Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Добра! - сказаў злы князь. - Тады я скару i Бога!

I, аслеплены шалёнай фанабэрыяй, ён загадаў будаваць дзiвосны карабель, на якiм можна было гойсаць у паветры. Карабель быў размаляваны рознымi фарбамi i нагадваў паўлiнаў хвост, усеяны тысячамi вочак, але кожнае вочка было руляй стрэльбы. Князь сеў на карабель; варта яму нацiснуць адну спружыну, са стрэльбаў выляталi тысячы куляў, а стрэльбы адразу ж самi сабой зараджалiся нанова. Сто магутных арлоў былi запрэжаны ў карабель, i вось ён узвiўся ў паветра, да сонца. Зямля ледзь вiднелася ўнiзе, горы ды лясы здавалiся спачатку ўзараным дзёрнам, потым намаляванымi на геаграфiчнай карце i, нарэшце, зусiм знiклi ў воблачным тумане. Усё вышэй ды вышэй узнiмалiся арлы; тады Бог паслаў аднаго са сваiх незлiчоных анёлаў, але злы князь сустрэў яго залпам са стрэльбаў. Кулi адскочылi ад блiскучых крылаў анёла, як градзiнкi; толькi адна-адзiная кропелька крывi выцекла з беласнежнага крыла i ўпала на карабель, дзе сядзеў князь. Яна глыбока ўелася ў дрэва i нацiснула на дно карабля са страшэннай сiлай, быццам глыба свiнцу ў тысячу пудоў. Карабель паляцеў унiз з неверагоднай хуткасцю; магутныя крылы арлоў пераламiлiся; вецер так i свiстаў у вушах князя; аблокi, што сабралiся з дыму ад спаленых гарадоў, грувасцiлiся наўкол i прымалi пачварныя формы: велiзарных ракаў, якiя працягвалi да князя дужыя клюшнi, абломкаў скал, што кацiлiся ўнiз, i драконаў, што дыхалi агнём. Князь ляжаў на дне карабля напаўмёртвы ад страху. Нарэшце карабель засеў у густым веццi лясных дрэў.

- Я адолею Бога! - сказаў князь. - Я даў сабе клятву адолець яго, i быць па тым! - I ён загадаў пабудаваць новы карабель; будавалi яго сем гадоў. Загадаў ён таксама каваць маланкi з найцвярдзейшае сталi, каб узяць цвярдыню неба прыступам, i сабраў ваяроў з усiх канцоў сваёй дзяржавы; войскi пакрылi прастору ў некалькi квадратовых мiляў. Ваяры гатовыя былi сесцi на караблi, князь падышоў да свайго, але Бог наслаў на яго рой камароў, адзiн толькi маленькi камаровы рой. Насякомыя гулi вакол князя ды джалiлi яго ў твар i рукi. Ён злосна выхапiў меч, але сек iм толькi паветра, у камароў патрапiць анiяк не ўдавалася. Тады ён загадаў прынесцi каштоўныя дываны ды ахiнуць сябе iмi з ног да галавы, каб анiводзiн камар не мог дастаць яго сваiм джалам. Загад быў выкананы, але адзiн камар ухiтрыўся прабрацца пад самы нiжнi дыван, залез у вуха князя ды ўджалiў яго. Быццам агонь разлiўся па князевай крывi, яд пранiк у ягоны мозг, i ён сарваў з сябе ўсе апраткi ды голы ўзяўся кiдацца з боку ў бок i скакаць перад натоўпам сваiх бязлiтасных салдат, а тыя толькi смяялiся са звар'яцелага князя, якi хацеў перамагчы Бога i быў сам пераможаны камарыкам!

ОЛЕ-ЛУКОЙЕ

Нiхто на свеце не ведае гэтулькi казак, колькi ведае Оле-Лукойе. Вось жа майстар апавядаць!

Вечарам, калi дзецi спакойна сядзяць за сталом або на сваiх лаўках, з'яўляецца Оле-Лукойе. У адных панчохах ён цiха-цiха падымаецца па лесвiцы; потым асцярожна прыадчыняе дзверы, нячутна заходзiць у пакой i лёгка пырскае дзецям у вочы салодкiм малаком. У руках яго маленькая спрынцоўка, i малако пырскае з яе тоненькiм-тоненькiм струменьчыкам. Тады павекi ў дзяцей пачынаюць сплюшчвацца, i яны ўжо не могуць разгледзець Оле, i ён падкрадваецца да iх ззаду i пачынае лёгенька дзьмуць iм у патылiцы. Падзьме - i галовы iх адразу ж цяжэюць. Гэта зусiм не балюча, - у Оле-Лукойе няма ж злоснага намеру; ён хоча толькi, каб дзецi суцiшылiся, а для гэтага iх абавязкова трэба пакласцi ў ложак. Ну вось ён i пакладзе iх, а потым пачынае ўжо апавядаць казкi. Калi дзецi паснуць, Оле-Лукойе прысаджваецца да iх на ложак. Апрануты ён цудоўна: на iм шаўковы кафтан, толькi нельга сказаць, якога колеру - ён адлiвае то блакiтным, то зялёным, то чырвоным, гледзячы, у якi бок павернецца Оле. Пад пахамi ў яго па парасону: адзiн з малюнкамi, якi ён раскрывае над добрымi дзецьмi, i тады iм усю ноч сняцца цудоўныя казкi, а другi зусiм просты, гладкi, якi ён разгортвае над нядобрымi дзецьмi; ну яны i спяць усю ноч як цурбаны, i ўранку выяўляецца, што яны зусiм нiчога не бачылiўсне.

Паслухаем жа пра тое, як Оле-Лукойе наведваў кожны вечар аднаго маленькага хлопчыка, Яльмара, i апавядаў яму казкi! Гэта будзе цэлых сем казак, - у тыднi ж сем дзён.

Панядзелак

- Ну вось, - сказаў Оле-Лукойе, паклаўшы Яльмара ў ложак, - цяпер упрыгожым пакой!

I ў адзiн момант усе пакаёвыя кветкi выраслi, сталi вялiкiмi дрэвамi, якiя працягнулi свае доўгiя галiны ўздоўж сцен да самай столi; увесь пакой ператварыўся ў цудоўную альтанку. Галiны дрэў былi абсыпаны кветкамi; кожная кветачка па прыгажосцi i паху была лепш за ружу, а на смак (калi б вы толькi захацелi яе пакаштаваць) саладзей, чым сочыва; плады ж блiшчэлi, як залатыя. Яшчэ на дрэвах былi пампушкi, якiя ледзь не трэскалiся ад разынкавай начынкi. Проста дзiва нейкае! Раптам пачулiся страшныя енкi ў шуфлядзе стала, дзе ляжалi вучэбныя дапаможнiкi Яльмара.

- Што там такое? - сказаў Оле-Лукойе, пайшоў i выцягнуў шуфляду.

Выявiлася, што гэта нервавалася аспiдная дошка: у рашэннi напiсанай на ёй задачы была памылка, i таму задача не рашалася; грыфель скакаў i скакаў на адной вяровачцы, нiбы сабачка; ён вельмi хацеў памагчы, але не мог. Гучна стагнаў i сшытак Яльмара; проста жах ахоплiваў, слухаючы яго! На кожнай старонцы ў пачатку кожнага радка стаялi цудоўныя вялiкiя i маленькiя лiтары гэта быў пропiс; а побач iшлi другiя, якiя думалi, што трымаюцца так жа цвёрда. Iх пiсаў сам Яльмар, i яны, здавалася, спатыкалiся аб лiнейкi, на якiх трэба было б стаяць.

- Вось як трэба трымацца! - гаварыў пропiс. - Вось так, з лёгкiм нахiлам управа!

- Ах, нам i хацелася, - адказвалi лiтары Яльмара, - але ж мы не можам! Мы такiя дрэнненькiя!

- Дык вас трэба трохi падцягнуць! - сказаў Оле-Лукойе.

- Ды не, не! - закрычалi яны i выпрасталiся так, што люба было глядзець.

- Ну, цяпер нам не да казак! - сказаў Оле-Лукойе. - Будзем практыкавацца! Раз-два! Раз-два!

I ён давёў лiтары Яльмара да таго, што яны стаялi роўна i бадзёра, як любы пропiс. Але калi Оле-Лукойе пайшоў i Яльмар прачнуўся ранiцай, яны выглядалi так жа нiкчэмна, як i раней.

Аўторак

Як толькi Яльмар лёг, Оле-Лукойе дакрануўся сваёй чароўнай спрынцоўкай да мэблi, i ўсе рэчы тут жа пачалi размаўляць памiж сабою; усе, акрамя плявальнiцы; гэта маўчала i злавала на iх за мiтусню: гавораць толькi пра сябе i нават не падумаюць пра тую, што так сцiпла стаць у кутку i дазваляе пляваць на сябе!

Над камодай вiсела вялiкая карцiна ў пазалочанай раме; на ёй была адлюстравана прыгожая мясцовасць: высокiя старыя дрэвы, трава, кветкi i шырокая рака, што бегла каля дзiўных палацаў, за лес, у далёкае мора.

Оле-Лукойе дакрануўся чароўнай спрынцоўкай да карцiны, i намаляваныя на ёй птушкi заспявалi, галiны дрэў заварушылiся, а хмары панеслiся па небе; нават было вiдаць, як слiзгаў па карцiне iх цень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x