- адказаў Гары, пачынаючы адчуваць лёгкую моташ.

- Крыві няма? Можа плачучы Хагрыд?

- Не!- паўтарыў Гары, з ўсяе сілы жадаючы найхутчэй пакінуць гэты пакой і яго задуху.- З ім ўсё добра, ён... ён улятае...

Прафесарка Трэлані з тугою уздыхнула.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дж. К. Роўлінг читать все книги автора по порядку

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гары Потэр і Вязень Азкабана отзывы


Отзывы читателей о книге Гары Потэр і Вязень Азкабана, автор: Дж. К. Роўлінг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x