Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
- Название:Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005611321
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў краткое содержание
Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:

Леанард Турнэйсэр. Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША.
Дык ці быў прычыннай смерці караля яд, аб якім папярэджваў Баторыя Леанард? Гэта версія яркая, аднак жа вельмі сумнеўная. Тады ад чаго ж памёр Баторый? Аб гэтым разважалі не толькі дактары XVI стагоддзя, але і спецыялісты найноўшага часу.
Найбольш укаранёнай версіяй з'яўляецца здагадка аб урэміі – сіндроме вострай або хранічнай аутоінтаксікацыі, выкліканай дрэннай працай нырак. Плыўнае пагаршэнне здароўя манарха і прыступы са стратай прытомнасці, якія адбываліся з даўніх часоў (дарэчы, венгерскі арыстакрат, як было сказана раней, пакутаваў яшчэ і ад язваў на нагах) падштурхоўваюць да сумневаў наконт версіі, што апавядае пра смерць ад атруты. Пры гэтым, хоць прыпадкі, падобныя да эпілепсіi, на першы погляд, не занадта добра тлумачацца ўрэміяй, няхай нават моцна запушчанай, але астатнія сімптомы, такія як апатыя, смага, дрэнны апетыт, мурашкі на скуры, праблемы з дыханнем – могуць суправаджаць гэта захворванне.
У цяжкіх выпадках можа развівацца энцэфалапатыя і, як следства, зблытансць, курчы і абамленнi. Язвы на нагах, якія з'явіліся яшчэ ў маладога Баторыя, могуць быць сімптомамі цукровага дыябету, які ў сваю чаргу, здольны прыводзіць да ўрэміі. Пры гэтым i трафічныя язвы часам з'яўляюцца як следства запушчанай урэміі.
Бугрыстасць нырак, бачная падчас укрыцця, можа казаць аб спадчынным полікістозе нырак, які, ізноў жа, здольны прыводзіць усё да той жа ўрэміі.
А вось упэўнена звязваць меркаваную ўрэмію караля з празмерным ужываннем алкаголю, як гэта робяць многiя аўтары артыкулаў пра Баторыя, на самай справе не варта, бо п'янства з'яўляецца толькі адным з фактараў здольных, у тэорыі, выклікаць нырачную недастатковасць, аднак менавіта генетычныя захворванні венгерскага магната выглядаюць больш праўдападобнымі прычынамі для развіцця ў яго сур'ёзных праблем з ныркамі.
Непасрэднай прычынай смерці караля магло стаць спыненне сэрца ў час урэмічнай комы.
Пасля Баторыя ў гарадзенскім замку засталося мноства рэчаў. Іх апісанне прадстаўляе пэўную цікавасць, бо менавіта прадметы побыту часцяком могуць нямала распавесці аб сваім уладальніку.
Такім чынам, што ж захоўвалася пры двары Баторыя ў Гродне.
Сярод іншага:
Некалькі скрыняў з кнігамі і шкатулка з лістамі ад імператара Рудольфа II.
Белая скрыня з ручніцамі (агнястрэльная зброя. Заўв. Я.А.)
Вялікі гадзіннiк, падораны князем Ансбаха (Мабыць, гаворка пра Георга Фрыдрыха Гогенцолерна. Заўвага Я. А.)
Некалькі табурэтаў з чырвонымі пакрыццямі і шкатулка, упрыгожаная бурштынам.
Ложа з чырвоным, узорыстым балдахінам і срэбнымі навершамі, а разам з ім пара ўзорыстых, чырвоных матрацаў, чырвонае, узорыстае, падгалоўе ложка, пярына з шаўковым пакрыццём.
Некалькі карт.
Медныя ёмістасці для мыцця галавы.

Мяркуюць, што гэта сталовыя прыборы Стэфана Баторыя. Страчаныя ў перыяд II Сусветнай. Фота з архіваў Нацыянальнага музея ў Кракаве
У гардэробе караля польскага і вялікага князя літоўскага было нямала ўбораў, у тым ліку адзенне, выкананае паводле вугорскай моды.
Значная частка адзення Баторыя была чырвонага колеру. Гэта ўвогуле адзін з любімых колераў мясцовых дваран.
Многія ўборы мелі залатыя гузікі і аздабленне сабаліным мехам. Аб адным з убораў, а менавіта кабяняку (капеняку), гэта значыць, своеасаблівым шырокім плашчы, асобна сказана, што ў ім кароль ляжаў пасля смерці. Гэта быў кабеняк чырвонага колеру з адным чырвоным гузікам. Мяркуючы па вопісе ў караля было больш за дваццаць убораў, у тым ліку тры штукi сабаліных футраў.
На сталовым срэбры Баторыя красаваўся яго герб. Тут былі пляшкі, міскі, талеркі, кубкі, сальніца і іншыя рэчы. У зборы срэбра, прывезенага з Венгрыі, знаходзілася больш за 60 прадметаў.
З гэтага сталовага збора былi ўзяты два прадметы для стварэння каралеўскіх кароны, скіпетра і дзяржавы. Гэтыя знакі манаршай годнасці выкарыстоўвалі падчас цырымоніі пахавання.

Карона Стэфана Баторыя. Мабыць, тая самая, якую зрабілі са срэбнага посуду, што застаўся ў Гродне.
Акрамя таго, у распараджэнні каралеўскага двара быў каштоўны посуд з польскай каралеўскай скарбніцы. Тут было больш за сотню прадметаў, у тым ліку і залатая лыжка з залатымі відэльцамі.
Улічваліся і страты каралеўскай маёмасці. Вядома, што адна са срэбных лыжак згубілася пад Полацкам, адно срэбнае блюда ў Гродне.
Сярод прывезеных прадметаў была шкляная варонка для пляшак, зробленая ў Гродне.
Акрамя таго, сярод рэчаў караля знаходзіліся: залатое сядло, якое належала яшчэ каралю Жыгімонту Аўгусту, вадзяны гадзіннік (клепсідра), гадзіннік, відаць, прызначаны для вежы так званай Фары Вітаўта, паляўнічыя трафеі, гэта значыць, рогі ласёў і аленяў, а таксама шкуры рысяў.
У падвале караля, паводле вопісу, знаходзілася 51 бочка віна.
У манарха была і велізарная стайня, прычым згадваюцца не толькі коні, але нават вярблюды.
Вядомы імёны лепшых і найбольш пародзістых коней. Напрыклад, белы турэцкі конь насіў імя Івашка. А цёмна-гнядога гішпанскага скакуна клікалi Балага. Быў там і жарабец, які атрымаў імя ў гонар гаспадара – Баторы.
Слых манарха павінны былі цешыць музыкі, у карыстанні якіх знаходзіліся клавесін, скрыпкі, некалькі асобнікаў папулярнага яшчэ ў сярэднявеччы духавога інструмента пад назвай шалмей, і іншыя прылады: агулам не меней двух дзясяткаў.

Музыкі. Ханс Бургкмайр старэйшы, пачатак XVI стагоддзя.
Сваім завяшчаннем кароль і вялікі князь падтрымаў будаўніцтва гродзенскага калегіума езуітаў, прысутнасць якіх ён лічыў надзвычай важнай для асветы падуладнага яму краю.

Копія завяшчання Баторыя. Тэкст аб гродзенскім езуіцкім калегіуме з подпісам. Ultima voluntas D. Stephani… 1585 год. Курніцкая бібліятэка.
Асноўная частка пахавання Стэфана Баторыя прайшла ў Кракаве. Аднак урачыстыя абрады пачаліся ўжо ў Гродне. Звесткі аб гэтым можна ўзяць з працы Юліяна Нямцэвіча. Згодна з яго публікацыяй, цела Баторыя адправілі з Гродна 29 красавіка 1588 года.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: