Костас Варналис - Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Костас Варналис - Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.22/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Костас Варналис - Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) краткое содержание

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Костас Варналис, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Костас Варналис
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6. Я прымушаў iншых казаць тое самае i сапраўды верыць, што ўсе iхнiя веды - падман. Я прымушаў шукаць праўду. Ды вы, грамадзяне афiняне, спачатку занепакоiлiся, а пасля раз'юшылiся. Да чаго ўсё гэта магло прывесцi? Вы цудоўна ведаеце, што чым менш грамадзянiн думае, тым ён разумнейшы, а чым менш гаворыць, тым ён вальнейшы. А што, калi б раптам якi-небудзь дзiвак, упарта шукаючы iсцiну, знайшоў, што правiльней будзе есцi, чым галадаць? А то яшчэ горш - яму стукне ў галаву крычаць пра гэта дзе папала? Значыць, перш чым усхадзiлася бура, вам захацелася спынiць злыя вятры? Але злыя (даруйце, добрыя) вятры паклiкалi сафiсты. Тады я, нiбы гаротная Грамадская Думка, узяўся брахаць на iх i хапаць iх за ногi. Аднак, каб адчапiцца ад мяне, вы наклеiлi на мяне налепку, быццам я быў самы-самы сафiст. Хоць бы я iм быў!

7. I, каб пазбавiцца ад мяне яшчэ прасцей, вы начапiлi на мяне i такое: нiбыта я бязбожнiк. Каб жа я iм быў! Бязбожнасць вы прыхавалi, як самы надзейны сродак, каб цкаваць сабаку i раз-пораз спускаць яго з ланцуга, ахоўваючы з дапамогай яго зубоў свае матэрыяльныя выгоды. Ворагаў вашага дабрабыту вы зрабiлi - i вельмi мудра - асабiстымi ворагамi сабакi. Каб учынiць расправу над Алкiвiядам, якога любiў i якiм захапляўся натоўп за яго прывабнасць, багацце i нястрогасць нораваў, вы абвiнавацiлi яго ў бязбожнасцi. I натоўп, забыўшыся на сваё замiлаванне, гнаўся за iм, як сабака, аж да самага краю зямлi. Бо вы навучылi яго чакаць шчасця з неба, а не патрабаваць сваё шчасце ад вас. Такiм чынам, адбiраючы ў яго марную надзею, мы адбiраем усё. I ён разарве цябе.

8. Каб вы зайшлi ў маю хату, вы ўбачылi б, што на сцяне там вiсяць абразы, запаленыя лампады i нашыя вянчальныя кароны ў бляшаных футаралах. А ў храме вы ўбачылi б, што я цалую ў руку святару. Цi гэтага вам не досыць? Што вам да таго, верыў я альбо не верыў? Досыць таго, што я здаваўся вам веруючым. Сапраўды, я не хацеў сварак з Ксантыпай i даваў ёй волю - абвешваць сцены абразамi. Я цалаваў у руку папу прылюдна, каб болей паздзекавацца з яго. "Во як, гэты прайдзiсвет пераплюнуў мяне ў крывадушнасцi", - думаў ён сам сабе.

9. Я казаў, што ўва мне жыве нейкi дэман, якi мною кiруе. Я мусiў казаць так, каб вытлумачыць прасцячкам, чаму мой розум пераўзыходзiць iншыя розумы. Гэта зусiм не значыць, што я падрываў рэлiгiю. Iснуе столькi маленькiх багоў (цэлы мурашнiк.!), што iх немагчыма палiчыць, i iмёны iх нам не вядомыя. I калi ў кожнай крынiчцы, у кожным дрэве, у кожным дупле тулiцца па адным бажку, то чаму б яму не тулiцца ў Сакраце, якi ўяўляе больш прыстойнае жытло для багоў, чым нейкi там валун, якаясьцi сажалка цi галавешка з печы альбо наогул якая-небудзь дзiрка? Калi ў кожнага вар'ята ўсяляецца якi-небудзь бог, каб стаць прычынаю яго вар'яцтва, то чаму бог не можа ўсялiцца ў мудрага Сакрата, каб зрабiць яго яшчэ мудрэйшым? I калi ўсе хваробы i п'янства, i сны, i сненнi, i смерць, i нават чыхаўка ды кашаль - багi, дык чаму Iронiя не можа быць богам?

10. А што, калi мой дэман - новы божачкаў сын? Першы-лепшы поп з Усходу прыносiць сюды i падсоўвае вам то аднаго, то другога бязладнага бога - як Сабазiя, Кацiто цi Афрадыта - i вы iм з радасцю пакланяецеся. I калi вы дзеля такiх багоў нацягваеце спаднiцы i аздобленыя карункамi панталоны i несамавiта скачаце, вiхляючы азадкамi i жыватамi, нiбы жанкi; i калi вы лiчыце, што богу даспадобы, каб вы прысвячалi сваiх рабыняў, рабоў i нават сваiх дачок ды самiх сябе Афрадыце, Афiне, Апалону i аддаваць "свяшчэнную плоць" ахвочым да яе, каб складна плявузгалi языкамi i дармаеднiчалi прапаведнiкi - Еўмапiльд ды iншае папоўскае насенне, - дык у чым жа правiнiўся ты, сцiплы мой дэман, што сядзеў сабе цiхамiрна i падбухторваў мяне да пошукаў Справядлiвасцi, не ходзячы па людзях з тацамi i не патрабуючы сабе храмаў ды ахвяр? Ад вас не патрабавалася дзеля яго нават спускаць штаны. I, зрэшты, пасля маёй смерцi ён пайшоў бы разам са мною, каб нам болей нiколi не вяртацца ў вашую праклятую краiну!

11. Вось што думаюць самыя гаспадарлiвыя сярод вас - "гуляю трыста дзён у год, п'ю, качаюся ў гразi, лупцую жонку, краду з царкоўнага карца, займаюся кантрабандаю, ашукваю пакупнiкоў, даю хлуслiвыя клятвы, шпiёню i нiкога не чакаю. Я не хаджу прапаведаваць iншым бязбожнасць. Я магу не верыць, але натоўп... Гэтыя пачварныя зямельныя чарвякi, гэтыя брудныя партовыя пацукi, гэтыя галодныя базарныя сабакi - ледзь толькi яны пазбавяцца веры ў бога, хто iх стрымае? Спярша хай стануць культурнымi!" Але да гэтага яшчэ не дайшло... Рэлiгiя, як вы кажаце, падмурак айчыны i маралi. Пазбаўлены страху божага натоўп кiнецца на чужыя грошы, маёмасць i ўсё астатняе i пасадзiць на кол сваiх ахоўнiкаў. Вам нявыгадна, вы не хочаце, каб народ рабiў гэтак, як вы. I вось вы кiдаеце яму пад ногi мой нiкчэмны труп, каб народ не забываўся на тое, што бязбожнасць - найвялiкшы грэх... Але я ж "падрываў мараль"! Паганiў дзяцей! Якiх дзяцей?

12. Усiм маiм вучням было за сорак. I яны былi зусiм не вучнi, а сябры. Калi дзецi бегалi ззаду за мною, не мог жа я iх прагнаць. Дзецям патрэбны смех i жарты. Ад фiласофii i падобных рэчаў iх нудзiць: яны дражнянь настаўнiка, школа iм абрыдае, i яны ўцякаюць з яе. Я iх вучыў - сцвярджаеце вы - што яны маюць права звязваць i лупцаваць бацьку, калi той п'е альбо выкiдае грошы на гульбiшча цi на жанчын, калi ён дзяцiнее цi трацiць розум. Гэта я казаў не дзецям, гэта я казаў бацькам. Тут, я мяркую, усё ж ёсць нейкая рознiца.

13. Вы мне скажаце: "А як наконт Алкiвiяда? Хiба Алкiвiяд не твой вучань?" Ну, хто гэта здолеў бы ўтрымацца, каб не мець яго за свайго вучня! Зграбны хлопчык, багаты, жвавы, з самай лепшай сям'i, трошкi апантаны i капрызны, няўрымслiвы - найразумнейшае дзiця Афiнаў! О, ён куды мацнейшы за мяне!

Перад iм я практыкаваўся ў тым, каб перамагаць спакусы i страсцi сваёй душою, не бянтэжыцца перад багаццем, прыгажосцю i маладосцю. Такiм чынам гэта я быў яго вучнем, а не ён маiм. Дайшло да таго, што я пачаў верыць, а потым i прапаведаваць, што духоўная любоў - а значыць, не фiзiчная - ачышчае душу i нараджае iдэi. Таму менавiта я крычаў, што трэба пазачыняць харчэўнi i храмы Афрадыты. Ах! Тады б раз'юшылiся грамадскiя скарбнiкi i святары, бо iх прыбыткi сталi б меншымi. I мяне абвiнавацiлi ў тым, што я нiбыта iмкнуся разбурыць грэчаскую сям'ю.

14. Што? Я быў небяспечны для Рэспублiкi? Небяспечны я, а вы Рэспублiка... Але небяспечных, грамадзяне афiняне, не судзяць. Альбо iм па-рабску пакланяюцца, альбо iх подла забiваюць. А тых, хто калi-небудзь можа стаць небяспечным - бо iх шкадуе народ, - вы прадбачлiва выганяеце з горада. Калi б я быў небяспечны, вы б нанялi пару наркотаў, каб яны мяне зарэзалi; вы б падкупiлi кухараў, каб яны падкiнулi сулемы мне ў страву, у вiно альбо ў каву. Небяспечнага не судзяць, i ён не апраўдваецца... Ён сам судзiць i забiвае. Бо ў яго - улада. I толькi калi ён яе страцiць, толькi тады вы можаце судзiць яго - калi адважыцеся... цi калi яго зловiце!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Костас Варналис читать все книги автора по порядку

Костас Варналис - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сапраўдная апалогiя Сакрата (на белорусском языке), автор: Костас Варналис. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x