Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў

Тут можно читать онлайн Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Биографии и Мемуары. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Яўген Аснарэўскі - Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў краткое содержание

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - описание и краткое содержание, автор Яўген Аснарэўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрывольных баляў з напаўголымі шляхцянкамі, ад падрабязнага апісання жыцця Стэфана Баторыя да біяграфій дробных дваран. Палітыка і побыт эліты Рэчы Паспалітай, паказаны з дапамогай вялікай колькасць цытат са старажытных дакументаў. Знатныя гісторыі, чытачу раскажуць іх відавочцы.

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Яўген Аснарэўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чацвёртага чысла, месяца снежня, 1586 года, Найсвятлейшы Пан вярнуўся ў Гродна і правёў тры дні на паляванні. Праз два дні пасля гэтага, кароль выдатна сябе адчуваў, і доктару Бучэла дазволілі паехаць да свайго маленькага пляменніка, які захварэў у яго маёнтку. Шостага, у нядзелю, кароль адчуў цяжар і нейкія болі ў целе, з усім гэтым ён быў на службе і публічна еў абед. Увечары ён не хацеў спаць, і згодна з рэцэптам Бучэла, ён хацеў, каб яму расцерлі ўсё яго цела, але доктар Сімоніус параіў толькі пацерці рукі і ногі, а каралю, каб заснуць, параіў два кубкі старога віна з кавалачкам хлеба. Так і сталася, і кароль пайшоў адпачываць.

З-за ліхаманкі, і ад галаўнога болю, кароль не мог заснуць, ён устаў і пайшоў у малы бакавы алькеж, дзе вокны былі заўсёды адчыненыя, каб астудзіцца. Калі ён вярнуўся адтуль, на яго навалілася слабасць, і так, што ён без пачуццяў упаў на зямлю і аб лаўку моцна, але не глыбока, параніў правае калена. На гэты шум прыбег Весяліні, падняў караля і агледзеў крывавае месца. Кароль не памятаў, якім чынам з ім адбылося такое; ён жа сам вярнуўся ў ложак.

Паклiканы былi, адразу ж, Весяліні і разам з ім доктар Сімоніус. Гэты прыклаў яечныя бялкі да раны з невялікай колькасцю міры і сказаў, што ў гэтым выпадку ўсё адбылося з-за галавакружэння паміж абуджэннем і сном, а, акрамя таго, з-за дуўшага ветру, але гэта не будзе мець найменшых наступстваў, калі толькі кароль прыме крыху манны на наступны дзень і застанецца ў ложку дзеля хутчэйшага гаення раны.

Кароль прачнуўся вельмі ранняй раніцай, выклікаў да сябе Весяліні і загадаў яму пайсці да канцлераў, каб яны не прыходзілі да яго ў гэты дзень з якімі-небудзь справамі. Больш за тое, ён строга рэкамендаваў нічога не згадваць пра выпадак, які адбыўся ўначы, і калі хто-небудзь спытае, варта сказаць, што з-за звычайнага гемарою ён застаецца ў ложку.

Ён таксама загадаў, каб ключы ад пакояў аддалі Весяліні. Нікому, акрамя трох гэтых людзей, не дазвалялася ўвайсці да караля.

Сімоніус прыгатаваў лякарства ў пакоях, даў яго каралю, а пазней сам прынёс абед. Абед складаўся з ячменнай кашы, цяляціны і сцю з каплуна. З дазволу Сімоніуса ён таксама піў віно і ваду з карыцай столькі ж, колькі піў звычайна, калі ўстрымліваўся ад віна. Тым часам ужытае каралём лякарства мала ці нічога не дало.

Увечары з'явіўся доктар Бучэла, выкліканы Весяліні, і, пачуўшы пра хваробу з вуснаў караля, ён папрасіў, каб сам Найяснейшы Пан некалькі дзён устрымліваўся ад віна. Але кароль сказаў:

– Мне ж дазволіў віно доктар Сімоніус.

– У дадзеным выпадку, – сказаў Бучэла, – замест віна павінен кароль піць прыгатаваны шалвей з цукрам або ліманад, як прыемны напой, што ўмацоўвае галаву.

Тым часам Сімоніус даведаўся, што Весяліні прывёз Бучэла з вёскі, і пачаў яго папракаць, што выглядае гэта так быццам уласных ведаў Сімоніуса недастаткова і трэба яшчэ кагосьці паклікаць. Угневаны ён на вячэру не прыйшоў да караля.

Падчас гэтай трапезы кароль настойліва прасіў віна, і Бучэла, хоць і доўга супраціўляўся гэтаму, але дазволіў нарэшце віно, змяшанае з вадой. Кароль, паспрабаваўшы толькі, палічыў за лепшае піць ваду з карыцай. Сімоніус прыйшоў пасля вячэры. У прысутнасьці Весяліні Бучэла сказала яму:

– Па-мойму, гэта хвароба, з якой не трэба жартаваць, і перамагчы яе трэба альбо кровапусканнем, альбо моцным слабільным.

– Няма нічога небяспечнага, – адказаў Сімоніус, – не патрэбны кровапусканне ці слабільнае, не трэба караля турбаваць, ён ледзь-ледзь і на гэтыя лекі згадзіўся, дастаткова даць хвораму персікавую цукерку, якую той хоча прыняць.

Бучэла доўга спрачаўся са сваім калегам, але ўрэшце яму давялося замаўчаць.

Баторый і Гейдэнштэйн яго гісторык Кіпрыян Дзільчынскі 1886 год Нацыянальны - фото 12

Баторый і Гейдэнштэйн, яго гісторык. Кіпрыян Дзільчынскі, 1886 год. Нацыянальны музей у Кракаве.

На наступны дзень кароль з дазволу Сімоніуса з'еў за абедам персікавую цукерку, выпіў віна і ўвесь астатак дня весяліўся.

Падчас вячэры, бачачы, што Бучэла вельмі крывіцца, калі прынеслі віно, ён выпіў толькі адзін кубак і два вады з карыцай.

Пасля вячэры, перавязаўшы рану, Сімоніус сказаў:

– Май добрую надзею, Твая Каралеўская Вялікасць, небяспекі ніякай няма.

– Я добра ведаю, што няма, – сказаў кароль нецярпліва, але тут жа выкінуў ногі з ложка, закаціў вочы і пачаў скрыгатаць зубамі. Напалоханыя людзi сталі рукі заломваць і крычалі, каб кароль супакоіўся.

– Што вы робіце? – усклікнуў кароль.

– Табе дрэнна, Твая Каралеўская Вялікасць, – сказаў Весяліні. – Праўда, – адказаў кароль, – я адчуваю гарачку і жудасны галаўны боль.

Гэтыя словы перарываліся з-за цяжкага дыхання. За імі рушылі ўслед неспакой і млоснасць. Толькі тады было заўважана, што гэты параксізм здарыўся ў той час, што і апошні.

Стэфан Баторый Па некаторых звестках партрэт створаны ў Гродне у год смерці - фото 13

Стэфан Баторый. Па некаторых звестках, партрэт створаны ў Гродне, у год смерці караля. Нацыянальны музей у Кракаве.

Затым Сімоніус пагадзіўся, каб Бучэла даў каралю пілюлі, а як іх кароль не любіў, іх растварылі ў вадзе ландыша з пяццю грамамі экстракта марозніка. Гэта выклікала лёгкі панос у караля, чатыры разы.

За абедам зноў разгарэлася сварка з-за віна, але перамагло меркаванне Сімоніуса аб набліжэнні параксізма і аб тым, што вада можа нашкодзіць. Тады Бучэла настаяў, каб хаця б віно было змяшана з вадой.

– Спачатку я хачу выпiць вiно, – адказаў кароль, – а потым саму ваду.

Але пасля таго як ён выпіў два кубкі самага старога віна кароль сказаў, што гэтага дастаткова і вада не патрэбна. На абед былі яйкі, булён з каплуна і печаныя яблыкi з цукрам.

Праз гадзіну ён шмат размаўляў з каронным канцлерам, дыхаў павольна, і амаль не было відаць, што ён хворы. Пры гэтым Бучэла, бачачы, што кароль мае намер не адмаўляцца ад віна і лічачы яго самым небяспечным пры гэтай хваробе, папрасіў кароннага кухмістра папярэдзіць канцлера аб стане караля, бо гэтая хвароба была вельмі цяжкай і яшчэ цяжэй ад таго, што ў лячэнні не згаджаліся абодва лекары. Так што няхай сенатары вырашаюць, што ім у гэтым выпадку рабіць. Гэта ж самае ён сказаў падканцлеру Літвы, папрасіўшы яго паведаміць пра гэта віленскаму кашталяну, але, аднак, самым таемным чынам, з-за каралеўскай забароны.

Надышоў час вячэры, і кароль не жадаў піць ваду, кажучы, што пасля яе заўсёды становіцца горш.

Калі ён збіраўся спаць, здарыўся трэці параксізм, але ён быў лягчэйшы за першы.

Потым параксізмы здараліся кожны дзень. Бучэла заклінаў караля і ўгаворваў Сімоніуса, каб перасталі даваць віно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Яўген Аснарэўскі читать все книги автора по порядку

Яўген Аснарэўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў отзывы


Отзывы читателей о книге Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў, автор: Яўген Аснарэўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x