Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Прочая детская литература. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)

Шарль Перро - Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) краткое содержание

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Шарль Перро, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Шарль Перро
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну што ж, - адказаў кароль, - скажы свайму гаспадару, што я яму дзякую i вельмi рады яго падарунку.

Другi раз Кот схаваўся ў жыце i зноў разгарнуў сваю торбу, а калi ў яго ўлезлi дзве курапаткi, зацягнуў матуз i злавiў абедзвюх. Потым, як i труса, ён занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак iзноў з вялiкiм задавальненнем i загадаў даць Кату гасцiнца.

Так два цi тры месяцы Кот насiў каралю дзiчыну, упаляваную нiбыта яго гаспадаром. I аднойчы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю прынцэсаю ў свеце, збiраецца выправiцца на шпацыр па беразе рэчкi. Вось i кажа ён свайму гаспадару:

- Калi вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслiвы да канца сваiх дзён. А дзеля гэтага вам трэба зрабiць адно: пайсцi да рэчкi i там, дзе я пакажу, залезцi ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.

Маркiз дэ Карабас паслухаўся Ката i зрабiў усё, як той яму нараiў, хоць, праўду кажучы, зусiм не разумеў, навошта ўсё гэта трэба.

I вось сядзiць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:

- Ратуйце! Ратуйце! Маркiз дэ Карабас топiцца!

Пачуўшы гэтыя крыкi, кароль высунуў галаву з карэты i, пазнаўшы Ката, якi столькi разоў насiў яму дзiчыну, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы i дапамагчы маркiзу дэ Карабасу.

Пакуль небараку маркiза выцягвалi з рэчкi, Кот падышоў да карэты i сказаў каралю, што калi яго гаспадар купаўся, нечакана з'явiлiся злодзеi i ўкралi ўсё яго адзенне, хоць ён, Кот, крычаў на ўсю сiлу: "Трымай iх! Трымай злодзеяў!" (Адзенне ж хiтрун схаваў пад вялiкiм каменем.)

Кароль адразу загадаў служкам пры сваiм гардэробе паехаць i прывезцi пану маркiзу дэ Карабасу адзiн з найлепшых сваiх гарнiтураў. Калi маркiз апрануўся, кароль сустрэў яго вельмi ласкава. А таму, што прыгожае адзенне, якое маркiзу прывезлi, вельмi яму пасавала (а ён i сам з сябе быў хлопец ладны ды зграбны), то каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. I варта было маркiзу дэ Карабасу два-тры разы зiрнуць на каралеўну з пашанай i трошкi з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяцi.

Кароль запрасiў маркiза ў карэту, i далей яны паехалi разам. Кот вельмi радаваўся, што яго планы пачынаюць спраўджвацца. Ён пабег наперад i, убачыўшы на сенажацi сялян, якiя касiлi траву, сказаў iм:

- Гэй, людзi добрыя, касцы! Ведайце: калi вы не скажаце каралю, што гэтая сенажаць належыць маркiзу дэ Карабасу, вас усiх патаўкуць на дробны мак!

Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыю гэта сенажаць яны косяць?

- Маркiза дэ Карабаса, - адказалi яны ўсе хорам, бо Катова пагроза вельмi iх напалохала.

- У вас добрыя землi, - сказаў кароль маркiзу дэ Карабасу.

- Але, Ваша Вялiкасць, - адказаў маркiз. - Гэтая сенажаць кожны год дае багаты прыбытак.

А Кот усё бег наперадзе. I калi напаткаў жняцоў, сказаў iм:

- Гэй, людзi добрыя, жняцы! Ведайце: калi вы не скажаце, што ўсё гэтае жыта належыць маркiзу дэ Карабасу, вас усiх патаўкуць на дробны мак!

Кароль, якi праязджаў хвiлiнай пазней, захацеў даведацца, чыё гэта жыта расце ўздоўж дарогi?

- Маркiза дэ Карабаса, - адказалi жняцы.

I кароль зноў парадаваўся такому адказу разам з маркiзам.

А Кот усё бег наперадзе карэты i ўсiм, каго нi сустракаў, паўтараў тое самае. Кароль быў вельмi ўражаны вялiкiм багаццем маркiза дэ Карабаса.

Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усiх людаедаў у свеце, бо ўсе землi, па якiх праязджаў кароль, былi пад уладаю гэтага замка.

Кот, якi загадзя паклапацiўся праведаць, хто такi гэты Людаед i што ён умее рабiць, папрасiў дазволу пагутарыць з iм. Ён сказаў, што не мог прайсцi мiма замка i не выказаць яго гаспадару пашаны.

Людаед прыняў яго так ветлiва, як толькi можа прыняць людаед, i запрасiў садзiцца.

- Мяне запэўнiвалi, - раптам сказаў яму Кот, - што вы нiбыта здольны ператварацца ва ўсякiх жывёл, што вы можаце зрабiцца, напрыклад, iльвом цi сланом.

- Гэта праўда, - грубым голасам адказаў Людаед. - I каб ты мог сам убачыць i болей не сумняваўся, я зараз на тваiх вачах абярнуся ў iльва.

Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой iльва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць зрабiць гэта было цяжка, дый небяспечна, бо хадзiць у ботах па гонце вельмi нязручна.

Праз хвiлiнку, калi Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусцiўся з даху i прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.

- А яшчэ мне бажылiся, - сказаў Кот, - ды ў гэта я ўжо зусiм не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў сама драбнюткiх звяркоў, i можаце абярнуцца, напрыклад, у пацука цi ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.

- Немагчыма? - зароў Людаед. - Зараз пабачыш.

I ў тое ж iмгненне ён ператварыўся ў мыш, якая забегала па падлозе. Толькi Кот яе ўбачыў, як адразу кiнуўся на яе i з'еў.

Тымчасам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны людаедаў замак i захацеў паглядзець яго зблiзу.

Кот пачуў грукат карэты, якая ехала па пад'ёмным мосце, выбег насустрач i сказаў каралю:

- Сардэчна запрашаем Вашу Вялiкасць у замак маркiза дэ Карабаса!

- Няўжо, пане маркiзе?! - крыкнуў кароль. - I гэты замак таксама ваш? Хiба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор i будынкi?! Калi дазволiце, хацелася б зiрнуць i на вашыя пакоi.

Маркiз падаў маладой прынцэсе руку, i следам за каралём, якi йшоў наперадзе, яны ўвайшлi ў вялiкую залу. Там стаяў стол з дзiвоснымi стравамi, прыгатаванымi Людаедам сваiм сябрам, якiя мелiся завiтаць да яго ў той самы дзень, але не адважылiся, ўбачыўшы, што ў замак прыехаў кароль.

Кароль быў зачараваны знатнасцю маркiза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусiм не страцiла розум. I вось, убачыўшы, што маркiз валодае такiм вялiкiм багаццем, кароль праглынуў пяць цi шэсць кубкаў запар i прамовiў:

- А цi не хочаце вы, пане маркiзе, быць мне зяцем?

З нiзкiм паклонам маркiз падзякаваў каралю за такi вялiкi гонар i таго ж дня ажанiўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялiкiм панам i болей ужо не лавiў мышэй. Хiба што зрэдку - дзеля забавы.

Мараль

Якiя б нi былi выгоды

У тым, што ў спадчыну заўсёды

Сынам ад бацькi застаецца ўвесь пажытак,

Хай помняць маладыя людзi,

Што кемлiвасць заўсёды будзе

Каштоўнейшая за любы прыбытак.

Другая мараль

З таго, што малады млынар

Ад мiлае прынцэсы ў дар

Змог атрымаць i сэрца, i руку,

Зрабiць выснову досыць проста:

Пытаннi вопраткi i ўзросту

Ў каханнi маюць не маленькую вагу.

ЧАРАЎНIЦА

Жыла сабе раз удава, i былi ў яе дзве дачкi. Старэйшая i з характару, i з твару была вельмi падобная да мацi, - такая падобная, што людзi, убачыўшы iх разам, не маглi адрознiць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былi такiя агiдныя i такiя фанабэрыстыя, што жыць з iмi было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй дабрынёй i сумленнасцю была чысты бацька. I апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нiдзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, i таму ўдава вельмi любiла старэйшую дачку i трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есцi толькi на кухнi i ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Шарль Перро читать все книги автора по порядку

Шарль Перро - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Чарадзейныя казкi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Чарадзейныя казкi (на белорусском языке), автор: Шарль Перро. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x