Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Ганс Андерсен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Ганс Андерсен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Цябе падарылi! - сказаў хлапчук. - I ты павiнен застацца тут! Хiба ты не разумееш гэтага?

Стары гаспадар заявiўся са скрынкай, у якой было шмат самага рознага i незвычайнага: нейкiя шкатулачкi, флакончыкi i калоды старасвецкiх картаў такiх вялiкiх, аздобленых золатам, цяпер ужо не ўбачыш! Дзядок адчынiў для госця i вялiкiя скрынкi даўняга камоднага бюро i нават клавiкорды, на вечку якiх быў намалёваны пейзаж. Iнструмент пад рукой гаспадара выдаваў цiхiя дрыготкiя гукi, а сам стары напяваў пры гэтым нейкую тужлiвую мелодыю.

- Гэтую песню спявала калiсьцi яна! - сказаў ён, кiўнуўшы на партрэт, куплены ў старызнiка, i вочы яго заблiшчэлi.

- Я хачу на вайну! Хачу на вайну! - залемантаваў нечакана алавяны салдацiк i кiнуўся прэч з куфра.

Дзе ж ён дзеўся! Шукаў яго i сам стары гаспадар, шукаў i хлапчук - няма нiдзе, ды i толькi.

- Ладна, я знайду яго пасля! - сказаў дзядок, але так i не знайшоў. Падлога ўся была са шчылiнамi, салдацiк упаў у адну з iх i ляжаў там, быццам у незасыпанай магiле.

Увечар хлапчук вярнуўся дадому. Час iшоў; наступiла зiма; вокны замерзлi, i хлопчыку прыйшлося дыхаць на iх, каб адтала на марозным шкле хоць маленькая лапiнка, у якую можна было б зiрнуць на вулiцу. Снег зацярушыў усе выразанкi i надпiсы на аздобе старога дома i закiдаў лесвiцу, - будынак стаяў быццам нежылы. Ды так яно i было: стары, гаспадар яго, памёр.

Вечарам да старога дома пад'ехала каляснiца, на яе паклалi труну i павязлi дзядка за горад, у сямейны склеп. Нiхто не крочыў за труной - усе сябры старога даўным-даўно памерлi. Хлапчук паслаў услед труне паветраны пацалунак.

Пасля некалькiх дзён у старым доме назначылi аўкцыён. Хлапчук бачыў з акенца, як выносiлi старасвецкiя партрэты рыцараў i паненак, кветкавыя гаршкi з доўгiмi вушамi-ручкамi, старыя крэслы i шафы ды камоды. Адно падалося сюды, iншае туды; партрэт панi, куплены ў крамцы старызнiка, вярнуўся зноў у дом ды так там i застаўся: нiхто ж не ведаў гэтай жанчыны, дык нiкому i не патрэбен быў яе партрэт.

Увесну пачалi бурыць стары дом - гэтая вартая жалю развалiна ўжо мазолiла ўсiм вочы, i з вулiцы можна было зазiрнуць у пакоi са шпалерамi са свiной скуры, што вiселi цяпер абрыўкамi; зелянота на тэрасе разраслася яшчэ пышней i густа абвiвала ўпалыя бэлькi. Затым прыбралi, вычысцiлi мясцiну, дзе стаяў стары дом.

- Вось i выдатна! - сказалi суседнiя дамы.

Замест старога дома на вулiцы з'явiўся новы, з вялiкiмi вокнамi i белымi роўнымi сценамi. Перад iм, гэта значыць, уласна, на тым самым месцы, дзе стаяў раней стары дом, заклалi садзiк, i вiнаградныя галiнкi пацягнулiся адтуль да сцяны суседняга дома. Садзiк абгарадзiлi высокiмi жалезнымi краткамi, а ў яго вяла жалезная брамка. Усё гэта выглядала так хораша, што мiнакi прыпынялiся i выцiкоўвалi скрозь краткi. Вiнаградныя галiнкi былi ўсыпаныя дзесяткамi вераб'ёў, якiя цiўкалi наперабой, але не пра стары дом, - бо яны яго не маглi помнiць; з таго часу прайшло гэтулькi гадоў, што хлапчук паспеў стаць мужчынам. З яго выйшаў дзелавiты чалавек - на радасць бацькам. Ён толькi што ажанiўся i пераехаў са сваёй маладой жонкаю якраз у гэты новы дом з садам.

Абое яны былi ў садзе; муж назiраў, як жонка садзiла на клумбе нейкую ўпадабаную ёй палявую кветачку. Раптам маладая жанчына ўсклiкнула:

- Ай! Што гэта?

Яна ўкалолася - з мяккай, рыхлай зямлi тырчэла штосьцi вострае. Гэта быў падумайце толькi! - алавяны салдацiк, той самы, якi знiк у старога, валяўся ў смеццi i, нарэшце, шмат-шмат гадоў праляжаў у зямлi.

Маладая жанчына абцерла салдацiка спачатку зялёным лiстком, а затым сваёй тонкай хусцiнкаю. Як цудоўна пахла ад яе духамi! Алавяны салдацiк нiбы акрыяў пасля страты прытомнасцi.

- Дай мне на яго зiрнуць! - усклiкнуў малады чалавек, усмiхнуўся i пахiтаў галавою. - Ну, гэта, канечне ж, не той самы, але ён напамiнае мне адну гiсторыю з майго дзяцiнства!

I ён расказаў сваёй жонцы пра стары дом, пра яго гаспадара i пра алавянага салдацiка, якога ён даў у падарунак беднаму адзiнокаму дзядку. Карацей, ён расказаў усё, як было на самай справе, i маладая жанчына нават пусцiла слязiну, слухаючы яго.

- А можа, гэта i ёсць той самы алавяны салдацiк! - сказала яна. - Я схаваю яго на памяць. А ты абавязкова пакажы мне магiлу таго старога чалавека.

- Я i сам не ведаю, дзе яна! - адказаў ён. - Ды i нiхто не ведае! Усе яго сябры памерлi раней за яго, дык нiхто i не даглядаў яго магiлы, я ж у тыя часы быў яшчэ горкiм дзiцем.

- Якi жах быць такiм адзiнокiм! - уздыхнула яна.

- Жах быць адзiнокiм! - сказаў салдацiк. - Але якое шчасце бачыць, што пра цябе не забылiся!

- Шчасце! - паўтарыў чыйсьцi голас зусiм паблiзу, але нiхто не пачуў яго, апроч алавянага салдацiка.

Гэта гаварыў шматок свiной скуры, якой калiсьцi былi абабiтыя пакоi старога дома. Залацiстасць з яго знiкла ўся, i ён быў падобны ўжо на брудны грудок зямлi, але ў яго быў свой погляд на ўсё, i ён выказаў яго, гэты свой погляд:

Што ж, пазалота сатрэцца,

Свiная ж скура застанецца!

Алавяны салдацiк, аднак, з гэтым не згадзiўся.

ЗЛЫ КНЯЗЬ

Паданне

Жыў-быў злы, фанабэрлiвы князь. Ён толькi i думаў пра тое, як бы пакарыць сабе ўвесь свет, на ўсiх нагнаць страху адным сваiм iмем. I вось ён iшоў у чужыя землi з агнём i мячом; воiны ягоныя тапталi нiвы ды палiлi сялянскiя хаты; чырвоныя языкi лiзалi лiсце на дрэвах, а плады падсмажвалiся на абвугленых галiнах. Часта бедная мацi хавалася з голенькiм грудным немаўляткам за сценамi, што дымiлiся, але ваяры шнарылi паўсюль, знаходзiлi iх, i пачыналася д'ябальская забава! Злыя духi не маглi рабiць горш. Але князю здавалася, быццам справы iшлi як мае быць. Дзень пры днi расла князева магутнасць, iмя ягонае наводзiла жах на ўсiх, i ўдача спадарожнiчала яму ва ўсiх дзеяннях. З пакораных гарадоў вывозiў ён золата ды багатыя скарбы, i ў сталiцы ягонай накапiлiся незлiчоныя багаццi: нiдзе ў свеце не было анiчога падобнага. Ён загадаў будаваць цудоўныя палацы, цэрквы ды аркi, i ўсе, хто бачыў гэтыя дзiвосныя пабудовы, казалi: "Якi вялiкi князь!" Яны не думалi пра бядоты, у якiя ён кiнуў чужыя землi, не чулi стогнаў i скаргаў, што не змаўкалi ў абрабаваных ды спаленых гарадах.

Сам князь глядзеў на сваё золата i думаў, як iншыя: "Якi я вялiкi князь! Але мне яшчэ мала ўсяго гэтага! Хачу большага! Нiчыя ўлада ў свеце не павiнна быць роўнай маёй, не тое каб пераўзыходзiць яе!"

I ён пайшоў вайной на сваiх суседзяў i ўсiх пакарыў. Палонных каралёў ён загадаў прыкоўваць залатымi ланцугамi да сваёй каляснiцы кожны раз, як збiраўся праехацца па вулiцах сталiцы. Калi ж ён сядзеў за сталом, яны павiнны былi ляжаць пры яго нагах i нагах прыдворных ды хапаць кавалкi хлеба, якiя iм кiдалi.

Нарэшце, князь загадаў узвесцi сабе на плошчах ды ў палацах статуi; ён хацеў быў паставiць iх i ў храмах, перад алтаром Госпада, але святары сказалi: "Князь, ты вялiкi, але Бог вышэй за цябе, мы не асмельваемся зрабiць гэта".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Ганс Андерсен читать все книги автора по порядку

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Казкi (на белорусском языке), автор: Ганс Андерсен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x